Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
132
АЛЯКСЕЙ
і Брэсцкім (з 1949) драм. тэатрах. 3 1952 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Адначасова выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце (1968—75) і
Т. Н.Аляксеева.
Мінскім інце культуры (1977—82), з 1982 у Бел. акадэміі музыкі. Актрыса лірыкадрам. плана, валодала высокай сцэнічнай культурай, псіхал. распрацоўку ролі спалучала з дакладным вонкавым малюнкам: Вікня («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Паліна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Джульета і Алена («Рамэо і Джульета», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В. Розава). Тонкі гумар уласцівы яе камедыйным персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Maui («Дзверы стукаюць»
Т.Аляксеева ў ролі Паліны.
М.Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І.Эркеня).
Літ:. ГаробчанкаТЛ прыгажосць, і натхненне //Тэатр. Мінск. 1982. № 6; Бы ўсмешка вечаровага сонца... Мінск, 1997.
В.А.Сабалеўская.
АЛЯКСЁЕНКА Барыс Леанідавіч (23.7. 1910, г. Кіраваград, Украіна — 23.9.1944), беларускі акцёр. У 1929— 31 вучыўся ў Адэскім муз.драм. інце імя Л.Бетховена. 3 1931 працаваўу 1м Кіеўскім рабочым тэатры. 3 1934 у Бел. траме, з 1937 у Бел. першым дзярж. тэатры. Выканаўца характарных роляў: Ясь («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), Мацейка («Прымакі» Я.Купалы ў спектаклі «Вечар камедый»), Орлік («Фронт» А.Карнейчука), Казлоўскі («Рускія людзі» К.Сіманава), Фабіо («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі) і інш. Стварыў дэкарацыі да спектакля «Ася» А.Бруштэйн (1936, з В.Гапеенкам).
АЛЯКСЁЕЎ Валерый Паўлавіч (2.8. 1929, Масква — 7.11.1991), расійскі антраполаг і гісторык. Акадэмік AH СССР (1988). Др гіст. навук (1967). Скончыў Маскоўскі інт усходазнаўства (1952). Працаваў у Інце этнаграфіі AH СССР. 3 1988 дырэктар Інта археалогіі AH СССР. Даследаваў праблемы антрапа, расаі этнагенезу народаў Усх. Еўропы, у т.л. беларусаў, а таксама Каўказа, Сярэдняй Азіі, Сібіры, Манголіі, 1ндыі, Кубы і інш. Аўтар манаграфій: «Паходжанне народаў Усходняй Еўропы» (1969), «Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу» (1994, з М.У.Вітавым, Л.І.Цягакай) і інш.
Тв.: Гістарычная антрапалогія і этнагенез. М., 1989; Нарысы экалогіі чалавека. М., 1993.
АЛЯКСЁЕЎ Мікалай Іванавіч (17.12. 1898, СанктПецярбург — 12.8.1985), беларускі і рускі пісьменнік. Генералмаёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў Акадэмічныя курсы пры Ваен.інжынернай акадэміі (1935). У 1918—58 у арміі; з 1958 жыў у Мінску. Асн. тэмы яго
творчасці — подзвігі людзей у Вял. Айч. вайну, будні арміі ў мірны час. Аўтар раманаў «Якаў Жалязноў» (1946), «Выпрабаванне» (1957), «Па закліку сэрца» (1974), аповесцей «Сухар» (1971), «Асколкам абарванае жыццё» (1978), п’есы «Сястра Варвара» (паст. 1960) і інш.
АЛЯКСЁЙ (2я пал. 15 — 1я пал. 16 ст.), дзеяч праваслаўнай царквы, кніжнік. Паходзіў з г. Таропец (цяпер Цвярская вобл., Расія). Прыблізна з канца 15 ст. жыў у Полацку, іераманах, магчыма, бібліятэкар Полацкага Сафійскага сабора. Арганізаваў і, відаць, фінансаваў перапіску кніг для бкі сабора і некаторых мясц. манастыроў. Мяркуецца, што быў знаёмы з Ф.Скарынам. Пазней пераехаў у Вільню, дзе ў 1540 быў архімандрытам Троіцкага манастыра, працягваў падтрымліваць сувязі з Полацкам і перадаваў маёмасць мясц. цэрквам і манастырам. Перапісаныя па заказу А. кнігі ідэнтыфікуюцца па яго ўласнаручных укладных і ўладальніцкіх запісах, выкананых пазнавальным буйным акруглым скорапісам. У сабранай А. бцы знаходзіліся рэдкія творы айцоў царквы, кормчыя кнігі, жыційная і богаслужэбная лра, у т.л. Залатаструй, Залатавуст, Палея талковая і інш. У 1579 шэраг кніг з бкі Сафійскага сабора быў вывезены каронным канцлерам Я.Замойскім у Польшчу. Кнігі з манастыра Іаана Прадцечы на Востраве доўгі час захоўваліся ў бцы Жыровіцкага манастыра. Цяпер кнігі са збору А. зберагаюцца ў Нац. бцы Польшчы ў Варшаве, Харкаўскім гіст. музеі і бцы Львоўскага унта.
