• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    7в.: У кн.: Беларуская літаратура XIX стагоддзя: хрэстаматыя. Мінск, 1988.
    АНбШКАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ЛЯНбК». Створаны ў 1979 у в. Аношкі Нясвіжскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік В.Я.Высоцкі.
    АНбНС (франц. аппопсе), папярэдняя аб’ява пра спектаклі ці гастролі, якія маюць адбыцца. Звычайна не ўтрымлівае падрабязных звестак.
    АНОПАЛЬСКІ НАРЙДНЫ ФАЛЬКЛЙРНЫ АНСАМБЛЬ «СВІТАНАК». Створаны ў 1986 у в. Анопаль Мінскага рна пры сельскім клубе. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.ЕЛютаровіч, балетмайстар Н.В.Карнішка. Асн. мэта дзейнасці — захаванне традыц. песеннай ітанц. спадчыны, традыцый і абрадаў Антопальшчыны. У складзе ансамбля 29 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. У рэпертуары песні бел. нар., сучасных кампазітараў, прыпеўкі,
    Аношкаўскі народны ансамбль народнай песні «Лянок».
    166
    АНСАМБЛЬ
    Аношкаўскі ўзорны ансамбль гарманістаў «Аношкаўскія музыкі».
    У складзе ансамбля 25 чал. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і зберажэнне нар. песеннай спадчыны, рэгіянальных традыцый. У рэпертуары песні бел. нар., быт., абрадавыя — «Ой, лапці мае», «Чубарыкічубчыкі», «Цячэ крыніца», «Доля ж, мая доля», «Ой, гуль, ды пагуль», «У Кацярыны муж гуляка», «Пазарэччу зелле», «Вяснакрасна», бел. кампазітараў «Полькавесялуха» Л.Захлеўнага, «Свецяць зоры» і «Наш медсанбат» І.Лучанка, «За ўсё мы ўдзячныя ім» Ю.Семянякі і аўтарскія (А.Бажко, М.Скрундзя, Л.Шурмана, А.Шыдлоўскага), прыпеўкі і песні з танцамі. Ансамбль — дыпламант фестываляў: міжнар., прысвечанага 1020годдзю хрышчэння Русі «Карэнскі кірмаш» (г. Курск, Расія, 2008), абл. духавой музыкі «Майскі вальс» (г. Нясвіж, 2000), «Траецкі фэст» (Мінск, 2001), «Вясельная талака» (2006), «Грай, гармонік» (2008, абодва г. Нясвіж) і інш. Т.М.Бабіч.
    АНОШКАЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ГАРМАНІСТАЎ «АНОШКАЎСКІЯ МУЗЫКІ» Створаны ў 1989 у в. Аношкі Нясвіжскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і маст.
    кіраўнік В.А.Навумчык. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. танцаў, у т.л. ў аўтарскай апрацоўцы В.А.Наумчыка («Сялянская полька», «Полькавесялушка», «Святочны вальс», «Полька выхвалякі» і інш.), бел. нар. песні («Купалінка»), прыпеўкі і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў і конкурсаў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2000), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2002), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2002), юных музыкантаў «Сымонмузыка» (г. Стоўбцы, 1991—92), «Іграй, гармонь» (г. Мар’іна Горка, 2000; Маладзечна, 2001) і інш. Удзельнічаў у запісе на абл. радыё перадачы «Спявай, душа», радыёпраграме «Раніца». Т.М.Бабіч.
