Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
У 1800 сяло ў Вілейскім павеце Віленскайгуб., Юдвароў, 71 ж., царква, карчма. У 1921—39 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Вілейскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Ільянскага рна Вілейскай, 20.9.1944 Маладзечанскай, 20.1.1960 Мінскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.7.1957 у Вілейскім рне.
У 2009 амбулаторыя, магазін. Помнік архітэктуры — касцёл Дабравешчання (1897—1902).
АЛЬКбЎ, асобны пакой альбо выдзеленая частка ў вялікім памяшканні, куды святло трапляе не непасрэдна звонку, а толькі з інш. памяшканняў. Звычайна прызначаны для размяшчэння ложка. А. вядомы з часоў Стараж. Рыма, выкарыстоўваўся ў архітэктуры жылля арабскіх і зах.еўрап. краін; характэрны для планіровачнай структуры жылля заможных слаёў насельніцтва. Паступоватрансфарміраваўся ў асобны пакой — спальню. А. як частку жылога памяшкання рабілі
ў Беларусі ў 1960я гг. ў дамах, пабудаваных па тыпавых праектах серый 1—434, 1—464, М—6—9, для паляпшэння функцыянальнага заніравання 1пакаёвых кватэр. Магчымасць для гэтага з’яўлялася пры выкарыстанні значнай шырыні корпуса дома — 15 м і болей. А. называюць таксама ложак, аддзелены фіранкай.
Літ:. Воннов А.А.Жнлшцноестромтельство в Белорусской ССР. Мннск, 1980. С.А.Сергачоў.
АЛЬМАНАХ (ад араб. альманах каляндар), зборнік літаратурных твораў, часта аб’яднаных адной тэмай, жанрам і г.д.; у стараж. часы — календарыдаведнікі. Першыліт. A. — «L’Almanach des muses» («Альманах муз», Парыж, 1764—1833). Першым рус. А. лічаць «Росснйскнй Парнас» (1771). Першыя бел. А. ўзніклі як раздзелы «Календаря СевероЗападного края» (Масква, 1889—90) і «СевероЗападного календаря» (Мінск, 1891—92). Пасля выйшлі А.: «Калядная пісанка на 1904 год» (СанктПецярбург, 1903, «Круг беларускай народнай прасветы і культуры»), «Велікодная пісанка» (1904, тая ж аргцыя), «Маладая Беларусь» (сшыткі 1—3, 1912—13, выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца»), «Зборнік«Нашай нівы» (вып. 1—2, Вільня, 1912; з паэмай Я.Купалы «Курган», раздзеламі «Новай зямлі» Я.Коласа і інш.), «3 ваколіц Дзвіны» (Віцебск, 1912, на польск. мове), «Колас беларускай нівы» (1913, лацінкаю на бел. мове, Гродзенскі гурток бел. моладзі), «Калядная пісанка, 1913 год» (Вільня, 1913, друкарня М.Кухты), «Велікодная пісанка» і «Дзень штукарства» (там жа, абодва 1914), «Літаратурны зборнік «Вольнае Беларусі» (Мінск, 1917), «Зажынкі» (Масква, 1918, Белнацком; з творамі Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, Ф.Шантыра і інш.). У 1920—30я гг. ў БССР выйшлі А.: літ.навук. веснік «Адраджэнне» (Мінск, 1922); «Уздым» (кн. 1—2, Бабруйск, 1926—28), «Камсамолія» (Мінск, 1927), «Пачатак» (Віцебск, 1926), «Світанне» (Віцебск,
125
АЛЬМАНАХ
1927), «Наддзвінне» (Полацк, 1926), «Дняпроўскія ўсплёскі» (Магілёў, 1927; усе філіялаў літ. аб’яднання «Маладняк»); «Звенья» (1926, Мінскага аб’яднання рус. пісьменнікаў «Звенья»), «Мы ідзем» (Мінск, 1929, выд. польскамоўных пісьменнікаў); «Ранне» [Магілёў, 1929, акруговага філіяла Бел. асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (АПП)], «Рытмы будавання» (Віцебск, 1931), «Цаглінаўпадмурак» (1931, Бел. секцыі Ленінградскай АПП), «Ударнік» (з 1931, Мінскай АПП; у 1932—34 выпускаў Аргкамітэт Саюза пісьменнікаў БССР), «Літаратура і мастацтва» (кн. 1—5, Мінск, 1933—36), «Бальшавіцкая моладзь» (1934), «Аднагодкі» (1935), «Бойцы» (№ 12, 193536) і інш. У Зах. Беларусі выйшлі А.: «Зборнік «Беларускіх ведамасцяў» (№ 1—3, Вільня, 1921, складальнік М.