Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Т.М.Бабіч.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ ГУРТОК МАСТАЦКАЙ ЦАЦКІ. Створаны ў 1985 у г. Баранавічы пры Доме піянераў і школьнікаў (з 1999 Палац дзіцячай творчасці). У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Сізёнак. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне эстэтычнага густу, развіццё маторыкі руху рук, асваенне розных тэхнал. прыёмаў. Выхаванцы працуюць з рознымі матэрыяламі: скура, футра, пластык, тканіна. Удзельнікі гуртка — дыпламанты выставак рэсп. «Калядная зорка» (Мінск, 2005—07), абл. мяккай цацкі (г. Брэст, 2007).
Г.І.Клішэўская.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ ДЗІЦЯчыансАмбльтанца«ля'лькі». Створаны ў 1966 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры. У 1975 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: ГМ.Ліхман (з 1966), А.Л.Івановіч (з 1996). У складзе ансамбля 90 чал. У рэпертуары тан
Баранавіцкі народны гурток мастацкай цацкі.
цы бел. нар. і народаў свету, дзіцячыя гульнявыя кампазіцыі. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: Сусв. моладзі і студэнтаў (Масква, 1985), міжнар. харэагр. мастацтва «Палескі карагод» (г. Пінск, 1997), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), рэсп. тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (2000, або
Баранавіцкі народны дзіцячы ансамбль танца «Лялькі».
два Мінск), удзельнік міжнар. фестываляў дзіцячай творчасці (г. Анталья, Турцыя, 2001; г. Шаўляй, Літва, 2003), «Фальклор без межаў» (г. БялаПадляска, Польшча, 2006— 07), «Дзеці сонца» (г. Шаўляй, Літва, 2008), конкурсу польск. танца «Танцуючы чаравічак» (г. БялаПадляска, Польшча, 2008).
Р.М.Курава.
449
БАРАНАВІЦКІ
Удзельнікі Баранавіцкага народнага драматычнага тзатра «Эксперымент».
сусв. і айчынная класіка, творы розных жанраў і муз. стыляў, аўтарскія аранжыроўкі («Інтрадукцыя» да оперы«Алека»С.Рахманінава,«Святочны марш» П.Чайкоўскага, «Песня Наталкі» з оперы «Наталка Палтаўка» М.Лысенкі, «Інтэрмецца» з сюіты «Арлезіянка» Ж.Бізэ, «Сімфанічныя партрэты» Э.Л.Уэбера, «Вальс» з оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, «Маршгратэск» Л.Захлеўнага і інш.). Аркестр — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. духавых аркестраў (г. Звіжэнец, Польшча, 2008), рэсп. харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. на
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР «ЭКСПЕРЫМЁНТ». Створаны ў 1954 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры. У 1959 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.І.Шчансновіч (з 1954), Э.І.Найдзіч (з 1964), В.Г.Волкаў (з 1966), М.К.Пячонкіна (з 1969), М.В.Стрыжоў (з 1977), Г.В.Каралёва (з 1982), У.У.Атраднаў (з 2002), Я.М.Рэкеш (з 2006). У рэпертуары п’есы бел., рус., укр., замежных драматургаў: «Прымакі» Я.Купалы, «Антось Лата» Я.Коласа, «Несцерка» В.Вольскага, «Мікітаўлапаць» М.Чарота, «Збянтэжаны Саўка», «Конскі партрэт» Л.Родзевіча, «Атрута» М.Гарэцкага, «He Beppe цішыні» І.Шамякіна, «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага, «Мяшчане», «Васа Жалязнова» М.Горкага, «Карчмарка» К.Гальдоні, «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай, «Слава» В.Гусева, «Коту ботах» Г.Сапгіра, «Вокны вялікага дома» Г.Каралёвай, «Амазонкі» А.Дзялендзіка і інш. Гранпры абл. фестывалю «Тэатральнае Палессе» (г. Пінск, 2001). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. тэатр. «Калі жартуе акцёр» (г. Елгава, Латвія, 2007), аматарскіх тэатраў рэспублік Прыбалтыкі і Беларусі «Рампа дружбы» (1982, 1988), усебел. гумару «Аўцюкі» (в. Аўцюкі Калінкавіцкага
рна, 1997), рэсп. аматарскіх тэатраў «Гасціны ў Галубка» (г. Баранавічы, 1996), аматарскага мастацтва «Тэатральныя скрыжаванні» (г. Слуцк, 2000). Р.М.Курава.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ ДУХАВЫ' АРКЁСТР. Створаны ў 1969 у г. Баранавічы пры муз. вучылішчы. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і першы кіраўнік Г.М.Арлоў. Кіраўнікі: Ю.Ф.Лебедзеў (з 1976), В.П. Пятроўскі (з 1977), У.М.Чабатарэнка (з 1978), В.С.Прадун (з 1986), С.А.Мікуліч (з 1998), Ю.В.Барадзін (з 2005), А.У.Чамармазовіч (з 2007). Асн. мэта дзейнасці — прапаганда духавой музыкі. У рэпертуары
Баранавіцкі народны духавы аркестр.
вуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Баранавічы, 1992, 2001, 2005), удзельнік фестываляў: міжнар. духавых аркестраў (г. Роўна, Украіна, 1994—96), рэсп. духавых аркестраў (Мінск, 1987), абл. «Баранавіцкая вясна» (г. Баранавічы, 2006) і інш.
Т.М.Бабіч.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ ЖАНОЧЫ КАМЕРНЫ ХОР. Створаны ў 1978 у г. Баранавічы пры СШ №17. У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.А.Кабылкін. У складзехору 20чал. Асн. мэты дзейнасці — развіццё маст. самадзейнасці, прапаганда харавога мастацтва. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў — «Гуселькі» А.Мдывані, «Купальская» Л.Захлеў
450
БАРАНАВІЦКІ
Баранавіцкі народны жаночы камерны хор.
нага, «Красуй, Беларусь» В.Раінчыка, «Танец» Л.Хаслера, «Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава, «Мірскі замак» М.Літвіна, «Раманс» В.Гомеса, «Тры словы» А.Фельцмана, духоўная музыка — «Пад тваю міласць» А.Капылова, «Блажэн муж», «Годна ёсць» П.Часнакова, «Трапар нараджэнню Хрыстову» А.Кастальскага, «Радуюцца ўсе Анёлы» А.Строкіна, «Алілуя» Р.Томпсана, бел. і рус. нар. песні — «А ў полі, полі», «Чабарок», «Ой, сівы конь бяжыць», «Сон Сцяпана Разіна» і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. конкурсу харавых калектываў (Варшава, 2001), фестываляў харавых калектываў (г. Кёльн, Германія, 2002) і духоўных песнапенняў (г. Баранавічы, 2005), абл. аглядуконкурсу (г. Брэст, 2004).
С.А.Лагуціна.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР «ARCO». Створаны ў 1988 у г. Баранавічы пры дзіцячай муз. школе №1. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.І.Масюк (з 1988), С.В.Паўлаў (з 1994). У складзе ансамбля 11 чал. У рэпертуары творы класічнай, духоўнай, папу
лярнай, эстр. музыкі, у т.л. уверцюра Г.Тэлемана, «Полацкі сшытак» (фрагменты), канцэрт для 2 скрыпак І.Баха, «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «П’еска» С.Паўлава). Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай працы выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Баранавічы, 2004), удзельнік фесты
Баранавіцкі народны камерны аркестр «Агсо».
валяў «Цягнік славы» (г. Брэст, 2001), «Праваслаўе і культура» (2002), «Славянскія вытокі» (2006— 07, абодва г. Баранавічы), фестывалю рэліг. музыкі «Рэзурэксіт» (г. Шаўляй, Літва, 2009), духоўнаасветніцкай выстаўкікірмашу «Беларусьправаслаўная»(г. Баранавічы, 2007,2009). А.Е.Кузьміч.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ КАМЕРНЫ ЦІ МАЛЫ' СІМФАНІЧНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1973 у г. Баранавічы пры муз. вучылішчы. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Комар (з 1976), С.А.Мікуліч (з 2005), В.В.Юхнель (з 2007), Ю.В.Барадзін (з 2009). У складзе аркестра 45 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда класічнай музыкі. Аркестр выступае з салістамівака
лістамі і інструменталістамі: А.Кабяк (сапрана), У.Яновічам (саксафон), С.Мурчыніным (кларнет). У рэпертуары класічныя творы замежных і бел. кампазітараў («Саната для трубы з аркестрам у 3 частках» Г.Пёрсела, «Сюіта для камернага аркестра ў 3 частках» У.Грушэўскага, «Канцэрт мі бемоль мажор для трубы з аркестрам» І.Гайдна, «Адажыо» Т.Альбіноні, «Раманс Антаніды» М.Глінкі, «Інтрадукцыя» да оперы
451
БАРАНАВІЦКІ
Баранавіцкі народны каліерны ці малы сімфанічны аркестр.
