Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
ным хрусталём), дэкарыраваныя алмазнай гранню з маціраваннем і глыбокай пескаструйкай, у іх ліку ансамблі для сервіроўкі стала, серыі блюд, прызоў і інш.
Літ.: Янвцкая М.М. Художественное стекло Советской Белоруссня. Мннск, 1989.
БАРЬІСАЎСКАЯ НАРОДНАЯ BAKAJI ЬНАЯ СТЎДЫЯ АКАДЭМІЧНЫХ СПЁВАЎ Створана ў 1984 у г. Барысаў пры Палацы культуры імя М.Горкага. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.М.Гардзеева (з 1984), Н.В.Л ісоўская (з 1997), У.В.Пінчук (з 2006), Я.А.Чапрасава (з 2008). У складзе студыі 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў. Асн. кірунакдзейнасці — акадэмічныя спевы. У рэпертуары творы класічнай музыкі («Серанада Дон Жуана» П.Чайкоўскага, «Застольная песня» з оперы «Травіята» Дж. Вердзі і інш.). Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалюкон
курсу сцэнічнага мастацтва «Залаты дэльфін» (г. Сочы, Расія, 2008), рэсп. конкурсу вакалістаў (Мінск, 1998). Н.У.Сомава.
БАРЬІСАЎСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА I ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА. Створана ў 1948 у г. Барысаў пры гар. Доме культуры (з 2005 Палац культуры імя М.Горкага). У 1979 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Каюкоў (з 1948), С.А.Мірзаян (з 1960х г.), Н.С.Ганчарова (з 1982), Л.М.Макеева (з 1996). У складзе студыі 20 чал. ва ўзросце ад 9 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — знаёмства ўдзельнікаў студыі з гісторыяй выканальніцкага і прыкладнога мастацтва, фарміраванне ў іх творчай асобы, эстэтычнага ўспрыняцця рэчаіснасці і твораў мастацтва. Студыйцы — удзельнікі і дыпламанты міжнар. конкурсаў на лепшую іл. да казкі Х.К.Андэрсена (Капен
Работы ўдзельнікаў Барысаўскай народнай студыі выяўленчага мастацтва «Каляровыя знічкі».
486
БАРЫСАЎСКАЯ
гаген), творчай моладзі «Беларусь— Расія» (г. Смалявічы, абодва 2003), конкурсуфестывалю дзіцячай выяўл. творчасці «Віфліемская зорка2007» (Масква, 2007), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Барысаў, 2008), абл. выстаўкі мастацтва (Мінск, 2000) і інш. Н.У.Сомава.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «КАЛЯРбВЫЯ ЗНІЧКІ». Створана ў 1996 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Я.Маўчанаў, В.Я.Прышчыц. У складзе студыі 60 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Калектыў — дыпламант конкурсаў: міжнар. малюнка «На сваёй зямлі» (Мінск, 2007), «Дружаць дзеці на планеце» (Мінск, 2009), рэсп. «Свет, у якім няма чужых», юных мастакоў «3 чаго пачынаецца Радзіма» (абодва Мінск, 2009), рэсп. выставакконкурсаў «Старажытная Беларусь у дзіцячых малюнках» (Мінск, 2006), «Табе прысвячаю, Белавежская пушча» (Мінск, 2009), выстаўкі «Святочнае кола», акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (абедзве Мінск, 2009), абл. выстаўкі «Скарбонка талентаў» (Мінск, 2000—09) і інш.
С.В.Камінская.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА «ПРАЛЁСКІ». Створана ў 2001 у г. Барысаў пры СШ № 2. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Г.Сянько. У складзе студыі 9 груп: «Стыль» (кіраўнік В.У.Цвяткова), «Каласкі» (А.Г.Сянько), «Вясёлка» (І.К.Пестрык), «Мазаіка» (Н.У.Асеева), «Калаж» (С.П.Красоўская), «Каларыт» (І.Г.Гінц), «Ручаёк» (Н.К.Сакалоўская), «Сонейка» (А.І.Кульваноўская), «Палітра» (А.С.Юркевіч). Асн. мэты дзейнасці — развіццё цікавасці навучэнцаў да заняткаў дэкар.прыкладным мастацтвам, захаванне бел. нар. традыцый. На за
Работы ўдзельнікаў Барысаўскай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва «Пралескі».
