• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Абеліск у Азарыцкім мемарыялыіым комплексе.
    Мемарыяльная дошка ў Азарыцкілі мемарыяльным комплексе.
    70
    АЗГУР
    ры архіт.скульпт. кампазіцыі гранёны абеліск на кубічным пастаменце. 3 абодвух бакоў ад яго плоскія бетонныя стэлы з мемар. дошкамі, арачнымі нішамі, а таксама выявамі салдата і жанчыны, партызана і дзяўчынкі. П’едэсталы дэкарыраваны паясамі гірляндаў. У 1991 комплекс рэканструяваны.
    АЗАРЫЦКІ ЦЭНТР ВОЛЬНАГА ЧАСУ. Створаны ў 1920 у г.п. Азарычы Калінкавіцкага рна ў будынку б. царквы як клуб. 3 1924 раённы клуб, пры якім адкрыты краязнаўчы музей. 3 1960 — гарпасялковы Дом культуры. 3 1991 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 110 м2, колькасць пасадачных месцаў — 410. У Цэнтры дзейнічаюць 13 клубных фарміраванняў, з іх 10 гурткоў маст. самадзейнасці. Калектыў А.ц.в.ч. прымае ўдзел у мясц., раённых, абл. мерапрыемствах: выстаўках, конкурсах, аглядах, фестывалях.
    АЗАРЫЧЫ, гарадскі пасёлак у Калінкавіцкім рне, на р. Віша. За 42 км на Пн ад г. Калінкавічы, 22 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, на аўтадарозе Калінкавічы— Бабруйск. Цэнтр Азарыцкага пасялковага Савета. 1,5 тыс. ж. (2009).
    У сярэдзіне 16 ст. вёска, у Мазырскім павеце ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1897 мястэчка, центр воласці, 1338 ж., бальніца, нар. вучылішча, аддз. сувязі. 3 20.8.1924 цэнтр Азарыцкіх сельсавета і раёна Мазырскай акругі (да 26.7.1930). 3 25.7.1931 у Мазырскім рне, з 12.2.1935 цэнтр Даманавіцкага рна, з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай, з 17.11.1959 у Гомельскай абласцях. 3 27.9.1938 вёска. У Вял. Айч. вайну з ліст. 1941 да студз. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі каля вёскі 3 лагеры смерці. 3 17.11.1959 гар. пасёлак і цэнтр пасялковага Савета. 323.1.1960 у Калінкавіцкім рне.
    У 2009 сярэдняя школа, школаінтэрнат для дзяцей з асаблівасця
    мі парушэння разумовага развіцця, філіял Ліпаўскай муз. школы, Цэнтр вольнага часу, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, стадыён, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. комплекс наўшанаванне памяці вязняў Азарыцкіх лагераў смерці.
    АЗАРЙВІЧЫ, Аз а р э в і ч а в ы, сям’я беларускіх і рускіх акцёраў 18—19 ст.
    П е л а г е я (сцэнічны псеўд. Ж ы вакіна; ?, Шклоў — ?), артыстка балета. Вучылася ў балетмайстра Марыядзіні. Вядучая танцоўшчыца балета Шклоўскага тэатра Зорыча (да 1799 прыгонная «дансёрка»). У 1799 адпушчана на волю, з 1800 выступала на пецярбургскай, потым да 1812 на маскоўскай сцэнах. Маці вядомага рус. драм. акцёра В.І.Жывакіні.
    Кацярына Лук’янаўна(?, Шклоў — пасля 1870), артыстка балета. Пляменніца Пелагеі, маці Надзеі і Марыі. Вучаніца балетмайстра М.Пранчынскага. Да 1799 вядучая танцоўшчыца Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 перададзена дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў. У 1802 адпушчана на волю.
    Надзея Апалонаўна (сцэнічныпсеўд. Азарэвіч1я,па мужу Навіцкая; каля 1802, СанктПецярбург—?), артысткабалетаідрамы. Вучылася ў драматурга і тэатр. педагога А.Шахаўскога. У 1821—27 выступала на пецярбургскай імператарскай сцэне. Вядома як першая пантамімная танцоўшчыца.
    Марыя Апалонаўна (сцэнічны псеўд. Азарэвіч 2я; 1804, Санкт Пецярбург—14.11.1888) ,драматычная актрыса. Вучаніца А.Шахаўскога і К.Сямёнавай. У 1821—43 выступала на пецярбургскай імператарскай, потым маскоўскай сцэнах. Першая выканаўца ролі Лізы ў спектаклі «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (паст. 1831).
