• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    карэтную, стайню, хлеў, цялятнік, лазню, альтанку і была абнесена драўляным плотам з брамай. Замест нумароў на браме па старым звычаі размяшчалася выява звера ці птушкі. Меўся агарод. Вялізны дом у цэнтры вёскі займаў К.С.Радзівіл. Абавязковай умовай знаходжання ў вёсцы было прытрымліванне нар. звычаяў. Госці працавалі на агародах, спявалі, ігралі на муз. інструментах. Гэтая гульня ў простых вясковых жыхароў была перанята Радзівіламі ў франц. знаці. У гэты ж час у Альбе адкрыта мараходная школа, дзе рыхтавалі курсантаў для службы на Балтыйскім і Чорным морах, а пазней — інжынераў для будаўніцтва грамадзянскіх і ваен. аб’ектаў. Паміж старым паркам і звярынцам размяшчаліся пабудовы фальварка (будынак адміністрацыі, афіцына, лямус і інш.), на гал. канале пабудаваны млын. Пасля вайны 1812 Радзівілы пакінулі Нясвіж. Некаторыя зямельныя ўчасткі Альбы былі здадзены арандатарам і паступова ансамбль прыйшоў у заняпад. Трэці этап (1я трэць 19 — 1я трэць 20 ст.), калі Радзівілы вярнуліся ў Нясвіж, звязаны з новым росквітам Альбы. На тэр. ансамбля былі добраўпарадкаваны каналы і сажалкі, у фальварка з’явіліся каменныя стайні, будынак спіртзавода, новыя пасадкі дрэў. Пасля 2й сусв. вайны на месцы б.
    122
    АЛЬБЯРЦІНСКАЯ
    фальварка ўзнік пас. Альба з 1—2павярховымі дамамі для супрацоўнікаў спіртзавода. Альбінскі ансамбль стаў часткай г. Нясвіж (гал. алея з’яўляецца працягам вул. К.Лібкнехта) і паступова прыняў від лесапаркавага масіву. Сучасная тэр. Альбы складае каля 600 га. Захаваліся сажалкі на р. Уша (Альбянская і Свіцязянская), часткова ўнутры Альбы ўзжоўж р. Уша, гал. і інш. каналы, сістэма «Круг» (амаль не дзейнічае), рэшткі фальварка (будынак спіртзавода, стайня, свіран, склеп, афіцына, рэшткі млына). У парку расце больш за 30 парод дрэў і кустарнікаў. Сярод іх: хвоя, елка, дуб, бяроза, ясень, клён, вольха чорная, ліпа. Восем дрэў дуба чарэшчатага ва ўзросце 225—500 гадоў аб’яўлены помнікамі прыроды рэсп. значэння. У 1999 распрацаваны праект аднаўлення і выкарыстання комплексу (архіт. ЛЛуцкевіч). Ансамбль ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Дз.В.Савельеў. АЛЬБІ'ЦКІ Юрый Паўлавіч (24.8.1931, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл. — 15.12.1996), беларускі мастак кіно. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Скончыў Усесаюзны інт кінематаграфііў Маскве (1959). У1959—92 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Мастакпастаноўшчыкк/фільмаў:«Веснавыя навальніцы», «Наперадзе — круты паварот» (абодва 1960), «Лісты
    дажывых» (1965), «Іду шукаць» (1966), «Запомнім гэты дзень» (1967), «Мы з Вулканам» (1970), «Крушэнне імперыі» (1971), «Рудабельская рэспублі
    Ю.П.Альбіцкі.
    ка» (1972), «Воўчая зграя» (1975), «Вазьму твой боль» (1981); тэлефільмаў «Тыя, хто ідуць за гарызонт» (1972), «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка» (1974) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    АЛЬБРЙХТАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў г. Пінск. Размешчана на роўнай тэрасер. Піна. Пабудавана А.Скірмунтам у сярэдзіне 19 ст. на месцы б. сядзібы Панятоўскіх. Атрымала вядомасць у сувязі з працай адной з буйнейшых у Расіі фабрыкі стэарынавых свечак і мыла, вырабы якой на Усерас. выстаўках (1861, 1865, 1870) былі адзначаны сярэбранымі медалямі. Уключала сядзібны дом, афіцыну,
    флігель, 2павярховы амбар, стайню, пейзажны парк і 2 вадаёмы. Цэнтр кампазіцыі — прамавугольны ў плане 1павярховы з мансардай і 4скатным дахам цагляны сядзібны дом у глыбіні парку. Падчас 1й сусв. вайны будынак быў пашкоджаны. У пасляваен. гады дабудаваны 2і паверх. Цяпер у адбудаваным памяшканні сядзібнага дома знаходзіцца гасцініца спарт. комплексу Палескага дзярж. унта ў Пінску.
