Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
(нап. 1918), «Птушка шчасця» (нап. 1920), «Заручыны Паўлінкі» (1921), «Пан міністр» (нап. 1922), «Круці не круці — трэба памярці» (1943) і інш. Пісаў аповесці, апавяданні, абразкі, вершы. Аўтар кн. «Беларускі тэатр» (1924) пра гісторыю нац. сцэнічнага мастацтва ад старажытнасці да пач. 20 ст. Яго п’есы шырока ставіліся на бел. сцэне.
Тв.: Выбр. творы. Мінск, 2005; Заручыны Паўлінкі//Тэатр. Беларусь. 1992. №3.
Літ.: Ковель У. Францішак Аляхновіч // Гісторыя беларускай літаратуры XX ст. Мінск, 1999. Т.1.
АЛЯХНбВІЧЫ, вёска ў Маладзечанскім рне, чыг. ст. налініі Мінск— Маладзечна, на р. Уша. За 28 км на ПдУ ад г. Маладзечна, 55 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Маладзечна. Цэнтр Аляхновіцкага с/с. 598 гаспадарак, 1709 ж. (2009).
Вядомы з 1781 як вёска ў ВКЛ, 11 двароў, 65 ж. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1843 Віленскай губ. У 1897 вёска, ЗОдвароў, 178 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы,уКрасненскайгмінеВілейскага, з 1927 Маладзечанскага паветаў Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 у складзе Ушанскага с/с Радашковіцкага рна Вілейскай,
/.Аляшкевіч. Партрэт дзяўчынкі. 1823.
з 20.9.1944 Маладзечанскай, з 20.1. 1960 Мінскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Маладзечанскім рне. 3 16.10.1964 цэнтр сельсавета.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 7 магазінаў; царква Іаана Прадцечы (1990я гг.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
АЛЯШКЁВІЧ Іосіф Іванавіч (1777, мяст. Шылува, Літва —5.10.1830),бeлapycкi жывапісецпартрэтыст, педагог. Акадэмік жывапісу (1812). Яго род паходзіць з г.п. Радашковічы (Маладзечанскі рн). Скончыў Віленскую маст. школу (1803). Вучыўся ў Ф.Смуглевіча, удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне і Парыжы. 3 1810 жыў у Пецярбургу. Працаваў пераважна ў жанры партрэта ў стылях позняга класіцызму і рамантызму: «Жаночы партрэт», «Сямейны партрэт Тышынскіх» (усе каля 1820), «Партрэт дзяўчынкі» (1823), «Партрэт Тэрэзы і Эміліі Тышынскіх» (1924), партрэты А.Міцкевіча (1828), М.Радзівіла, Л.Сапегі, А.Чартарыйскага, аўтапартрэт і інш.
Літ.: Паньшына 1. «Групавы партрэт» Іосіфа Аляшкевіча са збораў Нацыянальнага мастацкага музея // Мастацтва. 2004. № 6. І.М.Паньшына.
АМАГРАФІ'ЧНАЯ РЬІФМА, від рознанаціскной рыфмы, у якой спалучаюцца словыамографы. Як правіла, А.р. выкарыстоўваецца ў каламбурах, значна радзей сустракаецца ў «сур’ёзных» вершах. Арыгінальным прыкладам яе ўжывання з’яўляецца верш Р.Крушыны «Заміж караляў»:
Дарагія рубіны, каралі Хіба маюць адны каралЛ Яны ў сэрца каханай запалі, Імі кроў, як агонь, запалі...
В.П.Рагойша.
АМАНІМАЦЫЯ, стылістычная фігура, спалучэнне слоў з аднолькавым коранем, але неаднолькавых паводле
135
АМАНІМІЧНАЯ
Да арт. Аматарскае выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное ліастацтва: 1 — Ю.А дамов іч. Пано «Лось». 1997; 2 — М.Чарнавокая. Дыван «Сустрэча». 1998.
граматычнай катэгорыі. Прыкладам выкарыстання А. з’яўляецца верш Я.Купалы «У купальскую ноч»: «Цемра з нетрай скача скокі...», «Так шукае, лазіць лазам...», «Кветкі пільна я пільную», «На замкоў замкнёна сорак...».
АМАНІМІЧНАЯ РЫФМА, рыфма, у якой спалучаюцца словыамонімы. А.р. часта сустракаецца ў фальклоры. Выкарыстаная ў вершы, яна стварае своеасаблівы маст. каларыт, дазваляе выявіць глыбокае веданне паэтам роднай мовы, дасканалае валоданне ім паэт. тэхнікай.
Спытаўся бог у грэшніка:
— Чаму шмат піў вінаі
У гэтым, — кажа, — не мая віна.
Сам знаеш, з гліны ты мяне стварыў, I каб мне не рассыпацца — я піў.
