• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    493
    БАРЫСАЎСКІ
    Барысаўскі Васкрасенскі сабор.
    нае месца адведзена лёсу Барысава і яго жыхароў у гады Вял. Айч. вайны. Экспанаты расказваюць пра бязлітасны тэрор ням.фаш. акупантаў, дыслакацыю групы армій «Цэнтр», дзейнасць у горадзе разведшколы абвера «Сатурн» і барацьбу з ёй сав. разведкі. Пра супрацьстаянне акупантам і развіццё падп. і партыз. руху гавораць дакументы, узнагароды, асабістыя рэчы патрыётаў. У матэрыялах экспазіцыі адлюстраваны подзвіг 10 барысаўчан — Герояў Сав. Саюза, a таксама 29 воінаў і партызан, якім гэтае высокае званне нададзена за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры абароне і вызваленні горада. Прадстаўлены матэрыялы і фотадакументы пра аднаўленне і развіццё пасляваен. горада, які ператварыўся ў буйны прам. цэнтр, дзе працуюць дзесяткі сучасных прадпрыемстваў. Экспануюццаўзоры выпускаемай прадукцыі, а таксама творы скульптараў і мастакоў, нар. майстроў — ураджэнцаў Ба
    рысаўшчыны. Музей мае н.д. бку, філіял — Іканскі музей нар. славы.
    БАРЫСАЎСКІ ВАСКРАСЁНСКІ САБОР, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Барысаў. Пабудаваны ў 1874 з чырвонай цэглы на месцы папярэдняга драўлянага сабора. Крыжовы ў плане 9купальны 3апсідны храм (выш. 12 м). Цэнтр. квадратны ў плане аб’ём завершаны 4схільным дахам з цыліндрычным светлавым барабанам і цыбулепадобным купалам. Па вуглах даху дэкар. вежачкі з макаўкамі. Апсіду і бакавыя прыбудовы завяршаюць цыбулепадобныя галоўкі. Фасады багата аздоблены дэкар. элементамі: какошнікамі, ліштвамі арачных аконных і дзвярных праёмаў зтрохвугольнымі і паўкруглымі франтонамі, вуглавымі руставанымі пілястрамі, прафіляванымі карнізамі, філёнгамі, якія сваім белым колерам кантрастна вылучаюцца на чырвоным фоне муроўкі. Гал. арачны ўваход пад
    крэслены вял. парталам у выглядзе аркі на 4 бочкападобных слупах. У апсідзе конха з фрэскавай выявай Ісуса Хрыста. На восі сабора пастаўлена цагляная брамазваніца (1907, архіт. В.Струеў). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор рэстаўрыруецца (2010).
    В.М. Чарнатаў.
    БАРЫСАЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 13—18 ст. на левым беразе р. Бярэзіна, каля вусця р. Пралля. Пабудаваны ў 13 — пач. 14 ст. пасля пераносу стараж. Барысава на новае месца. Займаў пляцоўку пл. каля 2 га, абкружаную земляным валам з драўлянымі сценамі і вежамі, а таксама ровам. Існавала сістэма забеспячэння вадой на час аблогі. Кантраляваўсуднаходны шляхзбасейна Балтыйскага ў Чорнае мора і сухапутны шлях з У у цэнтр Беларусі. У 16 ст. яго тройчы асаджалі маскоўскія войскі (1514, 1519, 1535). У 1й пал. 17 ст. перабудаваны ў 5бастыённую фартэцыю, умацаваную вял. ровам з вадою. 3 У да яго прымыкала «падзамча» (умацаваныя подступы), якое таксама мела лінію абароны. У 1655 замак узяты і спалены рас. войскам, але паводле загаду цара адноўлены. У 1658 замак двойчы пераходзіў з рук у рукі, моцна пацярпеў і рамантаваўся на працягу некалькі гадоў. У Б.з. рас. гарнізон абараняўся з чэрв. 1661 да 9.7.1662 ад атрадаў ВКЛ С.Чарнецкага, В.Валовіча, А.Русецкага і П.Сапегі. Адноўленыя замак і падзамчак мелі абарончае значэнне да канца 18 ст. Захаваліся равы, запоўненыя вадой.
    БАРЫСАЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ КАЛЕКТЫЎ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР «ВІДАРЬ'ІС». Засн. ў 1880 у г. Барысаў «Таварыствам драматычных артыстаў» як гар. аматарскі тэатр. У 1933—35тэатр прац. моладзі, у 1935—39 калгаснасаўгасны тэатр, з 1950 драм. гурток. 3 1991 аматарскі драм. тэатр «Відарыс», дзейнічае пры Палацы культуры імя М.Горкага.