    А. Т.Федарук.
    АЛЬБЯРЦІ'НСКАЯ КАТАЛІЦКАЕЗУІЦКАЯ ГРЎПА, місія ордэна езуітаў і навіцыят (установа для падрыхтоўкі да ўступлення ў члены ордэна) усх. абраду ў 1924—42 у пас. Альбярцін Слонімскага павета (цяпер у межах г. Слонім). Асн. задачай місіі была прапаганда каталіцтва ўсх. абраду на тэр. Зах. Беларусі, адраджэннеуніяцкай царквы. Магчымасць такой дзейнасці была забяспечана выхадам пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 вял. колькасці вернікаў усх. абраду зпад кантролю рас. царк. улад, знаходжаннем праваслаўнай царквы ў Польшчы ў 1й пал. 1920х г. у стане дэзарганізацыі. Каля 1923 каталіцкі епіскап Г.Пшаздзецкі пасля адпаведнага звароту да яго праваслаўных беларусаў выступіў з ініцыятывай стварэння залежных ад каталіцкіх епіскапаў
    Спіртзавод у фамварку Альбінскага паларавапаркавага
    ансалібля.	Сядзібны дом у Альбрэхтаўскай сядзібе.
    123
    АЛЬГОМЕЛЬСКАЯ
    прыходаў, набажэнства ў якіх павінна было праходзіць паводле ўсх. абраду. Ідэю падтрымалі папа рымскі Пій XI і віленскі арцыбіскуп Ю.Матулевіч. Стварэннем адмысловай aprцыі ў сваім аб’яднанні заняўся генерал ордэна езуітаў У.Ледахоўскі. У 1924 граф У.Пуслоўскі перадаў у распараджэнне езуітаў пабудовы ўласнай сядзібы ў Альбярціне. У 1925 сакратар генерала ордэна езуітаў У.Пянткевіч стаў протаігуменам адкрытага ў Альбярціне кляштара і суперыёрам місіі (да сваёй смерці ў 1933). Былі пабудаваны 2 капліцы: адна для вернікаў усх. абраду, другая — рымскакаталіцкага. 24.7.1925 у Альбярціне быў афіцыйна створаны прыход слав.візант. абраду ў Зах. Беларусі (каля 500 вернікаў, філіял у в. Сынкавічы). У канцы 1926 у Альбярціне быў арганізаваны езуіцкі навіцыят. У 1933 місія налічвала 66 чл. розных нацыянальнасцей, з 10 навіцыяў двое былі беларусамі. У навіцыяце выкладалі царк.слав., рус., бел., лац. мовы. А.к.е.г. імкнулася да захавання ўсх. традыцый, царк.слав. мовы ў набажэнстве, прытрымлівалася юліянскага
    календара. На тэр. кляштара засн. рэзідэнцыя жаночага ордэна «Сэрца Ісуса». 3 1933 выходзіў час. «Oriens» («Усход»), які адлюстроўваў дзейнасць А.к.е.г.; у 1932—38 у Альбярціне — бел. рэліг. штомесячнік «Да злучэння». Сярод мясц. праваслаўнага насельніцтва вялася актыўная прапаганда неауніі, якая, аднак, не мела поспеху. У 2й пал. 1930х гг. дзейнасць А.к.е.г. пачала занепадаць, нягледзячы на намаганні яе новага кіраўніка А.Неманцэвіча. У 1934 спыніў існаванне найбуйнейшы з прыходаў місіі — у Сынкавічах (налічваў да 2 тыс. чал.). У 1939 Альбярцін разам з усёй Зах. Беларуссю ўвайшоў у склад БССР і рэліг. дзейнасць там была спынена. У 1940 львоўскі мітрапаліт А.Шаптыцкі абраў А.Неманцэвіча экзархам Усх. каталіцкай царквы ў Беларусі. У 1942 А.к.е.г. была ліквідавана ням.фаш. акупац. ўладамі; А.Неманцэвіч памёр, знаходзячыся пад арыштам, або расстраляны нацыстамі.
    Літ.: Домбровскнй А. Альбертннская обнтель отцов незунтов восточного обряда. Варшава, 1930; Р і 41 k е w і с z
    Альгомельская
    Васкрасенская царква.
    W. Prawda о Albertynie. Krakow, 1932; Jorsz S. Historyczne znaczenie misji wschodniej jezuitow w Albertynie // Roczniki teologiczne. 2006—07. T. 53—54, zeszyt 7.
