• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лепшых твораў сусв. і айчыннай анімацыі, падтрымка анімацыйнага кіно, умацаванне культ. сувязей паміж Беларуссю і краінаміўдзельніцамі мерапрыемства. У праграме фестывалю кінапаказы бел., рус. і замежных м/фільмаў, тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэртныя праграмы дзі
    «Анімаёўка». Эмблема фестывалю.
    цячых творчых калектываў, сустрэчы з гасцямі фестывалю, выстаўкі, віктарыны. Сярод намінацый: «Лепшы эксперыментальны фільм», «Лепшы дзіцячы фільм», «Прыз разглядацкіх сімпатый», «Майстру», спец. прыз «Сярэбраны аловак». Сярод прызёраў 2009: «Аповесць мінулых гадоў. Частка III» (Гранпры, к/студыя «Беларусьфільм», цыкл мікраметражных
    160
    АНІМАЛІСТЫЧНЫ
    Да арт. «Анімаёўка»: 1 — кадр з анімацыйнага фільма «Аповесць мінулых гадоў. Частка III»; 2 — кадр з анімацыйнага фільма «Пра сяброўства, Шарыка ілятаючую талерку».
    фільмаў аб паходжанні і сімволіцы гербаў бел. гарадоў), «Калыханка» («Лепшы эксперыментальны фільм», рэж. А.Залатухін, Расія), «Мядзведзь ідзе» («Лепшы дзіцячы фільм», студыя «АВ», Латвія), «Пра сяброўства, Шарыка і лятаючую талерку» («Прыз разглядацкіх сімпатый», рэж. А.Ленкін, Беларусь), Я.Сіваконь («Майстру», Украіна). А.М.Коршак.
    АНІМАЛІСТЫЧНЫ ЖАНР, анім а л і с т ы к а, жанр выяўленчага мастацтва і мастацкай літаратуры, зарыентаваны на адлюстраванне жывёльнага свету.
    А.ж. пашыраны ва ўсіх відах в ы яўленчага мастацтва (жывапісе, скульптуры, графіцы і дэкар. мастацтве). Спалучае прыродазнаўчую і маст. аснову. Асн. задача А.ж. — стварэнне маст. вобраза з улікам дакладнай перадачы малюнка, анатамічнай канструкцыі і пластыкі жывёлы. Умовай для яго стварэння з’яўляецца веданне жыцця і звычак жывёлы, асяроддзя, у якім яна існуе. Кожны анімаліст звычайна выбірае для сябе пэўнае кола тэм і вобразаў. Своеасаблівыя рысы і стылістыка ўласцівы А.ж. і ў нар. мастацтве. У Беларусі сімвалічныя стылізаваныя выявы жывёл вядомы са старажытнасці, насілі культавы па
    чатак і былі звязаны з міфалогіяй. Імі ўпрыгожвалі посуд, зброю, яны былі шырока прадстаўлены ў дробнай пластыцы (рэаліст. крамянёвыя скульптуры звяроў, птушак эпохі неаліту). У 9—14 ст. анімалістычныя матывы сустракаліся ў скульптуры, у 16—17 ст. — у графіцы (гравюры «Самсон і леў», «Данііл з ільвамі» з Бібліі Ф.Скарыны, мініяцюры, кніжная ілюстрацыя, у т.л. іл. да «Аршан
    Да арт. Анімалістычны жанр. А.Кастагрыз. Воўк. 2007.
    скага евангелля», іл. Т.Макоўскага да кн. «Гіпіка» К.Дарагастайскага, 1620). Да 20 ст. А.ж. асаблівай папулярнасцю ў мастакоў не карыстаўся. У мастацтве 2й пал. 20 ст. А.ж. прадстаўлены жывапіснымі і графічнымі творамі А.Аверкінай, А.Кастагрыза, Г.Лойкі, В.Ціхановіча, скульптурай С.Бандарэнкі, творамі дэкар.прыкладнога мастацтва Л.Багданава, В.Гаўрылава (фарфор), І.Радкевіча (кераміка), Р.Багінскага, У.Жохава, Г.Лінкевіча, І.Пухоўскага (шкло), а таксама нар. майстроў М.Звярко(кераміка), В.Альшэўскага, А.Герасімава, В.Луцэнкі (разьба па дрэве) і інш. Выкарыстанне асноў анімалістыкі ўласціва творчасці бел. графікаўілюстратараў дзіцячых кніг Ю.Зайцава, Я.Куліка, А.Лось, Н.Паплаўскай і інш.
    У літаратуры — маст. апісанне жывёл, іх паводзін і звычак. Найстараж. прыклад выкарыстання А.ж. — казкі пра жывёл, у якіх персанажы надзяляюцца рысамі, характэрнымі для людзей. Праз іх вобразы раскрываюцца разнастайныя праявы ўзаемаадносін: сяброўства і здрада, бескарыслівасць і прагнасць, сумленнасць і ашуканства і інш. Элементы А.ж. сустракаюцца ў «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага, у тво
    161
    АНІМАЦЫЙНАЕ
    Да арт. Анімалістычныжанр: 1 — А.Гер а с ім аў. Басет. 2008; 2 — С.Бандарэнка. Формуларуху. 2008.
