• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Баранаўскі народны фальклорны калектыў «Набіліцы».
    463
    БАРАНІЦА
    БАРАНІЦА, аўчыннае пакрывала, пацягнутае сукном, для ахутвання ног у санях. Пашырана пераважна на Палессі.
    БАРАНОЎСКІ Аляксей Аляксандравіч (11.8.1907, Мінск — 20.4.1970), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1953). 3 1929 у Бел. дзярж.
    вандроўным тэатры, з 1933 у Бел. траме, з 1937 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Камедыйны і характарны акцёр, майстар эпізоду. Сярод роляў: дзед Бадыль і Сымон Верас («Партызаны», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Язэп («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), баец Катушка, Ахрэм («Цытадэль славы», «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Гарошка, Дзед («Выбачайце, калі ласка!», «Каб людзі не журыліся»
    А.Бараноўскі ў ролі Натарыуса.
    А.Макаёнка), Ёлкін («Мой сябар» М.Пагодзіна), кравец Мозес («Працяг будзе» А.Бруштэйн), пані Пернель («Тарцюф» Мальера), Натарыус («Шлюб па сакрэту» Дж.Кольманастарэйшага і Дж.Гарыка) і інш.
    БАРАНОЎСКІ Анатоль Васілевіч (н. 9.5.1937, Мінск), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1965). У 1966—2007 выкладаў
    >і
    A. В. Бараноўскі.
    у Бел. акадэміі мастацтваў, з 1997 праф. Працуе ў жанры станковага жывапісу, а таксама фігуратыўнай карціны, нацюрморта і партрэта. 3 паэт. пранікнёнасцю перадаў прыгажосць бел. прыроды: «Беларускі матыў» (1968), «Аблокі плывуць над зямлёю роднай» (1977), «Памяць» (1979), «Гнёзды» (1983), «Дарога дзяцінства», «Браслаўская прастора», «Купалле», «Бярозы» (усе 2000), «3 дзіўных дзён блакітных чыстых», «Сувязь часоў» (абедзве 2001), «Зімовы спакой» (2004), «Сабор у Мінску», «Мірскі замак», «Казка лета», «Гальшаны» (усе 2005), «Крэва», «Успамін» (абедзве 2007), «Вызвалены Мінск» (2008), «Каложа» (2009) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    БАРАНОЎСКІ Мікалай Аляксандравіч (н. 25.6.1949, г. Брэст), беларускі сацыёлаг і правазнавец. Др сацыялагічных навук (1994). Скончыў БДУ (1972). У 197275 у органах Пракуратуры Беларусі. 3 1979 у Інце філасофіі і права, з 1990 у Інце сацыялогіі НАН Беларусі (заг. сектара). Навук. працы па сацыялогіі і праве.
    А.Бараноўскі. Гнёзды. 1983.
    Тв.: Введенне в внктнмологню. Мннск, 2002.
    БАРАНОЎСКІ Фёдар Міхайлавіч (3.7.1924, Мінск  20.3.2000), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959), выкладаў у ім. У 1964—88 у Бел. політэхн. інце. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Для твораў характэрна тонкая каларыстычная пабудова, засн. на спалучэнні кантрастных адценняў, свабодная манера выканання, разнастайнасць маст. прыёмаў: «Захоп моста ў Віцебску ў 1944 годзе» (1962), «Ліквідацыя парашутнага дэсанта пад Барысавам з удзелам Рубена Ібаруры» (1963), «Лазня» (1975), «Будаўнікі метро» (1979), «Салдаты 1943 rofla» (1981), «Нашы прыйшлі» (1988), «Мінск наш» (1992), «Вуліца Танкавая» (1994).
    БАРАНСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ РАЗЬБЫ' ПА ДРЭВЕ «АДРОЎ». Створана ў 1985 у г. Барань Аршанскага рна пры Доме культуры завода «Чырвоны Кастрычнік». У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.С.Пахомчык. У складзе студыі 16 чал. ва ўзросце ад 13 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: рознабаковае развіццё індывід. маст. рыс асобы, набыццё тэхн. навыкаў работы з інструментамі і матэрыя
    464
    БАРАЎЛЯНСКІ
    Ф.Бараноўскі. Нашы прыйшлі. 1988.
    лам, развіццё індывідуальнасці выканання. Студыйцы — дыпламанты конкурсу «Дрэва жыцця» на міжнар. фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», абл. выстаўкі «Беларусь — мая песня» (2005, г. Віцебск), удзельнікі рэсп. фестываляў «Жывая крыніца» (Мінск), «Беларусь праваслаўная» (г. Орша, абодва 2006), абл. выставак «Аршанская скарбонка» (г. Орша, 2006), «Майстры разьбярскай справы Віцебшчыны» (г. Віцебск, 2009).
