Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
старэйшага пакалення (В.Грамыка, М.Данцыг, М.Савіцкі і інш.). Акадэмічны малюнак і жывапіс выкладаюцца ў спецыялізаваных маст. навуч. установах. Захаванню і развіццю лепшых еўрап. і айчынных традыцый А. ў прафес. творчасці бел. мастакоў спрыяюць Творчыя акадэмічныя майстэрні. Я.Ф.Шунейка.
АКАДЭМІЧНАЕ ВЫДАННЕ, 1) выданне, якое ўтрымлівае навукова падрыхтаваны, дакладна вывераны тэкст з варыянтамі, рэдакцыямі, дакум. крыніцамі, падрабязнымі каментарыямі, навук.даведачным апаратам і інш. А.в. вызначаецца паўнатой складу, выверкай тэксту. Да А.в. належаць найб. поўныя зборы твораў класікаў сусв. лры, навукі і грамадскай думкі. Напр., у 1995—2003 НАН Беларусі выдадзены Поўны збортвораў Я.Купалы (т. 1—9), у 2007—08 — Поўны збор твораў В.ДунінаМарцінкевіча (т. 1—2); у 2007 выдва «Беларуская навука» пачало выданне Поўнага збору твораў Я.Коласа ў 20 тамах. 2) Выданні акадэмій. А.А.Суша.
АКАДЭМІЧНЫ ЛЁТАПІС, помнік беларускалітоўскага летапісання 16 ст., спіс 2й рэдакцыі Беларускалітоўскага летапісу 1446. Паводле складу і тэксту блізкі да Супрасльскагалетапісу. У А.л. уваходзяць скарочаны агульнарус. летапіс, Смаленскаяхроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадовыя запісы за 1432—46 і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Ва ўрыўках збераглася частка па гісторыі Маскоўскай Русі 14 — 1й трэці 15 ст. (пачынаецца са звестак 1339, згублены лісты з запісамі падзей 13731414 і 141827). He захаваліся пачатковая частка, прысвечаная гісторыі Кіеўскай Русі, і «Аповесць пра Падолле», што была змешчана ў канцы рукапісу. Тэкст бел.літоўскага летапісу 1446 месцамі перададзены недакладна, з памылкамі. У бцы Pac. АН у СанктПецярбургу (адсюль назва) захоўваецца рукапісны зборнік сярэдзіны 16 ст., у склад якога ўваходзіць летапіс. А.л.
82
АКАДЭМІЯ
апублікаваны ў 17м (1907) і 35м (1980) тамах Поўнага збору рус. летаПІсаў. В.А. Чамярыцкі.
АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР, ганаровае званне, якое з 1919 прысвойваецца буйнейшым тэатрам, чыя дзейнасць засн. на трывалых традыцыях, a творчасць уплывае на станаўленне і развіццё нац. культуры. У 1921 распрацавана палажэнне аб бел. акадэмічным нац. тэатры. Званне А.т. было прысвоена Бел. дзярж. тэатру (ёсць у дакументах 1922, пасля ў дачыненні да яго не ўжывалася). У 1955 званне А.т. нанава прысвоена Бел. тэатру імя Я.Купалы (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), у 1964 — яго ўдастоены Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь), у 1977 — Бел. тэатр імя Я.Коласа (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа), у 1994 — Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны іпэатр імя М.Горкага), у 2009 — Брэсцкі тэатр драмы і музыкі (цяпер Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы) і Бел. дзярж. муз. тэатр (цяпер Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр'). К. М. Князева. АКАДЗМІЯ (грэч. Akademia), назва навуковых, навучальных, асветных, мастацкіх устаноў і тваў. Тэрмін паходзіць ад імя стараж.грэч. міфічнага героя Акадэма, у гонар якога былі названы свяшчэнныя сады, дзе Платон каля 387 да н.э. заснаваў філас. школу. У сярэдневякоўі ў Еўропе і ў арабскіх краінах узніклі А. як навуковыя і навуч. ўстановы. У 15— 16 ст. гэта назва замацавалася ў Італіі за рознымі твамі, якія вывучалі мову 1 лру. 3 2й пал. 17 ст. пачалі ствараць А. як навук. цэнтры (Акадэміі навук): Парыжская АН (1666), АН у Берліне (1700), Пецярбургская АН (1724), Pac. А. (Пецярбург, 1783).
