• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АНГІЯЛІНІ Каэтан (1748, Італія 1816), італьянскі архітэктар. Вучыўся ў Балонні і Вероне. У 1784 пераехаў у Полацк. 3 1786 жыў у Віцебску, дзе выкладаў франц. мову, у 1789—96 — архітэктуру ў калегіуме езуітаў. Кіраваў будаўніцтвам касцёлаў, зрабіў алтары ў Віцебскім езуіцкім касцёле. У 1805 выехаўу Італію.
    АНГЛІЙСКАЯ ЛІТАРАТЎРА, літаратура Брытанскіх астравоў; уся літаратура, напісаная на англ. мове і яе варыянтаху Вялікабрытаніі і краінах Супольнасці, а таксама ў ЗША. Да А.л. адносяцца і творы, напісаныя ў стараж. перыяд на інш. мовах (стараж.англ., франц. і лац.), у пазнейшыя часы — нашатландскай, валійскай і гэльскай. Вызначальнымі фактарамі пры далучэнні таго ці інш. аўтара да А.л. з’яўляюцца нацыянальнасць(грамадзянства),паходжанне, месца пражывання і адлюстраванне тыпова англ. асяроддзя і рэалій, аднак дамінуючым фактарам застаецца мова твора. Першым творам А.л. лічыцца «Гімн» Кэдмана (паміж 658—680), напісаны ў жанры відзёжу (ранняя рэліг. паэзія).
    У гісторыі А.л. вылучаюць перыяды: сярэдневякоўе [англасаксонскі (450—1066), англанарманскі (з 1066) стараангл.]; Рэнесанс (15 — пач. 17 ст.); Рэстаўрацыя (1660—88), Асветніцтва (1688—1789); рамантызм і рэалізм (канец 18 — пач. 19 ст.); віктарыянства (1837—1901); лра 20 ст.; найноўшы перыяд.
    Эпоха сярэдневякоўя ў А.л. прадстаўлена эпічнай паэмай «Спеў пра Беавульфа» (пач. 8 ст.), напісанай уласцівым для германскай традыцыі алітэрацыйным вершам, а таксама творамі Гольфрыда Манмуцкага, Марыі Французскай і Крэцьена дэ Труа. Папулярная тэма твораў еўрап. сярэдневяковай культуры — кароль Артур і рыцары Круглага стала. У 14 ст. напісаны стараж.англ. рыцарскі раман «Сэр Гавейн і Зялёны рыцар». Класічным узорам алегарычнай паэмы з элементамі пропаведзі, жыція і маралітэ стаў «Відзёж пра Пятрааратага» У.Ленгленда (1362). Яркай з’явай была трохмоўная творчасць Дж.Гаўэра. Нягледзячы на тое, што ўзоры кніжнай паэзіі з’яўляліся на тэр. Брытанскіхастравоўужоўпач. 13 ст., уласна англ. традыцыя ў сярэдневяковай лры ўзыходзіць да «Кентэрберыйскіх апавяданняў» Дж.Чосера
    Ф.Ангілейка. «Сашэсце Святога Духа на апосталаў». Гравюра ў кніж «Нрмолой сйречь Осмогласнйк» /аана Дамаскіна. 1700.
    (1385—1400). Заканчэнне сярэдневяковага перыяду ў А.л. звязана са з’яўленнем Кэкстанаўскага выдання «Смерці Артура» Т.Мэлары (1485).
    Рэнесанс у А.л. абазначаны росквітам паэт. і драм. жанраў. Рэфарматарам класічнай формы італьян. санета выступіў Т.Уайт. Актыўна звярталіся да санетнай формы Ф.Сідні (цыкл «Астрафіл і Стэла»), Э.Спенсер (цыкл «Амарэты»). У гэты час створаны паэт. школы «Арэапаг» (Ф.Грэвіл, Э.Даер, Г.Харві) і «Школа ночы» (К.Марла, У.Рэлі), з’явілася першая англ. паэтыка. Маніфестам рэнесанснай паэзіі стала «Абарона паэзіі» Ф.Сідні (1595). У 1576 адкрыўся першы ў Англіі «Тэатр». Папулярнасць набылі трагедыя крывавай помсты Т.Кіда, п’есы Дж.Уэбстэра. Адна з першых літ. апрацовак ням. сярэдневяковых легенд «Трагічная гісторыя доктара Фауста» К.Марла (1604). Тэорыю гумараў распрацаваў Б.Джонсан. Сярод значных драматургаў эпохі — Т.Дэкер, Дж.Флетчэр, Ф.Бомант, Дж.Форд, раманістаў — Т.Мор («Утопія», 1516). Найвышэйшае дасягненне англ. Адраджэння — творчасць У.Шэкспіра.
