• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Н.У.Клімовіч.
    БАРЬІСАЎСКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1999 у г. Барысаў пры дзіцячай муз. школе. У 2006 прысвоена званне «ўзорны
    аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Скалубовіч(з 1999),У.В.Наркевіч (з 2004). У складзе аркестра 29 чал. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя духавых аркестраў, выхаванне моладзі ў лепшых традыцыях развіцця духавой музыкі. У рэпертуары разнажанравыя творы: «Развітанне славянкі» В.Агапкіна, «Перапёлачка» Я.Глебава, кубінскі танец «Дружба» А.Арскага, «Белая Русь» І.Цімакова і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Моладзь Беларусі і Расіі
    ў XXI стагоддзі разам» (г. Барысаў, 2007), абл. духавой музыкі «Майскі вальс» (г. Заслаўе Мінскага рна), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, абодва 2007), нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск), абл. адкрытага конкурсу джазавай і эстр. музыкі (г. Салігорск, абодва 2006).
    А.І.Несцерава.
    БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР ГУЛЬНІ «ЗАБАВА».Створаныў1996 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.У.Нястрахава (з 1996), С.С.Гагалінская (з 2006). У складзе калектыву 45 чал. У рэпертуары гульнявыя праграмы «Шарабамс», «Свята восені», «Сланяня пайшло вучыцца», «Наваселле Дзеда Мароза», «Аранжавы настрой» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. і рэсп. конкурсу гульнявых праграм «Гуляюць дзеці — гуляем мы» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007—09), абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (Мінск, 2007), удзельнік рэсп. акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (Мінск, 2008). С.В.Камінская.
    Выступленне ўдзельнікаў Барысаўскага ўзорнага тэатрастудыі «Магія» на сеяце Купалля.
    Даарт. Барысаўскі ўзорны тэатрстудыя «Магія». Сцэна са спектакля «Дзюймовачка» Х.К.Андэрсена.
    504
    БАРЫСАЎСКІ
    Барысаўскі ўзорны тэатр гульні «Забава». Сцэна з гульнявой праграмы « Шарабамс».
    БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «МАГІЯ». Створан ы ў 1996 у г. Барысаўпры СШ № 20. Кіраўнікі Н.П.Ільясава (з 1996), Н.М.Саліёнак (з 2008), рэж. Н.В.Лістападава, Л.М.Яцэвіч. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». У складзе тэатрастудыі 49 чал. У рэ
    пертуары спектаклі «Апошні бой», «Пятніца», «I заўтра была вайна...» Б.Васільева, «Вясёлы Роджар» Дз.Салімзянава, «Гульня ценяў» Ю.Эдліса, «Кароль Алень» К.Гоцы, «Мядзведзь», «Юбілей» А.Чэхава, «Палёт коніка» Р.Галушка, «Прынц Тэтурам» М.ПанфілавайРыжковай, «Рэвізор» М.Гогаля, «Снежная каралева» Я.Шварца, «Дзюймовачка» Х.К.Андэрсена, «Такі para™, такі лахматы» Т.Шышковай. Калектыў—дыпламант абл.аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2008—09), фестывалю дзіцячай тэатр. творчасці «Чароўны куфэрак» (в. Сарачы Любанскага рна, 2007, 2009). Н.У.Клімовіч.
    БАРЬІСАЎСКІ ЎЗбРНЫ ХАРАВЫ КАЛЕКТЬІЎ «ДЗЯЦІНСТВА». Створаны ў 1996 у г. Барысаў пры СШ № 20. У 2001 прысвоена званне
    «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В.Ніціеўская, канцэртмайстар С.Л.Саўчанка. У рэпертуары творы рус. і замежных кампазітараў. Вял. ўвага надаецца духоўнай музыцы, апрацоўцы нар. песень, творам сучасных аўтараў. Калектыў —
    Барысаўскі ўзорны харавы калектыў «Дзяцінства».
    дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2006), дзіцячаюнацкага харавога «Гучыць Масква» (Масква, 2008), рэсп. і абл. аглядаўконкурсаўхаравых калектываў«Пяю табе, Беларусь» (г. Барысаў, 2007), «Маладыя таленты» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2009), аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2008—09).
    Н.У.Клімовіч.
    БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ДЫВЕРТЫСМЁНТ». Створаны ў 1994 у г. Барысаў пры гімназіі №1. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Л.Я.Сухарава, В.У.Ходзіна. У рэпертуары тан
    цы, пастаўленыя на сучасныя эстр. мелодыі, інструм. кампазіцыі і стылізаваныя нар. мелодыі: «Зімовая фантазія», «Святло ў цемры», «Купальскія ўзоры», «Атыбаты, ішлі дзяўчаты», «Вогненныя танцы», «У стылі танга», «Тарантэла», «Вянок кахання», «Вальс», «Не сумуй», «Вясенні дожджык», «Накцюрн». Гранпры міжнар. фестывалю дзі
    505
    БАРЫСАЎСКІ
    Барысаўскі ўзорны харэаграфічны ансамбль «Дывертысмент».
    цячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2002). Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. фестывалю «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2001—05), дзіцячаюнацкага эстр. конкурсу «Музычная парасолька» (г. Вінніца, Украіна, 2003), конкурсуфес
    тывал ю харэагр. калектываў «Адзінства Расіі» (Масква, 2006), абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2004—05, 2007—08), удзельнік нац. тэлевізійнага фестывалю юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2005). Н.У.Клімовіч.
    БАРЫСАЎСКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ШАРМ». Створаны ў 1997 у г. Барысаў пры СШ № 20. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.А.Міцкевіч, харэографы Т.П.Малевіч, В.А.Лукашэвіч. У складзе калектыву 3 узроставыя групы дзяцей і падлеткаў: малодшая — 6—10 гадоў, сярэдняя — 10—15, старэйшая — 15—17 (усяго 90 чал.). У рэпертуары танцы нар., стылізаваныя, сучасныя і сюжэтныя, пластычныя замалёўкі. Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. фестывалю дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2002, 2007), конкурсуфестывалю харэагр. калектываў «Адзінства Расіі» (Масква, 2002), конкурсу ансамбляў і шоугуртоў (Мінск, 2004), абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2003— 08). Н.У.Клімовіч.
    БАРЫСАЎСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «КАНТЫЛЁНА». Створаны ў 1999 у г. Барысаў пры СШ № 20. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматар
    Удзельнікі Барысаўскага ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Шарм».
    506
    БАРЫСАЎСКІ
    Барысаўскі ўзорны хор «Кантылена».
    скі калектыў». Кіраўнікі: А.В.Ніціеўская (з 1999), М.В.Галаўко (з 2008), канцэртмайстар Л.Р.Клімянко. У складзе хору 30 чал. У рэпертуары творы розных эпох і стыляў, бел., рус., замежных кампазітараў (І.С.Бах, Г.Бойка, В.Каваліў, Г.Казлова, В.Марчанка, Ю.Чычкоў і інш.), апрацоўкі нар. песень, духавая музыка. Калектыў — дыпламант аглядаўконкурсаў: рэсп. харавых калектываў «Маладыя таленты» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2009), абл. аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2004—09). Н.У.Клімовіч.
    БАРЬІСАЎСКІ ЎЗбРНЫ ХОР «РАВЁСНІКІ». Створаны ў 1980 у г. Барысаў пры СШ №2. У 1986 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Шут (з 1980), В.У.Шыкавец (з 1987), Л.Г.Юрчанка (з 1993), Т.Л.Крампульц (з 2008). У складзе хору 40 чал. У рэпертуары духоўныя песнапенні («Многая лета», «Цябе пяю»), творы замежных кампазітараў («Дынарэ» Г.Гендэля, «Ляскай у такт» Дж.Гершвіна), бел. («Невядомы пар
    тызан» М.Пятрэнкі, «Ішла вайна па краіне» У.Карызны), сучасных рус. («Мама» У.Гаўрыліна, «Усміхніся, не сумуй і спявай» С.Смірнова), рус. класіка («Легенда» П.Чайкоўскага). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў,
    Барысаўскі ўзорны хор «Равеснікі».
    2000), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2004), харавых калектываў «Спяваючы свет» (г. Віцебск, 2003), рэсп. тэлевізійнага конкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1999), абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквеццеталентаў» (г. Барысаў, 2003—09), удзельнік рэсп. фестывалю «Пяю табе, Беларусь» (Мінск, 2004). Н.У.Клімовіч.
    БАРЫСАЎСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ЧАРОЎНАСЦЬ». Створаныў 1991 уг. Барысаў пры дзіцячай муз. школе. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.Я.Мальцэвіч. У складзе хору 40 чал. Асн. мэты дзейнасці — вак.эстэтычнае выхаванне і адукацыя вучняў, прапаганда харавога мастацтва. У рэпертуары каля 60 тво
    раў: «Ave Maria» Б.Гуно, «Дарога да храма» Р.Гарабца, бел. нар. песня ў апрацоўцы А.Рашчынскага «Кучарочкі яшчэ й малыя», «Малітва» У.Кур’я, «Scherzo» Ф.Дурантэ. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1998), рэсп. харавой песні, прысвечаны 940годдзю Мінска (2007), харавой песні
    507
    БАРЫСАЎШЧЫНА
    Барысаўскі ўзорны хор « Чароўнасць».
    (Мінск, 2009), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2002, 2005), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Барысаў, 2008), конкурсаў абл. харавых калектываў (гарады Барысаў, 1999; Маладзечна, 2003,2007),удзельнік міжнар. фестываляў арганнай і харавой музыкі ў гарадах Эмерых (Германія, 2001), Ульфт (Нідэрланды, 2003, 2005), Укаст (Данія, 2003). А.І.Несцерава. БАРЫСАЎШЧЫНА, вёска ў Хойніцкім рне, на р. Віць (прыток р. Прыпяць). За 12 км на 3 ад раённага цэнтра і чыг. ст. Хойнікі на ветцы Васілевічы—Хойнікі лініі Калінкавічы—Гомель, 122 км ад Гомеля. Цэнтр Барысаўшчанскага с/с. 135 гаспадарак, 322 ж. (2009).
    Вядома з 16 ст. як сяленне ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1850 — 44 двары, 288 ж., уладанне Ястржэмбскіх. У 1885 — 359 ж. У 1897 — 88 двароў, 552 ж., царква, магазін, у Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. Побач быў аднайм. фальварак з
    вінакурняй. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. была закладзена сядзіба, якая ўключала мураваны дом (не збярогся), жылыя і гасп. будынкі, парк. У 1890 працавала вінакурня, з 1896 паравы млын і маслабойня. У 1908 — 95 двароў, 611 ж. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Хойніцкага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 Гомельскай (да 26.7.1930) акруг, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1930 — 138 двароў, 741 ж., пачатковая школа, хатачытальня, аддз. спажывецкай кааперацыі. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца ліст. 1943 Б. акупіравананям.фаш.захопнікамі.У 1959  982ж„ у 1970  299 ж. У1995 188 гаспадарак, 435 ж.
    У 2009 дзіцячы садяслі, Дом культуры, бка, ФАП, сталовая, аддз. сувязі, бар, магазін. Помнік архітэктуры — сядзіба з паркам (2я пал. 19 — пач. 20 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча ранняга жалезнага веку, паселішча неаліту, мезаліту. Радзіма бел. скульптара І.У.Краўчанкі.
    БАРЫСАЎШЧЫНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэк
    туры ў в. БарысаўшчынаХойніцкага рна. Закладзена ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. ў эклектычным стылі на беразе р. Гаранка. Належала Ястржэмбскім. Уключала сядзібны дом, жылыя і гасп. пабудовы, вінакурню, паравы млын, маслабойню, парк. Мураваны сядзібны дом прамавугольны ў плане. Гал. ўваход вырашаны 4калонным порцікам з франтонам. Над франтонам і дзвярамі акнолюкарна паўкруглай формы. Парк пейзажнага тыпу размяшчаўся на 2 тэрасах. На верхняй знаходзіўся сядзібны дом, гасп. пабудовы, вінакурня, на ніжняй — сістэма каналаў. Да парку прымыкаў пладовы сад. У парку расло каля 100 відаў і форм дрэўных раслін. Сярод іх актыніда палігамная, міндаль нізкі, бярозы (даурская, чорная, папяровая, далекарлійская), самшыт вечназялёны, цюльпанавае дрэва, шаўкоўніца белая, сумах аленярогі, ліпа амер., дубы (чырваналісты, залацісты, пірамідальны ніцы), піхты (аднаколерная, Віча, сібірская), хвоі (чорная, веймутава), тсуга канадская, туя зах. і інш. Над усімі пабудовамі сядзібы дамінаваў ква