• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    141
    АМАФОННАЯ
    Да арт. Аматарскі тэатр. Сцэна з праграмы мініяцюр «У нас баек вязка... Слухайце, калі ласка!». Стаўбцоўскі народны тэатр мініяцюр «Полымя».
    «Славуціч» (г. Ваўкавыск), нар. тэатр «Памфлет» (г. Свіслач), узорны муз.драм тэатр «Гарадзенскі званочак» (г. Гродна); у Віцебскай вобл. — 33 нар. і 18 узорных калектываў, у т.л. нар. тэатр «Кола» (г. Віцебск), нар. тэатр «Пілігрым» (г. Полацк), узорная тэатрстудыя «Сюрпрыз» (г. Лепель); у Магілёўскай вобл. — 15 нар. і 8 узорных калектываў, у т.л. нар. тэатр юнага гледача (г. Бялынічы), нар. бел. тэатр «Валянцін» (г. Магілёў), узорны тэатр «Слугі трох муз» (г. Бабруйск); у Мінскай вобл. — 2 засл., 24 нар. і 28 узорных калектываў, у т.л. засл. аматарскі калектыў драм. тэатр «Відарыс» (г. Барысаў), засл. тэатр імя Ф.У.Радзівіл (г. Нясвіж), нар. маладзёжны тэатр «Штурх» (г. Жодзіна), нар. тэатр мініяцюр «Полымя» (г. Стоўбцы), узорны тэатрстудыя «Трыумф» (г. Барысаў) і інш. У 2008 у рэспубліцы налічвалася 311 калектываўаматарскагатэатр. мастацтва, ут.л. засл. — 5, нар. — 182, узорных — 124.
    Літ.: Пятровіч С.А. Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі. Мінск, 1972; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—2. Мінск, 198385.
    К. М. Князева, A. М. Коршак.
    АМАФбННАЯ РЬІФМА, рыфма, у якой спалучаюцца словыамафоны (гучаць аднолькава, але пішуцца парознаму). Характарам і выяўл. сутнасцю такая рыфма блізкая да аманімічнай і каламбурнай. Часта А.р. сустракаецца ў фалькл. творах:
    — Падымі, матуля, карытца, Вязём табе нявестачку сварыцца. — Нашто нам з нявестачкай сварыцца —
    Будзе мне нявестачка карыцца.
    В.П.Рагойша.
    АМБАР, с в і р а н, гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў і інш.; тое, што клець.
    АМБІВАЛЁНТНАСЦЬ (ад лац. ambo абодва + valentia сіла), дваістасць успрымання і перажывання, калі адзін і той жа аб’ект выклікае ў чалавека процілеглыя пачуцці і ацэнкі (задавальненне і незадаволенасць, сцвярджэннеіадмаўленне).Тэрмін«А.»увёў у 1930 швейцарскі псіхіятр Э.Блейлер для вызначэння супярэчлівага псіхал. стану. Рус. літ.знавец М.Бахцін надаў яму значэнне эстэтычнага паняцця. А. выявілася ў нар. і неафіц. культуры эпохі сярэдневякоўя і
    Адраджэння, у фальклоры, нар. мастацтве. Амбівалентныя вобразы, сюжэты і матывы характэрны для бел. і інш. архаічных міфалогій, сінкрэтычнай творчасці з нявыяўленай дыферэнцыяцыяй эстэтычных катэгорыйапазіцый (прыгожага і агіднага, узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Амбівалентныя гратэск і сімволіка ёсць у творчасці Ф.Рабле, М.Сервантэса, М.Гогаля, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы. У класічным мастацтве і бел. нац. фальклоры А. выкарыстоўваецца як дасціпны і шматзначны маст. сродак, спалучэнне прыкмет эпічнага героя і камічнага дублёра ў чарадзейных казках і легендах, нар. тэатры, прыказках і прымаўках, літ.маст. травестацыях і пародыях (польскабел. камедыі, інтэрмедыі 17—18 ст., ананімныя творы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»). У сучасных лры і мастацтве праяўляецца ў сатыр. жанрах, цыркавой клаунадзе і інш. У.М.Конан. АМБбН (ад грэч. ambon узвышэнне), казальніца, пульпіт, паўкруглае і высунутае на сярэдзіну хрысціянскага храма ўзвышэнне перад алтаром для чытання свяшчэнных тэкстаў і прамаўлення казанняў. Паводле легенды, сімвалізуе Ноеў каўчэг (ладдзю). Выконваліся з каменю, дрэва, металу, багата дэкарыраваліся натуральным мармурам. Адрозніваюць А. на апоры і кансольныя. У ранні перыяд хрысціянства ўстанаўліваліся перад алтаром каля балюстрады, што аддзяляла хоры ад нефа, і мелі форму трыбун з парапетам; з сярэдневякоўя — каля левага міжнефавага ці цэнтр. слупа, у 1нефавых храмах — на сцяне. У эпоху Адраджэння А. меў пераважна акруглую ці 4гранную форму. Найб. пашыраны ў Беларусі тып А. сфарміраваўся ў 16 ст. Складаецца з корпуса, тыльнага шчыта і балдахіна. Высокімі маст. якасцямі вызначаюцца А. ў касцёлах францысканцаў у Пінску, езуітаў у Гродне, аўгусцінцаў у в. Міхалішкі (Астравецкі рн), царквы базыльян у в. Баруны (Ашмянскі рн), Полацкім Сафійскім саборы і інш.
