• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АЗЁРСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ГУЛЬНІ «АНФАС». Створаны ў 1996 у в. Азёры Гродзенскага рна пры сельскім Доме культуры як тэатр. гурток. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі Л.Л.Урбаш і Л.М.Жук. Асн. кірунак творчасці — арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва і развіццё традыцый нар. гумару. У рэпертуары: праграмы «Ён і Яна», «Ваша вялікасць Жанчына»,
    для моладзі «Жаніх года», «Дзень Святога Валянціна», «Міс года», «Я салдат, мама», для старэйшага пакалення «Ад усёй душы», «Дзякуй Богу за цябе!», «Мае гады — маё багацце», мініяцюр «Азёры шуткуюць», «Афіцэрскі танец», забаўляльнагумарыст. «Не радзіся прыгожай на ГНТ2» (пародыя на вядомы рас. тэлесерыял) і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2004, 2006), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), 1 гаадкрытагафестывалютэатр. творчасці (в. Верцялішкі Гродзенскага рна, 2006), абл. і раённых аглядаўконкурсаў, канцэртных праграм, свят гарадоў і інш. Л.Л.Урбаш. АЗЁРЦЫ, вёска ў Талачынскім рне. За 6 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Талачын на лініі Мінск—Орша, 115 км ад Віцебска, на аўтадарозе Мінск— Масква. Цэнтр Азерацкага с/с. 287 гаспадарак, 704 ж. (2009).
    3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Талачынскага рна. Да 26.7.1930 уАршанскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 базавая школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
    АЗЁРШЧЫНА, вёска ў Рэчыцкім рне, на р. Ведрыч пры яе ўпадзенні ў Дняпро. За 4 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца на лініі Калінкавічы— Гомель, 54 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Светлагорск—Рэчыца. Цэнтр Азершчынскага с/с. 1790 гаспадарак, 4725 ж. (2009).
    Вядома з пач. 18 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Ровенскаслабодскай воласці, 173двары, 1139 ж. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Рэчыцкага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 Гомельскай (да 26.7.1930) акруг, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з
    76
    АЗНАЧЭННЕ
    жн. 1941 да ліст. 1943 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 2 дзіцячыя сады, 2 сярэднія, муз. і коннаспарт. школы, 2 сельскія клубы, Дом культуры, Цэнтр адпачынку і вольнага часу, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, 2 аддз. сувязі і «Беларусбанка», 5 магазінаў, 2 кафэ; царква Ефрасінні Полацкай (1994). Курган Славы, брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — паселішча.
    АЗЁРШЧЫНСКІ НАРОДНЫ ХОР Створаны ў 1936 у в. Азершчына Рэчыцкага рна з сямейнага гуртка Лапаціных, дзейнічае пры сельскім Доме культуры. У 1963 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік ТК.Лапаціна, кіраўнікі М.П.Сакалоў (з 1954), Ф.К.Бялко (з 1983). У складзе хору 25 чал. Асн. кірунак дзейнасці — выкарыстанне напеваў традыц. паходжання і распеў іх у стылі шматгалосага палескага спеву з падводкай. У рэпертуары песні бел. нар., бел. кампазітараў і складзеныя ў самім хоры, у т.л. «За Азершчынай палі залатыя», «Прыязджайце да нас», «Дняпро», «Ой, у полі крынічанька», «Каліна караніста», «Ой, зімушказіма», «Дзед і баба», «Сіня мора ўсхвалявалася» і інш. Калектыў — удзельнік 1й Дэкады бел. мастацтва (1940) і Сусв. фестывалю моладзі і студэнтаў (1957) у Маскве; лаўрэат і дыпламант Рэсп. агляду маст. самадзейнасці (1937), Дэкады бел. мастацтва (1965) у Мінску. Прымаўудзел у фестывалі газ. «Праўда» ў Маскве (1991). Удзельнічае ў вясковых і раённых святах. Т.М.Бабіч.
    АЗЁРЫ, вёска ў Гродзенскім рне, на паўд. беразе воз. Белае. За 25 км на У ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Жытомля на лініі Гродна—Ліда, аўтадарогай звязана з Гроднам. Цэнтр Азёрскага с/с. 968 гаспадарак, 2772 ж. (2009).
    Вядомы з 1398 як уладанне вял. князя літоўскага Вітаўта. 3 15 ст. мястэчка, цэнтр воласці ў Гродзенскім
    Выступаюць удзельнікі Азершчынскага народнага хору.
    павеце. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 у Гродзенскім павеце Гродзенскай губ. У 1897 у А. 3283 ж., царква, касцёл, сінагога. У 1921—39 у складзе Польшчы, мястэчка ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтрсельсавета Скідзельскага рна Беластоцкай, з 20.9.1944 Гродзенскай абласцей. У Вял. Айч. вайнузчэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У ліп. 1942 партызаны і падпольшчыкі разграмілі тут гітлераўскі гарнізон. 3 25.12.1962 цэнтр сельсавета Гродзенскага рна.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, школаінтэрнат, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», гандлёвы цэнтр, 3 магазіны; касцёл Хрыста Валадара (1990я гг.). Брацкая магіла сав. воінаў якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — сядзіба (1770—80я гг.), Святадухаўская царква (1866). Археал. помнікі: курганны могільнік, 2 стаянкі эпох позняга палеаліту і мезаліту.
