Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАРСУКбЎСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ АНСАМБЛЬ «ЖЫВІЦА». Створаны ў 1990 у в. Барсукі Смалявіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.У.Яраш (з 1990), А.В. Яраш (з 1995), С.С.Палякоў (з 1999), А.М.Якіменка(з2000), І.Ю.Косарава (з 2004), А.В.Перадзерый (з 2008). Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне нар. традыцый. У рэпертуары аб
477
БАРСУКОЎСКІ
Барсукоўскі народны фальклорны ансамбль «Жывіца».
БАРТАШЭВІЧ Галіна Аляксандраўна (н. 18.6.1932, г. Слуцк), беларуская фалькларыстка. Др філал. навук (1994), праф. (1995). Скончыла БДУ (1956). 3 1957 у Інце мас
рады «Радзіны», «Каляды», «Юр'я», «Купалле», «Дажынкі», «Зажынкі», «Хрэсьбіны», «Сёмуха», «Масленіца». Калектыў — дыпламант міжнар. маладзёжнага фестывалю «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (Масква, 1999), абл. свята фальклору «Глыбокія крыніцы» (Мінск, 1991), «Траецкі фэст» (г. Беразіно, 1999), удзельнік абл. фестывалю фалькл. мастацтва «Фальклорная талака» (г. Нясвіж, 2004—07), міжрэгіянальных кірмашоў (гарады Смалявічы, Жодзіна, Чэрвень). Мясц. вясельны і радзінны абрады запісаны на Бел. тэлебачанні.
А. В.Перадзерый.
БАРСУКбЎСКІ ЎЗбРНЫ ТАНЦАВАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «НІКА»
Створаны ў 2001 у в. Барсукі Смалявіцкага рна пры Цэнтры традыц. культуры. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.А.Колісава. У складзе калектыву 40 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нар. творчасці, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары нар. танцы: бел. («Крутуха», «Вясковы вальс», «Пастушок», «Па кругу»), рус. («Барыня», «Саловушка», «Калінушка», «Каляда»), укр. («У вішнёвым садзе»), цыганскія («Свенко») і інш. Калектыў — дыпламант абл. харэагр. конкурсу «Карагод сяброў» (г. Салігорск, 2009), удзельнік фестываляў: міжнар. нар.
творчасці (гарады Рэн, Флер, Францыя, 2007), маладзёжнага «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (г. Баранавічы, 2004), рэсп.фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), абл. свята гарбаты (рэсп. гарналыжны цэнтр «Сілічы», 2008).
В.А.Колісава.
БАРТА, барда, серка, адмысловая сякера з тонкім шырокім лязом, вузкім абухам і доўгім тапарышчам для выдзёўбвання борцяў. Б. вырабляліся выключна мясц. кавалямі з лепшых гатункаў крычнага жалеза і сталі. Гл. таксама Кавальства.
БАРТАШЭВІЧ (Bartoszewicz) Альберт Іосіфавіч (н. 2.8.1942, в. Раёўшчына Стаўбцоўскага рна), польскі мовазнавец. Др філал. навук (1972), праф. (1992). Скончыў Вроцлаўскі унт (1964). Працаваў у Пазнанскім і Варшаўскім унтах (1964— 92), з 1987 дырэктар Варшаўскага філіяла Інта рус. мовы імя Пушкіна ў Маскве. 3 1993 у Вышэйшай пед. школе ў г. Ольштын. Даследуе польск., бел. і рус. мовы, агульнае мовазнаўства. На аснове «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1977—84) склаў першы ў бел. мовазнаўстве «Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы» (1988— 89, з І.Камяндацкай), які ўключае каля 98 тыс. слоў, пры якіх змешчаны паказчыкі іх стыліст. і лексічных варыянтаў.
тацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклоруАН Беларусі, з 1993 у Інцепавышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе агульныя праблемы бел. фалькларыстыкі і нар. педагогікі, дзіцячы, каляндарнаабрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Аўтар прац «Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору» (1976), «Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорнаятрадыцыя»(1985),«Магічнае слова: вопыт даследавання светапогляднай і мастацкай асновы замоў» (1990) і інш., каментарыяў і ўступаў да кніг серыі «Беларуская народная творчасць», у якія таксама ўвайшоў запісаны ёю вуснапаэт. матэрыял. Складальнік збкаў для дзяцей: «Бабуля так лячыла» (1992), «Ходзіцьжораў патаку» (1993), «Ішоў бай па сцяне» (1995). Распрацавала праграму курса «Этнапедагогіка беларусаў» (1996). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв:. Сустрэчы з казкай. Мінск, 1984 (разам з К.П.Кабашнікавым); Каляндарная абрадавая паэзія беларусаў. Да праблемы міжэтнічных і міжжанравых сувязей. Мінск, 1993; Чарадзейныя казкі (разам з К.П.Кабашнікавым) // Беларуская народная творчасць. Мінск, 2003. Ч. 1—2; Сістэма жанраў беларускага дзіцячага фальклору // Малыя жанры. Дзіцячы фальклор. Мінск, 2004; Дзіцячы фальклор: жанравы склад, тэматыка функцый
478
БАРУНСКАЯ
// Беларусы. Мінск, 2004. Т. 7. Вусная паэтычная творчасць; Замовы // Там жа.
А.М.Ненадавец.
БАРТАШЭВІЧ Людміла Мікалаеўна (н. 3.4.1938, г. Беразіно), беларуская актрыса. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1959). Працавала ў Бел. рэсп. тэатры юнага гледача (да 1985). Сяродроляў: Зойка («КвартэтАлямбар» М.Віннікава), Мальвіна («Прыгоды Бураціна» паводле А.Талстога), ХлапчышКібальчыш (аднайм. п’еса паводле А.Гайдара), Марыя Львоўна («Неспакойная старасць» Л.Рахманава), Зоя («Усё гэта не так проста...» паводлеЛ.Ісаравай),Маржэнка («Казачны домік» М.Стэгліка), Гедра («Я спяшаюся за летам» В.Пальчынскайтэ), Пэпі («Пэпі — Доўгая Панчоха» паводле А.Ліндгрэн), Анжэла («Даманевідзімка» П.Кальдэрона) і інш. Выканала шэраг роляў у пастаноўках на Бел. радыё.
БАРТКЁВІЧ Леанід Леанідавіч (н. 25.5.1949, Мінск), беларускі эстрадны спявак. Засл. артыст Беларусі (1979). Скончыў Дзярж. інт тэатр.
Л.Л.Барткевіч.
(1980), «Дамоклаў меч» Назыма Хікмета Рана (1982), «Нашэсце» Л.Лявонава (1984), «Вокны» В.Ткачова (1985), «Мачаха» А.Бальзака (1986), «Казка пра чатырох блізнят» П.Панчава (1987), «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса (1988) і інш.
БАРЎНСКАЯ ЦАРКВА I МАНАСТЬІР БАЗЫЛЬЯН, помнік архітэктуры 2й пал. 18 ст. ў в. Баруны Ашмянскага рна. Комплекс уключае царкву, манастырскі корпус, вежузваніцу і капліцу. У 1692 пабудавана драўляная царква, у 1700—07 на яе месцы — мураваная (знішчана пажарам, у 1715 адбудавана). Новая мураваная ц а р к в a (1747—57, архіт. А.Асікевіч) у стылі віленскага барока дабудавана ў 1760—70. У 1922 перададзена католікам; цяпер Петрапаўлаўскі касцёл. Трохнефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай апсідай накрыта 2схільным дахам. Сярэдняя частка фасада мае паўкруглы выгін з вял. акном у цэнтры і завершана атыкавым франтонам з валютамі. На бакавых фасадах аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі. Уваход аформлены масіўным парталам з фігурным франтонам. Ваўнутранай прасторы цэнтр. неф вышэйшы і шырэйшы за бакавыя, перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Перакрыцце апрацавана шырокім прафіляваным карнізам і ўмацавана падпружнымі
аркамі. Гал. мураваны алтар вырашаны ў выглядзе складанага па малюнку порціка з калонамі карынфскага ордэра, разарваным антаблементам і скульпт. навершам у тэхніцы стука. Амбон мае рысы стылю ракако. У паўд. частцы царквы размешчаны хоры, якія падтрымліваюцца аркадай. Вежы пастаўлены пад вуглом да бакавых нефаў: паўд. — 3ярусная квадратная ў плане з гранёным купалам у завяршэнні; ад другой застаўся ніжні ярус, накрыты 4схільным купалам. 3 абодвух бакоў да вежаў прымыкаюць брамы з пластычнымі абрысамі. Паўн. брама злучае царкву з 2яруснай вежайзваніцай з фігурнай галоўкай з люкарнамі ў завяршэнні. Манастырскі к о р п у с (1778—93) — 2павярховы Тпадобны ў плане будынак. Падоўжаныя плоскасці сцен раўнамерна расчлянёны лапаткамі і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Планіроўка галерэйная, з шэрагам памяшканняў, перакрытых цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У выніку аднаўленчых работ у канцы 19ст. набыўрысы класіцызму. У пач. 19 ст. тут працавала публічная 6класная школа базыльян (адкрыта ў 1793). На плошчы перад царквой у 2й пал. 18 ст. была пабудавана к а п л і ц a — цэнтрычны 2ярусны аб’ём (чацвярык на васьмерыку). Другі ярус — скразная вежачка з 4
мастацтва ў Маскве (1985). У 1970— 80 саліствакаліст ансамбля «Песняры». У 1983—89 саліст Бел. радыё і тэлебачання. 3 2003 працуе ў Расіі.