    А.А.Суша.
    АЛЬГбМЕЛЬСКАЯ ВАСКРАСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Альгомель Столінскага рна. Пабудавана ў 1817 на месцы папярэдняга храма. Вырашана падоўжаным чатырохсценным зрубам, да якога далучана 2ярусная 4гранная шатровая званіца з макаўкай. Двухсхільны дах с вальмай над алтарнай сцяной па цэнтры прарэзаны нізкім 8гранным светлавым барабанам, шатровае пакрыццё якога таксама завершана макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамісцяжкамі ў прасценках. Ярусы званіцы размежаваны аркатурным фрызам. Прастора інтэр’ера перакрыта столлю на падугах, якая адкрыта ў пірамідальнае скляпенне барабана. Пры ўваходзе кансольна навісае акруглая галерэя хораў. Апсіду і бакавую рызніцу вылучае драўляны іканастас з абразом «Дабравешчанне» (1759). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае. А.М.Кулагін. АЛЬКЁЖ (польск. alkierz), ал ькер, 1) памяшканне гаспадарчага прызначэння каля галоўнага жылога пакоя сядзібнага дома 16—19 ст. 2) Памяшканне, прыбудаванае да кутоў сядзібнага дома 16—19 ст. ў выглядзе адасобленай часткі. Звычайна А. меў гасп. прызначэнне, хаця летам яго маглі выкарыстоўваць і як жылы пакой (вёскі Краснае Маладзечанскага, Заполле Пінскага рнаў). А., што стаялі па вуглах будынка, выступалі знадворку за межы сцен, таму накрытыя асобнымі, часцей шатровымі, дахамі нагадвалі абарончыя вежы замкавага дойлідства. Такія дамы з чатырма А. ў 18 ст. стаялі у Гродне і в. Шастакі (Капыльскі рн), з двума — у
    124
    АЛЬМАНАХ
    Іўі і г. п. Копысь (Аршанскі рн). У 2й пал. 18—19 ст. А. развіліся ў флігелі, злучаныя з домам (в. Дудзічы Пухавіцкага рна). У г.п. Поразава Свіслацкага рна захаваўся драўляны сядзібны дом (сярэдзіна 19 ст.), які мае на бакавых фасадах вежы з высокімі шпілепадобнымі дахамі, што нагадваюць вобразы стараж. А.
    С.А.Сергачоў.
    АЛЬКОВІЦКІ КАСЦЁЛ ДАБРАВЁШЧАННЯ, помнік архітэктуры неаготыкіўв. Альковічы Вілейскагарна. Пабудаваны ў 1897—1902 з чырвонай цэглы, адрамантаваны пасля пажару 1969. Касцёл 3нефавы 1вежавы з 3граннай высокай апсідай і 2 бакавымі сакрысціямі. Нефы накрыты адзіным 2схільным дахам з дахавымі вокнамі, апсіда і сакрысціі — шматсхільнымі дахамі. Двух’ярусная вежа гал. фасада завершана высокім шатром. Ніжні ярус вежы вылучаны арачным стральчатым парталам гал. ўвахода з вімпергам і акном«ружай» над ім. Ярусы вежы аддзелены цагляным накладным арнаментам паміж 2 карнізамі. Прасценкі і вуглы бакавых фасадаў і апсіды ўмацаваны ступеньчатымі, вуглы сакрысцій — нізкімі нахіленымі контрфорсамі. Тарэц алтарнай часткі завершаны трохвугольным шчытом з вежачкай. Фасады расчлянёны высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі (раней з вітражамі), дэкарыраваны нішамн, цагельнымі аркатурнымі паясамі. У інтэр’еры часткова захаваліся стральчатыя скляпенні, якія падтрымліваюць шматслойныя калоны і пілястры. Калоны завершаны керамічнымі плітамі з выявамі лісця і гронак вінаграду. На хорах размешчаны арган, упрыгожаны драўлянай разьбой з гатычнымі матывамі. Храм абкружаны цаглянай сцяной з 3пралётнай брамай. Касцёл унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Храм дзейнічае. А.М.Каласоўская.
    АЛЬКОВІЧЫ, вёска ў Вілейскім рне. За 43 км на У ад горада і чыг.
    Альковіцкі касцёл Дабравешчання.
    ст. Вілейка на лініі Маладзечна—Полацк, 102 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Вілейкай. Цэнтр Альковіцкага с/с. 15 гаспадарак, 29 ж. (2009).