    І.С.Пахомчык.
    БАРАНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў мястэчку Барань (цяпер горад Аршанскага рна). Пабудавана ў 1704. Да асн. амаль квадратнага ў плане аб’ёму прымыкае 5гранная апсіда, якая накрыта шматсхільным дахам. Асн.
    Вырабы студыйцаў Баранскай народнай студыі разьбы па дрэве «Адроў».
    аб’ём накрыты 4схільным дахам з 8граннай вежачкай з купалком у завяршэнні. Гал. ўваход аформлены ганкам у выглядзе 4калоннага порціка. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на бакавых фасадах патройныя, арачныя. Унутры асн. аб’ём перакрыты самкнутым скляпеннем, астатнія памяшканні маюць плоскія столі. У 1989 царква перавезена ў Бел. музей нар. архітэктуры і быту (каля в. Азярцо Мінскага рна). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт.каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    барАнь, горад у Аршанскім рне, на р. Адроў. За 9 км на ПдЗ ад Оршы і чыг. ст. ОршаЦэнтр, на аўтадарозе Орша—Коханава. 12тыс. ж. (2008).
    Вядома з 1518 як сяло, уласнасць кн. К.І.Астрожскага. У 1598 уладальнік Копысі гетман ВКЛ К.Радзівіл заснаваў у Аршанскім павеце мястэчка Б. У 1й пал. 17 ст. тут 38 дамоў. У 1704 узведзена драўляная СпасаПраабражэнская царква (у 1989 пераведзена ў Бел. музей нар. архітэктуры і побыту ў в. Строчыца Мінскага рна). Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, сяло, цэнтр воласці ў Аршанскім павеце. У 1875 адкрыта нар. вучылішча. У 1924—60 цэнтр
    сельсавета ў Аршанскім рне. 3 1939 рабочы пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1959 тут 6,6 тыс. ж. 3 17.5.1972 горад. У 1989 — 13,5 тыс. ж.
    У 2009 4 дзіцячыя сады, 2 сярэднія, дзіцячаюнацкая спарт. і муз. школы, бка, Палац культуры, бальніца, паліклініка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка». Санаторыйпрафілакторый «Лёс». Помнік у гонар заснавання горада. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму.
    БАРАЎЛЯНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «БАРАЎЛЯНСКАЯ КРЫНІЧКА». Створаны ў 2000 у пас. Лясны Мінскага рна пры Бараўлянскай дзіцячай школе мастацтваў. У гэтым жа годзе прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Р.Горская, хормайстар А.М. Тарасевіч (з 2006). У складзе ансамбля 20 чал. Удзельнікі калектыву іграюць на баяне, гармоніку, дудзе, скрыпцы, цымбалах. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. пе
    Баранская СпасаПраабражэнская царква.
    465
    БАРАЦІНКА
    Бараўлянскі ўзорны ансамбль народнай музыкі « Бараўлянская крынічка».
    (удзельнік, які ляжыць тварам да зямлі, павінен падняцца пад цяжарам саперніка). Зафіксаваны і інш. варыянты Б. «Падсілкі», «Швыргі», «Перацяжкі», «Талкуючыкі».
    Літ.: Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2003. А.Ю.Лозка.
    «БАРАЦЬБА», газета, выданне Л ітоўскаБеларускага абласнога камітэта Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП). Выходзіла нелегальна з 15.8.1921 да снеж. 1922 у Вільні на бел. мове (частка матэрыялаў друкавалася на рус. і польск. мовах). Была разлічана на рабочых, прац. сялян, парт. і камсамольскі актыў Зах. Беларусі. Асвятляла барацьбу працоўных Зах. Беларусі супраць сац. і нац. прыгнёту, жыццё ў БССР і Сав. Расіі. Вядома 10 нумароў.
    сень А.Горскай («Пайшла млада за вадой», «3пад белага каменьчыка», «Ой, ды пры даліне каліна», «Пасеялі дзеўкі лён», «Гылягыля шэрыя гусі»), аўтарскія («БараўляныБараўляны»), сучасныя інструм. творы («Бацянка» Я.Бацяноўскага). Калектыў — лаўрэат абл. фестываляў: юных музыкантаў «Сымонмузыка» (2007), бел. песні «Альбуцкая крынічка» (2008, абодва г. Стоўбцы), конкурсу ансамблевых калектываў (г. Салігорск, 2008). Выпусціў муз. дыск «Бараўлянская крынічка», на якім змешчана 11 кампазіцый. А.Р.Горская.
