• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    469
    БАРКАЛАБАЎСКІ
    Баркалабаўская царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай.
    ная, 5гранная апсіда з 3граннымі рызніцай і ахвярнікам. Фасады неатынкаваныя, расчлянёны аконнымі праёмамі разнастайных форм. Уваход вылучаны рундуком на 4 слупахдыньках з перакінутымі праз іх лучковымі аркамі. У інтэр’еры плоскія падшыўныя столі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасней Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    Баркалабаўскі абраз Маці Божай.
    БАРКАЛАБАЎСКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ. Знаходзіцца ў Троіцкай царкве ў г. Быхаў. Намаляваны тэмперай на хваёвай дошцы. Фон аздоблены раслінным пазалочаным арнаментам, які выгравіраваны па ляўкасе. Захоўвае рысы стараж.візант. іканаграфіі абраза Маці Божай Адзігітрыі. Першапачаткова знаходзіўся ў праваслаўным Баркалабаўскім жаночым манастыры. Паводле падання, у 1659 кн. Пажарскі вяртаўся ў Маскву з Польшчы. Калі яго атрад праходзіў міма манастыра, абраз, які везлі тайна, стаўнерухома,ініхтонемогзрушыць яго з месца. Тады Пажарскі перадаў абраз ігуменні Ф.Кіркораўне. Вернікі лічаць абраз цудатворным. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён мог быць створаны ў цэнтр. Беларусі (магчыма, у Слуцку). Ушанаванне абраза 11 ліп. — дзень яго з’яўлення ў Баркалабаўскім манастыры. А.А.Ярашэвіч.
    БАРКАЛАБАЎСКІ ІРМАЛОЙ, ноталінейны ірмалой, перапісаны ў 1651 у скрыпторыі Куцеінскага Богаяўленскага манастыра для Баркулабаўскага Узнясенскага манастыра па заказу ігуменні Фацініі Кіркораўны. Напісаны на шчыльнай паперы, мае 318 аркушаў.
    Асн. частка кнігі складаецца з 10 раздзелаў, што змяшчаюць ноты і тэксты. Ноты запісаны квадратнай 5лінейнай натацыяй, тэксты — познім паўуставам. Пазней былі змешчаны 2 дапаможныя раздзелы, у якіх указаны спевы на пэўныя святы літургічнага года. Загаловак 1га з іх выкананы вяззю інш. стылю, атэкст напісаны вельмі набліжаным да скорапісу дробным паўуставам, у якім больш выразна праглядаюцца бел. рысы. На дадатковых разлінаваных аркушах у канцы кніжнага блока знаходзяцца паасобныя спеўныя тэксты, занатаваныя рознымі асобамі. Змест кнігі: спевы ўсяночнага чування (з пазначэннем распеву «Прнпелы Болгарскіе»): псальм 103, спевы на літургію Іаана Златавуста, спяваная пасля малебна сціхіра Найсвяцейшай Багародзіцы, катавасія на 8 гласаў; дагматыкі, сядальны, антыфоны, ірмасы на 8 гласаў — на суботнюю вячэрню; спевы на нядзелі і святы літургічнага года (ад нараджэння Найсвяцейшай Багародзіны да спаслання Св. Духа) і на літургію Васіля Вялікага; святы літургічнага года па месяцах з пазначэннем адпаведных спеваў; абазначэнне спеваў на святы Гасподнія, Багародзічныя і святых. Змяшчаюцца спевы на ўсе віды праваслаўнага богаслужэння — вячэрню, ютрань і літургію. Склад Б.і. амаль не адрозніваецца ад складу ірмалояў, што выходзілі з друку паўстагоддзем пазней у Львове і Пачаеве. Тытульны ліст Б.і. створаны ў т.зв. архіт. стылі з выявай аркі і святых у якасці калонапораў(Іаан Прарок, Іаан Златавуст, Васіль Вялікі, Грыгорый Багаслоў), формай падачы загалоўка ён ідзе за Іўеўскім евангеллем вучыцельным 1616. Раздзелы ў Б.і. пачынаюцца застаўкамі ў старадрукаваным стылі, пісанымі вяззю кінаварнымі загалоўкамі і капіяванымі са старадрукаў і рукапісаў ініцыяламі. Аправа Б.і. характэрна для бел.
    470
    БАРОКА
    кірылічных кніг 17 ст.: чорная скура на дошках, сляпое цісненне, аснову якога складаюць геаметрычныя рамкі з падвойных ліній. Зберагаецца ў Нац. гіст. музеі Беларусі.
