Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
музыкі, музыка з к/фільмаў, песні ваен. гадоў. Калектыў — лаўрэат гар. адкрытага конкурсу дзіцячых духавых аркестраў (г. Баранавічы, 2002), дыпламант абл. аглядуконкурсу духавых аркестраў (г. Брэст, 2004), удзельнік абл. аглядуконкурсу духавой музыкі «Фанфара» (г. Брэст, 2005,2008). А.Е.Кузьміч.
БАРАНАВІЦКІ ЎЗбРНЫ ТАНЦАВАЛЬНЫ ансАмбль «ФАНТАЗІЯ». Створаны ў 1997 у г. Баранавічы пры СШ № 17. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.А.Шыманец, А.А.Свірыдовіч (з 1997), А.А. Свірыдовіч,Н.П.Васілёнак(з2001).У складзе ансамбля бол ьш за 70 дзя цей розных узроставых груп. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне высокіх маральных якасцей, развіццё творчых здольнасцей кожнага ўдзельніка. У рэпертуары класічныя бальныя танцы («Паланез» Ф.Шапэна, «Вальс» А.Пятрова), танц. карцінкі і замалёўкі («Вясёлыя гусі», «Настрой», «У гасцях у Папялушкі», «Ружовая пантэра» і інш.), бел. нар. танцы («Ойра», «Зязюлечка», «Тапатуха», «Закаблукі», «Паскакуха» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2008), абл. фестывалю харэагр. мастацтва «Крылы» (г. Брэст, 2005), гар. шоуконкурсу «Зорка Венера» (г. Баранавічы, 2006), гар. аглядуконкурсу «Сузор’е» (г. Баранавічы, 2006—07). С.А.Лагуціна.
БАРАНАВІЦКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «ПАРАЛЁЛЬ». Створаны ў 1997 у г. Баранавічы пры Палацы дзіцячай творчасці. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.Я.Сартакова. У складзе тэатра звыш 70 чал. Асн. мэты дзейнасці — стварэнне творчай атмасферы ў калектыве, выхаванне станоўчага стаўлення да мастацтва, людзей, жыцця. У рэпертуары тэатра больш
460
БАРАНАВІЦКІЯ
Баранавіцкі ўзорны тэатрстудыя «Паралель». Сцэна са спектакля «Каланісты» паводле А.Макаранкі.
за 30 спектакляў паводле твораў класічнай, сучаснай замежнай і рус. лры («Неверагодны ілюзіён Эрні» А.Эйкбарна, «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра, «Мядзведзь», «Юбілей» А.Чэхава, «Чума на абодва вашыя дамы» Р.Горына, «Варшаўскі набат» В.Карастылёва, «20 хвілін з анёлам» А.Вампілава, «Ваўкі» Н.Булгакавай, «Каланісты» паводле А.Макаранкі і інш.). Сярод дзіцячых муз. спектакляў: «Кукарамба», «Кацяняты», «Снежная каралева» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. рас.шведскага муз. творчасці дзяцей і юнацтва «Залаты Гамаюн» (г. Смаленск, Расія, 2008), адкрытага Берлінскага дзіцячых і юнацкіх тэатраў «Goldenness’schlusselchen» (Берлін, 2008), усеўкр. юнацкіх і маладзёжных тэатраў «ЛіхтАрт» (г. Роўна, Украіна, 2009), рэсп. аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральныя скрыжаванні» (г. Маладзечна, 2004), дзіцячых і юнацкіх тэатраў «Жывая планета» (Мінск, 2005), конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі», дзіцячых гульнявых праграм «Гуляюць дзеці — гуляем мы!» (абодва лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2006), абл. тэатр.
мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Камянец, 2005; г. Івацэвічы, 2008).
Л.Я.Сартакова.
БАРАНАВІЦКІ ЎЗбРНЫ ХОР «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1984 у г. Баранавічы. У 1986 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Г.С. і М.Ф. Ганьковы. У складзе хору 40 чал. У рэпертуары творы класічныя, сучасных рас. і замежных кампазітараў, духоўная музыка («Песнапенні ў гонар Ефрасінні Полацкай» Л.Шлег, «Цябе, Божа, ўхваляем» Дз.Бяснянскага, «Серэнада», «Авэ Марыя» Ф.Шуберта, «Чыстыя пруды»Д.Тухманава,«Бярозы» І.Матвіенкі, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Дзяўчыныпрыгажуні» П.Чайкоўскага і інш.). Хор — лаўрэат і дыпламантфестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1994), праваслаўных песнапенняў (Мінск, 1998), царк. музыкі (г. Гайнаўка, Польшча, 1999), харавога конкурсу рэліг. і свецкай музыкі (г. РывадэльГарда, Італія, 1997), харавых Алімпійскіх гульняў (г. Лінц, Аўстрыя, 2000), рэсп. аматарскай харавой творчасці «Спяваю табе, Беларусь» (гарады Мінск, Магілёў, 2004, 2007). М.Ф.Ганькоў.