Літ.\ Шапов Я.Н. Бвблнотека полонкого Софнйского собора н бнблнотека Академнн Замойской // Культурные связн народов Восточной Европы в XVI в. М., 1976; Я го ж. Восточнославянскне н южнославянскне рукопнсные кннгн в собраннях Польской Народной Республякл. Ч. 1—2. М., 1976; Варонін В.А. «Кннга Светого Софея»: (да гісторыі полацкіх кніжных збораў XV—XVI стст.) // Бел. гіст. часоп. 2007. № 3. В.А.Варонін.
133
АЛЯКСЕЙ
АЛЯКСЁЙ, Алёксы, Ляксей, прысвятак у народным календары. Адзначаўся 17 сак. па праваслаўным царк. календары (30 сак. па н. с.). Хутчэй за ўсё паходжанне звязана з жыццём св. Аляксія, астанкі якога пахаваны 17.3. 411 у храме св. Баніфацыя ў Рыме. Ha А. абавязкова плялі сеткі, бо прысвятак лічыўся днём рыбалова. У гэты ждзеньчакалі прылёту жораваў альбо буслоў, аглядалі вуллі, у некаторых раёнах пачыналі сеяць лён, авёс, выганялі скаціну на першую зеляніну. На Палессі вядома прымаўка: «На цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою».
Літ.: Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002. А.Ю.Лозка. АЛЯКСІЙ II (у свеце Рыдзігер Аляксей Міхайлавіч; 23.2.1929, Талін — 5.12.2008), расійскі праваслаўны царкоўны дзеяч. Др царк. гісторыі (1984), канд. багаслоўя (1955). Скончыў ленінградскія духоўную семінарыю (1949) і акадэмію (1955). 3 1950 святар і настаяцель царквы ў г. Йыхві Талінскай епархіі. 3 1961 епіскап талінскі і эстонскі. 3 1964 архіепіскап, з 1968 мітрапаліт. 3 1964 пастаянны чл. Свяшчэннага Сінода,
адначасова кіраўнік спраў Маскоўскай патрыярхіі. 3 1986 мітрапаліт ленінградскі і наўгародскі, з 1990 патрыярх маскоўскі і ўсяе Русі. У 1999
Старонкі кніг з уласнаручнымі запісамі кніжніка Аляксея.
п\гі^>іў\А\
Н Ц^ІВІІШІІГКІ НЮАО 4^Л .lUHIi'.IMWllUfh пйлівлнуініініокцо 6*"" |,6“ ’1 "f ** №*1 (упкіпріІ*ц>^ШНПКІ ,Р «^ hW)|i|U й ОІП 4 Ad <’*tfm«i»d|iH((i4i,J ^ітц^нііпп, no i7) i. «Гр^уААПІЛАіц^лА.ЯО ^ЛІМЛЛСАІІПІІ .««ІМОлі nUtlUhUMB. lillldi'^ кшмііуіцдазфмі^ш ‘ llfH*A^|Knl.rt^H». АЛІ4.7і«о^4ЛНАЛО. АО "',d^,l,‘*«'’4tnndn in нім^іМіііпмі'і^лі. ЛЛЛІАІІІ Ац^ОАу^о^^ ( урйчпмір/ўійплііАМа ^СДШЛІІ^лі ,||Д<А <ІІА<’улЧ|ЛІІІДйі|ІА(М ЧІд^ШІНЛНІШ ІГЛОЛКЛІІІГА . ЯОІМІГОІІ llplk^ffui мскнш II ••• «ІОб'АІй.. inil'MlKlllfi' ЛІГГЛ.ІКйу^ІІІІНіГЛШ « WIІІМІМЛ. 114^0 4'л м ЛЧА|ІІОА*Ц*.Д«Л|КАП4 f оуш гт.нівпл і Aif(y І<ІІІ<йі'ЛАКіА"ІЛЫІІ.Іп4 ■rofгіанлллінА.«««u < «1.1 Hi.miiafa А ,| /.(V,, МЛЛ.ЧМ^ІІМХ^ЛДІІЧ, • Vwi'477ro < <^і WpiiHelcro^ (піЛІлйігмл I грд'^кмнрк?;
блаславіў ушанаванне царк. памяці 23 навамучанікаў Мінскай епархіі — мясцовашанаваных святых Бел. праваслаўнай царквы, якія атрымалі агульнацарк. прызнанне. Здзейсніў пастырскія візіты ў Беларусь (1991, 1995, 1998,200102, 2008).