    БАРАЦІНКА, пашыраная штучная калекцыянерская назва меднага соліда Яна II Казіміра, якая чаканілася ў 1659—66. Назва паходзіць ад імя Ціта Лівія Бараціні (Бураціні), ініцыятара іх выпуску і трымальніка манетных двароў Рэчы Паспалітайу2йпал. 17 ст. У Беларусі літоўскія Б. выпускаў Брэсцкі манетны двор. Тэрмін «Б.» з’явіўся ў 1891 у 4м томе апісання збору манет і медалёў Э.К.ГутэнЧапскага. У пісьмовых крыніцах 17 ст. паўд.зах. паходжання зрэдку сустракаецца блізкі тэрмін «боратыньчык», у 1845
    І.	Загурскі ў працы «Манеты старой Польшчы» ўпершыню ўжыў падобны тэрмін «боратынек».
    Літ.: Сннчук 14.14. Термнн «боратннка» в восточнославянскнх н польском языках // Некоторые вопросы нзучення славянскнх языков н лнтератур: матерналы V конф. молодых ученых фнлфака БГУ. 16 нояб. 1989 г. Мннск, 1990.
    ІЛ.Сінчук.
    БАРАЦЬБА, дужанне, боркі, народная гульня з сілавымі прыёмамі. Існавала ў некалькіх варыянтах. Найб. папулярнай у Беларусі была Б. «На крыжы» ці «Да крыжа». Мэта гульні — пакласці саперніка спіною на зямлю і развесці яго рукі ў бакі. Часам перад пачаткам Б. ўстанаўліваліся правілы. Напр., не ставіць падножкі, не штурхацца, не біцца кулакамі і інш. У 1928 у газ. «Bielaruskaja krynica» («Беларуская крыніца») прыведзены прыклады яшчэ 4 відаў Б.: «Ззаду» (удзельнік павінен вырвацца, стоячы спіною да саперніка), «Пацыганску» (седзячы, пры дапамозе рук і ног трэба перакінуць саперніка цераз галаву), «Зварушыць з месца» (стоячы адзін каля аднаго на правай назе, удзельнікі павінны зрушыць з месца саперніка), «Паднімацца»
    «БАРАЦЬБА», газета, орган ЦК КПЗБ. Выдавалася на бел. мове ў Берліне ў кастр. 1932 — лютым 1933. Выходзіла нерэгулярна. Мела рубрыкі: «Заходняя Беларусь», «3 Савецкай Беларусі», «Данаспішуць» і інш. Змяшчала матэрыялы пра нац.вызваленчы рух, паліт. і эканам. ўціск працоўных Зах. Беларусі, выступала ў абарону Таварыства беларускай школы (ТБШ), расказвала пра зах.бел. эміграцыю ў Францыі. Крытычна ставілася да праграмы Бел. хрысціянскай дэмакратыі (БХД), ідэйнай платформы і тактыкі т.зв. Бел. санацыі. Шырока асвятляла судовы працэс польск. улад над Гал. управай ТБШ, публікавала пратэсты грамадскасці супраць суда над Б.А.Тарашкевічам, з якімі выступалі радыкальнае бел. і ўкр. студэнцтва, дзеячы чэшскай і славацкай культуры, старшыні Еўрап. і Усегерманскага сялянскіх ктаў др Маліёлі і дэп. рэйхстага Пуц, прадстаўнікі бел. культ.асветных аргцый у Бразіліі, бел. эміграцыі ў Францыі. На старонках газеты адзначаліся крайняе збядненне зах,бел. вёскі, заклік да садзейнічання дапамогі палітвязням, пісалася пра ход Белавежскай забастоўкі pa
    466
    БАРБАРОЎСКІ
    бочых лесараспрацовак 1932—33. У арт. «Мінулы год на Заходняй Беларусі» прааналізаваны паліт. становішча і вызваленчы рух за 1932. «Б.» інфармавала пра грамадскае і культ. жыццё беларусаў у Латвіі, пра стварэнне ў Францыі культ,асветнага тва імя Б.Тарашкевіча. Змяшчала артыкулы аб паспяховым выкананні пяцігодкі ў БССР, жыцці калгасаў, Дэкадзе АН БССР у Маскве, 50годдзі Я.Купалы і Я.Коласа і інш. Усе матэрыялы падпісваліся крыптанімамі. Перастала выходзіць у сувязі з прыходам да ўлады Гітлера. Вядома 5 нумароў. А.С.Ліс. «БАРАЦЬБА», газета, орган Слонімскага антыфашысцкага камітэта Баранавіцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. Выдавалася ў 1944 падпольна на бел. мове. Вядомы 2 нумары ад 19 і 28.6.1944.