(М.Танк. «Перайманне Умара Хаяма»)
В.П.Рагойша.
АМАРАЛІЗМ (ад грэч. а... адмаўленне + лац. moralis маральны), адмаўленне універсальнай маралі; адсутнасць уяўленняў пра дабро і зло і пра існаванне маральных норм. У свядомасці і паводзінах людзей А. можа спараджацца сац. прычынамі і больш пашыраецца ў перыяды сац. крызісаў. Паводле франц. філосафа А.Бергсана, тых, каго пры жыцці абвінавачвалі ў нешанаванні
«дзяржаўных» каштоўнасцей (напр., Сакрата, Ісуса Хрыста), пазней прызнавалі найвялікшымі маралістамі чалавецтва; Ф.Ніцшэ разглядаў А. як стан выдатнай творчай асобы. Аднак часцей пад А. разумеюць ігнараванне агульнапрынятых норм паводзін, абвяшчэнне антымаральных
Да арт. Аматарскае выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Пленэр манументальнай скульптуры на тэрыторыі комплексу Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі. 2003.
паводзін «маральнымі». Да праяўленняў А. можна аднесці цынізм, крайні нігілізм, адкрыты эгаізм, чалавеканенавісніцтва. В.Р.Языковіч.
АМАТАРСКАЕ ВЫЯЎЛЁНЧАЕ I ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА, самадзейная творчасць у галіне жывапісу, скульптуры,
136
АМАТАРСКАЕ
графікі, дэкар.прыкладнога мастацтва; галіна народнай творчасці;
значная частка маст. культуры народа, эфектыўны сродак далучэння
Да арт. Аматарскае выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. В.Сарокін. Паляўнічы. 2004.
да яе шырокіх слаёў насельніцтва, правядзення вольнага часу. У сваёй творчасці мастакіаматары звычайна арыентуюцца на напрацоўкі і нормы прафес. мастацтва, але ў адрозненне ад яго аматарскае мастацтва слабей звязана з агульнапрынятымі маст. канонамі і правіламі, вобразнымі і стыліст. напрамкамі часу. Гал. для майстра ці мастакааматара з’яўляецца магчымасць уласнага маст. самавыяўлення. Адрозніваецца ад народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва з яго калект. характарам і задачамі прадаўжэння і развіцця традыцый. Маст. творчасць некаторых мастакоўаматараў вызначаецца надзвычайнай арыгінальнасцю, самабытнасцю, непаўторнасцю светабачання і адносіцца да інсітнага мастацтва. Развіваецца як індывід. занятак і ў арганізаваных формах (студыі, гурткі, клубы, дамы і цэнтры рамёстваў і інш.). Вытокі А.в. і д.п.м. Беларусі ў гар. выяўл. фальклоры — у мастацтве лубка, малявання шыльдаў, вышыўкі, розных відах хатняга рукадзелля і інш. Асаблівую папулярнасць
і масавасць набыло ў сав. час. У 1920—30я гг. пры заводах, фабрыках, установах, часцях Чырвонай Арміі арганізоўваліся разнастайныя гурткі і студыі, дзейнасць якіх вызначалася агітацыйнапрапагандысцкай накіраванасцю (удзел у афармленні вуліц, плошчаў, агітцягнікоў і інш.). У гарадах (Гомель, Орша, Полацк, Гарадок) адкрываліся студыі выяўл. мастацтва для навучання мастакоўаматараў, наладжваліся выстаўкі іх творчасці (Мінск, 1936—38). У Вял. Айч. вайну многія мастакіаматары прымалі актыўны ўдзел у афармленні армейскіх, партыз. і падп. друкаваных і рукапісных выданняў. У пасляваен. час павялічылася колькасць студый і гурткоў, актывізавалася выставачная дзейнасць. Самадзейныя мастакі і майстрыаматары займаліся ў гуртках пры дамах нар. творчасці, з 1960х гг. — пры дамах маст. самадзейнасці, а з пач. 1990х гг. — пры дамах і цэнтрах рамёстваў. Аматарскае мастацтва з яго разнастайнасцю творчых манер і прыёмаў яркай індывідуальнасцю, творчай актыўнасцю, непасрэднасцю ў
Да арт. Аматарскае выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Г.Паўлючэнк а. Хаталесніка. 2004.