    рах Ф.Багушэвіча, Цёткі і інш. MacTa А.ж. выкарыстоўваецца ў байках, алегарычных і сатыр. творах. Выдатным узорам А.ж. з’яўляецца раздзел «Воўк» у паэме Я.Коласа «Новая зямля». Асабліва пашыраны гэты жанр у дзіцячай лры (творы В.Віткі, В.Вольскага, У.Ліпскага, А.Якімовіча і інш.). М.Д. Дыбульскі (мастайтва).
    АНІМАЦЫЙНАЕ КІНб, м у л ьт ы п л і к а ц ы я, від кінамастацтва, заснаваны на пакадравай здымцы паслядоўных фаз руху маляваных, жывапісных ці аб’ёмналялечных вобразаў. У Беларусі ўзнікла ў 1920я гг. На студыі м/фільмаў пры «Белдзяржкіно» ствараліся карціны, вырашаныя ў выяўл. традыцыях плаката і паліт. карыкатур («Кастрычнік і буржуазны свет», 1927; «Спажыўкааперацыя БССР», 1930, і інш.). У 1970я — 1й пал. 1980х гг. праходзіў працэс станаўлення бел. А.к. Дзіцячыя маляваныя і лялечныя карціны стваралі рэжысёры Л .Шукалюкоў («Алёнчына кураня», 1973), К.Красніцкі («Лістападнічак», 1977), Ю.Батурын («Светлячок і Расінка», 1978), А.Белавусаў («Казка пра вясёлага клоуна», 1980), Т.Жыткоўская («Дыназаўрык», 1982) і інш. У гэты перыяд шырока распрацоўвалася фалькл. тэма: «Мілавіца» (1977, рэж. Ю.Бутырын), «Несцерка» (1980, рэж. Я.Ларчанка), «Як Васіль гаспадарыў»
    (1983, рэж. В.Доўнар) і інш. Былі зроблены першыя спробы стварэння фільмаў для сталай аўдыторыі: «Хлопчык і птушка» (1973, рэж. В.Пузанаў), «Вам старт!» (1979, рэж. Л.Шукалюкоў), «Песня пра зубра» (1982, рэж. А.Белавусаў) і інш. Новая з’ява 1980—90х гг. у бел. кінамастацтве — аўтарскае А.к., якое адрознівалася ўскладненай стылістыкай, новымі тэхналогіямі, акцэнтам на агульначалавечую тэматыку, філас. абагульненнем. Яно прадстаўлена
    Да арт. Анімацыйнае кіно. Кадр з ан 'шацыйнага фільма «Светлячок і Расінка».
    работамі І.Воўчака («Капрычыо», 1986; «Пастараль», 1998), В.Доўнара («Меч», 1989), Т.Жыткоўскай («Сны позняй восені», 1988), А.Пяткевіч («Лафертаўская макоўніца», 1986; «Казкі лесу», 1996), У.Пяткевіча («Жылобыло дрэва...», 1996; «Сава», 1998; «Ёрш і Верабей», 1999), І.Кадзюковай («Дзяўчынка з запалкамі», 1996; «Дзіўная вячэра на Куццю», 1999; «Легенда пра лэдзі Гадзіву», 2004), Н.Хаткевіч («ІвандыМар’я пра каханне», 1997). Кірунак, звязаны з фалькл. тэматыкай і характэрным пераасэнсаваннем традыц. сюжэтаў, прадстаўлены фільмамі рэжысёраў К.Красніцкага («Як Дзед за дажджом хадзіў», 1986), А.Бычкоўскага («Чароўнае кола», 1988), І.Воўчака («Як ліса ваўка судзіла», 1989), Я.Ларчанкі («Кацігарошак», 1990; «Шэры конік», 1992), А.Ленкіна («Церамцерамок», 1998), А.Туравай («Казка пра Сінюю Світу», 1996; «Музыкачарадзей», 2001) і інш. У гэты перыяд наладжаны выпуск анімацыйных серыялаў («Рэактыўны парсючок», рэж. А.Ленкін, з 1994; «Несцерка», рэж. І.Воўчак, з 2004). У публіцыст. жанры вырашаны кінаальманахі «Крокі» (1988, рэж. В.Бакуновіч, В.Альковіч, М.Тумеля), «Лабірынт1» (1990, рэж. І.Воўчак, А.Ленкін, М.Беранштэйніінш.),«Лабірынт2» (1992, рэж. І.Воўчак, В.Доўнар, А.Суслава). Пашырыліся
    162
    АНІМІЗМ
    Да арт. Анімацыйнае кіно. Кадр з анімацыйнага фільма «Ёрш і Верабей».