Старэйшая А. натэр. БеларусііЛітвы — ВНУ Віленская А. — засн. ў 1579
(з 1781 Гал. школа ВКЛ, у 1803—32 — Віленскі унт). У 1775—81 існавала Гродзенская мед. А., на чале якой быў франц. хірург і анатам Ж.Э.Жылібер; у 1812—20 — полацкая А. У 1840 у маёнтку ГорыГоркі засн. першая ў Беларусі вышэйшая с.г. навуч. ўстанова — Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія. У 1929 засн. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. У 1957—61 у Мінску існавала А. с.г. навук БССР, у 1992—2003 А. агр. навук Рэспублікі Беларусь. У пач. 1990х гг. статус А. атрымалі некаторыя спец. ВНУ (напр., Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны і г.д.).
АКАД^МІЯ КІРАВАННЯ п р ы Прэзідэнце Рэспублікі Бел а р у с ь, дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова і галаўная ўстанова адукацыі ў сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы кіравання. Створана ў 1991 у Мінску як Акадэмія кіравання пры CM БССР, сучасная назва і статус з 1995. У складзе акадэміі дзейнічаюць інты: дзярж. службы (фты падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў), кіруючых кадраў (фты кіравання, інавацыйнай падрыхтоўкі, давузаўскай падрыхтоўкі), НДІ тэорыі і практыкі дзярж. кіравання (у яго складзе цэнтры: даследавання дзярж. кіравання, даследавання дзярж. кадравай палітыкі, адукац. тэхналогій, навук.метадычнага суправаджэння аўтаматызаваныхінфармацыйныхсістэм «Рэзерв»); цэнтры: інфармацыйных тэхналогій, міжнар. супрацоўніцтва і адукац. праграм, выхаваўчай работы і маладзёжных ініцыятыў, сац.псіхал. работы, рэд.выдавецкі, прэсцэнтр; бібліятэка. Прымае да абароны кандыдацкія і доктарскія дысертацыі па паліт. і эканам. навуках; аспірантура (з 1991), дактарантура (з 1993). Выдае навук.практычны час. «Проблемы управлення» (з 2001), газ. «Зеркало» (з 2002).
АКАДЙМІЯ МІНІСЙРСТВАЎНЎТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПЎБЛІКІБЕЛАРЎСЬ, дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Засн. ў 1976 як Мінская вышэйшая школа Мінва ўнутраных спраў (МУС) СССР на базе завочнага фта (з 1958) Маскоўскай вышэйшай школы МУС СССР, з 1992 Акадэмія міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь, з 1995 сучасная назва. Рыхтуе спецыялістаў па правазнаўстве, эканам. праве, судовай экспертызе. У 2009/10 навуч. годзе фты: міліцыі, следчаэкспертны, крымінальнавыканаўчы; навук,пед.; завочнага навучання, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў; права, падрыхтоўкі да ВНУ і прафес.арыентацыйнай работы. Прымае да абароны кандыдацкія дысертацыі. 3 2001 дзейнічае аўтаматызаваная бібліятэчная сістэма. У 2007 адкрыты Міжнар. навуч. цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Дзейнічае музей крыміналістыкі.
АКАДЭМІЯ ПАСЛЯДЬІПЛОМНАЙ АДУКАЦЫІ М і н істэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Створанаў 1956 у Мінскуяк Рэсп. інт павышэння кваліфікацыі кадраў нар. адукацыі шляхам зліцця Рэсп. курсавой базы (засн. ў 1955) і Мінскага пед. вучылішча для аказання метадычнай дапамогі абл. пед. інтам, кіраўнікам школ і настаўнікам у павышэнні якасці вучэбнага працэсу. 3 1964 Рэсп. інт удасканалення настаўнікаў, з 1992 Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, з 1997 сучасная назва. У 2009 у структуры ўстановы 4 фты, 4 цэнтры, 8 кафедр, аспірантура (з 1993), бібліятэка. Акадэмія — галаўная ўстанова адукацыі, якая забяспечвае павышэнне кваліфікацыі пед. і кіруючых кадраў рэгіянальных інтаў развіцця адукацыі, агульнай сярэдняй, дашкольнай, спец. адукацыі,
83
АКАЗІЯНАЛІЗМЫ
пазашкольнага выхавання і навучання; навук.практычны, інфармацыйнааналітычны і каардынуючы цэнтр сістэмы павышэння кваліфікацыі. На базе акадэміі праводзяцца рэсп. і міжнар. навук.практычныя канферэнцыі, конкурсы прафес. майстэрства педагогаў, рэсп. метадычныя выстаўкі. Ажыццяўляецца метадычнае і арганізацыйнаезабеспячэннепадрыхтоўкі і ўдзелу зборных каманд школьнікаў Рэспублікі Беларусь у міжнар. алімпіядах. Працуе клуб «Хрустальны журавель», які аб’ядноўвае лаўрэатаў і пераможцаў рэсп. конкурсу прафес. майстэрства педагогаў «Настаўнік года». А.І. Таўгень.