    АНСАМБЛЬ (франц. ensemble, літар. сумесна, разам), у архітэктуры і горадабудаўніцтве гарманічнае адзінства прасторавай кампазіцыі будынкаў, інжынерных збудаванняў, адкрытых прастораў і зялёных насаджэнняў, твораў манумент. жывапісу, скульптуры. Стварэнне А. дасягаецца падпарадкаваннем асобных элементаў цэламу, адзінствам маштабу і рытму, улікам натуральнага наваколля (рэль
    еф, зялёныя насаджэнні, вадаёмы і інш.). Найб. мэтанакіравана ў Беларусі А. пачалі фарміравацца з 16 ст., з пачаткам распрацоўкі праектнай дакументацыі (Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс). А. 18 ст. (Пастаўскі палацавапаркавы комплекс, Пастаўскі архітэктурны ансамбль, Гарадніца, Варнянскі архітэктурны ансамбль) цэласнасцю прасторавага вырашэння і элементаў былі арыентаваны на выяўленне ідэйнамаст. сэнсу горадабуд. комплексу. А. сядзібнапаркавых комплексаў (в. Бачэйкава Бешанковіцкага рна, Залескі палацавапаркавы ансамбль, Шчорсаўскі палацавапаркавы комплекс і інш.), манастырскіх (Жыровіцкі Успенскі манастыр, кляштар картэзіянцаў у г. Бяроза і інш.), комплексаў езуіцкіх калегіумаў (Брэст, Полацк, Мінск і інш.) звычайна характарызуюцца адзінствам стылявых вырашэнняў. Рэалізацыя прынцыпаў ансамблевасці, характэрная для сав. архітэктуры, закладвалася ў генеральных планах забудовы гарадоў, пасёлкаў і іх частак. Найб. вядомыя А. 1950—80х гг. — А. праспекта Леніна (цяпер праспект Незалежнасці), жылых раёнаў Усход і Зялёны Луг у Мінску, пл. Леніна ў Магілёве, в. Верцялішкі Гродзенскага рна. 3 пач. 1990х гг. у Беларусі праводзяцца работы па аднаўленні А. гіст. цэнтраў гарадоў на аснове спалучэння метадаў рэстаўрацыі, рэканструкцыі, узнаўлення страчаных аб’ектаў і тэхналогій сучаснага будаўніцтва (Верхні горад у Мінску, Ратушная і Саборная плошчы ў Віцебску і інш.)Рэканструкцыя А. гарадоў ажыццяўляецца метадамі другаснай забудовы (большая шчыльнасць, цеплавая мадэрнізацыя, узвышэнне маст.эстэтычнага ўзроўню), а таксама на аснове тэорыі «падпарадкаванай хаатычнасці», калі А. дапаўняецца нечаканымі рашэннямі, аб’ектамі інш. стылёвай накіраванасці і г.д. Фарміраванню А. сельскіх паселішчаў са стварэннем у іх выразных грамадскіх цэнтраў, новага жылога фонду і ма
    167
    АНСАМБЛЬ
    Да арт. Ансамбль. Цэнтральная плошча ў в. Верцялішкі Гродзенскага рна.
    дэрнізацыяй старых аб’ектаў масавай забудовы садзейнічалі працы па рэалізацыі праграмы эксперымент.паказальнага будаўніцтва ў 1969—76 (вёскі Сноў Нясвіжскага, Леніна Горацкага, Малеч Бярозаўскага рнаў і інш.) і Дзярж. праграме адраджэння і развіцця сяла ў 2005—10 (вёскі Кабылаўка Пружанскага, Нарач Вілейскага рнаў і інш.).
    У м у з ы ц ы A. — 1) група музыкантаў, якія выконваюць муз. твор. У залежнасці ад складу і колькасці ўдзельнікаў А. бываюць: інструм. — фартэпіянныя дуэты, трыо, струнныя квартэты, квінтэты [А. ўдарных інструментаў «Minsk Percussion Classic» і «Рымшот» (дзіцячы), А. цымбалістаў «Лілея», А. флейтыстаў «Сірынкс», А. «Камерныя салісты Мінска»], вак. («Камерата», «Чысты голас») і вак.інструм. («Верасы», «Песняры» і інш.). 2) Камерны муз. твор для аднароднага («Струннае трыо», «Струнныя квартэты» К.Цесакова, «Струнны квінтэт» С.Белыдюкова, «Музыка для 9 ударных» В.Кузняцова) ці мяшанага складу выканаўцаў («Скерца» для цымбал і фп. Э.Тырманд; «Эскізы1» для флейты, трамбона і аргана; «Лента Мёбіуса» для 7 выканаўцаў В.Куз
    няцова). 3) Нумар у оперы (А. Розы, Маленькага Прынца, Кветак і Планет з оперы «Маленькі прынц» А.Мдывані). 4) Ансамблевае музіцыраванне — найвышэйшы ўзровень прафес. майстэрства, у аснове якога ляжыць зладжанае і гарманічнае выкананне музыкі некалькімі музыкантамі, якое забяспечваецца чутнасцю партнёра і карэктным суаднясеннем маст. індывідуальнасцей кожнага ўдзельніка аднаго з адным.
    У тэатральным м а с т а ц т в е А. — зладжанае, узгодненае выкананне сцэнічнага твора ўсімі ўдзельнікамі пастаноўкі, якое садзейнічае найб. поўнаму раскрыццю маст. і сац. сутнасці твора, выяўляе стылявое адзінства спектакля. Пры наяўнасці А. ў спектаклі гарманічна спалучаюцца ў адзінае цэлае знешнія і ўнутраныя кампаненты тэатр. дзеяння. Лепшымі прыкладамі А. з’яўляюцца спектаклі бел. тэатраў імя Я.Купалы («Паўлінка» Я.Купалы, «Радавыя» А.Дударава), імя Я.Коласа («Несцерка» В.Вольскага, «Сымонмузыка» паводле Я.Коласа) і інш. А. таксама называюць трупу артыстаў якая ўяўляе сабой стабільны маст. калектыў.
    Літ.: Coколовскнй В.Э., Алнм о в Р.Н. Архнтектура нового белорусского села. Мннск, 1979; Обшественные центры городскмх населенных мест БССР. Мннск, 1991; Чантурня Ю.В. Градостронтельное нскусство Беларусн второй половнны XVI — первой половнны XIX в.: средневековое наследне, Ренессанс, барокко, класснцнзм. Мннск, 2005.
