Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
146
АНАЛІТЫЧНЫЯ
Аналізуючы літ. твор, трэба імкнуцца ўбачыць у ім комплекс узаемападпарадкаваных кампанентаў, што характарызуецца іх узаемазвязанасцю, узаемадзеяннем, асаблівым адзінствам сістэмы з асяроддзем (грамадскім, маст.), уключэннем яе ў сістэмы больш высокага парадку (творчасць пісьменніка, нац. лра, грамадская свядомасць і інш.), праяўленнем кожнага кампанента як самаст. сістэмы ніжэйшага ўзроўню. Аналіз павінен весці да вывадаў, абагульненняў эстэтычнага і сацыякульт. характару: пра ідэйнамаст. сутнасць твора, яго месца ў творчасці пісьменніка і ў нац. лры, у сістэме грамадскай свядомасці ўвогуле. Таму вельмі важна звяртаць увагу не толькі на тое, што ў творы выяўлена (тэматыка, праблематыка, матывы, ідэйная скіраванасць, пафас, вобразная канцэпцыя асобы), але і як гэта здзейснена пісьменнікам: ці адпавядае ідэйнай задуме жанр і ўся стылістыка твора, наколькі прадуманы яго сюжэт, кампазіцыя, вобразная сістэма, наколькі багатая і натуральная моўная палітра і г.д. Пры гэтым змест і форму неабходна аналізаваць у іх адзінстве, узаемаабумоўленасці, улічваць сацыякульт. і гіст. ўмовы, у якіх ствараўся твор. В.П.Рагойша.
АНАЛІЗ МУЗЫЧНЫ (ад грэч. analysis расчляненне, разлажэнне), 1) музычнатэарэтычная дысцыпліна, якая вывучае муз. твор ці любы муз. тэкст у аспекце яго пабудовы і зместу ў сувязі з эстэтычнымі крытэрыямі і гіст. дадзенымі. 2) Метад даследавання і спосаб пазнання сутнасці музыкі (кампазітарскай задумы, працэсу станаўлення і разгортвання муз. зместу) шляхам раздзялення цэлага на састаўныя часткі і элементы. На аснове падрабязнага А.м. ўстанаўліваюцца прынцыпы формаўтварэння, гарманічнай логікі, метрарытмічныя заканамернасці і інш. Мэтай А.м. з’яўляецца выяўленне і раскрыццё ва ўсёй паўнаце муз. ідэі твора ў сувязі са светаўспрыманнем кампазітара і маст. парадыг
мамі эпохі. У шырокім значэнні А.м. — аналітычны разгляд любой муз. заканамернасці, у вузкім — аналітычны працэс у межах даследавання канкрэтнага муз. твора. Адрозніваюць А.м. агульны — апісальны, комплексны, параўнальны, фармалізаваны, спецыяльны — элементаў муз. мовы (рытму, мелодыкі, тэматызму і інш.), тэхнікі сачынення (серыйная, серыяльная, санорная і інш.), кампазіцыйны, структурны, якія нярэдка маюць від аналізу муз. формы, стылістычны, а таксама выканаўчы, хоразнаўчы. Часам пры вывучэнні музыкі неабходны матэматычны і акустычны аналіз, увядзенне элементаў філас. асэнсавання (эстэтычныя, цэнасныя) і метадалогіі (сінергетычны, анталагічны падыходы), а таксама сацыялогіі, семіётыкі, псіхалогіі. У бел. музыказнаўстве А.м. ажыццяўляецца парознаму. У цэлым выкарыстоўваюцца формы А.м., распрацаваныя ў сав. навуцы пра музыку (у многім наследуе германскія аналітычныя канцэпцыі). Традыцыі цэласнага аналізу развіты А.Друктам, Г.Куляшовай, В.Савіцкай, Н.Юдзеніч, кампазіцыйнага — В.ГудзейКаштальян, Т.Мдывані, В.Савіцкай, Р.Сергіенка, А.Снытко, Т.Шчэрба, муз.гіст. — Р.Аладавай, Л.Волкавай, мелодыкатэматычнага— Ю.Златкоўскім, Н.Сняпанскай, Т.Цітовай, гарманічнага функцыянальнага — У.Алоўнікавым, Т.Мдывані, гарманічнага ступеннафункцыянальнага — А.Друктам, Б.Златавярхоўнікавым, Т.Ляшчэняй, фактурнага — В.Ягоравай, поліфанічнага — Н.Шыманскім, муз.стыліст. — А.Дулавай, Н.Мацабярыдзе, Т.Мдывані, К.Сцепанцэвіч, Г.Цмыг, псіхал. — А.Галкіным, М.Старчэус, муз.эстэтычнага — Н.Ганул, Г.Драговец, А.Ладыгінай, Н.Сцепанцовай, муз.філас. (з элементамі сінергетыкі) — Н.Борсук, Т.Мдывані, муз.сацыялагічнага — І.Галавач, Д.Яканюком, культуралагічнага — В.Антаневіч, Е.Гарахавік, крыніцазнаўчага — А.Дулавай, Л.Касцюкавец,