    Літ:. [Разумовскнй Д.В. Сообшенне] // Древностн: Тр. Нмп. Московского археол. ова. М., 1883. Т. 9, вып. 2—3;Я с і н о ўс к і Ю. Беларускія ірмалоі XVI—XVII ст. // Мастацтва Беларусі. 1984. № 11; Яго ж. Украінські та білоруські нотолінійні ірмолоі XVI—XVIII ст. Львів, 1996; Лаўрык Ю.М. Баркулабаўскі ноталінейны ірмалой: помнік кнігапіснай традыцыі Куцеінскага Богаяўленскага манастыра // Музейны весн. Мінск, 2006. Вып. 3. Ю.М.Лаўрык. БАРКОЎСКІ Віктар Іванавіч (18.1. 1900, Мінск — 26.12.1982), рускі мовазнавец. Акадэмік AH СССР
    (1972, чл.кар. 1958). Др філал. навук (1950), праф. (1930). Замежны чл. Германскай АН у Берліне (1969), чл.кар. Акадэміі навук і лры ў Майнцы (ФРГ, 1969). Скончыў Петраградскі унт(1923). Працаваўу Расіі і Украіне. 3 1950 у Інце мовазнаўства AH СССР (у 1954—60 дырэктар), з 1960 у Інце рус. мовы AH СССР. Даследаваўстараж.рус.пісьменства, гіст. граматыку, параўнальнагіст. сінтаксіс і дыялекталогію ўсх.слав. моў. У 1930я гг. выступаў па пытаннях рэформы бел. правапісу. Аўтар манаграфіі «Сінтаксіс казак: рускабеларускія паралелі» (1981). Рэдактар твораў Я.Ф.Карскага «Беларусы» (вып. 1—3, 2е выд., 1955—56) і «Працы пабеларускай ііншыхславянскіх мовах» (1962). Дзярж. прэмія СССР 1970.
    БАРКОЎСКІ Віталь Міхайлавіч (н. 1.1.1947, в. Астровы Мінскага рна), беларускі рэжысёр тэатра. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2000).
    Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1969). Працаваў у тэатрах Беларусі, з 1980 у Магілёўскім абл. тэатры драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча. 3 1987 арганізатар і кіраўнік тэатрастудыі «ДзеЯ?» (з М.Труханам), з 1990 — эксперымент. майстэрняў«АКТ» у Мінску. У 1997—2008 гал. рэж. і маст. кіраўнік Нац. акадэмічнага драм. тэатра імя Я.Коласа. Для яго творчасці характэрна постмадэрнісцкая накіраванасць, метафарычнасць мыслення, псіхалагізм. Сярод пастановак: «Сотнікаў» паводле В.Быкава (1947), «Адчай» паводле У.Караткевіча (1987, з М.Труханам), «Адукаваныя» паводле М.Чокэ (1998), «Чорная нявеста» («Чорная панна Нясвіжа») А.Дударава (1999), «Зямля» паводле Я.Коласа (2001), «Тузы» У.Відмер (2002), «Сон на кургане» паводле Я.Купалы (2003), «Ружа ў чыстым
    полі» В.Драздова (2005), «Несцерка» В.Вольскага (аднаўленне паст. 1941), «I смех, і слёзы, і Каханне» паводле
    У.Набокава, «Муждля паэтэсы» (усе 2006) і «Дадому» (2008) А.Паповай, «Дзённік паэта» С.Кавалёва, «Позняе каханне» А.Астроўскага (абодва 2007), «Прывітанне, Альберт» Ю.Сохара (2009) і інш.
    БАРКОЎСКІ Мікалай Нічыпаравіч (н. 11.3.1944, Мінск), беларускі габаіст. Засл. артыст Беларусі (1984). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). 3 1966 саліст аркестра Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Выконвае сола ўоперных(«Князь!гар»А.Барадзіна, «Аіда» Дж.Вердзі і інш.) і балетных («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага і інш.) спектаклях.
    БАРКУЛАБАЎСКАЯ ХРОНІКА, Баркулабаўскі летапіс, помнік беларускага летапісання пач. 17 ст. Захаваўсяўадзінымспісе.Твор ананімны, напісаны ў мястэчку Баркулабава (цяпер в. Баркалабава Быхаўскага рна). Апавяданне вядзецца ў пагадовай форме. Храналагічна ахоплівае перыяд 1545—1608. Сістэматычнае апісанне падзей пачынаецца з 1564 — ад заснавання бел. шляхціцам Баркулабам Іванавічам Корсакам вёскі і замка, названыхяго імем. Змяшчае звесткі пра мястэчка Баркулабава і яго ваколіцы, дзярж. і прыватныя дакументы,лісты,успаміны,нар.легенды і паданні. 111 мат матэрыялаў пра жыццё, побыт, звычаі сялян, міграцыі насельніцтва і інш. У творы апісаны найб. значныя падзеі грамадскапаліт. жыцця Беларусі і Расіі канца 16 — пач. 17 ст. (паходы запарожскіх казакоў, Брэсцкі царк. сабор і інш.). Летапісец адлюстраваў падзеі з дэмакр. і патрыятычнай пазіцыі чалавека, блізкага да нар. нізоў. Напісана самабытнай, жывой вобразнай і каларытнай бел. мовай. Арыгінал зберагаецца ў Дзярж. гіст. музеі ў Маскве.