БАРТОСІК Валерый Анатолевіч (27.5.1944, г. Барнаул, Расія — 28.1. 2007), расійскі і беларускі рэжысёр. Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1967). У 1978— 88 рэжысёр Гомельскага абл. драм. тэатра. Сярод пастановак: «Жорсткія гульні» А.Арбузава (1978), «Жыві і помні» паводле В.Распуціна
Барунская царква і манастыр базыльян.
479
БАРУНСКІ
Барунскі абраз Маці Божай.
лучковымі праёмамі. Збудаванне завершана невял. цыліндрычнай галоўкай. Вакол капліцы — мураваная агароджа з брамай. Комплекс уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
БАРЎНСКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ. Знаходзіцца ў Петрапаўлаўскім касцёле (б. царква манастыра базыльян) у в. Баруны Ашмянскага рна. Намаляваны на драўлянай аснове. Іканаграфія абраза — Адзігітрыя. Маці Божая трымае Ісуса абедзвюма рукамі, фігура дзіцяці злёгку нахілена. Колеры адзенняў кананічныя. Першапачаткова абраз знаходзіўся ў келлі ігумена Полацкага манастыра базыльян Я.Бражыца. Пазней перададзены М.Песляку, які ў 1692 у в. Баруны заснаваў манастыр базыльян і перадаў яму абраз. У 1705 упершыню згадваецца як цудатворны. У 1712 у Супраслі мітрапаліт Л.Кішка выдаў кнігу пра гісторыю абраза і яго цуды (перавыд. там жа ў 1742). 3 пач. 19 ст. належаў Важынскім, якія зберагалі абраз у Алянах зза пагрозы ліквідацыі манастыра. У 1926 абраз перададзены ў касцёл, у 1927 адрэстаўрыраваны Г.Шрамоўнай у Вільні. Падчас 2й
сусв. вайны лёс абраза невядомы. Магчыма, абраз, які знаходзіцца ў касцёле, — копія. А.А.Ярашэвіч. БАРЎНЫ, вёска ў Ашмянскім рне. За 21 км на ПдУ ад Ашмян, 20 км ад чыг. ст. Багданаў на лініі Ліда— Маладзечна, 222 км ад Гродна. Цэнтр Барунскага с/с. 184 гаспадаркі, 514 ж. (2009).
Вядомы з часоў ВКЛ як мястэчка Ашмянскага павета, адзін з цэнтраў уніяцтва. У 18 ст. ў Б. засн. кляштар базыльян, пры якім у вер. 1793 адкрыта 6класная школа, дзе вучыліся польскія пісьменнікі А.А.Адынец, Ю.Корсак, І.Ходзька. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. ў Куцэвіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. У 1850я гг. 17 двароў, 120 ж. 3 кастр. 1884 царк.прыходская школа (28 вучняў). У 1905 — 229 ж. У 1915—33 дзейнічала настаўніцкая семінарыя. 3 1921 у складзе Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. У сярэдзіне 1920х гг. 262 ж., прыватныя крамы, школа. 3 1939 у складзе БССР, працавала 7гадовая школа. 3 15.1.1940 у Ашмянскім рне Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 Б. акупіраваны