«Алека» С.Рахманінава і інш.). Аркестр — удзельнік рэсп. і rap. творчых мерапрыемстваў і артпраектаў.
Т.М.Бабіч.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ ТВбРЧАЙ МбЛАДЗІ «АРТПОЛЮС». Створаны ў 2002 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.М.Кураў. У складзе клуба 22 чал. У
Баранавіцкі народны клуб піворчай моладзі «Артполюс».
рэпертуары мюзіклы рэж. Р.Куравай і харэографа А.Фаміна: «Падвеска для каралевы», «Новыя прыгоды ў Малінаўцы», «Гусарскі баль», «2009 Вал, альбо Сон закаханага юнгі» і інш. Удзельнікі клуба — дыпламанты міжнар. конкурсу песні і танца «Жамчужына Чарамоша» (г. Віжніца, Украіна, 2006), удзельнікі конкурсу «Берлінскія жамчужыны» (Берлін, 2008), рэсп. конкурсу ма
ладых выканаўцаў у рамках міжнар. маладзёжнага фестывалю «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам» (г. Барысаў, 2007). Р.М.Курава.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «ФАЛЬКОП». Створаны ў 1986 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры. У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.І.Кадальцава. У складзе тэатра 23 чал. ва ўзросце 14— 20 гадоў. У рэпертуары лялечныя спектаклі, арыентаваныя пераважна на дзіцячую аўдыторыю («Бобіку гасцях у Барбоса» М.Носава, «Аранжавы вожык» С.Бялова і С.Куваева, «Фараон Кузя» Л.Цітовай і А.Стараторжскага, «Мымраня», «Патрабуецца вартаўнік на рэчку» па матывах «Незвычайнасцей» А.Куркова і інш.). Пастаўлены спектаклідля дарослых («Квілт» С.Шчучэнкі, «Белыя сланы» Э.Хемінгуэя, «Ноч Гельвера» І.Вілквіста, «Алмазнае гора» Г.Мамліна, «Клінч» А.Слапоўскага і інш.). Штогод тэатр прымае ўдзел у rap. фестывалі «Сузор’е» (г. Баранавічы). Е.П.Карпук.
452
БАРАНАВІЦКІ
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ХОР «ЭЛЁГІЯ». Створаны ў 1970 у г. Баранавічы пры муз. вучылішчы. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.П.Мацвееў (з 1970), В.В.Вароніна (з 1976), М.Дз.Галушка (з 2009). У складзе хору 44 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда харавога песеннага мастацтва. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў, асаблівае месца займае духоўная музыка («Ойча наш» М.Равенскага, «Глорыя» Л.Дэліба, «Алілуя» В.Моцарта, «Те deum» Т.Траяноўскага, «Пад тваю міласць» А.Капылова і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў: праваслаўных песнапенняў (Мінск, 2001, 2005, 2007), класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары» (г. Брэст, 2003), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2003, 2006, 2008).
І.І.Тулейка.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ МУЖЧЫ'НСКІ ХОР. Створаны ў 1970 у г. Баранавічы пры rap. Доме культуры. У 1984 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.П.Мацвееў (з 1970), А.К.Немец (з 1981). У складзе хору 22 чал. У рэпертуары акадэмічныя творы, духоўныя, песні бел. аўтараў, бел. нар. песні ў апрацоўцы А.К.Немца. Калектыў — лаўрэат фестываляў і конкурсаў: міжнар. харавога мастацтва, прысвечанага 125годдзю Лесі Украінкі (г. Луцк, Украіна, 1995), рэсп. аматарскай творчасці, прысвечанага 50годдзю СССР (1972), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (Мінск, 1987), вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Пінск, 2000). Р.М.Курава.