Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Да арт. Беларуская літаратура. Вокладка кнігі «Дудка беларуская» Ф. Багушэвіча. Кракаў. 1891.
DUMA
BIALARUSKAJA
MAC1EJA BURACZKA.
KRAKOW.
DRUKAWAV SWAIM KOSZTAM WO. L. ANCZVC I S«.
1891.
народа, абгрунтоўвалі яго права на вырашэнне ўласнага лёсу.
Найб. папулярнай і вядомай польскамоўнай пісьменніцай Беларусі ў канцы 19 ст. была Э.Ажэшка, аўтар рада арыгінальных твораў, прысвечаных жыццю бел. сялянства і дробнай шляхты (аповесці «Нізіны», 1884, «Дзюрдзі», 1885, «Хам», 1888, апавяданне «Зімовым вечарам», 1887, і інш.). У творчасці пісьменніцы пераважала рэаліст. эстэтыка, але з адчувальнай прысутнасцю рамантычных і нават сентыменталісцкіх праяў. Яна паказвала вясковае жыццё ў вострапраблемным ракурсе, сац. праблематыка і аналіз маралі часта падаваліся ёю ў «сямейным» ключы. Услед за А.Міцкевічам і У.Сыракомлем Э.Ажэшка стварала тыя традыцыі, наякіяабапіраласяБ.л.ўканцы 19 — пач. 20 ст. Пісьменніца паўплывала на фарміраванне маст. свядомасці беларусаў, цікавілася развіццём Б.л., сябравала з Ф.Багушэвічам, талент якога высока цаніла.
Ключавой постаццю Б.л. канца 19 ст. быў Ф.Багушэвіч — першы сапраўды нац. паэт, у творчасці якога выявілася індывідуальнасць і адметная стыліст. сістэма. Ён выдаў за мяжой паэт. збкі «Дудка беларуская» (1891), «Смык беларускі» (1894), асобнае выд. апавядання «Тралялёначка» (1892). 3за цэнзурных перашкод Ф. Багушэвіч не змог надрукаваць 3 і паэт. зб. «Скрыпачка беларуская» і зб. «Беларускія расказы Бурачка». У цэнтры ўвагі Ф.Багушэвіча — сац. рэчаіснасць, якая раскрывалася на аснове кантрастаў і абсурднасці сітуацый. Дыферэнцыяцыя грамадства і крытыцызм, драматызм і сац. абумоўленасць перажыванняў лірычных герояў знайшлі адлюстраванне ў вершах «Дурны мужык, як варона», «Скацінная апека», «Бог не роўна дзеле», «Не ўсім адна смерць», фантасмагорыі «Быўу чысцы» і інш. У творчасці паэта пераважала нац.патрыятычная («Прадмова» да зб. «Дудка беларуская»,
564
БЕЛАРУСКАЯ
вершы «Мая хата», «Хрэсьбіны Мацюка», «Хмаркі», «Свая зямля», «Немец», паэмапрытча «Кепска будзе!») і маральнаэтычная («Праўда», «Калыханка», «Ахвяра», «Не цурайся», «Хцівец і скарб на святога Яна», «Быў у чысцы», «Балада») праблематыка. Разам з рэаліст. спосабам адлюстравання рэчаіснасці ў яго творах адчувальны ўплыў рамантычнай і натуралістычнай эстэтыкі. Ф.Багушэвіч першы памастацку пераканаўча сфармуляваў ідэі бел. адраджэння, звязаныя са стаўленнем да роднай мовы і айчыннай гісторыі. Яго паэт. зборнікі багатыя ў жанравастыліст. адносінах (вершаваныя апавяданні, гутаркі, вершыманалогі, апрацоўкі казак і анекдотаў, байкі і балады), што сведчыць пра імкненне паэта ўвасобіць не толькі нац. змест, але і адшукаць адпаведную нац. форму. Наватарства Ф.Багушэвіча выявілася не толькі ў адметных прынцыпах маст. абагульнення, асаблівасцях псіхал. характарыстыкі персанажаў, у гратэску, іроніі, гумары і лірызме ў яго паэзіі, але і ў стварэнні каларытных вобразаў герояўапавядальнікаў Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі зпад Барысава, якія разважалі аб прызначэнні паэта і паэзіі (вершы «Мая дудка» і «Смык»). Гуманіст. пафас і дэмакратызм характэрны і для прозы Ф.Багушэвіча, у якой сатыр. скіраванасць і сутнасць сац.этычнага канфлікту ў апавяданні «Тралялёначка» нібы дапаўняліся літ. апрацоўкай нар. жартаў («Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна»). Ф.Багушэвіч меў вял. ўплыў на сваіх сучаснікаў. Ён перапісваўся з А.Ельскім, дыскуціраваў аб шляхах развіцця бел. літ. мовы з А.Абуховічам, творча палемізаваў з Ф.Тапчэўскім, падштурхнуў да бел.творчасці А.Гурыновіча.
