• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Існуюць розныя тэорыі тлумачэння прыроды каштоўнасцей: як уласцівую прыродзе чалавека і народжаную яго ўнутранымі імпульсамі; як грамадскае вызначэнне; як спрадвечнае каштоўнаснае вымярэнне, створанае Богам. Каштоўнасці класіфікуюць як прадметныя і суб’ектныя, віталістычныя (жыццёвыя) і духоўныя, адносныя і абсалютныя, маст., маральныя, матэрыяльныя, паліт., прававыя і інш. Іх крыніцай з’яўляюцца суадносіны з’яў з эталонам на падставе эстэтычнай, этычнай, прагматычнай ці інш. адзнакі. Кожная культура стварае сваю іерархію каштоўнасцей [прыярытэт эстэтычных уласцівы стараж.грэч. культуры, духоўнарэліг. — сярэдневяковай, прагматычных — буржуазнай, віталістычных (жыццёвых) — кітайскай і інш.]. У сярэдзіне 20 ст. ў працэсе дыялога культур, а таксама пошуку шляхоў прадухілення экалагічнай і ядзернай катастроф, трагічных канфліктаў і бедстваў узнікла ідэя прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей, надання ім статусу зыходных арыенціраў міжнар. і ўнутрыпаліт. жыцця, маральных паводзін людзей. Для бел. культуры характэрна прызнанне каштоўнасці гуманнасці, талерантнасці, працавітасці, мужнасці, жыццястойкасці, у традыц. свядомасці прыярытэт
    надаецца сям’і, гаспадарцы, дабрабыту.
    Літ.: Ценностные орнентацнн в гуманнтарном познаннн. Кнев, 1989; Каган М.С. Фнлософская теорня ценностн. СанктПетербург, 1997; Розов Н.С. Ценноста в проблемном мяре. Новоснбнрск, 1998. В.Р.Языковін.
    АКТ (ад лац. actus дзеянне), частка драматычнага твора, якая характарызуецца пэўным унутраным адзінствам і закончанасцю. У спектаклі А. раздзяляюцца перапынкамі (антрактамі). У сваю чаргу А. можа дзяліцца на больш дробныя часткі (з’явы, сцэны, карціны). П’есы антычных аўтараў, драматургаў эпохі Адраджэння і класіцызму звычайна мелі 5 А. Пазней гэта правіла было парушана. У сучаснай драматургіі можна сустрэць 3 і 2актовыя п’есы.
    АКТ у выяўленчым м а с т a ц тве, выява аголенага цела чалавека; жанр выяўл. мастацтва і фатаграфіі. Прысвечаны маст. інтэрпрэтацыі аголенай мадэлі (пераважна жаночай), у выяўл. форме перадае сугучныя часу ўяўленні аб прыгажосці чалавечага цела, каштоўнасці зямных пачуццяў. Для мастака А. з'яўляецца штудыяй, практыкаваннем пры вывучэнні аголенага цела, накідам (мадэллю для будучых кампазіцый) або самаст. творам, што патрабуе валодання кампазіцыяй, перспектывай, пластычнай анатоміяй, умення перадаваць у прасторы любыя ракурсы і найскладанейшыя рухі чалавека і інш. Як выяўл. матыў А. можа быць уключаны ў вобразны кантэкст тэматычнай кампазіцыі. Выконваецца з натуры і па ўяўленні. Выявы аголенай мадэлі вядомы са старажытнасці. У 17—18 ст. набылі характар самаст. маст. задачы, пашырыліся ў якасці акадэмічных штудый. Пачынаючы з 19 ст. А. стаў у бел. мастацтве эстэтычнай нормай як самаст. жанр. У 20 ст. А. набыў адмысловую папулярнасць і ярка выяўлены творчы характар у рознай яго інтэрпрэтацыі ў бел. жывапісе і графіцы [В.Альшэўскі,
    Р.Заслонаў, В.Захарынскі, М.Дундзін, У.Ксяндзоў, А.Ляшчынскі, А.Тарановіч (Алесь Эротыч), У.Тоўсцік і інш.], скульптуры (Ю.Анушка, В.Борзды, А.Варвашеня, А.Жураўлёў, А.Слепаў і інш.), фатаграфіі (А.Адамчык, У.Базан, І.Барсукоў, А.Глебаў, І.Цярэнцьеў і інш.). Адначасова працягвае існаваць як частка агульнай праграмы падрыхтоўкі па маст. спецыяльнасцях у спецыялізаваных сярэдніх і вышэйшых навуч. установах Беларусі. Гл. таксама Ню. М.Л.Цыбульскі.
