Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
У 2009 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Магіла ахвяр фашызму.
АЛЬШАНЫ, вёска ў Столінскім рне. За 44 км на ПнУ ад г. Столін, 51 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), 286 км ад Брэста, на аўтадарозе Столін—Тураў. Цэнтр Альшанскага с/с. 1859 гаспадарак, 6765 ж. (2009).
Вядомы з 14 ст. як сяло ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793)у складзе Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1886 сяло Хорскай воласці, 70 двароў, 873 ж., царква, паштовая станцыя, нар. вучылішча. У 1921—39 у складзе Польшчы,
вёска ў Хорскай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у ДавыдГарадоцкім рне Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Гітлераўцы спалілі тут 126 двароў. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 19.1.1961 уСтолінскім рне.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка» 4 магазіны, 2 кафэ; цэрквы Юліяніі Альшанскай (1990я гг.) і Параскевы Пятніцы (1997). Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — селішча.
АЛЬШЙЎСКІ Валянцін Васілевіч (4.8.1904, пас. Высокая Ляда Смалявіцкага рна — 1994), беларускі самадзейны скульптарразьбяр па дрэве. Скончыў Мінскі энергатэхнікум сувязі (1933). У 1936—64 працаваў на Мінскім радыёвузле. 3 1960х гг. прымаў удзел у выстаўках нар. творчасці і самадзейнага мастацтва
Валянцін Алыйэўскі. Мядзведзь і мужык. 1976.
Віктар Алыйэўскі. Архітэктар Ю.Пуплікаў. Старшыня беларускага саюза будаўнікоў. Віцэпрэзідэнт міжнароднага саюза будаўнікоў. 1999.
як разьбярскульптар. Работы вызначаюцца наіўнарэаліст. трактоўкай, мяккай мадэліроўкай форм, плаўнымі пластычнымі абрысамі, загладжанай паверхняй з дробнымі парэзкамі. Сярод твораў: драўляныя кампазіцыі — анімалістычныя «Па мёд» (1968), «Ваўкі» (1969), «Бабры», «Дзік» (абедзве 1970), «Буслы» (1972), «Мядзведзі», «Зубр і мядзведзь» (абедзве 1974), «Сялянка мнелён», «Сенакос», «Законлесу»(усе 1976), быт. «Паляўнічы» (1978), «Гарманіст» (1979), жартоўная «Мядзведзь і мужык» (1976), а таксама рэчы дэкар.прыкладнога характару — чарпакі, лыжкі, кіі і інш. Я.М.Сахута.
АЛЬШ^ЎСКІ Віктар Уладзіміравіч (н. 21.9.1953, в. Вугольшчына Бялыніцкага рна), беларускі жывапісец, педагог. СкончыўБел.тэатр.маст. інт (1980). 3 1986выкладаеўБел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, нацюрморта з выкарыстаннем сімволікі. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, паліт. і жыццёвых рэалій сучаснасці: «Першыдом камуны» (1984), «Маці» (1984—85), «Адзінота» (1987), «Парыў ветру» (1987—88), «Ю.Карачун», «Рэстаўрацыя» (абодва 1988), «Аратар» (1988—89), «Дзяцінства» (1989),
130
АЛЯКСАНДРАЎ
«Дзверы» (1994), «У дзень нараджэння Вікторыі», «Пяшчота» (абодва 1996), «Піраміда» (1997), «Алёна», «Кветкі для мужчын (С.Далі прысвячаецца)» (абедзве 1998), «Аўтапартрэт з жонкай і дачкой» (2000—03); серыі «Тэатр» (1989), «Архітэктар Ю.Пуплікаў. Старшыня беларускага саюза будаўнікоў. Віцэпрэзідэнт міжнароднага саюза будаўнікоў» (1999), «Лісты часу» (2000—04), «Карыятыды» (2005), «Загадкавая Кападокія» (2006—07), «Прастора і час» (2007) і інш. Аўтар аўтабіягр. кн. «Уражанне раўнавагі, ці Лесвіца наверх» (2005).