Т.Шчарбаковай, выканальніцкага — Н.Волкавым, У.Какушкіным, В.Сахаравай. Кампаратывісцкі А.м. (праводзіць аналогіі паміж рознымі відамі мастацтваў) распрацаваны В.Пракапцовай. У полі зроку аўтараў знаходзіцца бел., рус. і замежная музыка розных эпох, жанраў, стыляў (стараж., класічная, рамантычная, сучасная; опера, балет, сімфонія, камерная музыка і інш.) і творчых кірункаў (рысы тэатральнасці ў музыцы В.Помазава, поліфанія ўтворчасці бел. кампазітараў), а таксама бел. муз. фальклор (Т.Варфаламеева, Т.Канстанцінава, З.Мажэйка, Л.Мухарынская, М.Шыфрын.Т.Якіменка) і праваслаўная пеўчая культура (Э.Алейнікава,Л.Густава, Н.Дожына, Л.Касцюкавец, Т.Мдывані).
Т.Г.Мдывані.
АНАЛІТЫЧНЫЯ МбВЫ (ад грэч. analytikos падзелены), мовы, для структуры якіх характэрна раздзельнае выражэнне асн. (лексічнага) і дадатковых (словаўтваральнага і граматычнага) значэнняў слова, г.зн. граматычнае і словаўтваральнае значэнні слова знаходзяцца паза яго фармальнымі межамі. У лінгвістыцы А.м. цесна звязаны з паняццем «сінтэтычныя мовы». Марфалагічная структура самаст. слоў А.м. вызначаецца адсутнасцю любых паказчыкаў сувязей аднаго слова з другім. Аналітычныя спосабы — выкарыстанне службовых слоў, парадак слоў і інтанацыя. А.м. характарызуюцца нязменнасцю слоў, а таксама наяўнасцю складаных канструкцый, у якіх вылучаюцца базавае (самаст.) і дапаможнае (службовае) словы. Да А.м. належаць сучасныя раманскія мовы, англ., дацкая, балгарская, навагрэч., новаперсідская, кітайская, в’етнамская, бірманская і інш. Аднак чыста аналітычных і чыста сінтэтычных моў не існуе. У бел. мове праявы аналітызму назіраюцца пры ўтварэнні дзеяслоўных форм са значэннем загаднага або ўмоўнага ладу, будучага або прошлага часу («буду пісаць», «хацеў бы набыць», «быў
147
АНАЛОГІЯ
пайшоў»), складаных форм прыметнікаў і прыслоўяў са значэннем вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання («самы ўдалы», «больш прадумана»), складаных тыпаў выказніка («чалавек павінен быць пісьменным») і інш. Гл. таксама Тыпалагічная класіфікацыя моў.
Літ.: Лннгвнстнческнй энцнклопеднческнй словарь. М., 2002; Рагаўцоў В.І. Агульнае мовазнаўства. Магілёў, 2006; Яго ж. Мовы свету: энцыкл. давед. Магілёў, 2008. Дз.В.Дзятко.
АНАЛОГІЯ (ад грэч. analogia адпаведнасць, падабенства) улітаратуры, мастацкі прыём супастаўлення, у якім выкарыстоўваецца падабенства паміж асобнымі прадметамі і з’явамі рэчаіснасці, адна з якіх асабліва блізкая і зразумелая ўспрымальніку літ. твора. Так, на аснове А. напісаны санет М.Багдановіча «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», дзе няўхільнасць бел. нац. адраджэння памастацку даказваецца малюнкам абуджэння вясновай парою жменькі зерня, якое праляжала ў схованцы некалькі тысяч гадоў. Раман У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» пачынаецца яскравым апісаннем грушы на беразе Дняпра. Яна яшчэ ўся ў квецені, але рака падмыла ўжо бераг, і груша восьвось абрынецца ў ваду. Гэты малюнак па А. нагадвае лёс удзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. У рамане І.Мележа «Людзі на балоце» вобраз адной з гал. гераінь (Ганны) глыбей раскрываецца праз апісанне прыгожай квітнеючай вішні. А. нагадвае разгорнутае параўнанне, але ў адрозненне ад яго не мае непасрэднага граматычнага выражэння таго, што і з чым параўноўваецца. Выяўл. магчымасці А. блізкія да маст. асаблівасцей алегорыі, сімвала, перыфразы і інш.