нятках студыйцы займаюцца саломапляценнем, лепкай з салёнага цеста, роспісам па тканіне, арыгамі, выцінанкай, вывучаюць бел. абрады, нар. святы, традыцыі і быт бел. народа. Студыйцы — дыпламанты конкурсаў: міжнар. дзіцячага малюнка (г. НьюДэлі, Індыя, 2009), «Славянская крыніца» (г. Клайпеда, Латвія, 2009), «На сваёй зямлі», «Дзяцінства і юнацтва за калючым дротам» (абодва Мінск, 2009), «Экалогія» (Токіо, 2005), «Сябруюць дзеці на планеце» (г. Торунь, Польшча, 2006), рэсп. артфестывалю, прысвечанага году бульбы, выстаўкі «Святочнае кола» (абодва 2009), конкурсу
час. «Качелн» — «Мы такія розныя...» (2007, усе Мінск). Н.У.Клімовіч.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНбЙ ТВОРЧАСЦІ «БАТЫК». Створана ў 2003 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.В.Алісіевіч. Асн. кірунак дзейнасці — дэкар.прыкладная творчасць. Калектыў — дыпламант выставак: рэсп. «Вясёлкавыя рытмы» (Мінск, 2007), абл. «Скарбонка талентаў» (г. Барысаў, 2008—09), удзельнік рэсп. выстаўкі «Калядная
487
БАРЫСАЎСКАЯ
Работы ўдзельнікаў Барысаўскай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладной творчасці «Батык».
зорка» (Мінск, 2009), акцыі «Жыву ў Беларусі ітым ганаруся» (г. Барысаў, 2009).
С.В.Камінская.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНбЙ ТВбРЧАСЦІ «КРЫНІЧКА».
Створанаў 1990 уг. Барысаўпры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці.
У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.І.Газданкер (з 1990),Т.С.Зыранава (з2000).Ускладзестудыі230чал.Асн. кірунак дзейнасці — дэкар.прыкладнаятворчасць. Калектыў —дыпламант выставак: рэсп. «Чароўныя ўзоры» (2006), дзіцячай творчасці «Беларусачка прыгажэй за Барбі» (2007), «Калядная зорка», «Сама
тканы цуд» (абедзве 2009, усе Мінск), абл. «Скарбонка талентаў» (2000— 09), конкурсувыстаўкі «Саламяныя дзівосы» (2008, абедзве г. Барысаў), удзельнік рэсп. акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (г. Барысаў, 2009). С.В.Камінская.
БАРЬІСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбЙ ТВбРЧАСЦІ «МАСТАЦКАЯ ВЫШЫЎКА». Створана ў 1998 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.У.Цюцюннікава. У складзе студыі 60 чал. Асн. кірунак дзейнасці — дэкар.прыкладная творчасць. Студыйцы — дыпламанты рэсп. выстаўкі «Саматканы цуд» (Мінск, 2009), удзельнікі рэсп. акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (2009), абл. выстаўкі «Скарбонка талентаў» (2000—09, абедзве г. Барысаў). С.В.Камінская.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНбЙ ТВбРЧАСЦІ «НАТХНЁННЕ». Створана ў 2000 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.В.Шваб (з 2000), Т.М.Мурыгіна (з 2007). У складзе студыі 125 чал. Асн.
Работы ўдзельнікаў Барысаўскай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладной творчасці «Крынічка».
Работы ўдзельнікаў Барысаўскай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладной творчасці «Мастацкая вышыўка».
488
БАРЫСАЎСКАЯ
Работы ўдзельнікаў Барысаўскай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладной творчасці «Праменьчык надзей».
На выстаўцы работ удзельнікаў Барысаўскай народнай студыі дэкаратыўнапрыкладной творчасці «Сувенірная цацка».