АЛЬШЙЎСКІ ЛЁТАПІС, помнік беларускалітоўскага летапісання 16 ст.; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польск. мову, аналагічны тэксту Кракаўскага (на польск. мове) і Румянцаўскага спісаў. Найб. падрабязна ў А.л. асветлены перыяд княжання Вітаўта. У канцы змешчана «хронічка» — збор кароткіх датаваных звестак за 1307—1535. У 19 ст. захоўваўся ў бцы А.Хамінскага ў сядзібе Альшэва (ад яго і назва) на тэр. сучаснага Мядзельскага рна. Датуецца 1550. Зберагаецца ў Нац. бцы ў Варшаве. Апублікаваны С.Пташыцкім асобным выданнем (Вільня, 1907) і ў Поўным зборы рус. летапісаў (т. 17, 1907), перавыдадзены таксама М.М.Улашчыкам (т. 35, 1980).
В.А. Чамярыцкі.
АЛЬШЭЎСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 18 ст. ў в. Альшэва Мядзельскага рна. Закладзены на высокай тэрасе р. Страча Л.Хамінскім. Уключаў сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк, сад. Сядзібны дом напачатку прамавугольны ў плане, пасля перабудовы ў пач. 19 ст. прыняў Ппадобны выгляд. Гал. ўваход вылучаны 2калонным порцікам. 3 боку паркавага фасада прыбудавана мураваная тэраса з балюстрадай. Планіроўка дома анфіладная. Цэнтр. вестыбюль злучаўся з памяшкання
мі арачнымі праёмамі. У сядзібе захоўвалася шмат твораў мастацтва, у т.л. сямейныя партрэты, карціны Я.Рустэма, В.Ваньковіча, І.Хруцкага, 600 акварэляў 16—21 ст., гравюры. У бцы было сабрана больш за 10 тыс. тамоў кніг, зберагаўся рукапіс «Альшэўскага летапісу». Гал. ўезд у сядзібу быў аформлены 2 калонамі з шарамі. Парк займаў пл. каля 10 га і кампазіцыйна складаўся з 5 тэрас, адна з якіх мела складаную сістэму прагулачнага маршруту ў выглядзе лабірынту. Дрэвастой быў прадстаўлены ліпай, дубам, бярозай. 3 боку ад параднага партэра знаходзіўся драўляны флігель. За цэнтр. алеяй размяшчаўся гасп. двор, а ў пач. 20 ст. былі пабудаваны 2 цагляныя прамавугольныя ў плане стайні. Захаваліся рэшткі сядзібнага дома, фрагмент парку, гасп. пабудовы. Ансамбль уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
АЛЙЗІЯ (ад лац. allusio жарт, намёк), стылістычная фігура, прыём красамоўства ў маст. лры, вуснапаэт. творчасці, размове, намёк на вядомыя гіст., бытавыя, маст., міфал. сюжэты і вобразы, якія суаднесены з новымі падзеямі, адзнакамі, творамі лры. Ужываецца ў камічных і драм. жанрах, спецыфічна трансфармавалася ў выяўл., тэатр., муз. і прыкладным мастацтве. А. на прытчу пра Лазара беднага і яго багатага брата выкарыстана ў заключнай дзеі драм. паэмы «Сон на кургане» Я.Купалы
Сядзібны дом уАльшэўскім сядзібнапаркавым ансамблі. Фота
Я.Булгака (да 1939).
(1910); гал. герой Сам выконвае песнюжальбу пра лёс беларусаў:
Лірнік Лазарходзіць, плача,
I ніхто яго не бача...
А. на евангельскія прытчы (слова Хрыста пра хлеб і камень, прытча пра Лазара беднага) пакладзены ў аснову верша «3 песень беларускага мужыка» М.Багдановіча. Шматлікія А. на грамадскапаліт. падзеі ў Беларусі, яе гісторыі і культуры выкарыстаны ў Bepmax Н.Гілевіча («Палыннае развітанне»), А.Вярцінскага («Размова з данайцамі»), А.Разанава («Паляванне ў райскай даліне» і інш. У.М. Конан.
АЛЯКСАНДРАЎ Георгій Фёдаравіч (7.4.1908, СанктПецярбург — 21.7. 1961), расійскі і беларускі філосаф, грамадскі дзеяч. Акадэмік AH СССР (1946). Скончыў Маскоўскі інт гісторыі і філасофіі (1932). 3 1940 начальнік Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б), з 1947 дырэктар Інта філасофіі AH СССР, з 1954 міністр культуры СССР. 3 1955 у Інце філасофіі АН БССР. Адначасова з 1956 праф. БДУ. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (т. 1—3,1940—43) і за кн. «Гісторыя заходнееўрапейскай філасофіі» (2е вьш., 1946) Дзярж. прэміі СССР 1943 і 1946.