    494
    БАРЫСАЎСКІ
    У 1959 прысвоена званне «народны», у 2004 — «заслужаны аматарскі тэатр». Кіраўнікі: А.Сямёнаў (з 1933), У.М.Крыловіч (193539), М.В.Ільічоў (з 1950), Ф.М.Міхайлаў (з 1953), Л.А.Манакова (з 1973), С.А.Кулажэнка (з 1980), У.А.Буйко (з 1986). У трупе тэатра 35 чал. Сярод першых найб. значных пастановак — «Іван Сусанін» (1913). У 1930я гг. ўтэатры пастаўлены «Новы горад» паводле І.Гурскага, «Партызаны» паводле К.Крапівы; у 1950я гг. — «Машэка» Е.Міровіча, «Барабаншчыца» А.Салынскага, «Жаніцьба» М.Гогаля; у 1960я гг. — «Бацькаўшчына» К.Чорнага, «Васа Жалязнова» М.Горкага; у 1970я гг. — «Маё каханне на трэцім курсе» М.Шатрова, «Прыдуркаваты Журдэн» М.Булгакава; у 1980я гг. — «Адвечная песня» Я.Купалы, «Юбілей» А.Чэхава; у 1990я гг. — «Прышэсце» У.Караткевіча, «След ваўкалака» Л.Дайнекі, «Уставай, прыгажуня, прачніся» Г.Сакаловай. Спектаклі для дзяцей: «Казкі феі Бэзу» Ш.Перо, «Дон Кіхот у Англіі» Г.Філдынга(абодва 1991), «Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гернет (1992), «Пунсовая кветачка» А.Аксакава, «Зачараваная хатка» С. дэ Сегюр (абодва 1997), «Скарбы Бахрама» Э.Успенскага, «Прыгоды Маленькай Бабы Ягі» О.Пройслера (абодва 1998), «Султан ёсць султан» С.Ваанууса (1999), «Пра Цара, Салдата ды Нячыстую сілу» (2000) і «Вужыная карона» (2002) У.Буйко, «Храбры кравец» братоў Грым (2001). У 2000я гг. пастаўлены: «Смерць доктара Фауста» М. дэ Гельдэрода, «Народжаная ізноў» Г.Кэйніна і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: Усесаюзнага маст. творчасці (1977), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998,2005), рэсп. аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральныя скрыжаванні» (г. Слуцк, 2000; г. Маладзечна, 2001), абл. тэатр. мастацтва «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 1997, 1999, 2001, 2006), аглядуконкурсу нар. тэатраў (1990),
    удзельнік фестываляў: міжнар. аматарскіх тэатраў «Arosia Festival» (г. Вестэрос, Швецыя, 2002), абл. тэатр. мастацтва «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 2009), рэгіянальнага свята аматарскіх тэатраў «Рампа дружбы» (г. Еўпаторыя, Украіна, 1994). Н.У.Сомава.
    БАРЫСАЎСКІ КАЛГАСНАСАЎГАСНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1935—38 у г. Барысаў. Створаны на базе Барысаўскага трама з удзелам прадстаўнікоў аматарскага мастацтва. Маст. кіраўнік П.Данілаў. Меў на мэце маст. агітацыю і прапаганду сярод сялян. Над тэатрам ажыццяўляў шэфства Бел. першы дзярж. тэатр, у якім некаторыя яго акцёры праходзілі курс студыйнага навучання (гл. Студыі Беларускага тэатра імя Янкі Купалы). У рэпертуары спектаклі «Бацькаўшчына» К.Чорнага, «Сваты» І.Гурскага, «Слава» В.Гусева, «Партызаны» К.Крапівы, «Пагранічнікі» У.БільБелацаркоўскага, «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, урывак з п’есы «Цудоўны сплаў» У.Кіршона, канцэртныя праграмы (сатыр. прыпеўкі, скетчы і інш.), складзеныя літ. групай, у якуюўваходзілі Ф.Буц
    Да арт. Барысаўскі заслужаны аматарскі калектыў драматычны тэатр «Відарыс». Сцэна са спектакля «Пра Цара, Салдата ды Нячыстую сілу» У.Буйко.
    вілоўскі, А.Гваздзёў, Г.Шыкавец, А.Яфрэменка. Тэатр пераведзены ў г. Заслаўе Мінскага рна (гл. Заслаўскі калгаснасаўгасны тэатр).