АКАЗІЯНАЛІЗМЫ (адлац. occasionalis выпадковы), індывідуальнастылістычныя, аўтарскія новаўтварэнні, якія ўзнікаюць пад уплывам кантэксту, канкрэтнай маўленчай сітуацыі. А. ствараюцца паводле прадуктыўных/непрадуктыўных мадэлей літ. мовы на базе ўжо існуючых адзінак і характарызуюцца павышанай выразнасцю («У белых далях застагналі снежнарукія вятры». М.Багун; «Газетная кампанія, узнятая супраць мяне Лінам, выклікала ультрафіялетавы настрой». А.Мрый). Аказіянальныя словы з’яўляюцца пераважна вынікам індывід. словатворчасці і дэманструюць патэнцыяльныя магчымасці моўнай сістэмы («скурганіць», «небазор», «прасветач»—Я. Купала, «светазор», «вольнаплынны», «цемнакрыліць» — Я.Колас, «русакудры», «ціхакрылы», «буйнавіры» — Ю.Таўбін і інш.), аднак многія з іх становяцца здабыткам нац. мовы і пераходзяць у актыўны слоўнікавы склад («прохаладзь», «сумота», «цемрадзь» — Я.Колас, «адлюстроўваць», «дабрабыт», «мілагучны», «ажыццяўленне»—У.Дубоўка, іінш.). У бел. лінгвістыцы даследаванні А. прадстаўлены працамі Г.І.Басавай, У.А.Бобрыка, М.С.Васілеўскага, І.П.Казейкі, М.Р.Прыгодзіча, М.В.Шабовіча і інш.
Літ:. Лексікалогія беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994; Шабовіч
М.В. Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20х гг. XX ст. Мінск, 2004. Дз.В.Дзятко.
АКАЗІЯНАЛЬНЫЯ АБРАДЫ. традыцыйныя абрады, якія праводзіліся ў выпадку ўзнікнення сітуацый, выкліканых парушэннем звыклага жыцця, з прычыны вострай неабходнасці яе змянення. Да іх адносяцца: абрады выклікання дажджу (сімвалічнае аранне або баранаванне вадаёма, які высах, дарогі, забіванне жабы, вужа, рака, разбурэнне мурашніка і г.д.), заклінання марозу; абрады, накіраваныя на суцішэнне ці прадухіленне граду, навальніцы, пажару, распаўсюджвання хваробы, і г.д. У часы язычніцтва абрадавымі сродкамі выступалі розныя матэрыяльныя рэчы, абрадавая ежа, вада, жывёлы і птушкі. Падчас правядзення А.а. чалавек звяртаўся да прыродных сіл і стыхій, чытаў пэўныя магічныя тэксты і выконваў дзеянні. Пасля прыходу хрысціянства абрадавыя элементы дапоўніліся царк. атрыбутамі і тэкстамі, што садзейнічала развіццю аказіянальнай абраднасці ў новых сац. умовах. Некаторыя з А.а. і паэт. твораў з цягам часу трансфармаваліся ў дзіцячыя песні, гульні і інш. жанры фальклору. Існуе шмат дзіцячых заклічкаў і прыгаворак з архаічнымі зачынамі. Напр., «Дожджык, дожджык, секані (сыпані, прыпусці, перастань)...», «Сонца, сонца, выблесні ў аконца!», «Соўнушкаядрушка, выблесні, выгляні!».