Гарэцкі), «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928, аргцыі маладых пісьменнікаў «Веснаход»), У Вял. Айч. вайну выходзіў А. «Беларусь» (Масква, 1943; Мінск, 1945). Пасля вайны выдаваўся штомесячны А. «Отчнзна» (з 1945; з 1947 «Советская Отчнзна», з 1952 часопіс, з 1960 «Нёман»), «На сонечных сцежках» (кн. 1—3, 1950—53); «Літаратурны Магілёў» (кн. 1—2, 1957—58), «Дняпро» (1957), «Нёман» (кн. 1—2, 1956—58), «Брэст» (1958) «Літаратурны Гомель» (1958; усе абл. літ. аб’яднанняў); «Падарунак» (1958), «Узлёт» (1965), «Натхненне» (1967), «Мары юнацкія» (1969), «Універсітэт паэтычны» (1971), «Вёсны» (1977), «Вусны» (1985), «Квадра» (1990; усе літ. аб’яднання БДУ «Узлёт»); «Дзень паэзіі» (1965—71), «Далягляды» (1975— 92), «Сучаснік» (1977—89), «Вобраз» (1981—89), «Братэрства» (1982—92), «Шляхам гадоў» (вып. 1—4,1990—94), «3 гісторыяй на «Вы» (вып. 1—3, 1991—94), «Скарыніч» (вып. 1—7, 1991—2009), «Краю мой — Нёман: Гродзеншчына літаратурная» (1986), «Галасы Прыдняпроўя: Магілёўшчына літаратурная» (1991), «Дзвіна: Віцебшчына літаратурная» (1992; усе выдва «Мастацкая літаратура»); «Рунь» (Паставы, 1993); «Ветразь»
(198594), «Айчына» (19922002; абодва выдва «Юнацтва»); «Свіцязь» (1989, А. бібліяфілаў Беларусі, выдва «Беларусь»); «Культура беларускага замежжа» (кн. 1—3, 1993—94), «Беларуская драматургія» (вып. 1—6, 1994— 2000, абодва выдва «Навука і тэхніка»); «Адраджэнне» (1995, выдва «Універсітэцкае»). 3 1990 у абл. і раённых гарадах Беларусі пачалі выходзіцьА.:«Ксэраксбеларускі»(вып. 1—6, Полацк, 1990—96), «Магілёўшчына» (вып. 1—4, Магілёў, 1990—93), «Рунь» (вып. 1—3, Паставы, 1991 — 93), «Магістраль» (вып. 1—2, Гомель, 1992—94), «На крылах душы» (Нясвіж, 1992), «Дняпроўскія хвалі» (Магілёў, 1993), «Золак над Шчарай» (Слонім, 1994), «Галасы з Парнаса» (Горкі, 1995), «Друцкія зарніцы (Літаратурная Кругляншчына)» (Круглае, 1996), «УІ1а=Жыццё» (Гродна, 1997), «Берасцейскія карані» (Брэст, 1998), «Натхненне» (Мазыр), «Горад сонечных праменняў» (Маладзечна), «Піншчына літаратурная» (усе 1999) і інш.
Бел. А. выходзяць і за межамі Беларусі: «Ля чужых берагоў» (Мюнхен, 1955, выдва «Бацькаўшчына», з творамі бел. пісьменнікаўэмігрантаў); «Рунь» (Беласток, 1959); «Белавежа» (Беласток, 1965, 1973, 1980, з творамі бел. пісьменнікаў Беласточчыны); «Пражэктар» (ЗША, 1967); «Беларус» (НьюЙорк, 2007—08). У 2000я гг. выйшлі А. «Акадэмічны вянок» (Магілёў, вып. 1—2, 2000—02), «Святліца» (2000), «Сопрнчастность» (2002, абодва выдва «Медысонт»), «Дзвіна (Віцебшчына літаратурная)» (2000), «Шчырая споведзь радка» (2003; абодва Віцебск), «Ручаі: Крупшчына паэтычная» (2001, выдва «Четыре четвертя»), «Вандроўка ў Будслаў», «Родная бацькоўская зямля», «Шаркаўшчынскаму краю» (усе 2002, выдва «Беларускі кнігазбор»), «Альманах» (2002), «Панядзелак» (вып. 1—3, 2003—06, абодва выдва «Технопрннт»), «Ты, Мозырь, — мой «Парнас» (2001), «Прыпяцкія хвалі» (2002, абодва Мазыр), «Ад А да Я» (Слонім, 2001, 2003), «Галасы» (вып. 1—4,
Гродна, 2002—05), «Нябесны знак» (2003), «Пад гукі паланэза» (2005; абодва Слонім), «Гоман» (вып. 2, Мінск, 2006), «Святліца» (Баранавічы, 1997, 2006), «Жырандоля» (№ 1, Мінск, 2008), «Вечнасць... Атам? Што там?» (Баранавічы, 2008), «Нябесны знак Гродна» (Гродна, 2009), «Зоры над Зяльвянкай» (Слонім, 2009) і інш.