Паплечнікам Ф.Багушэвіча з’яўляўся Я.Лучына (Ян Неслухоўскі). Ён актыўна друкаваў свае бел. творы ў тагачасных альманахах і перыяд. выданнях, але яго паэт. зб
кі — польскамоўны «Вершы» (1898) і бел. «Вязанка» (1903) — былі выдадзены ўжо пасля смерці аўтара. Для творчасці паэта характэрна кантамінацыя рэаліст. і рамантычнай эстэтыкі (вершы ў форме гутаркі «Вясновай парой», «Што птушкі казалі», «Стары ляснік», алегарызм і пейзажнасць вершаў «Вясна», «Пагудка», «Каршун», «Сівер»), паглыблены псіхалагізм («Што думае Янка, везучы дровы ў горад»), патрыятычны пафас («Роднай старонцы»), грамадзянскія ідэі («Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова», «Дзень за днём»), У паэме «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» паэтызавалася бел. прырода, выказвалася вера ў сац. і навук,тэхн. прагрэс грамадства. Выключную ролю ў паэме выконвалі развагі пра маральнаэтычныя катэгорыі і лірычныя адступленні, маляўнічая канкрэтыка. У творчасці Я.Лучыны дамінаваў лірычны пачатак, якога не было ў бел. паэзіі 19 ст. Ён наследаваў і перакладаў на бел. мову творы У.Сыракомлі. Выступіўшы ў друку за бел. мову ў літ. творчасці, паэт шмат зрабіў для набліжэння нац. Адраджэння пач. 20 ст.
У канцы 19 ст. актыўна займаліся літ. творчасцю на бел. мове А.Абуховіч, Ф.Тапчэўскі, А.Гурыновіч. Адметнай паэт. з’явай польскамоўнай паэзіі на мяжы 19— 20ст. былатворчасцьЗ.Манькоўскай (Адама Мскага). Б.л. ў той час развівалася як лра тэндэнцыйная, прасякнутая крыт. пафасам. Усе бел. пісьменнікі пісалі пра вёску і праблемы сялянства, успрымаючы гэта як грамадзянскі абавязак. Аднак яны не мелі арганізацыйнага цэнтра, якім магло стаць перыяд. выданне. 3за цэнзуры газ. «Мннскнй лнсток» (1886—1902) і выпускі «Календара ПаўночнаЗаходняга краю» (1889—90), «ПаўночнаЗаходняга календара» (1892—93) не маглі выканаць кансалідуючай ролі. У канны 19 ст. з’явілася шмат перакладаў твораў з польск. і рус. моў на бела
рускую. Перакладалі Я.Лучына, А.Абуховіч, А.Гурыновіч, А.Ельскі, М.Косіч. Б.л. зрабіла значныя крокі ў сваім развіцці. 3 1889 (першая публікацыя паэмы «Тарас на Парнасе», тэкст якой да канца стагоддзя быў некалькі разоў перадрукаваны) па 1894 (выхад«Смыкабеларускага» Ф.Багушэвіча) яна ўпэўнена заявіла аб сваім існаванні і паставіла пытанне аб тым, якой ёй быць. Назіралася выдавецкая актыўнасць. Акрамя 3 кніг Ф.Багушэвіча ў розных еўрап. гарадах выдадзены пераклады на бел. мову Ядвігіна Ш., апавяданняў У.Гаршына («Сігнал», 1891), 1й ч. «ПанаТадэвуша»А.Міцкевіча(1892), агітацыйная брашура «Дзядзька Антон» (1892). Друкаваліся бел. творы ў перыёдыцы, запісваліся тэксты вершаў Ф.Тапчэўскага, побач з перакладаміібайкаміпісаўмемуары А.Абуховіч, інтэнсіўна працаваў малады А.Гурыновіч, вяліся дыскусіі наконт аўтарства паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». У 2й пал. 19 ст. ў Беларусі адбыўся эвалюцыйны пераход ад правінцыйнай да нац. лры.
Літаратура пачатку 20 стагоддзя. Б.л. гэтага часу актыўна засвойвала прагрэсіўныя традыцыі слав. і сусв. лр, разам з тым набывала адраджэнскапатрыятычны пафас. У творчасці бел. пісьменнікаў паглыбляліся ідэі сац. і нац. вызвалення, гуманіст. ўзвышэння асобы, услаўлення агульначалавечых каштоўнасцей. Б.л. арганічна ўключылася ў еўрап. літ. працэс. Яе маст. спецыфіка заключалася ў паскоранасці развіцця ва ўзаемадзеянні з новымі маст. плынямі (сімвалізм, імпрэсіянізм).