В.П.Рагойша.
АНАМАСІЯЛбГІЯ (ад грэч. onoma імя + ...логія'), раздзел семантыкі, які вывучае выкарыстанне моўных сродкаў для абазначэння пазамоўных аб’ектаў. А. проціпастаўлена
семасіялогіі па кірунку даследавання ад рэчы або з’явы да думкі пра гэтую рэч або з’яву, г.зн. ад зместу да формы. Тэрмін «А.» быў прапанаваны ў 1920я гг. для абазначэння навук. даследаванняў, у якіх вывучаліся спосабы называння таго ці інш. аб’екта ў розных роднасных мовах і дыялектах. А. актыўна развівалася на працягу 20 ст., з 1970х гг. пераважна ў рэчышчы функцыянальнай граматыкі. Анамасіялагічны падыход разглядае змястоўны бок моўных адзінак з пункту гледжання іх суаднесенасці з пазамоўным прадметным радам і з’яўляецца базай тэорыі намінацыі. 3 яго дапамогай ствараецца дастаткова сістэмнае апісанне мовы, пры якім, аднак, ігнаруюцца межы ўзроўняў моўнай структуры. Анамасіялагічны аналіз заключаецца ў высвятленні шляху ад зместу да выражэння і мае наступныя этапы: вызначэння аб’екта ў якасці зыходнага элемента, выяўлення лексічных і граматычных сродкаў выражэння значэння, фарміравання семантычнага поля (суаднесенага з пэўным паняццем), паміж кампанентамі якога вызначаюцца сінтагматычныя, семантычныя і стыліст. адрозненні. Дадзеныя А. шырока выкарыстоўваюцца ў гіст. лексікалогіі, у арэальнай, кантрастыўнай і прыкладной лінгвістыцы, а таксама пры сінхронным вывучэнні моў.
Дз.В.Дзятко.
АНАМАСТЫКА (ад грэч. onomastikos які адносіцца да наймення), 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае асабовыя імёны, гісторыю іхузнікнення, развіцця, асаблівасці ўтварэння і інш. 2) Сукупнасць асабовых імёнаў розных тыпаў (анамастычная лексіка). А. ўключае шэраг раздзелаў якія традыцыйна вылучаюцца ў адпаведнасці з катэгорыямі асабовых імён і характарам названых аб’ектаў: тапаніміка, антрапаніміка, касманіміка — найменні зон касмічнай прасторы (сузор’яў, галактык і інш.); астраніміка — назвы асобных нябесных цел; зааніміка — мянушкі жывёл; хрэматаніміка — імёны аб’ектаў
матэрыяльнай культуры; тэаніміка — імёны багоў і божастваў розных пантэонаў і інш. У А. існуюць асобныя навук. кірункі; апісальная А., якая складае аб’ектыўны фундамент для анамастычных даследаванняў і дае агульнафілал. інтэрпрэтацыю онімнага матэрыялу; тэарэт. А., што вывучае агульныя заканамернасці развіцця і функцыяніравання анамастычных сістэм; прыкладная А., звязаная з практыкай надання імён і перайменаванняў; А. маст. твораў, якая з’яўляецца часткай паэтыкі; гіст. А., што вывучае гісторыю з’яўлення імён і адлюстраванне ў іх рэалій розных эпох; этнічная А., якая вывучае ўзнікненне назваў этнасаў, узаемадзеянне этнонімаў з імёнамі іншых тыпаў і інш. Анамастычныя даследаванні дапамагаюць выяўляць шляхі міграцый і месцы першапачатковага пасялення розных народаў, моўныя і культ. кантакты, найб. стараж. стан моў і суадносіны паміж дыялектамі.
А. як навука пачала развівацца ў 1930я гг. Найб. ўздыму дасягнула ў 2й пал. 20 — пач. 21 ст. У гэты перыяд яна ўзышла на прынцыпова новы ўзровень свайго развіцця, склалася як самаст. навука са сваім аб’ектам, метадамі і прыёмамі даследавання, што звязана з актыўнай дзейнасцю шэрага бел. мовазнаўцаў: Я.М.Адамовіча, Н. А. Багамольнікавай, М. В. Бірылы, В.М.Емельяновіч, Г.А.Івановай, ІЛ.Капылова, В.П.Лемцюговай, Г.М.Мезенка, В.І.Рагаўцова, Н.А.Радзіваноўскай, А.Ф.Рогалева, В.В.Шура і інш. На аснове манаграфічных даследаванняў актыўна ствараюцца анамастычныя слоўнікі.