    выяўл. сродкі А.к., засвойваліся розныя тэхналогіі: «ажыўшы жывапіс», камп’ютэрная анімацыя, кінакалаж (спалучэнне анімацыі са здымкамі з натуры і жывога акцёра) і інш. На сучасным этапе бел. А.к. вызначае высокі прафес. ўзровень, разнастайнасць творчых манер. Ствараюцца анімацыйныя казкі «Чароўная крама» (2006), «Жабкавандроўніца» (2007), «Жылабыла апошняя Мушка» (2009, рэж. усіх А.Пяткевіч), «Залатыя падковы» (2006, рэж. І.Кадзюкова), «Пра сяброўства, Шарыка і лятаючую талерку» (2008, рэж. А.Ленкін). Гісторыя жыцця праваслаўных святых — Пятра і Феўронні — адлюстравана ў анімацыйнай стужцы «Старадаўняя аповесць пра жыццё, любоў і іншыя дзівы» (2008, рэж. І.Кадзюкова).
    Да арт. Анімацыйнае кіно. Кадр з анімацыйнага фімма «Казка пра вясёлага клоуна».
    На сюжэт жартоўнай бел. нар. песні знята стужка «Як служыў я ў пана» (2005, рэж. У.Пяткевіч). Унікальным з’яўляецца праект «Аповесць мінулых гадоў» (2006—08), прысвечаны гісторыі ўзнікнення гербаў гарадоў Беларусі (аўтар ідэі і маст. кіраўнік І.Воўчак, сцэнарысты Д.Якутовіч і М.Бяршадская, рэж. У.Пяткевіч, М.Тумеля, І.Кадзюкова, А.Ленкін, Н.Хаткевіч, маст. А.Мацюшэўская, Т.Кубліцкая, Я.Надточэй, Н.Касцючэнка). Серыя фільмаў «Беларускія прымаўкі» (2007—08, сцэнарыст і рэж. М.Тумеля, маст. А.Мацюшэў
    Да арт. Анімацыйнае кіно. Кадр з анімацыйнага фільма «Залатыя падковы».
    ская) у мяшанай тэхніцы прадстаўляе мікраметражныя фільмы на тэмы бел. прыказак і прымавак. 3 1998 у Беларусі праводзіцца міжнар. фестываль А.к. «Анімаёўка».
    Літ.: Карпілава А. Анімацыйнае кіно // Гісторыя кінамастацтва Беларусі. Мінск, 2004. Т. 4; Голнкова Е. Белорусская аннмацня: нсторнческнй экскурс // Белорусское кнно в лмцах. Мннск, 2004.
    Я.У.ГолікаваПошка, А.А.Карпілава.
    АНІМЁЛЕ Мікалай, беларускі этнограф сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпушчаны (б. прыгонны) селянін Віцебскай губ. Сабраныя ім матэрыялы па праграме Рус. геагр. тва склалі большую частку выдадзенай твам працы «Побыт беларускіх сялян» («Этнографнческнй сборннк», 1854, вып. 2). Пераважнае месца ў ёй адведзена матэрыялам пра духоўную культуру беларусаў: абрады і звычаі
    сямейнага і грамадскагажыцця сялян Віцебскай губ.; падрабязна апісаны парадак уступлення ў шлюб і вясельныя абрады; прыведзены звесткі пра жыллё, гасп. пабудовы, адзенне, ежу, прылады працы сялян; змешчаны прымаўкі, песні, паданні. А. высока ацэньваў маральныя і творчыя якасці сялянства, працавітасць, падкрэсліваў яго сац. і маёмасную дыферэнцыяцыю напярэдадні адмены прыгоннага права.
    АНІМІЗМ [ад лац. anima (animus) душа, дух], надзяленне свядомасцю, воляй, характарам і інш. чалавечымі рысамі прадметаў і рэчаў жывой і нежывой прыроды, вера ў жыццё душы пасля смерці, у духаў, што ўвасабляюцца ўсемагутнымі багамі. А. узнік як вынік абмежаванага разумення чалавекам прыродных стыхій (пажар, землятрус, паводка і інш.), з цягам часу стаў неад’емнай часткай язычніцкіх уяўленняў (магія, пантэізм, фетышызм, дуалізм, татэмізм і інш.), а пазней і хрысціянства. У навуцы першым тэрмін «А.» усебакова абгрунтаваў англ. вучоны Э.Тайлар (Тэйлар) у працы «Першабытная культура» (1871). У традыц. культуры беларусаў А. з’яўляецца неад’емнай часткай абрадаў, свят, твораў фальклору. Анімістычную афарбоўку мае кожны вобраз ніжэйшай і вышэйшай міфалогіі (Сварог — бог неба і агню, Зюзя — бог зімы, Палявік — дух поля і нівы і г.д.), фантаст. істоты, якія сімвалізуюць абрады і святы (Каляда, Купала, Ляля і інш.), фалькл. персанажы (Мядзведзь, Каза, Жораў, Конь і інш.). Анімістычнае мысленне і вераванне заўважана і ў адносінах да Спарыша — падвойнага коласа, які ў нар. песнях малюецца як жывая істота, бог ураджаю: «Сядзь жа, Спарыш,// За кляновым сталом.// За зялёным пітвом.// Спары жа мне, Спарыш,// I ў полі, і ў доме,// I ў гумне, і ў двары,// I ў пячы, і ў клеці,// I ў клеці карабом,// I ў пячы пірагом». А. прысутнічае ў пахавальнапамінальнай абраднасці бела