    Развіццё А.л.ў 17ст. звязаназімем Дж.Мільтана і яго паэмай «Страчаны рай» (1667), у якой арганічна спалучыліся рысы барока і класіцызму. У гэты перыяд узніклі 2 паэт. школы: метафізічная,прадстаўнікіякойзвярталіся да барочнай паэтыкі (Дж.Дон, Дж.Герберт, Г.Воэн), і т.зв. кавалеры (Б.Джонсан, Р.Лаўлейс, Дж.Саклінг, Э.Марвел), якія стваралі пераважна прыдворную лірыку ў класіцыстычным стылі. Зарадзілася жаночая паэзія (М.Рот, К.Філіпс).
    Значны твор эпохі Рэстаўрацыі — алегарычны «Шлях паломніка» Дж.Беньяна (1684). Тэорыю класіцызму распрацаваў Дж.Драйдэн і ў «Вопыце пра драматычную паэзію» (1668) і «Вопыце пра гераічную п’есу» (1672) зрабіў агляд англ. драматургіі. Актыўна развівалася камедыя (У.Уічэрлі, У.Конгрыў, Дж.Фаркер). Пачатак англ. Асветніцтва звязаны
    151
    АНГЛІЙСКАЯ
    са з’яўленнем першых часопісаў Р.Стыля і Дж.Адысана. Сярод ідэйных плыней дамінавалі апалагетыка дзярж. ладу, крытыка існуючых парадкаў, маральнарэліг. канцэпцыя сац. кампрамісу. Росквіт журналістыкі, у т.л. жанраў эсэ і нарыса, мемуарнадзённікавай і прыгодніцкай лры спрыяў станаўленню асветніцкага рамана (Д.Дэфо, Дж.Свіфт). Да жанру эпісталярнага рамана звярнуўся С.Рычардсан. Наватарам у галіне рамана выступіў Г.Філдынг, які распрацаваў канцэпцыю «камічнай эпапеі ў прозе» («Гісторыя Тома Джонса, знайдыша», 1749). Наратыўныя стратэгіі, што пазней развіліся ў мадэрнісцкай і постмадэрнісцкай прозе (плынь свядомасці, графічнае афармленне тэксту, гульня з чытачом), выкарыстоўваў у сваіх творах Л.Стэрн («Жыццё і думкі Трыстрама Шэндзі, джэнтэльмена», 1769). Значны ўклад у А.л. зрабілі паэты А.Поўп, Т.Грэй, Дж.Томсан. У гэты перыяд узніклі новыя жанры драматургіі: мяшчанская драма (Дж.Лілі, Э.Мур), баладная опера (Дж.Гей). Першую спробу крыт. асэнсавання А.л. зрабіў С.Джонсан у «Жыцці паэтаў» (1779—81). Сярод маст. стыляў — асветніцкі класіцызм, сентыменталізм, ракако і перадрамантызм. Гатычны раман (Г.Радкліф, Г.Уолпал, М.Льюіс, Ч.Р.Мэцьюрын), а таксама цікавасць да нар. міфалогіі («Паэмы Асіяна» Дж.Макферсана) акрэслілі сабой пераход да новай эпохі. Шырокую папулярнасць набыў шатландскі паэт Р.Бёрнс.