7е.: Арнстотель. М., 1940; йсторня соцнологйй как наука. Мннск, 1958; Очерк нстормн соцнальных мдей в древней йнднн. Мннск, 1959; йсторня соцнологнческнх ученнй. Древннй Восток. М., 1959.
131
АЛЯКСАНДРАЎ
АЛЯКСАНДРАЎ Сямён Іосіфавіч (24.5. 1920, в. Засарыхіна Ніжагародскай вобл., Расія — 16.12.1980), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў Горкаўскае тэатр. вучылішча (1952). Працаваўутэатрах Расіі. 3 1959 у Гродзенскім абл. драм. тэатры. Выканаўца драм. і характарных роляў. Удала спалучаў псіхал. і пластычны малюнак вобраза. Сярод роляў: Сенатар [«ФранцыскСкарына»(«Напісанаезастаецца») А.Петрашкевіча], Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Кавалёў («Самы апошні дзень» паводле Б.Васільева), Аляксей Таранаў («Салдаты» В.Шаўрына), Ягор Васільцоў («Маё сэрца з табою» Ю.Чапурына), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі) і інш.
АЛЯКСАНДРАЎШЧЫНСКІ СЯДЗІБНЫ ДОМ, помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Аляксандраўшчына Зэльвенскага рна. Пабудаваны ў канцы 19 ст. з цэглы. Цэнтр. частка гал. фасада прамавугольнага ў плане 1павярховага будынка вылучана вял. рызалітам з мансардай. Бакавыя крылы завершаны 3граннымі эркерамі. Аконныя і дзвярныя праёмы паўцыркульныя. У іх аздабленні выкарыстаны паўкалоны і прафіліраваныя ліштвы. Фасады дэкарыраваны рустам, лапаткамі, плоскімі пілястрамі, прафіляваным карнізам з сухарыкамі.
Аляксандраўшчынскі сядзібны дом.
Л.Ф.Аляксеева.
тыстка Беларусі (1944). Скончыла муз. тэхнікум імя Гнесіных у Маскве (1936). У 193741 і 194446 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1946—48 у Вял. тэатры ў Маскве. Валодала голасам мяккага, прыгожага тэмбру, высокай вак. культурай, сцэнічным абаяннем. Дэбютавала на бел. сцэне партыяй Марфы ў оперы « Царская нявеста» М. Рымскага Корсакава. Сярод інш. партый: Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Караліна («Дрыгва», пазней «У пушчах Палесся» А.Багатырова), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Віялета («Травіята» Дж.Вердзі), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ). Першая выканала партыю Марфачкі ў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага (канцэртнае
АЛЯКСЁЕВА Ларыса Філалогаўна (29.10.1907, г. Луцк, Украіна — 18.2. 1998), беларуская спявачка (лірыкакаларатурнае сапрана). Нар. ар
Л.Аляксеева ў ролі Віялеты.
выкананне, 1944). У свой канцэртны рэпертуар уключала бел. нар. песні.
АЛЯКСЁЕВА Таццяна Міхайлаўна (н. 15.6.1920, Мінск), беларускі рэжысёр радыё. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1971). СкончылаЛенінградскі тэатр.інт(1945).У 1941—42,1946—49 актрыса ў Бел. тэатры імя Я.Купалы (ролі: Лаура — «Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі, Лёля — «Душа Масквы» Л.Нікуліна, Марына — «Скупы» Мальера і інш.), потым у Белдзяржфілармоніі, на к/студыі «Беларусьфільм». У 1956— 76 на Бел. радыё (з 1971 гал. рэжысёр рэдакцыі для дзяцей і юнацтва). Радыёпастаноўкі А. дакладна раскрываюць маст. якасці твора, вызначаюцца глыбокай распрацоўкай характараў, нац. каларытам, выхаваўчай накіраванасцю. Сярод лепшых: «Янкава ранне» (1959) паводле З.Бандарынай, «Ад сіняга мора далёка» Б.Бур’яна, «Падароужа блакітнай стралы» паводле Дж.Радары (абодва 1964), «Буквар» (1967), паводле В.Хомчанкі, «Расці, Ганька!» (1973—74) паводле А.Васілевіч, «Лалілаль» С.Клімковіч (1976). Дз.У.Стэльмах. АЛЯКСЁЕВА Таццяна Назараўна (9.10.1922, г. Сяміпалацінск, Казахстан — 21.2.1996), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1955). Сцэнічную дзейнасць пачала ў Кіеўскім тэатры муз. камедыі (1943). Працавала ў абл. Магілёўскім (з 1943)