    142
    АМЕЛЬЯНЕЦКАЯ
    Амбон у Полацкім Сафійскім саборы.
    Вядомы з 1499 як сяло ў Слуцкім княстве ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1909 вёска ў Горкаўскай воласці, 169 двароў, 1150 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Слуцкага рна Слуцкай, з 9.6.1927 Бабруйскай, з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі і «Беларусбанка», лясніцтва. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча культур мілаградскай і штрыхаванай керамікі ранняга жалезнага веку.
    АМЕБЁЙНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ (ад грэч. amoibaios папераменны) у в е р шаскладанні, будовапаэтычнага
    твора, заснаваная на кампазіцыйным паралелізме (паўтарэнні вершаванага радка або страфы). Шырока ўжываецца ў фальклоры (нар. песні). Выкарыстана Ф.Багушэвічам у вершы «Песня», засн. на чаргаванні пытальных і сцвярджальных інтанацый:
    — Чым бяздомны, мужычок?
    — Бо чужога гляджу.
    — Чаму хіцёр, мужычок?
    — Бо дурны, як варона.
    — Чаго ўмёр, мужычок?
    — Уцякаў ад закона!
    Найчасцей у аснове А.к. ляжыць прыём анафары.
    АМЕЛЬЯНЁЦКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Амельянец Камянецкага рна. Пабудавана ў канцы 19 ст. з дрэва. У 1925 перавезена з Яблачынскага манастыра (Польшча) на месца папярэдняга храма. Да асн. крыжападобнага ў плане аб’ёму прымыкае з У 5гранная апсіда, з 3 — трапезная з прытворам. Над прытворам
    АМБРАЗЎРА, адтуліна ў сценах, вежах і земляных валах абарончых збудаванняў для вядзення агню з гармат і стралковай зброі і для назірання за ворагам. Рабіліся адкрытымі — на версе сцен, вежаў (Камянецкая вежа) і валоў альбо закрытымі — на прамежкавых ярусах абарончых збудаванняў (Мураванкаўская Петрапаўлаўская царква, Сынкавіцкая царквакрэпасць, Любчанскі замак). Бакавыя сценкі і ніз А. звычайна пашыраліся ў знешні бок, каб палепшыць умовы для вядзення агню і назірання за ворагам. Для стварэння лепшых умоў для абаронцаў бакавыя сценкі маглі мець адкосы і ва ўнутраны бок. С.А.Сергачоў.
    АМГбВІЧЫ, вёскаў Слуцкім рне, на р. Ніжняя Вясейка. За 23 км на ПнУ ад г. Слуцк, 25 км ад чыг. ст. Слуцк на лініі Асіповічы—Баранавічы, 125 км ад Мінска, аўтадарогай звязана са Слуцкам. 154 гаспадаркі, 408 ж. (2009).
    Амельянецкая Крыжаўзвіжанская царква.
    143
    АМЕЦІ
    чацверыковая званіца пад 2схільным з паўвальмамі дахам з заломам і цыбулепадобнай макаўкай у завяршэнні. Над асн. аб’ёмам узвышаюцца 8гранны светлавы барабан з шатровым дахам і вуглавыя чацверыковыя вежачкі, завершаныя галоўкамі. Сцены храма, рубленыя з астаткам, за выключэннем паўн. фасада, ашаляваны прафіляванымі дошкамі. Гал. ўваход аформлены ганкам пад 2схільным пакрыццём на фігурных кранштэйнах, створаных выступамі брусоў. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    АМЁЦІ, а м е ц ц е, дробныя каласы, салома, мякіна, што застаюцца пасля малацьбы і веяння збожжа. У запараным выглядзе ўжываюцца на корм жывёле.