Літ:. Патрнарх. М., 1993; Поспеловскнй Д.В. Русская Православная ЦерковьвХХв. М., 1995; Святейшнй Патрнарх Московскнй н всея Русн Алексмй II: (фотоальбом). М., 1999; Первосвятнтель. М., 2000; Современная релнгнозная жнзнь Росснн. Опыт снстематнческого опнсання. Т. I. М., 2003; Ннкнтнн В.А.
Светлейшнй патрнарх Алекскй II. Жнзнь н деяння. М., 2009. В.Р.Языковіч. АЛЯХНбВІЧ Алег Міхайлавіч (н. 9.1. 1940, г. Магілёў), беларускі фалькларыст, музыкант, сцэнарыст, педагог. Канд. філал. навук( 1988), праф. (2003). Скончыў Маскоўскі інт культуры (1967). Выкладаўу Расіі. 3 1975 у Бел. унце культуры і мастацтваў. Даследуе тэорыю і практыку нар. песеннай традыцыі, інтэрпрэтацыю нар. песні на сцэне, авалоданне нар. манерай спеваў, тэатралізацыю фалькл. песні ў сцэнічных умовах, методыку работы фалькл. калектываў, спецыфіку вывучэння рэгіянальных асаблівасцей муз. спадчыны. Абгрунтаваў тыпалогію фалькларызму ў галіне муз. мастацтва ва ўсх.слав. фалькларыстыцы. Стварыў з І.І.Сучковым фалькл. ансамбль «Коласавы землякі» (в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага рна), маст. кіраўнік нар. фалькл. калектыву «Крынічанька» (г.п. Рудзенск Пухавіцкага рна). Запісвае фалькл. творы («Беларуская традыцыйная музычная спадчына», 2000, і інш.). Аўтар манаграфіі «Народная песня ў мастацкай самадзейнасці» (1991), кніг«Народная песняўшколе» (2004), «Фальклор у выхаванні школьнікаў» (2008). Адзін з аўтараў дапаможнікаў «Тыпы фалькларызму у сучаснай харавой самадзейнасці» (1990), «Беларускі музычны фальклор» (1996), «Зімовыя святы» (1999), «Веснавыя святы» (2000) і інш. Як выканаўца на дудзе ў 2000 выступаў на Міжнар. фестывалі фальклору ў Італіі.
7в.:АляхновічА.М.,СучкоўІ.І. Дапаможнік для фальклорнаэтнаграфічных калектываў. Мінск, 1988; Беларускі дзіцячы фальклор [ноты]. Мінск, 1994. В.В.Давідовіч. АЛЯХНбВІЧ (Olechnowicz) Мсціслаў Антонавіч (22.2.1905, г. Гродна — 24.7.1982), польскі лінгвіст. Др гуманітарных (1963) і пед. (1966) навук, праф. (1974). Скончыў Віленскі унт (1938). 3 1949 працаваў у Лодзінскім унце. Займаўся вывучэннем бел. мовы і фальклору. Аўтар манаграфіі
134
АМАНІМАЦЫЯ
Ф.К.Аляхновіч.
«Польскія даследчыкі беларускага фольклору і мовы ў XIX ст.» (1986), прац «Польскія зацікаўленні беларускай мовай (ад паловы XVI стагоддзя да 1863 г.)» (1964), «Беларускія элементы ў польскай песні першай паловы XIX стагоддзя» (1966), «Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове» (1972), «Тэндэнцыі развіцця беларускага націску (на параўнальным фоне націску рускага)» (1978) і інш.
АЛЯХНбВІЧ Францішак Каралевіч (псеўд. Ю.М о н в і д і інш.; 9.3.1883, Вільнюс — 3.3.1944), беларускі тэатральны дзеяч, драматург, публіцыст, празаік. Скончыў драм. школу пры Муз. тве ў Варшаве. 3 1907 акцёр вандроўнай польск. трупы. 3 1908 у Вільні. Прымаў удзел у арганізацыі Першай беларускай вечарынкі ў Вільні, паставіўз драм. гуртком п’есу «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага (1910). У 1910—13 акцёр у польск. правінцыйных трупах. У 1916 арганізаваў у Вільні тэатр. гурток, з якім паставіў напісаную імутурмеў 1914—15драму «На Антокалі», і інш. 3 1918 у Мінску, акцёр і рэжысёр Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, Бел. сав. тэатра. 3 1919 выдаваў у Вільні час. «Беларускае жыццё», у 1921—23 рэдагаваў газ. «Беларускі звон». У 1926 прыехаў у БССР, дзе ў 1927 арыштаваны і сасланы на Салавецкія астравы. У 1933 абменены на палітвязня польск. турмы Б.Тарашкевіча, зноў жыў у Вільні. Для пьес А. (вядома 18) характэрны фалькл. паэтыка і дынамізм дзеяння: «Бутрым Няміра» (нап. 1916), «Чорт і Баба»