Пачатак 20 ст. ў літ. жыцці быў адзначаны тым, што газ. «СевероЗападный край» надрукавала верш Я.Купалы «Мужык» (1905). У 1903 была ўтворана Бел. сацыяліст. грамада, заснавальнікамі і кіраўнікамі якойбылі 1. і А. Луцкевічы. Магутны імпульс нац.вызваленчаму руху дала рэвалюцыя 1905. У Вільні — цэн
565
БЕЛАРУСКАЯ
тры бел. Адраджэння — у друкарні М.Кухты выйшлі творы М.Багдановіча, Цёткі і інш.; перавыдадзены «Дудка беларуская» (1907) і «Смык беларускі» (1908) Ф.Багушэвіча, пераклад «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча (1907), зроблены В.ДунінымМарцінкевічам. Тут выдаваліся першыя легальныя газ. на бел. мове «Наша доля» і «Наша ніва», у якіх у розны час працавалі і друкаваліся З.Бядуля, Я.Колас, Я.Купала, С.Палуян, Цётка, Ядвігін Ш. Перыяд з 1906 па 1915 атрымаў назву «нашаніўскі». У «Нашай ніве» публікаваліся рэцэнзіі на паэт. зборнікі, з артыкуламі актыўна выступалі А.Луцкевіч, Я.Купала, М.Бабровіч і інш. У гады 1й сусв. і грамадз. войнаў з’явіліся новыя перыяд. выданні: «Гоман» (1916— 18), «Вольная Беларусь» (1917—18), «Беларускі шлях» (1918), «Беларуская думка», «Звон» (абодва 1919), «Беларусь» (1919—20), «Рунь» (1920) і інш. Убачылі свет многія творы, якія пазней сталі класічнымі: 1ы
Да арт. Беларуская літаратура. Кніга паэзіі «Жалейка» Я.Купалы. 1908.
.Загляне сонцэ
іі у нашэ ваконцэ!"
Ц?на поўрубепь (50 кап.).
1908.
варыянт паэмы «Сымонмузыка», «Казкі жыцця» і вершы Я.Коласа, апавяданні і аповесці М.Гарэцкага, многія вершы і публіцыстыка Я.Купалы, Я.Лёсіка, А.Луцкевіча і інш. У 1917—20 цэнтр. месца ў творчасці пісьменнікаў заняла праблема адраджэння нац. свядомасці і абуджэння чалавечай годнасці ва ўмовах войнаў, рэвалюцый, акупацыйных рэжымаў.
Паэзія мела з усіх літ. жанраў найб. багатыя традыцыі. М.Багдановіч, З.Бядуля, А.Гарун, Я.Колас, Я.Купала, Цётка ў пач. 20 ст. стваралі вершы, песні, паэмы, якія ўпершыню дасягнулі сусв. маст. ўзроўню. Паэзія «нашаніўскага» перыяду імкнулася ўплываць на грамадскае жыццё, каб узняць бел. народ на сац. і нац. барацьбу (вершы «Вера беларуса», «Мора», «Хрэст на свабоду» Цёткі; «Там», «А хто там ідзе?», «Гэта крык, што жыве Беларусь», «Вось тут і жыві» Я.Купалы; «Беларусам», «Не бядуй!», «Ворагам», «Наша возьме» Я.Коласа і інш.). У перыяд пасля паражэння рэвалюцыі 1905—07 бел. паэзія адлюстроўваланастрой «грамадзянскага суму», у ёй узмацняліся матывы нядолі і бяспраўя (збкі «Жалейка» Я.Купалы, «Песні жальбы» Я.Коласа, вершы «Начныя думкі» А.Гаруна, «Краю мой родны! Як выкляты Богам...», «Народ, Беларускі Народ!» М.Багдановіча). 3 1910 у творчасці паэтаўадчуваўсязваротда гар. і рабочай праблематыкі (цыкл «Места» М.Багдановіча, зб. «Песні» Ц.Гартнага). Гал. літ. кірункам быў рэалізм, але побач з ім трывалыя пазіцыі займаў рамантызм, з якім былі звязаны творы Цёткі перыяду рэвалюцыі,паэмы«Сымонмузыка» Я.Коласа, «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я» Я.Купалы і інш.
У збках «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910), «Шляхам жыцця» (1913) Я.Купалы пераважалі вобразы песнярапрарока, матывы абуджэння і вызвалення народа ад сац.
ЯКУБ КОЛАС.
ПКЫ1І ШЬБЫ.
Да арт. Беларуская літаратура. Першая кніга Я.Коласа «Песні жа/іьбы». 1910.
і нац. прыгнёту. У ранніх яго паэмах 1906—08 («Нікому», «Зімою», «За што?», «Адплата кахання») праявілася схільнасць да яркіх падзей і сітуацый, да герояў з неардынарным лёсам. 3 рамантычнымі традыцыямі звязаны яго драм. паэмы «Адвечная песня» (1908) 1 «Сон на кургане» (1910). Дух рамантычнага пратэсту ў паэме «Курган» (1910) стаў увасабленнем спрадвечнай праблемы мастака і ўлады. Магутным адраджэнскім пафасам вызначалася паэма Я.Купалы «На Куццю» (1911). У створанай на аснове гіст. сюжэта паэме «Бандароўна» (1913) услаўлялася годнасць і духоўная моц чалавека з народа. Праблема маральных законаў жыцця паўстала і ў паэме «Магілальва» (1913). Настрой паэмы «Яна і я» (1913) пазбаўлены адчування драматызму і трагізму рэчаіснасці.