• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АМПЛІФІКАЦЫЯ (ад лац. amplificatio пашырэнне),стылістычная фігура, рад моўных канструкцый ці асобных слоў, якія паўтараюцца. А. з’яўляецца адным са сродкаў узмацнення паэт. выразнасці маўлення. Можа складацца са сказаў, параўнанняў, эпітэтаў, злучнікаў і г.д. Ha А. можа быць засн. цэлы твор, напр., як верш М.Танка «Родная мова» :
    3 легендаў і казак былых пакаленняў, 3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц, 3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў, 3 грымучага ззяння бурлівых крыніц, 3 птушынага шчэбету, шуму дубровы, I з гора, і з радасці, і з усяго Taro, што лягло назаўсёды ў аснову Святыні народа, бяссмерця яго, — Ты выткана, дзіўная родная мова...
    Адным з відаў А. з’яўляецца анафара, калі яна праходзіць праз усе ці значную частку вершаваных радкоў.
    АМПЛУА (ад франц. emploi, літар. выкарыстанне), своеасаблівая
    144
    АМЯЛЬНАЯ
    спецыялізацыя акцёра на выкананні роляў, якія адпавядаюць яго вонкавым сцэнічным даным: узросту, знешнасці, стылю ігры. Класіфікацыі А. складаліся ў працэсе гіст. развіцця тэатра і прайшлі шлях ад тыпізаваных персанажаў да індывід. вобразаў. Звычайна трупа мела некалькі акцёраў пэўнага А.: прастак, герой, фат, камічная старая, субрэтка, інжэню, травесці і інш. Спачатку дзяленне на А. мела станоўчае значэнне, бо садзейнічала глыбокаму ўвасабленню акцёрам характару персанажа. Аднак з цягам часу такая сістэма пачала спараджаць штампы, і тэатр, у т.л. бел., адмовіўся ад замацавання за адным выканаўцам вузкага кола аднатыпных роляў. Найб. устойлівае А. — травесці (актрыса на ролі хлопчыкаў, дзяўчынак, падлеткаў) захоўваецца ў тэатры для дзяцей.
    К.М.Князева.
    АМУЛЁТ (лац. amuletum), рэч, якую насілі на целе, прыпісваючы ёй магічныя ўласцівасці. Лічылася, што А. можа адвесці хваробу, бяду, засцерагчы ад варожых чар. Вера ў сілу А. ўзнікла ў сувязі з першабытнай магіяй і фетышызмам; як перажытак мінулага захавалася да нашага часу. Гл. таксама Талісман.
    АМФІБАЛІЯ (ад грэч. amphibolia двухсэнсавасць), няяснасць выразу, якая ўзнікае ў выніку рытмікасінтаксічнай няўзгодненасці асобных частак выказвання. Напр. верш Н.Шкляравай «Люблю»:
    Люблю над рэчкай шэрыя туманы, Што, нібы воблакі, над ёй плывуць, I нават крык з чароту нечаканы Люблю я дзікай качкі там пачуць.
    Успрыманне ўрыўка ўскладняецца зза празмернай грувасткасці сінтаксічнай канструкцыі і неапраўданай інверсіі ў 2 апошніх радках. Часам двухсэнсавасць узнікае на стыку слоў. Напр., у радку з верша В.Макарэвіча «Гораду» «Былы я лесаруб, каваль» 2 словы «былы я» ўспрымаюцца як адно — «былыя».
    В. П. Рагойша.
    АМФІБРАХІЙ (ад грэч. amphibrachys, літар. кароткі з абодвух бакоў), 1) У антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 1 доўгага і 2 кароткіх (—). 2) У сілабічнай сістэме вершаскладання А. — 3складовая стапа з рытмічным націскам на сярэднім складзе (). Упершыню ў рас. паэзіі А. выкарыстаў А.Сумарокаў. Апрача 3стопных памераў А. сустракаюцца 4, 5 і 6стопны. У бел. паэзіі А. з’явіўся ў канцы 19 ст. Шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай бел. паэзіі.
    Маленькае сэрца птушынае Вялізнай валодае сілаю: Ўяўляю амаль немагчымае — У вырай дарогу і з выраю!