    Літ.: Мехаў У. Далучэнне. Мінск, 1992.
    АЗБУКОЎНІКІ, старажытныя ўсходнеславянскія даведнікі энцыклапедычнага характару, складзеныя па алфавітным прынцыпе. Узніклі ў 12 ст. У асобы слоўнікавы тып сфарміраваліся ў 2й пал. 16—17 ст., калі атрымалі пашырэнне т.зв. вучэбныя А., што складаліся з азбукі са складамі і пропісямі, сціслых граматычных, гіст. і рэліг.павучальных звестак. Першым друкаваным А. стаў слоўнік Лаўрэнція Зізанія «Лексмсь смречь реченмя вькратьце стьбранны м мз славянскаго языка на простый русскмй дмялекть мстолкованы» (1596). А. прызначаліся гал. чынам для тлумачэння незразумелай лексікі ўтэкстах Святога Пісання і навучання грамаце. Словы ў А. падаваліся па алфавіце, указваліся іх паходжанне, пераклад і тлумачэнне. Многія слоўнікавыя артыкулы ўтрымлівалі звесткі па гісторыі, прыродазнаўстве, касмаграфіі. У А. сумяшчаліся задачы будучых тлумачальных, арфаграфічных, этымалагічных, энцыклапедычных слоўнікаў, а таксама слоўнікаў іншамоўнай лексікі. Прыкладам бел. А. з’яўляецца «Тлумачэнне імёнам па алфавіце» (17 ст.). Да нашага часу дайшлі больш за 200 А., у асн. копій і перапрацовак, якія выконваліся да 18 ст. Дз.В.Дзятко.
    АЗПНАВІЧЫ, вёска ў Слонімскім рне. За 12 км на ПдЗ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Слонім на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, 180 км ад Гродна, на аўтадарозе Слонім—Ружаны. Цэнтр Азгінавіцкага с/с. 39 гаспадарак, 68 ж. (2009).
    3 22.7.1966 цэнтр сельсавета. У 2009 магазін. Археал. помнік — селішча 1гатыс. н.э.
    АЗГЎР Заір Ісакавіч (15.1.1908, в. Маўчаны Сенненскага рна — 18.2.1995), беларускі скульптар. Нар. мастак Беларусі (1944), нар. мастак СССР (1973). Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1939). Засл. дзеяч мастацтваўДагестана (1960). Чл. Акадэміі мастацтваў СССР (1958). Герой Сац. Працы (1978). Вучыўся ў Віцебскім маст.
    71
    АЗДАМІЦКАЯ
    тэхнікуме (1922—25), Ленінградскім вышэйшым (1925—28) і Кіеўскім маст. (1928—29) інтах. 3 1980 кіраваў Творчай майстэрняй скульптуры ў Мінску. Працаваў у галіне станковай і манумент. скульптуры, прыхільнік строгай рэаліст. формы. У канцы 1920х — 1930я гг. стварыў партрэты сучаснікаў (З.Бядулі, А.М.Бразера, Л.П.Александроўскай і інш.). Аўтар галерэі партрэтаў удзельнікаў Вял. Айч. вайны — Герояў Сав. Саюза (М.Ф.Гастэлы, 1942; П.Ф.Патоцкай, М.П.Шмырова, абодва 1943, і інш.). Стварыў серыі партрэтаў Герояў Сац. Працы і дзеячаў бел. лры і мастацтва, у т.л. Цёткі (А.Пашкевіч), Ф.Скарыны (абодва 1947),
    К.Крапівы і С.І.Селіханава (абодва 1949), Ф.Багушэвіча (1959), Міколы Гусоўскага (1980), а таксама помнікбюст Я.Купалу (1953), помнік Я.Коласу (1972) у Мінску, рэльеф «Слава загінуўшым героям» на Мануменце Перамогі ў Мінску (1954) і інш. Сярод інш. манумент. работ: помнікібюсты С.І.Грыцаўцу (1951) і Ф.Э.Дзяржынскаму (1953) у Мінску, В.І.Талашу ў г. Петрыкаў (1951), помнік П.М. Машэраву ў г. Віцебск (1981) і інш. Аўтар публіцыст. твораў па праблемах выяўл. мастацтва і мемуараў «Незабыўнае» (1962), «Тое, што помніцца...» (кн. 1—5, 1977—94). 3 1996 дзейнічае Мемар. музеймайстэрня З.Азгура. У 2008 выпушчана ў абарачэнне памятная манета «З.Азгур. 100 год». Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948.