    Пачатак рамантызму ў А.л. звязаны з творчасцю паэтаўлэйкістаў, альбо прадстаўнікоў «азёрнай школы». «Лірычныя балады» У.Вордсварта і С. Колрыджа (1798) сталі першым зборнікам рамантычнай паэзіі, а прадмова да яго — маніфестам, у якім былі сфармуляваны прынцыпы адданасці прыродзе, дэмакратызацыі паэт. мовы і прадмета адлюстравання. Сярод вядомых паэтаўрамантыкаў —Дж.Г.Байран, П.Б.Шэлі, Дж.Кітс. Жанр гіст. рамана заснаваў
    В.Скот. Асветніцкія тэндэнцыі і рысы эстэтыкі рамантызму прадстаўлены ў раманах Дж.Осцін. У А.л. з’явілася плеяда жанчынпісьменніц — сёстры Бронтэ, Э.Гаскел і інш. Рэаліст. лра прадстаўлена творамі Ч.Дзікенса і У.Тэкерэя.
    Віктарыянская эпоха прадстаўлена творчасцю А.Тэнісана, Р.Браўнінга, Дж.Мерэдзіта, А.Бенета, С.Батлера. Заснавальнікам і тэарэтыкам новай англ. драмы стаў Б.Шоу. У творчасці Т.Гардзі выявіліся мадэрнісцкія тэндэнцыі. Далейшае развіццёлры было вызначана палемікай Дж.Эліята з прадстаўнікамі сэнсацыйнага рамана У.Колінзам і М.Рыдам. У 2й пал. 19 ст. развіваліся маст. стылі Э.Тролапа, О.Уайльда. На мяжы стагоддзяў з’явіліся неарамантычныя творы (Р.Л.Стывенсан, Р. Кі пл і н г, Дж. Конрад), а таксама ўзоры дэтэктыўнага жанру (А.К.Дойл, Г.К.Чэстэртан). У самыхрозныхжанрах праявіў сябе Дж.Голсуарсі.
    А.л. 1й пал. 20 ст. прадстаўлена раманамі «Смерць героя» Р.Олдынгтана (1929), «Уліс» Дж.Джойса (1922), «Місіс Дэлаўэй» В.Вулф, якія сталі хрэстаматыйныміўзорамілры«плыні свядомасці». Рэвалюцыю ў свядомасці англічан зрабіў раман «Палюбоўнік лэдзі Чатэрлі» Д.Г.Лорэнса (1928), пабудаваны на ідэях фрэйдызму. Да жанраў утопіі і антыутопіі звярнуўся О.Хакслі. Антыкаланіяльную тэндэнцыю распачаў Э.М.Форстэр. Разнастайнасцю тэндэнцый і кірункаў вызначана А.л. 2й пал. 20 ст. Маладзёжны нонканфармізм выявіўся ў руху «раззлаваных», маніфестам якога стала п’еса «Азірніся ў гневе» Дж.Осбарна (паст. 1956). Філас. прозу з акцэнтаваннем экзістэнцыяльных матываў стваралі А.Мэрдак і У.Голдынг. Вял. ролю ў станаўленні англ. постмадэрнісцкай прозы адыграў раман «Жанчына французскага лейтэнанта» Дж.Фаўлза (1969). У гэтым кірунку працавалі Дж.Барнс, Г.Свіфт, П.Экрайд, А.Бает. Драм. мастацтва 20 ст. прадстаўлена тэатрам абсурду
    С.Бекета, мінарытарным тэатрам Т.Стопарда, антыдрамай Г.Пінтара, соцарт драмай Д.Гарнера. У лры канца 20 — пач. 21 ст. дамінуе творчасць посткаланіяльных аўтараў (С.Рушдзі, К.Ісігура, З.Сміт).