    С.А.Сергачоў (архітэктура), Т.Г.Мдывані (музыка).
    АНСАМБЛЬ АПЕРЙТЫ пры Белдзяржэстрадзе, музычнатэатральны калектыў. Існаваў у 1951 — пач. 1960х гг. Першая спроба стварэння А.а. адбылася ў 1946—47 з мэтай кампенсаваць адсутнасць у гэты перыяд у Беларусі ўласна муз.камедыйнага тэатра. У 1957 ажыццёўлена пастаноўка бел. муз. камедыі «Даліна шчасця» Ю.Бяльзацкага па матывах п’есы К.Губарэвіча і І.Дорскага «Алазанская даліна» (лібрэта М.Зорына, дырыжор М.Мярцалаў, рэж. С.Гурыч). У рэпертуары пераважалі класічныя творы аперэтачнага кірунку, была таксама спроба паставіць «савецкую аперэту» на актуальную антыбюракратычную тэму — «Самазванец мімаволі» Г.Крэйтнера (1959). 3 А.а. звязана творчасць майстроў нац. муз. мастацтва Н.Ф.Калаптур, М.М.Бяльзацкай. Н.А.Юўчанка.
    ансАмбль беларўскай наРбДНАЙ ПЁСНІ I ТАНЦА БЕЛАРЎСКАЙ ФІЛАРМОНІІ, першы ў Беларусі прафесійны калектыў народнай песніітанца. Існаваўу 1937—41 у Мінску. Сфарміраваны з удзельнікаў маст. самадзейнасці. Маст. кіраўнік І.Любан, хормайстар Н.Сакалоўскі, балетмайстар К.Алексютовіч. У рэпертуары хору апрацоўкі бел. нар. песень («А ў полі калінка», «Было ў бацькі тры дачкі», «Ой, зашумела зелена дуброва», «Салавейка», «Ляцела зязюля»), арыгінальныя песні пераважна тагачасных бел. кампазітараў, у т.л. аўтарскія І.Любана («Бывайце здаровы» на словы А.Русака). Сярод значных танц. пастановак: «Бульба», «Юрачка», «Бычок», «Таўка
    168
    АНТАБЛЕМЕНТ
    чыкі», «Лявоніха», «Крыжачок», «Лянок», «Мікіта», «Полькатрасуха» і інш. Выконваліся таксама вак.харэагр. карцінкі «Ой, рэчанька, рэчанька», «Кума мая, кумачка», «Хмель лугамі», «Пайшоў Ясь наш на лужок» і інш. Ансамбль вёў актыўную гастрольную дзейнасць. Удзельнік Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Адыграў вял. ролю ў прапагандзе бел. традыц. і сучаснага песеннага і танц. фальклору.
    АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА, вялікі выканальніцкі калектыў, які складаецца з вакальнай, харэагр. і аркестравай груп і аб’ядноўвае ў выступленнях розныя віды і жанры муз. і харэагр. мастацтва. Група нумароў часта ўтварае тэматычную вак.харэагр. кампазіцыю, звычайна з элементамі тэатралізацыі. У Беларусі вядомы Ансамбль беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі, Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь акадэмічны ансамбль песні і танца і інш.
    АНСАМБЛЬ ТАНЦА, мастацкі выканальніцкі калектыў, які рыхтуе і выконвае канцэртныя праграмы з мэтай прапаганды і развіцця харэагр. мастацтва. Mae харэагр. і аркестравую групы. Рэпертуар складаецца з асобных нумароў і тэматычных танц. праграм. А.т. вядуць гісторыю
    Да арт. Ансамбль танца. Выступае Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі.
    ад аматарскіх калектываў 1920—30х гг. На стварэнне ў Беларусі шматлікіх танц. калектываў паўплывала дзейнасць першага ў Беларусі аматарскага харэагр. калектыву — Ансамбля танца Мінскага клуба КІМ пад кіраўніцтвам К.Алексютовіча, а таксама танц. калектыву пад кіраўніцтвам А.Рыбальчанкі. Першы ў СССР прафес. А.т. — Дзярж. А.т. пад кіраўніцтвам І.Майсеева (1937), у Беларусі — Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі. У цяперашні час у рэспубліцы існуюць А.т. аматарскія (форма сучаснай маст. самадзейнасці, у якой традыц. мастацтва ўзнаўляецца ў сцэнічных умовах) і прафесійныя. Дзейнасць прафес. танц. калектываў звычайна носіць гастрольны характар. Сярод найб. вядомых: Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца «Радасць», ансамблі танца, музыкі і песні «Талака» Віцебскай, песні, музыкі і танца «Белыя росы» Гродзенскай абл. філармоній і інш.