БАРАНАВІЦКІЯ МАЗАІКІ, варшаўскія мазаікі, частка мазаік са знесенага польскімі ўладамі Варшаўскага сабора Аляксандра Неўскага (7 з 10), якія ў 1926—28 былі перавезены ў г. Баранавічы і размешчаны ў Пакроўскім саборы. Выкананы ў 1902—11 у пецярбургскай прыватнай майстэрні У.А.Фралова па кардонах вядомых рас. мастакоў. Сяродмазаік:пагруднаявыява«Маці Божая з дзіцем» («Замілаванне», фрагмент кампазіцыі «Табе радуецца» паводле малюнкаэскіза В.Васняцова), «Дэісіс» («Дэісус», з подпісам «М.Кошалеў» і датай «1904»), «Маці Божая з анёльскімі чынамі» («Маці Божая з анёламі», малюнак М.Бруні), партрэтныя выявы свяціцеля Аляксія, мітрапаліта маскоўскага, і Іосіфа Волацкага (малюнкі маст. В.Думітрашкі), «Сабор архангела Міхаіла» (паводле малюн
Да арт. Баранавіцкія мазаікі. Партрэтная выява свяціцеля Аляксія, мітрапаліта маскоўскага 14 cm. 1902— 11.
461
БАРАНАВІЧЫ
У цэнтры г. Баранавічы.
ка М.Бруні), «Спас з данатарам» (паводлемалюнкаМ.Кошалева). Сюжэты М.Кошалева ляжаць у рэчышчы акадэмічнагацарк.жывапісу,мазаікі паводле малюнкаў М.Бруні вызначаюцца рафініраванасцю каларыту і незямной прыгажосцю анёльскіх лікаў, маюць рысы стылю мадэрн, «Маці Божая» В.Васняцова блізкая да іканаграфічнага тыпу, які выпрацаваны мастаком у абразах і роспісах Уладзімірскага сабора ў Кіеве. Б.м. належаць да лепшых узораў еўрап. мазаічнага мастацтва пач. 20 ст.
Літ.: Я р а ш э в і ч А.А., Томашава І.Р. Баранавіцкі Пакроўскі сабор. Мінск, 2008. А.А.Ярашэвіч.
БАРАНАВІЧЫ, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр раёна. За 206 км на ПнУ ад Брэста. Вузел чыгунак (лініі на
Мінск, Брэст, Слуцк, Лунінец, Ліду, Ваўкавыск). 168,3 тыс. ж. (2008).
Узнікненне Б. звязана з будаўніцтвам МаскоўскаБрэсцкай чыг. У 1871 узнікла станцыя Б. (назва ад вёскі Навагрудскага павета Мінскай губ.). Вакол станцыі ўзнік пасёлак, які ў 1885 налічваў 120 дамоў, 1,5 тыс. ж. У 1884 пачаў дзейнічаць участак чыг. Вільня—Лунінец—Пінск, на чыг. перакрыжаванні ўзнік пас. Новыя Б. У 1886 пасёлкі і станцыя аб’ядналіся ў мястэчка Б. У 1897 тут 834 будынкі, 8718 ж. У 1908 адкрыўся летні тэатр, у 1909 — першы Баранавіцкі электратэатр. 3 1911 дзейнічае тэлефонная сетка агульнага карыстання. У 1ю сусв. вайну з вер. 1914 да лета 1915 у Б. знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рас. арміяй. 3
6.2.1919 горад, цэнтр павета Мінскай губ. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, цэнтр Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 8.7.1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і ваколіцах 127,5 тыс. чал. 3 1954 у Брэсцкай вобл., цэнтр Навамышскага, з 1957 Баранавіцкага рнаў. У 1959 у Б. 58,1 тыс. ж. У 1989 — 159 тыс. ж.
Планіровачная структура горада, якая сфарміравалася гістарычна, мае рэгулярны характар. У 1920— 30я гг. ўзведзены Пакроўскі сабор, Крыжаўзвіжанскі касцёл, у 1939— 41 будынкі карціннай галерэі, музея выяўл. мастацтва, абл. драм. тэатра. У пасляваен. гады Б. развіваліся паводле генпланаў 1950, 1964—66, 1975—78. Перакрыжаванне чыг. ліній Мінск—Брэст і Ліда—Лунінец стала асновай фарміравання 4 планіровачных раёнаў горада: цэнтр. — з прамавугольнай сеткай вуліц, жылымі мікрараёнамі і дробнымі кварталамі са шчыльнай 3—5павярховай забудовай; усх. — з пераважна 1павярховай жылой забудовай сядзібнага тыпу; паўн., пераважна забудаванай індывід. дамамі; паўн.ўсх., дзе размешчаны прам. прадпрыемствы. Адм.грамадскі цэнтр сфарміраваны ў складзе вул. Савецкая з пл. Леніна і вул. Леніна (1980). У 1970—80я гг. пабудаваны кінатэатр «Кастрычнік»,
Помнік у гонар заснавання чыгуначных станцый у г. Баранавічы.