    3	даўніх часоў праз польск. і рус. пераклады А.л. пранікала на бел. землі. У 17—18 ст. збкі «Вялікае зярцала» і «Рымскія дзяянні» пазнаёмілі бел. чытача з У.Шэкспірам, творы якога ў 19 ст. ставілі на сцэне Гродзенскага тэатра. Першыя бел.моўныя пераклады У.Шэкспіра з’явіліся ў 1920я гг. Перакладчыкам урыўкаў камедыі «Сон у летнюю ноч» (1926), твораў «Трагічная гісторыя пра прынца Гамлета» (1935), «Атэла» (1954), «Гамлет, прынцДацкі» (1964), «Кароль Лір» (1974), «Антоній і Клеапатра» (1982), шматлікіх санетаў выступіў Ю.Гаўрук. Санеты У.Шэкспіра таксама перакладалі У.Дубоўка, М.Казлоўская і інш. У пач. 20 ст. ўгаз. «Наша ніва» і час. «Крывіч» з’явіліся першыя пераклады казак О.Уайльда. Асобным выданнем на бел. мове апубл. «Выбранае» (1963), «Лірыка» (1989), «ДонЖуан. Прароцтва Дантэ» (2004) Дж.Байрана, збкі выбраных твораў «Шатландская слава» (1957), «Вам слова, Джон Ячмень» (1983) Р.Бёрнса, «Маўглі» Р.Кіплінга (1994), «Айвен га»,« Квен цінДорвард» В. Ско та (абедзве 1997) і інш. У перыяд. друку змешчаны пераклады твораў англ. празаікаў А.Крысці, Г.Уэлса, Г.Грын, Т.Х’юза, Э.Тэнанта, К.Ішыгура,Ф.Уэлдана,Дж.Фашлза,О.Уайльда, В.Вулф, атаксама паэтаў сучаснасці Т.С.Эліята, У.Б.Эйтса, Э.Паўнда, С.Плата. Творы А.л. на бел. мову перакладалі А.Абуховіч, Р.Барадулін, М.Лужанін і інш. У цяперашні час творы англ. пісьменнікаў на бел. мову перакладаюць А.Хадановіч, Л.Баршчэўскі, Н.Ламека, С.Панізнік, У.Скарынкін, В.Воранава, С.Шупа, В.Дрозд, В.Калацкая і інш. На бел. тэатр. сцэнах ставяцца п’есы англ. драматургаў. Паводле твораў У.Шэкспіра на сцэне Нац. акадэмічнага драм. тэатра імя М.Горкага па
    152
    АНДРАЙКЕВІЧ
    стаўлены спектакль «Трагічная аповесць пра Гамлета, прынца Дацкага» (2000), Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы — «Бура» (1986), «Сон у чарадзейную ноч пасярэдзіне лета» (1999), Рэсп. тэатра бел. драматургіі — «Макбет» (1996), «Кароль Лір» (2005); па п’есе Б.Шоу ў Тэатрыстудыі кінаакцёра — «Пігмаліён» (2007) і інш. Пытанні А.л. даследуюць Н.Ламека, Н.Паваляева, М.Рагачэўская, В.Судлянкова, В.Халіпаў, М.Шадурскі, Н.Шах назаран і інш. 3 2003 выдаецца штогадовы зб. «Актуальныя праблемы даследавання англамоўных літаратур». Наангл. мову перакладзены творы шэрага бел. аўтараў. Сярод іх: «Вершы» Я.Купалы (1982, Масква), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча (1989), «Я з вогненнай вёскі» А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка (1980, Масква), «Блакадная кніга» А.Адамовіча і Д.Граніна (2003, Масква), «Альпійская балада» (1966, Масква), «Сотнікаў» (1972, НьюЙорк), «Яго батальён», «Дажыць да світання» (абедзве 1981), «Знак бяды» (1989, НьюЙорк) В.Быкава, «Цынкавыя хлопчыкі» (1992, Лондан), «Чарнобыльская малітва» (2006, НыоЙорк) С.Алексіевіч і інш. Вядомай перакладчыцай твораў бел. паэзіі на англ. мову з’яўляецца В.Рыч. Сярод яе перакладаў «Зорка Венера», «Панад белым пухам вішняў» М.Багдановіча, «Спадчына», «А хто там ідзе?» Я.Купалы, раздзелы «Новай зямлі» і «Сымонамузыкі» Я.Коласа, «О Беларусь, мая шыпшына» У.Дубоўкі, «Восеньскі спеў» А.Гаруна, а таксама анталогія бел. паэзіі «Як агонь, як вада» («Like Water, Like Fire», 1971, Лондан). У.Мэй пераклаў анталогію «Кірмаш Беларусі» («Fair Land of Byelorussia», 1976, Масква), Ф. і Э. Райты — «Фабрыку слёз» («Factory of Tears», 2008, НьюЙорк) В.Морт. Прапагандыстам бел. культуры за мяжой з’яўляецца А.Макмілін. Дзве яго кнігі «Беларуская літаратура ў 50—60я гг. XX стагоддзя» (2002) і