    БАРОКА (італьян. Ьагоссо, літар. дзіўны, вычварны), вядучы стыль у мастацтве краін Еўропы канца
    471
    БАРОКА
    16 — 2й пал. 18 ст. Узнік у Італіі, прыйшоўшы на змену мастацтву эпохі Адраджэння. Мастацтву Б. ўласцівы ўрачыстасць, пышнасць, патэтычная прыўзнятасць, павышаная эмацыянальнасць і пачуццёвасць, дынамізм вобразаў, схільнасць да велічнасці, эфектнай відовішчнасці, спалучэння рэальнасці і фантазіі, а таксама імкненне да сінтэзу розных відаў мастацтва і іх арганічнага зліцця ў адзіным маст. комплексе (напр., у гар. і палацавапаркавых ансамблях). Беларускае Б. вызначалася спалучэннем зах.еўрап. уплываў з візант. і мясц. маст. традыцыямі. Найб. яскрава мастацтва Б. выявілася ў галіне архітэктуры; у залежнасці ад яе развіваліся выяўл. і дэкар.прыкладное мастацтва. У мастацтве бел. Б. вылучаюцца 3 перыяды: ранняе Б. (канец 16 — 1я пал. 17 ст.), сталае Б. (2я пал. 17 — 1я пал. 18 ст.), позняе Б. (з сярэдзіны 18 ст.). Для ранняга Б. былі характэрны пераасэнсаванне сярэдневяковых і рэнесансных маст. традыцый, асобных рыс маньерызму, а таксама пошукі новых аб’ёмнапрасторавых вырашэнняў(пераважнаўкультавых пабудовах — храмах, кляштарах і інш.). Перыяд сталага Б. адметны існаваннем мясц. школ у іканапісе, фрэскавых размалёўках, скульптуры алтароў і інш. Позняму Б. ўласцівы пышныя формы, вытанчанасць і ўскладненасць. У сярэдзіне 18 ст. Б. суіснавала з маст. стылем ракако, а з 2й пал. 18 ст. пачало паступова выцясняцца кяасіцызмам.
    Для літаратуры эпохі Б. характэрны ўскладненасць, парадаксальнасць, метафарычнасць, спалучэнне рэальнага з нерэальным, імкненне здзівіць, уздзейнічаць на пачуцці. У бел. лры барочныя рысы найб. поўна выявіліся ў 2й пал. 17 — 1й трэці 18 ст. Яркія прадстаўнікі бел. Б. — Геліяш (Ілля) Пельгрымоўскі, Мялецій Сматрыцкі, Фама Іяўлевіч, Афанасій Філіповіч, Феадосій Баравік, Сільвестр
    Косаў, Кірыла ТранквіліёнСтаўравейкі, Іаанікій Галятоўскі, Філафей Утчыцкі, Сімяон Полацкі. Лра бел. Б. мела разгалінаваную жанравую сістэму. Пад уздзеяннем барочнай эстэтыкі атрымала росквіт эмблематычная паэзія, з’явіліся вершаваныя пасольскія дзённікі, мясц. хронікі, прыватныя дыярыушы і ўспаміны. Далейшае развіццё атрымалі катэхізісы і дыдаскаліі. Адзін з гал. жанраў маст. лры перыяду Б. — узнёслыя панегірыкі, майстэрству іх стварэння навучалі ў тагачасных езуіцкіх калегіумах. У перыяд Б. з’явіліся квяцістыя надмагільныя словы і «казанні на смерць». У творах гэтага жанру прасочваўся жыццёвы шлях знакамітай асобы — магната або князя. Праявай Б. стала ўзнікненне сатыр. лры, выдатныя ўзоры якой — «Прамова Мяяешкі», «Ліст да Абуховіча», «Прамова русіна». Вял. маст.эстэтычную каштоўнасць уяўляюць інтэрмедыі, якія распаўсюдзіліся ў бел. барочнай драматургіі 17 ст. Найб. значныя з іх — «Чорт Асмалейка», «Іван і Царкоўны Стораж», «Селянін і Студэнт», «Селянін і Вучаньуцякач». Гэта жартаўлівыя сцэнкі, якія ставіліся ў прамежках паміж актамі панарамных класічных драм. У іх дзейнічалі пераважна камічныя персанажы, людзі простага паходжання — Селянін, Ксёндз, Вучань, Студэнт, Вартаўнік, Салдат, Карчмар, а таксама гал. міфал. істота нац. фальклору — Чорт. Сюжэт твораў будаваўся на гіпербалізаваных побытавых сітуацыях, у якія траплялі героі. У бел. лры перыяду Б. з’явіўся рэфлексуючы чалавек, які імкнуўся да ўсебаковага асэнсавання ўласных паводзін і ўчынкаў, разважаў пра сапр. і ўяўныя каштоўнасці, дбаў пра сваё добрае імя ў гісторыі. Пісьменнікі Б. адстойвалі гуманіст. ідэю ўсеагульнай адукацыі шырокіх колаў грамадства, выступалі за пашырэнне навукі і лры на роднай мове (Мялецій Сматрыцкі), пра