    (В.Жуковіч)
    АМФІТЭАТР, 1) месцы для гледачоў у тэатрах Стараж. Грэцыі, якія ўсталёўвалі паўколам на схіле ўзгорка. 2) Збудаванне для публічных відовішчаў (тэатралізаваных паказаў, баёў гладыятараў) у Стараж. Рыме. Цэнтрам А. была эліпсападобная або круглая ў плане арэна, вакол якой з дапамогай сістэм слупоў і арак уздымаліся ступенямі месцы для гледачоў. 3) Месцы для гледачоў, якія паступова ўзвышаюцца канцэнтрычнымі радамі, у тэатрах, кінатэатрах, цырках і інш. відовішчныхустановах (Нацыяныльны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, кінатэатр «Кастрычнік» у Мінску, Беларускі дзяржаўны цырк, Гомельскі
    Часовы аліфітэатр. Дзень беларускага пісьменства ў г. Смаргонь. 2009.
    дзяржаўны цырк і інш.), спарт. збудаваннях (стадыё'н «Дынама» ў Мінску), лядовыя палацы ў Гомелі, Магілёве, Гродне і інш.). Форма плана такога А. разнастайная: эліпсападобная, паўцыркульная, сегментавая. 4) Адкрыты круглы ці авальны тэатр, усталяваны з выкарыстаннем ландшафтных характарыстык мясцовасці ў паркавай зоне ці ў зоне адпачынку, які мае канцэнтрычныя рады лаў для гледачоў, што паступова ўзвышаюцца па схіле ўзгорка. Напр., летні А. у цэнтр. частцы Віцебска складаецца з размешчаных веерам сектароў на 6323 месцы, якія маюць перапад вышыні паміж ніжнім і верхнім радам больш за 12 м; будынак перакрыты (2007) выгнутай структурнай канструкцыяй у выглядзе цыліндрычнай абалонкі з пралётам паміж апорамі120м. С.А.Сергачоў.
    АМЯЛЬНАЯ, вёскаў Івацэвіцкім рне. За 42 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы на лініі Брэст—Баранавічы, 95 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Івацэвічамі. Цэнтр Амяльнянскага с/с. 171 гаспадарка, 348 ж. (2009).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Святавольскай воласці, 52 двары, 327 ж., магазін, карчма. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Святавольскай гміне Косаўскага павета
    145
    АНАГРАМА
    Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Целяханскім рне Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.8.1959 у Івацэвіцкім рне. 25.12.1962—6.1.1965 у Бярозаўскім рне.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Курган памяці ў гонар землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АНАГРАМА (ад грэч. ana... пера... + gramma літара), 1) перастаноўка літар у слове, у выніку якой утвараецца новае слова («мука» — «кума»), часта сустракаецца ў псеўданімах, загадках, шарадах. 2) Спосаб вершаскладання на санскрыце, лац. і інш. стараж. індаеўрап. мовах, калі асобныя фанемы самага важнага слова верша паўтараюцца ў інш. словах. Гл. таксама Анаграмная рыфма.
    АНАГРАМНАЯ РЬІФМА, рыфма, у якой асобныя склады ці гукі ў рыфмаваных словах ідуць не ў аднолькавай паслядоўнасці, а мяняюцца месцамі. А.р. дапамагае звярнуць увагу на гукавую аднароднасць пэўных слоў, устанавіць іх сэнсавую сувязь і атрымаць дадатковыя паэт. асацыяцыі.
    Самотныя дрэвы Ў прастуджаным парку. Дзе чуліся спевы, там воран пракаркаў.
    (А.Пісьмянкоў. «Пакровы») АНАКАЛЎФ (ад грэч. anacoluthos няправільны, непаслядоўны), парушэнне граматычных норм сувязі слоў у сказе, сінтаксічная фігура. А. можа сведчыць пра асаблівы душэўны стан, служыць сродкам эмацыянальнай характарыстыкі персанажа. Напр., у рамане К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» кравец, сустрэўшыся ў лесе з бандытамі і моцна напалохаўшыся, на пытанне, што за людзі былі на вечарынцы, даволі блытана адказвае: «...Яны казалі, што
    навабранцы, нібыта, казалі, іх гоняць у армію, іх год падышоў, a то дзезянціры былі, а цяпер з’явіліся». А. шырока выкарыстоўваецца як сродак стварэння гумарыст., сатыр. вобраза. Часам з’ўляецца вынікам варварызму.