кірунак дзейнасці — дэкар.прыкладная творчасць. Студыйцы — дыпламанты выставак: рэсп. «Вясёлкавыя рытмы» (2006—07), дзіцячай творчасці «Беларусачка прыгажэй за Барбі» (2007), «Калядная зорка» (2009, усе Мінск), акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (2009), абл. выстаўкі «Скарбонка талентаў» (2000—09, абедзве г. Барысаў).
С.В.Камінская.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНОЙ ТВОРЧАСЦІ «ПРАМЁНЬЧЫК НАДЗЁЙ». Створана ў 1998 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.М.Стануль. У складзе студыі 60 чал. Асн. кірунак дзейнасці — дэкар.прыкладная творчасць. Калектыў — дыпламант выставак: рэсп. дзіцячай творчасці «Беларусачка прыгажэй за Барбі» (Мінск, 2007), абл. «Скарбонка талентаў» (г. Барысаў, 2000—09), «Выратавальнікі вачамі дзяцей»
(г. Слуцк, 2008), удзельнік рэсп. выстаўкі «Калядная зорка» (Мінск), акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (г. Барысаў, абедзве 2009).
С.В.Камінская.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНбЙ ТВбРЧАСЦІ «СУВЕНІРНАЯ ЦАЦКА». Створана ў 1990 у г. Барысаў пры Доме дзіцячай і юнацкай творчасці. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.А.Сумцова. У складзе студыі 60 чал. Асн. кірунак дзейнасці — дэкар.прыкладная творчасць. Студыйцы — дыпламанты выставак: рэсп. дзіцячай творчасці «Беларусачка прыгажэй за Барбі» (Мінск, 2007), абл. «Скарбонка талентаў» (г. Барысаў, 2000—09), удзельнікі рэсп. выстаўкі «Калядная зорка» (Мінск), акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (г. Барысаў, абедзве 2009).
С.В.Камінская.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ІКАНАПІСУ. Створана ў 1994 ў г. Барысаў пры Палацы куль
туры імя М.Горкага. У 2009 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Л.М.Макеева, А.Я.Маўчанаў. У складзе студыі 15 чал. ва ўзросце ад 13 да 60 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — выяўл. мастацтва. Калектыў — удзельнік і дыпламант выставак: міжнар. «Калядная зорка» (Масква, 2007), «На сваёй зямлі» (Мінск, 2009), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Барысаў, 2008), абл. выстаўкі нар. творчасці (Мінск, 2008) і інш.
Н.У.Сомава.
БАРЫСАЎСКАЯ НАРбДНАЯ ХАРАВАЯ КАПЭЛА РАЁННАГА АДДЗЁЛА КУЛЬТЎРЫ. Створана ў 2001 у в. СтараБарысаў Барысаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар Г.А.Храпко (з 2001), кіраўнік А.У.Задарожная (з 2007), канцэртмайстар Н.У.Волчак (з 2004). У складзе капэлы 24 чал. У рэпертуары класічныя творы («П’ю за здароўе Мэры» з цыкла «Пушкінскі
489
БАРЫСАЎСКАЯ
Барьісаўская народная харавая капэла раённага аддзела культуры.
вянок» А.Даргамыжскага), сучасных бел. кампазітараў («Беларусь мая сінявокая» Э.Казачкова, «Мая Беларусь» А.Граса), нар. песні (укр. «Ой, дуб, дуба»), духоўныя песнаспевы («Адзінародны сыне» С.Рахманінава, сціхіры прападобнай Ефрасінні Полацкай). Калектыў — лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня», рэсп. харавой музыкі «Ад шчырага сэрца» (абодва Мінск, 2005), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2005), харавога мастацтва «Пеўчае
поле» (г. Мядзел, 2004), дыпламант міжнар. фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2008), удзельнік фестываляў: Міжнар. Праваслаўных Песнапенняў (гарады Мінск, Барысаў, 2005), абл. праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест» (г. Гродна, 2009).
А.У.Задарожная.
БАРЫСАЎСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАГА СПЁВУ «ШТРЫХ». Створана ў 1999 у г. Барысаў пры вучэбнапед. комплексе дзіцячы сад— СШ № 24. У 2008 прысвоена зван