    БАРЫСАЎСКІ КАМБІНАТ ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА імя А.М.Кішчанкі Беларускага саюза MacTa коў. Створаны ў 1963 у г. Барысаў як маст.вытворчыя майстэрні, з 1968 камбінат прыкладнога мастацтва, з 2000 УП з сучаснай назвай, прысвоена імя нар. мастака А.М.Кішчанкі. Камбінатз’яўляецца маст.вытворчай базай саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Выпускае дэкар. утылітарную кераміку (сувеніры, вазы, кашпо, невял. скульптуры, пано), вырабы ручнога маст. ткацтва ў нар. традыцыях (ручнікі, абрусы, сурвэткі, пакрывалы, дарожкі, сталешніцы); габелены і элементы тэматычных заслонаў для інтэр’ераў жылых і грамадскіх будынкаў. Мастакі камбіната распрацоўваюць сцэнічныя касцюмы для фалькл. і сучасных калектываў.
    БАРЫСАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЁЙШАЙ ДЗЁВЫ МАРЫІ, помнік архітэктуры
    495
    БАРЫСАЎСКІ
    Барысаўскі касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі: I — знешні выгляд; 2 — інтэрёр.
    позняга класіцызму ў г. Барысаў. Пабудаваны ў 1806 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Прамавугольны асн. аб’ём з 5яруснай (2 васьмерыкі на 3 чацверыках) вежайзваніцай на гал. фасадзе і чацверыковай сігнатуркай над франтонам апсіды. Да перабудовы ў 2й пал. 19 ст. храм уяўляў 3нефавую базіліку з 2вежавым гал. фасадам. Сцены расчлянёны прамавугольнымі арачнымі аконнымі праёмамі з пілястрамі ў прасценках, апяразаны карнізам складанага профілю з зубчыкамі. Тарцовыя фасады бакавых нефаў завершаны парапетамі. У верхняй частцы сцен цэнтр. нефа размешчаны люкарны. У інтэр’еры магутныя калоны дарычнага ордэра з канелюрамі падтрымліваюць антаблемент з трыгліфным фрызам і падзяляюць унутраную прастору на нефы. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках, бакавыя — крыжовымі. Над уваходам размешчаны хоры. Гал. алтар вырашаны 4калонным порцікам з разарваным
    франтонам. Бакавыя нефы дэкарыраваны тэракотавым гарэльефным пано на біблейскі сюжэт. Пад будынкам размешчаны скляпы. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    A. М. Каласоўская.
    БАРЬІСАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КАРАЛІ». Створаны ў
    Барысаўскі народны ансамбль народных інструментаў «Каралі».
    2000 у в. Старабарысаў Барысаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік A. М .Лабавікова. Ускладзе ансамбля 11 чал. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. нар. інструментаў папулярызацыя выканаўчага майстэрства. У рэпертуары класічная музыка, апрацоўкі нар. песень, танцаў джазавыя кампазіцыі, песні ваен. гадоў і бел. кампазітараў.
    496
    БАРЫСАЎСКІ
    Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2008). А.М.Лабавікова.
    БАРЫСАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ЛбТАЦЬ». Створаны ў 2003 у г. Барысаў пры гімназіі №1. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Д.Э.Чарніна. У складзе ансамбля 10 чал. У рэпертуары бел. нар. песні («Добры вечар, госці»), творы бел. кампазітараў («Беларуская кадрыля» С.Палянскага, «Беларускі танец» К.Мяскова, «Бярозка» І.Лучанка, «Сустрэча» Я.Глебава, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі, полька з оперы «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), рус. («Сентыментальны вальс» Дз.Шастаковіча, «Раманс» з муз. замалёвак да аповесці А.Пушкіна «Завея» Г.Свірыдава, «Малюнкі з выстаўкі» М.Мусаргскага, «Гумарэска», «Музычны момант» А.Пятрова) і замежных (арыя з аркестрам сюіты Ddur І.С.Баха). Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (г. Барысаў, 2008). Н.УКлімовіч.
    БАРЬІСАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ЯВАР». Створаны ў 1996 у г. Барысаў пры дзіцячай муз. школе. 3 2006 дзейнічае пры Старабарысаўскай дзіцячай муз. школе. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.У.Жызнеўская. У складзе ансамбля 8 чал. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда інструм. музыкі, эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў. У рэпертуары інструм. музыка, класічныя творы (Э.Грыг, В.А.Моцарт, Г.Свірыдаў), бел. кампазітараў (Я.Глебаў, І.Жыновіч, І.Лучанок), бел. нар. песні ў апрацоўцы Э.Андрэенкі. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестывалю «Іграй, гармонік» (г. Барысаў, 2000).