    АКТАВА (ад лац. octava восьмая) у п а э з і і, страфа з 8 радкоў, рыфмаваных па схеме АбАбАбвв. Першыя 6, у якіх звычайна развіваецца нейкая тэма, аб’яднаны 2 перакрыжаванымі рыфмамі. Два апошнія радкі аб’яднаны сумежнай рыфмай і ўтрымліваюць афарыстычны вывад з таго, пра што гаворыцца ў 6 папярэдніх, ці ўвогуле нечаканы паварот думкі. А. ўзнікла ў італьян. нар. паэзіі, у еўрап. лры дасягнула росквіту ў эпоху Адраджэння. А. напісаны «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Домік у Каломне» А.Пушкіна, «Партрэт» А.Талстога і інш. У бел. паэзіі А. сустракаецца ў Я.Купалы, М.Багдановіча, Н.Гілевіча, П.Труса, Я.Сіпакова і інш.
    Як моцны рэактыў, каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл, Рад раньш нявідных слоў, — так цемень залівае Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл, I праз імглу яго патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл.
    Здароў, радзімыя! Мацней, ясней гарыце I сэрцу аб красе прыроды гаварыце!
    (М.Багдановіч. «Актавы»)
    АКТАВЫЯ КНІГІ, спецыяльныя кнігі ў судах ВКЛ і Польшчы ў 14—18 ст. У ВКЛ афіцыйна ўведзены Статутам ВКЛ 1529. Да сярэдзіны 16 ст. ўсе запісы рабіліся ў адной кнізе паводле часу паступлення спраў у суд. Паводле Статута ВКЛ 1566 зацверджаны земскі і гродскі суды з асобнымі А.к., якія падзяляліся на паточныя (запісваліся скаргі істцоў, пярэчанні адказчыкаў, данясенні судовых чыноўнікаў),
    92
    АКТУАЛЬНАЕ
    запісавыя (запісваліся акты натарыяльнага характару і афіц. дакументы — прывілеі вял. князёў, пастановы соймаў і соймікаў) і дэкрэтавыя (запісваліся судовыя пастановы, працэсуальныя дзеянні суда і бакоў). Трыбуналы, каптуровыя і інш. суды ВКЛ вялі ўласныя А.к. З’яўляюцца каштоўнай гіст. крыніцай. Асн. фонд А.к. Беларусі зберагаецца ў Нац. гіст. архіве Беларусі ў Мінску.
    АКТбіХ, асмагласнік, адна з галоўных богаслужэбных кніг праваслаўнай царквы, якая змяшчае паслядоўнае выкладанне песнапенняў васьмі гласаў. Існуе ў простым (ненатаваным) і пеўчым (натаваным, нотным) відах. Музыка выкладаецца крукавой, квадратнай, лінейнай і сучаснай натацыямі. А. больш ярка, чым інш. богаслужэбныя кнігі, адлюстроўваюць найважнейшыя заканамернасці структурнай арганізацыі сістэмы асмагласся. Ненатаваны рукапісны А. бярэ пачатак у візант. традыцыі выконваць песнапенні ў кожны з 8 дзён Пасхі на асобы глас. У пач. 6 ст. з святочных гімнаў, сгрупаваных па 8 гласаў, сірыйскім патрыярхам Севірам быў складзены збор песень «Актоіх». Аўтарамі песнапенняў А. былі царк. гімнографы
    8—13 ст. Іаан Дамаскін, Феадор Студыт, Іосіф Песнапісец і інш. Натаваныя рукапісныя А. з’явіліся ў канцы 16 ст. 3 гэтага часу на землях ВКЛ пачалося выданне А., якія выходзілі з друкарняў Вільні (Васіля Гарабурды, 1582), Магілёва (Спірыдона Собаля, пасля 1638; брацкай, 1730, 1740, 1754), Куцейна (Собаля, каля 1632; Богаяўленскага манастыра, 1646), перадрукоўваліся і перапісваліся на працягу 17—20 ст., у т.л. ў стараабрадніцкім асяроддзі (у Ветцы). На сённяшні час ненатаваныя і натаваныя А., напісаныя і надрукаваныя ў перыяд ВКЛ і больш позні час, захоўваюцца ў шматлікіх бел., рас., літоўскіх, польск. і інш. музейных і бібліятэчных фондах. Самыя вял. зборы А. у Беларусі (каля 70 кніг, у т.л. ў пераплёце з інш. кнігамі) у Нац. бцы Беларусі, Цэнтр. навук. бцы НАН Беларусі, Веткаўскім музеі нар. творчасці.