І.У.Саламевіч.
«АЛЬМАНАХ РЎССКОЙ СЁКЦНН ССПБ». Выдаваўся ў Мінску рус. секцыяй Саюза сав. пісьменнікаў Беларусі (ССПБ). Выйшлі 2 выпускі (1937, 1940). Апублікаваны ўрыўкі з 2й кн. рамана «Бальшавікі граніцы» І.Шапавалава, асобныя апавяданні У.Глазырына, Я.Садоўскага, Л.Шапіры, вершы М.Дудзіна, А.Сізова, К.Цітова, А.Шарапава, нарыс Я.Садоўскага «Плошча, абмытая крывёю» (пра Курлоўскі расстрэл у Мінску ў 1905), біягр. нарыс «Шолам Алейхем» У.Фінкеля і інш. матэрыялы.
АЛЬПЁНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Альпень Столінскага рна. Пабудаванаў 1784, адноўлена з пабудовай адасобленай званіцы ў 1888. Шматпланавую падоўжнавосевую аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю складаюць прамавугольныя зрубы прытвора, бабінца, асн. аб’ёму і апсіды. Іх яруснае нарастанне да цэнтр. кубападобнага аб’ёму, завяршэнне 2схільных і 4схільнага дахаў трыма 8граннымі барабанамі са сплошчанымі цыбулепадобнымі купаламі і макаўкамі надае будынку барочны сілуэт. Плоскасныя гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі з сандрыкаміфрантончыкамі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. Тры ўваходы аформленыпарталамізпаўкруглымілюкарнамі. У інтэр’еры пануе прастора асн. аб’ёму, у якую адкрываецца светлавы барабан, падтрыманы складанай сістэмай ветразяў. Збоку ад царквы пастаўлена званіца: вежападобнае 2яруснае 4граннае збудаванне spy
126
АЛЬПЯРОВІЧ
Альпенская Успенская царква.
бавакаркаснай канструкцыі гарызантальна ашалявана і завершана шатром з макаўкай. У адным стылі са званіцай вырашана брама штакетнай агароджы, завершаная 3 макаўкамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
А.М.Кулагін.
АЛЬПІНАРЫЙ, дэкаратыўны сад, у якім экспануюцца расліны, характэрныя для горнай мясцовасці. Размяшчаецца на натуральным ці штучна створаным рэльефе і мае свабодную планіроўку. Падбор дэкар. раслін арыентаваны на экспазіцыю горных (альпійскіх ці субальпійскіх) відаў. Найб. вял. калекцыі змяшчаюцца ў А., якія ствараюцца ў батанічных садах. А. з’яўляюцца разнавіднасцю камяністых садоў, якія атрымалі пашырэнне ў садовапаркавым мастацтве Кітая і Японіі. У Еўропе вядомы з 19 ст. Пры падборы раслін для А. ўлічваюцца іх дэкар. і экалагічныя якасці. Яны павінны быць непатрабавальнымі да ўрадлівасці глебы, ветра і засухаўстойлівымі. Звычайна падбіраюць невысокія расліны, якія
густа і прыгожа цвітуць, а таксама выкарыстоўваюцца глебапакроўныя і нізкарослыя кустарнікі. Вышыня выбіраецца ў адпаведнасці з памерамі саду: у невял. па плошчы А. высаджваюцца расліны нізкія і распасцёртыя. Звычайна А. ствараецца на
Мініальпінарый каля адміністрацыіінага будынка ў Пінску.
ўзгорках і імітуе горны ландшафт. Аснову кампазіцыі ствараюць камяні, а таксама тэрасы, што падзяляюць участкі, размешчаныя на рознай вышыні, і сухія кветкавыя (скальныя) сценкі, якія будуюцца з плоскіх камянёў з зазорамі, запоўненымі зямлёй. У зямлю высаджваюцца паўзучыя, павойныя віды засухаўстойлівых раслін, якія цвітуць па чарзе і ствараюць маляўнічую кампазіцыю цэлы год. У Беларусі класічныя А. не атрымалі пашырэння, вял. папулярнасць набылі т. зв. «альпійскія горкі» і камяністыя сады, у кампазіцыях якіх выкарыстоўваюцца дэкар. расліны без прадстаўнікоў альпійскай флоры. Найб. багаты склад горных відаў раслін прадстаўлены ў А. Цэнтр. батанічнага сада НАН Беларусі ў Мінску.