    АМІТбН Аляксандр Навумавіч (20.12.1911, г. Марыупаль, Украіна — 6.5.1969), беларускі скрыпач і педагог. Засл. артыст Беларусі (1940). Праф. (1947). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1935). У 1937—51 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Выступаў як скрыпачсаліст і ансамбліст. У рэпертуары муз. класіка, творы рас. і бел. кампазітараў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу скрыпачоў, віяланчэлістаў і піяністаў (1937—38). Пасля 1951 працаваў у Азербайджане і Расіі.
    АМОНІМЫ (греч. homonyma ад homos аднолькавы + onyma, onoma імя), моўныя адзінкі, якія супадаюць планам выражэння і не маюць агульных семантычных прыкмет. Адрозніваюць А.: поўныя лекс і ч н ы я — словы адной часціны мовы, у якой супадае ўся сістэма форм («кайстра» ‘дарожная торба’, «кайстра» дыялектнае ‘кастрыца, адыходы’), ічасткова лексічн ы я — словы адной часціны мовы, у якіх супадае частка граматычных форм («мятлік» ‘травяністая расліна’, «мятлік» ‘матылёк’). Выдзяляюць А.: гамагенныя, вынік распаду значэнняў мнагазначнай лексемы
    («іспанка» ‘прадстаўніца насельніцтва Іспаніі’, «іспанка» ‘адна з цяжкіхформ грыпу’); гетэрагенныя, узніклі ў выніку фармальнага супадзення розных па паходжанні слоў («фон» франц. fond ‘асноўны колер, тон’, «фон» грэч. phone ‘шум, трэск’, «фон» ням. von ‘часціца перад нямецкімі прозвішчамі’). Ад лексічных А. неабходна адрозніваць сумежныя паняцці — амографы (аднолькавыя па форме, але розныя па семантыцы і акцэнтуацыі лексемы («прьімус», «прымўс»), амаформы — словы, якія супадаюць толькі ў асобных граматычных формах («тры» — лічэбнік, «тры» — форма загаднага ладу дзеяслова «церці»), амафоны — тоесныя па гучанні, але адрозныя напісаннем адзінкі («праз» [прас], «прас»),
    Літ.: Старычонак В.Дз. Слоўнік амонімаў беларускай мовы. Мінск, 1991; Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994; Слоўнік лексічных формаў (сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы, амографы, амафоны). Мінск, 2004. Дз.В.Дзятко.
    АМПІР (ад франц. empire імперыя), стыль у архітэктуры, дэкаратыўнапрыкладным і выяўленчым мастацтве Еўропы ў 1й трэці 19 ст., які завяршыў эвалюцыю класіцызму. Склаўся ў Францыі ў перыяд імперыі Напалеона I [1804—15], пазней пашырыўся і ў некаторых інш. еўрап. краінах (у т.л. ў Рас. імперыі). У аснову гэтага стылю быў пакладзены ідэалізаваны бляск і слава імперыі Стараж. Рыму. Для А. ўласцівы масіўныя аб’ёмы, знешняя параднасць, манументальнасць, кантрастсцен здэкар. дэталямі, стылізаваны арнамент, багатая і вытанчаная дэкар. пластыка. Многія будынкі ў стылі А. былі аздоблены традыц. стараж.рымскімі і стараж.егіпецкімі архіт. і дэкар. формамі — калонамі, аркамі, карнізамі, барэльефамі, скульптурамі. У сярэдзіне 19 ст. А. змяніўся рознымі эклектычнымі стылямі. Аднак у 1930—50я гг. (час, калі краінай кіраваў І.В.Сталін) натэр. СССРсклаўся і стаў дамінуючым у архітэктуры т.зв.
    «сталінскі ампір», для якога былі характэрны велічнасць, манументальнасць, наяўнасць класічных калон, арак і шматлікіх дэкар. элементаў (скульптуры, барэльефы, фрызы і інш.) у спалучэнні з сав. сімволікай (5канцовая зорка, серп і молат, герб, сцэнкі з жыцця рабочых і сялян). У Беларусі архіт. помнікі з элементамі А. вызначаліся ўрачыстасцю і строгай прастатой форм, багаццем дэкар. аздаблення: Сноўскі палацавапаркавы ансамбль, Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор і інш. Тыповымі ўзорамі «сталінскага ампіру» ў бел. архітэктуры з’яўляюцца многія будынкі ўздоўж праспекта Незалежнасці ў Мінску (напр., Рэсп. палаца культуры прафсаюзаў, Галоўпаштамта, ГУМа і інш.). Творы дэкар.прыкладнога мастацтва, выкананыя ў стылі А., вызначаюцца знешняй пышнасцю, раскошнасцю, атаксама статычнымі маналітнымі формамі, з якімі кантрастуе пластычнае аздабленне ў выглядзе арнаментальных уставак.	Э.С.Дубянецкі.