адлюстраванні рэчаіснасці шырока дэманстравалася на рэсп., усесаюзных і замежных выстаўках, фестывалях, конкурсах. У наш час пашырыліся новыя формы арганізацыі маст. творчасці самадзейных мастакоў і майстроўаматараў, якія ставяць сваёй задачай развіццё традыц. культуры, арганізацыю пераемнасці традыцый нар. маст. творчасці. У 2009 дзейнічала больш за 80 дамоў і цэнтраў рамёстваў. Рэгулярна арганізуюцца выстаўкі, святыконкурсы па розных відах аматарскай маст. творчасці, пленэры манумент. драўлянай скульптуры і інш. Сярод найб. папулярных відаў сучаснай аматарскай маст. творчасці: станковы жывапіс, драўляная і гліняная пластыка, манумент. драўляная скульптура, розныя віды вышыўкі, карунка і бісерапляценне, фларыстыка, апрацоўка скуры і інш. Многія майстрыаматары, якія працуюць у галіне нар. маст. рамёстваў, уваходзяць у Беларускі саюз майстроў народнай творчасці; лепшым самадзейным студыям і клубам надаецца званне «народны». Найб. вядомыя мастакіаматары кан
137
АМАТАРСКАЕ
Да арт. Аматарскае выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Н.Тысевіч. МаціБожая. 2005.
ца 20 — пач. 21 ст.: у галіне станковага жывапісу — І.Зайцаў А.Закрэўскі, А.Майсеева, П.Мыслівец, Г. Паўлючэнка, М.Сайфугаліева, М.Чарнавокая, Л.Шпектарава і інш.; драўлянай пластыкі і манумент. скульптуры — М.Абраменка, С.Дубяга, Дз.Ільінчык, В.Казлоўскі, І.Кірыенкаў В.Сарокін, В.Сілкоў М.Царкоў У.Чыквін і інш.; дэкар.прыкладаога мастацтва — Ю.Адамовіч, Б.Галанін, Л.Зарэцкая, З.Ляйко, В.Мацнева, М.Няхай, Н.Пысевіч, Н.Тысевіч, В.Уласік і інш.
Літ.: Ш ау р а Р.Ф. Самадзейнае выяўленчае мастацтва Беларусі. Мінск, 1995. Я.М.Сахута. АМАТАРСКАЕ КІНб, від самадзейнага мастацтва. Узнікла амаль адначасова з кінематографам (1895) і атрымала пашырэнне ва ўсіх краінах свету. У Беларусі А.к. развіваецца з канца 1950х гг. Адлюстроўвае розныя бакі чалавечага жыцця: ад сямейных свят, замалёвак прыроды да кіназдымкаў навук. даследаванняў. А.к. стварае своеасаблівы летапіс жыцця краіны, спрыяе прасоўванню аматарскіх калектываў у «вялікае» кіно. Неігравыя, ігравыя, спарт. і інш. стужкі ствараюцца творчымі калек
тывамі, аматарскімі студыямі пры навук. і навучальных установах, на прадпрыемствах і інш. А.к. здымаюць к/студыя «Таццяна», дзіцячая кінашкола «Сінема», студэнцкая відэастудыя «SVS» студэнцкага гарадка БДУ і інш. Праводзяцца фестывалі А.к.: міжнар. дзіцячага і маладзёжнага відэа «Хрустальны бусел», адкрыты студэнцкі кіно і відэа «Кінагрань»; аматарскія фільмы дэманструюцца таксама на фестывалях студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна» і «Студэнцкая восень» (абодва ў Віцебску) і інш. Я.У.ГолікаваПошка.
АМАТАРСКАЕ МАСТАЦТВА, самадзейная творчасць у галіне музычнага, харэаграфічнага, выяўл. і дэкар.прыкладнога, тэатр., літаратурнага і інш. відаў мастацтва; аспект маст. выхавання і адукацыі, сродак пазнання і асваення навакольнага свету. А.м. спрыяе выяўленню, падтрымцы і прапагандзе індывід. маст. здольнасцей, фарміруе назіральнасць, вобразнае мысленне, памяць, эстэтычны густ, садзейнічае гарманічнаму развіццю асобы. У галіне А.м. працуюць гурткі, студыі і калектывы маст. самадзейнасці, аматарскія аб’яднанні. Развіццю А.м. спрыяюць конкурсы, фестывалі, выстаўкі. У Беларусі пры дзіцячых муз. школах (ДМШ) і школах мастацтваў навуч. установах, клубах і цэнтрах культуры, на базе вытворчых прадпрыемстваў дзейнічаюць шматлікія вак.харавыя, харэагр., інструм. калектывы, маст. і тэатр. студыі. Творчым калектывам, якія дасягнулі высокага выканальніцкага майстэрства, вывучаюць, адраджаюць і захоўваюць нац. традыцыі муз., тэатр. і харэагр. мастацтва, папулярызуюць творы бел. кампазітараў і замежнай класікі, актыўна ўдзельнічаюць у канцэртнай дзейнасці і фестывальным руху, прысуджаюцца ганаровыя званні «народны аматарскі калектыў» (з 1960) і «ўзорны аматарскі калектыў» (з 1978). Сярод лепшых калектываў нар.: цымбальны аркестр Віцебскага муз. вучылішча імя І.Салярцінскага;