Будынак банка ў г. Баранавічы.
462
БАРАНАЎСКІ
дзіцячая паліклініка, узведзены будынак гарвыканкома, у 1990я гг. — царква Аляксандра Неўскага, будынак«Аграпрамбанка» і інш. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2004, які прадугледжвае асваенне новых тэр. у паўн., зах. і ўсх. напрамках з уключэннем у гар. мяжу вёсак Анісімовічы, Бараўцы, Вял. Калпеніца, Дубава, Узногі і інш.
У 2009 у Б. дзейнічаюць: дзярж. унт, філіялы Бел. тэхн. унта, Брэсцкага унта імя Пушкіна, Бел. недзярж. інта правазнаўства, 2 каледжы, муз. і мед. вучылішчы, ПТВ, 2 ліцэі, тэхнікум, 5 гімназій, 16 сярэдніх, 3 муз., мастацкая і харэагр. школы. Працуюць Палац культуры, 2 дамы культуры, Дом нар. творчасці, 7 бк, краязнаўчы музей. Мемар. комплекс Урочышча Гай, які ўшаноўвае памяць 3 тыс. чэхаславацкіх грамадзян, загубленых ням.фаш. захопнікамі. Помнікі: двойчы Герою Сав. Саюза С.І.Грыцаўцу; у гонар засваення чыг. станцый БаранавічыПалескія і БаранавічыЦэнтральныя. Брацкія магілы сав. воінаў, ахвяр фашызму, падпольшчыкаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Пакроўскі сабор (1924—31), Крыжаўзвіжанскі касцёл (192425).
Ю.Ю.Захарына (архітэктура).
БАРАНАВЫХ (сапр. Б a р а н а ў) Сымон Якаўлевіч (1.9.1900, б. в. Рудкова Уздзенскага рна — 10.11.1942), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1931). Працаваў у Бел. радыёцэнтры, затым у час. «Беларусь калгасная». Асн. тэмы яго твораў — жыццё бел. сялянства ў 1920я гг. Аўтар аповесцей «Чужая зямля» (друкавалася ў 1929 пад назвай «На абрэзках зямлі»; асобнае выд. 1930), «Межы» (1929—30), «Новая дарога» (пад назвай «Два канцы», апубл. 1931—32; асобнае выд. 1936), зб. апавяданняў «Злосць» (1930). Пісаў для дзяцей: прыгодніцкая аповесць «Пастка» (1934) і раман «Калі ўзыходзіла сонца» (нап. 1935—36, выд. 1957), у
якім паказана дзейнасць маладых падпольшчыкаў у час акупацыі Зах. Беларусі польск. войскамі. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
Тв:. Новая дарога: апавяданні, аповесці, раман, лісты. Мінск, 1989.
Літ.: Пальчэўскі А. Сябар далёкіх гадоў // Пальчэўскі А. Выбр. творы. Мінск, 1975. Т. 2; Казека Я. Сымон Баранавых // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30х гадоў. Мінск, 1985.
БАРАНАЎСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «НАБІЛІЦЫ». Створаны ў 1979 у в. Баранава Старадарожскага рна пры
сельскім клубе. У 2001 атрымаў званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Р.Мемус. У рэпертуары аўтэнтычны мясц. песенны фальклор, танцы, фрагменты абрадаў («Каляды», «Юр’я», «Сёмуха», «Купалле»), нар. гульні, загадкі, прыпеўкі. Манера выканання — шматгалоссе. Асн. частка песеннага рэпертуару запісана ад старэйшай удзельніцы калектыву М.П.Усік. Сярод песень: «У агародзе верба», «Ой, улузе каліна стаяла», «Прала б я кудзелечку», «Хмель зялёны каля тыну павіваўся», «Цячэ вада каламутна» і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), фестываляў: рэгіянальнага фалькл. мастацтва «Берагіня» (1999, г.п. Акцябрскі), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2005, 2007), фальклору «Фалькларная талака. Купалле» (в. Вязынка Маладзечанскага рна, 2009) і інш. Выступаў у тэлепраграмах «Карагод», «Мы такія розныя», «Спявай, душа», прымаў удзел у запісе праграмы на Бел. радыё. В.Р.Мемус.