    АНАКРЎЗА, анакруса (грэч. anacrusis, літар. адштурхоўванне), ненаціскныя склады перад першым метрычным націскам. У сілабатанічным вершаскладанні ў залежнасці ад метра А. бывае нулявая (харэй, дактыль), 1складовая (ямб, амфібрахій) і 2складовая (анапест). Унутраная структура роднасных памераў (1 і 2складовых) аднолькавая, адрозніваюцца яны толькі А., што паказвае на яе рытмічнае значэнне. На гэтым засн. радковыя яагаэды — 2 і 3складовыя памеры з раўнамерным чаргаваннем А., напр., як у паэме Я.Купалы «Безназоўнае»:
    Скаваная сіла паўстала
    Бурай... навалай...
    Надзелі чырвоныя кветкі Нашы палеткі.
    А. часам называюць звышсхемныя ненаціскныя склады ў пачатку вершаваных радкоў. В.П.Рагойша. АНАЛІЗ АРХІТЭКТЎРНЫ, даследаванне аб’ектаў архітэктуры з мэтай выяўленняіацэнкііхфункцыянальнатэхн., эканам., эстэтычных асаблівасцей, вызначэння працэсаў узаемадзеяння архіт. стыляў, кірункаў развіцця архітэктуры ў цэлым. Праводзіцца на ўсіх этапах архіт. працэсу: ад стварэння ідэі і распрацоўкі праекта да ацэнкі вынікаў будаўніцтва і эксплуатацыі аб’ектаў. Элементы А.а. выкарыстоўваюцца пры экспертызе праектнай дакументацыі на будаўніцтва аб’ектаў архітэктуры. Методыка А.а. засн. на выкарыстанні 2 асн. метадаў: манаграфічнага (розныя віды кампазіцыйнага аналізу — тэктанічныхсістэм, прапорцый, метрарытмічных заканамернасцей, маштабнасці і інш., аналізы стыліст. характарыстыкі, вобразнага ўспрымання аб’екта і інш.) і параўналь
    н a г а (параўнанне аб’ёмаў, фарміраванне тыпалагічных і эвалюцыйных радоў, картаграфаванне і інш.). Пры А.а. выкарыстоўваюцца фотаздымкі і сродкі архіт. графікі ў выглядзе аналітычных чарцяжоў, схем, выконваюцца перспектыўныя малюнкі і графічныя рэканструкцыі. Спалучэнне традыц. метадаў А.а. з навук. метадамі даследавання інш. навук (гіст., тэхн., хімічных і інш.) садзейнічае атрыманню вынікаў з большай верагоднасцю.
    Аналіз будынкаў, збудаванняў, комплексаў і ансамбляў дазваляе вызначыць іх узаемаадносіны з навакольным асяроддзем, значнасць у кампазіцыі нас. пунктаў, асаблівасні планіровачнага вырашэння і аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі, a таксама індывід. асаблівасці іх архітэктуры альбо іх тыповасць для пэўнага гіст. перыяду ці маст. стылю. А.а. помнікаў архітэктуры садзейнічае абгрунтаванню абранай методыкі рэстаўрацыйных работ, дапамагае ўстанавіць аўтарства, вызначыць характарыстыкі мясц. ці рэгіянальных архіт. школ. Аналіз горадабуд. структур дапамагае выявіць гіст. ўмовы і паслядоўнасць іх фарміравання, асаблівасці аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі, планіровачнага каркасу і заніравання тэрыторый, што ўлічваецца пры распрацоўцы праектаў рэканструкцыі і перспектыўнага развіцця нас. пунктаў, стварэння новых горадабуд. структур. А.а. як грамадская з’ява садзейнічае вызначэнню ролі архітэктуры ў матэрыяльным і духоўным жыцці грамадства, арганізацыі асяроддзя жыццядзейнасці людзей, устанаўленню аптымальнага ўзаемадзеяння з палітыкай, ідэалогіяй, эканомікай, культурай, інш. відамі мастацтва. С.А.Сергачоў.
    АНАЛІЗ ЛІТАРАТЎРНАГА ТВОРА, сістэма прынцыпаў навуковага аналізу твора мастацкай лры, якая накіравана на больш глыбокае вывучэнне твора, вызначэнне яго маст,вобразнай сістэмы, раскрыццё аўтарскай задумы і ацэнку яе ўвасаблення.