    Літ.: Е р о х н н Р. Ннтонацня вздоха: беседы, очеркн, россыпь. Мннск, 2005; Заір Ісакавіч Азгур (1908—1005): этапы лёсу // Полымя. 2007. № 8.
    З.Азгур. П.Ф.Патоцкая. Партызанка. 1943.
    АЗДАМІЦКАЯ ТРОіЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю з рысамі мадэрну ў в. Аздамічы Столінскага рна. Пабудавана ў 1893 з дрэва на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з рызніцай і ахвярнікам, трапезная і прытворзваніца (васьмеярык на чацверыку). Асн. аб’ём накрыты шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным
    Аздалііцкая Троіцкая царква.
    3ярусным барабане ў завяршэнні. Сцены звонку гарызантальна ашаляваны (цокаль — вертыкальна), аконныя праёмы прамавугольныя адзінарныя і строеныя. Храм аздоблены вуглавымі лапаткамі са стылізаванымі капітэлямі, крыжовымі люкарнамі. У інтэр’еры абраз «Святы Мікалай» (19 ст.). Царква дзейнічае.
    АЗДЗЁЛІНА, вёска ў Гомельскім рне. За 16 км на ПнЗ ад Гомеля, 9 км ад чыг. ст. Лазурная на лініі Жлобін—Гомель, аўтадарогай звязана з Гомелем. Цэнтр Аздзелінскага с/с. 168 гаспадарак, 470 ж. (2009).
    Вядома з 18 ст. як вёска ў ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губ. У 1897 вёска, 162 двары, 1254 ж., магазін, нар. вучылішча, карчма. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Уваравіцкага, з 17.4.1962 Гомельскага рнаў. Да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да ліст. 1943 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 дзіцячы сад, базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Археал. помнік — гарадзішча.
    12
    АЗЁМША
    АЗДЗЯЦІЧЫ, вёска ў Барысаўскім рне. За 42 км на ПдУ ад г. Барысаў, 30 км ад чыг. ст. Навасады на лініі Мінск—Орша, 130 км ад Мінска, на аўтадарозе Барысаў—Чэрнеўка. Цэнтр Аздзяціцкага с/с. 291 гаспадарка, 687 ж. (2009).
    У пач. 19 ст. сяло ў Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1897 у Вяляціцкай воласці, 209 двароў, 1509 ж., нар. вучылішча, піцейны дом, магазін, царква. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Барысаўскага рна Барысаўскай, з 9.6.1927 Мінскай акруг, з 20.2.1938 Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну зліп. 1941 дачэрв. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі і «Беларусбанка». Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча і 2 курганныя могільнікі.
    АЗЕЛЯНЁННЕ, комплекс мерапрыемстваў па стварэнні і выкарыстанні зялёных насаджэнняў у мэтах паляпшэння асяроддзя жыццядзейнасці насельніцтва. Зялёныя насаджэнні ўзбагачаюць паветраны басейн кіслародам, паглынаючы вуглякіслы газ, садзейнічаюць памяншэнню канцэнтрацыі шкодных рэчываў у паветры, затрымліваюць пыл і аэразолі, зніжаюць узровень шуму, паляпшаюць мікраклімат, уплываюць на цеплавы рэжым, вілыотнасць, рух паветра, a таксама паляпшаюць кампазіцыйнапрасторавыя якасці горада за кошт уключэння ў архіт. ансамблі. А. нас. пунктаў падзяляецца на 3 асн. катэгорыі: агульнага выкарыстання (выконваюць пераважна рэкрэацыйную функцыю — паркі, скверы, бульвары і інш.), абмежаванага выкарыстання (азеляняльныя ўчасткі ў жыллёвай застройцы, на прам., навуч., мед., адм., спарт. тэр. і інш.) і спец. прызначэння (вода, гука, ветраахоўныя, зялёныя насаджэнні берагаўмацавання, санітарнаахоўных зон прам. прадпрыемстваў і могілак, дэкар. гадавальнікі).