    АЗІНА (да 1975 Белае), вёска ў Полацкім рне. За 18 км на ПнЗ ад г. Полацк, 5 км ад чыг. ст. Баравуха 1 на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 115 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Полацкам. Цэнтр Азінскага с/с. 296 гаспадарак, 576 ж. (2009).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1886 сяло ў Замшанскай воласці Полацкага павета, 13 двароў, 120 ж., царква, 2 кірмашы штогод. 3 21.8.1925 цэнтр сельсавета Полацкага рна. Да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая Marina сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АЗНАЧЭННЕ ў граматыцы, даданы член сказа, які абазначае прыкмету, якасць або ўласцівасць прадмета і тлумачыць назоўнік або
    77
    АЗЯМБЛОЎСКІ
    субстантываванае слова. Паміж А. і азначаемым словам усталёўваюцца атрыбутыўныя адносіны. Адрозніваюць А. марфалагізаваныя, выражаныя прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, парадкавымі лічэбнікамі, абагульненаякаснымі займеннікамі інемарфалагізаваныя —склонавымі формамі назоўнікаў, інфінітывамі, прыслоўямі. Паводле сувязі з азначаемым словам вылучаюць дапасаваныя — марфалагізаваныя А., якія маюць той жа род, лік і склон, што і азначаемае слова («шумны бор», «мой каханы»), і недапасаваныя — немарфалагізаваныя А., якія звязваюцца з азначаемымі словамі сувяззю кіравання або прымыкання («іх галасы», «раман Караткевіча», «сусед па пакоі»). Разнавіднасцю А. з’яўляецца прыдатак — другое найменне прадмета, названага азначаемым назоўнікам («хлопецбеларус»).
    Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мінск, 1986; Рагаўцоў В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў (дыскусійныя пытанні). Мінск, 2001; Рамза Т.Р. Сінтаксіс: тэарэтычны курс. Мінск, 2006.
    Дз.В.Дзятко.
    АЗЯМБЛОЎСКІ Юзаф (каля 1804, Мінск — 27.8.1878), беларускі мастакграфік. У пач. 1830хгг. вучыўсяў Я.Рустэма. Творчасць звязана з маст. жыццём Літвы і Беларусі. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ф.Бохвіц, Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ю.Струміла, Я.Шымлер і інш. Сярод твораў: пейзажы, віды літоўскіх (у т.л. Вільні) і бел. гарадоў, жанравыя замалёўкі, партрэты (Я.Рустэма, Ю.Франка, вял. князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста і інш.). Літаграфія А. «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб», 1840я гг.) высока адзначана А.Герцэнам у працы «Хрышчоная ўласнасць» (1853), выкарыстоўвалася А.Міцкевічам у лекцыях для ілюстрацыі праблемы прыгоннага права ў Расіі. Арыгінал і варыянт літаграфіі (выд. парыжскай фірмай Лемерсье) захоўваюцца ў музеі А.Міцкевіча ў Парыжы.
    АЗЯРАНЫ, вёска ў Жыткавіцкім рне, на р. Сцвіга. За 29 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жыткавічы на лініі Лунінец—Калінкавічы, 262 км ад Гомеля, на аўтадарозе Тураў—Лельчыцы. Цэнтр Азяранскага с/с. 250 гаспадарак, 557 ж. (2009).
    Вядомы з 18 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло ў Тураўскай воласці, 57 двароў, 372 ж., царква, царк.прыходская школа, лясніцтва. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Тураўскага рна Мазырскай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935), з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. 3 17.4.1962 у Жыткавіцкім рне. У Вял. Айч. вайну з ліп.—жн. 1941 да 30.6.1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У жн. 1941 гітлераўцы спалілі тут 129 двароў, знішчылі 30 ж. Пасля вайны вёска адноўлена.
    У 2009 сярэдняя школасад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі — 2 селішчы ранняга жалезнага веку.
    АЗЯРАНЫ, вёска ў Рагачоўскім рне. За 34 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 155 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Бабруйск—Рагачоў. Цэнтр Азяранскага с/с. 213 гаспадарак, 512 ж. (2009).
    Вядомы з 15 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1909 сяло ў Ціхініцкай воласці, 167 двароў, 1141 ж., царква, прыходскае вучылішча, 3 крамы, магазін, піцейны дом. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Рагачоўскага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да чэрв. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1942 гітлераўцы спалілі тут 282 двары,
    Азярніцкая Мікалаеўская царква.
    знішчылі 62 ж. У 1944 карнікі зноў спалілі вёску і загубілі 115 ж. Пасля вайны адноўлена.
    У 2009 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча і 2 курганныя могільнікі.
    АЗЯРНІЦА, вёскаўСлонімскім рне. За 34 км на 3 ад Слоніма, 2 км ад чыг. ст. Азярніца на лініі Баранавічы— Ваўкавыск, 180 км ад Гродна, аўтадарогай звязана са Слонімам. Цэнтр Азярніцкага с/с. 181 гаспадарка, 415 ж. (2009).