    Літ.: Пікарда Г. дэ. Царкоўная музыка на Беларусі, 989—1995. Мінск, 1995; Гусейнова З.М. Октойх нотйрованный: (по матерйалам рукопасей XV—XVII вв.) // Днй славянской пйсьменностн й культуры: матерйалы Всерос. конф. Владйвосток, 1998. Ч. 1; Дожына Н. Спеўная кніга Актоіх на Беларусі
    // Музычная культура Беларусі: пошукі і знаходкі: матэрыялы VII навук. чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай, Мінск, 8—10 крас. 1998 г. Мінск, 1998; Я е ж. Состав й редакцйй певческой кнйгй Октойх на прнмере трех старообрядческнх кодексов йз мйнскйх собранйй // Вопросы музыкознанчя й фнлософйй музыкй. Мйнск, 2003; Бражнйков М.В. Русская певческая палеографйя. СанктПетербург, 2002. Н.І.Дожына.
    АКТУАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА (англ. actual art), наватарскае сучаснае мастацтва ў плане ідэй або тэхн. сродкаў; сукупнасць найноўшых маст. практык арыентаваных на мясцовы і міжнар. маст. працэс і кантэкст. Тэрмін часам выкарыстоўваецца ў якасці сіноніма тэрміна «сучаснае мастацтва», але не тоесны яму па сэнсе (сучаснае мастацтва не абавязкова актуальнае). Уключае творы розных відаў і жанраў, матэрыяльныя аб’екты з розных матэрыялаў, жэсты, сітуацыі, інтанацыі і інш. Пазіцыяніруе яркае, свежае, надзённае, кангеніяльнае (падобнае па складзе, маст. манеры і інш.) мастацтва, якое разбурае стэрэатыпы і з’яўляецца адным з вядучых кірункаў сусв. маст. працэсу. Па характары А.м. вельмі актыўнае, радыкальнае,
    Актоіх: 1 — Куцейна. 1646. Тытульны ліст; 2 — Ветка. Пач. 19 cm. Аркуш 124; 3 — Ветка. 1824. Гытульны ліст.
    93
    АКТЫЎНАЯ
    часам, нават, агрэсіўнае. Існавала ў кожную гіст. эпоху сярод шматлікіх маст. практык і найб. поўна выражала культ. самасвядомасць часу, уключаючы ў сябе адначасова некалькі маст. кірункаў. А.м. ў проціпастаўленні гістарызму вылучаецца адарванасцю ад штодзённай рэальнасці, канкрэтнага асяроддзя, яму ўласціва генерыраванне новых ідэй, канцэпцый, форм. На яго ўплывае развіццё і выкарыстанне новых маст. тэхнік і прыёмаў. М.Л.Цыбульскі. АКТЫЎНАЯ ЛЁКСІКА, частка слоўнікавага складу, якая актыўна ўжываецца носьбітамі сучаснай мовы незалежна ад іх узросту, прафесіі і веравызнання ва ўсіх сферах жыцця грамадства і абазначае сацыяльна істотныя паняцці, прадметы і з’явы («чалавек», «дарога», «хлеб», «кніга», «белы», «ісці», «два», «з» і інш.). А.л. проціпастаўляецца пасіўнай лексіцы. Найб. пашыранымі словамі ва ўсіх мовах свету з’яўляюцца агульнанар. лексічныя адзінкі, якія абслугоўваюць паўсядзённую моўную дзейнасць ва ўсіх сферах зносін: назвы асоб (паводле роднасці і сваяцтва, прафесіі, сац. адносін), частак цела чалавека, жылля, прамежкаў часу, раслін, рыб, жывёл і птушак, адзення, ежы, колераў і г.д. Як правіла, А.л. вызначаецца развітай сістэмай значэнняў, адноснай стабільнасцю свайго фонду, a таксама высокай спалучальнасцю і словаўтваральнай актыўнасцю. Крытэрыем актыўнасці/пасіўнасці асобных слоў у мове з’яўляецца іх пазіцыя ў частотных слоўніках, якая выводзіцца з дапамогай метадаў лінгв. статыстыкі і сацыялінгвістыкі.
    Літ.: Лексікалогія беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994; Рагаўцоў В.І. Уводзіны ў мовазнаўства. Магілёў, 2004. Дз.В.Дзятко. АКТЙТ, тое, што васьмірадкоўе.
    АКЎЛАЎ Валянцін Леанідавіч (н. 31.1.1936, в. Троіцкае, Малдова), беларускі філосаф. Др філас. навук (1984), праф. (1985). Скончыў Кішынёўскі унт (1960). Настаўнічаў. 3
    1964 працаваў у Кішынёўскім інце мастацтваў, з 1970 — у Краснадарскім політэхн. інце, у 1972—77 — у Краснадарскім крайкоме КПСС. 3 1979 у Мінскім лінгв. унце (з 1983 заг. кафедры). Працы па праблемах анталогіі і тэорыі пазнання, эстэтыкі, логікі і метадалогіі, філасофіі дзяржавы і права.