• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Марфалогія. Мінск, 1962; Кароткая граматыка беларускай мовы. Ч. 1. Фаналогія. Марфалогія. Марфаналогія. Мінск, 2007. Дз.В.Дзятко. АДЫНЁЦ (Odyniec) Антон Эдвард (псеўд. Інацэнты Старушкевіч; 25.1.1804, в. Гяйстуны Ашмянскага рна — 15.1.1885), польскі паэт, перакладчык, мемуарыст. Скончыў Віленскі унт (1823). У Вільні пасябраваў з Х.Дамейкам, Т.Занам, \.Міцкевічам, Я.Чачотам і інш. У 1821 стаў членам тва філарэтаў, напісаў «Песню філарэтаў» (яе пераробка — «Песня» Ф.Багушэвіча). У
    1823—24 арыштаваны па справе тва. 3 1838 у Вільні, у 1841—59 рэд. газ. «Внленскнй вестннк». Падарожнічаў па Зах. Еўропе, у 1888 з І.Дамейкам наведаў Беларусь. Аўтар зб. «Паэтычныя творы» (т. 1—2, 1825—26), мемуарных«Пісьмаўзпадарожжа»(1875— 78), вершаваных драм, у т.л. «Барбара Радзівілаўна» і інш. Перакладаў на польск. мову творы Дж.Г.Байрана, А.Пушкіна, Ф.Шылера і інш.
    АДЫЧНАЯ СТРАФА, від 10радковай страфы. Ужывалася ў паэзіі 16—17 ст. у Францыі, потым у Германіі і Расіі, дзе ў 18 ст. была традыц. для ўрачыстых одаў. А.с. — злучэнне 4радкоўя з 6радкоўем па схеме АбАбВВгДДг, пісалася 4стопным ямбам з выкарыстаннем правіла альтэрнансу, або чаргавання рыфм (гл. Рыфма). Прыклад А.с. ў рус. лры — у «Одзе на дзень уступлення на ... прастол ... Елісаветы Пятроўны 1747 года» М.В.Ламаносава. А.с. напісана паэма ўкр. паэта І.Катлярэўскага «Энеіда». Відаць, пад уплывам гэтага твора невядомы бел. аўтар пач. 1840х гг. А.с. напісаў віншавальны імянінны верш:
    Я стаў дый сам сабе дзіўлюся, Нашто патрэбен я каму. Стаю, здаецца, не баюся, He вінен, відна, нікаму.
    Зір, зір, дый зараз дагадаўся, Адкуль за мною галас ўзяўся, I сам ужо кажу: пастой, Сапрон, ці чуеш, як спяваюць? Мяніны гэта тут гуляюць, Зайдзем і мы, зайдзі са мной.
    АДЭЛЬГЁЙМЫ, рускія акцёры, браты. Выступалі разам як акцёрыгастралёры пераважна ў класічным рэпертуары. Шмат гастралявалі ў розных гарадах Беларусі, у т.л. Магілёве (189697,18991900), Віцебску (1897 і 1900), Брэсце (1899), Мінску, Гомелі, Бабруйску, Полацку, Барысаве, Слоніме (1898, 1908, 191012, 1916, 1925, 1933).
    Роберт Львовіч (1860—19.12. 1934). Нар. артыст Расіі (1931). Скончыўдрам. аддз. Венскай кансерваторыі (1888). Сцэнічную дзейнасць па
    чаў у Германіі, з 1895 у Расіі. Сярод лепшых роляў: Атэла (аднайм. п’еса У.Шэкспіра), Урыэль Акоста (аднайм. п’еса К.Гуцкава), Эдып («Цар Эдып» Сафокла) і інш.
    Рафаіл Львовіч (1861—17.8. 1938). Нар. артыст Расіі (1931). Скончыў драм. аддз. Венскай кансерваторыі (1888). Сцэнічную дзейнасць пачаў у Германіі, з 1894 у Расіі. Сярод лепшых роляў: Яга («Атэла» У.Шэкспіра), Бен Акіба («Урыэль Акоста» К.Гуцкава), Тэрэзій («Цар Эдып» Сафокла) і інш. У 1930я гг. ў Полацку ажыццявіў пастаноўкі «Галгофа кахання» І.Шпажынскага, «Дамская вайна» Э.Скрыба, «Агні маяка» Л.Карасёва.
    Літ.'. Сперанская Ю.К. Братья Адельгейм. М., 1987.
    АДЭЛЬСК, вёска ў Гродзенскім рне. За 24 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гродна, каля аўтадарогі Гродна—Ваўкавыск. Цэнтр Адэльскага с/с. 242 гаспадаркі, 678 ж. (2009).
    Вядомыз 15ст.якмястэчкаўВКЛ. 3 1690 вёска ў Трокскім ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 горад у Саколкаўскім павеце Гродзенскай губ. У 1897 у А. 1462 ж. У 192139 вёска ў складзе Саколкаўскага павета Беластоцкага ваяв. Польшчы. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтрсельсавета Саколкаўскага, з 16.8.1945 Гродзенскага рнаў. 3 12.10.1940 у Беластоцкай, з 20.9.1944 у Гродзенскай абласцях. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 сярэдняя школасад, Цэнтр культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік архітэктуры — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (сярэдзіна 18 ст.). Археал. помнік — гарадзішча.
    АДЗЛЬСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЁЙШАЙДЗЁВЫ МАРЫІ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Адэльск Гродзенскага рна. Пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст. У 1898 нанава ашалява
    68
    АЖЭШКА
    1	2
    Адэльскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі: 1 — знешні від; 2 — інтэр’ер.
    ны, у 1992 капітальна адрамантаваны. Касцёл 3нефавы з трансептам, 5граннай апсідай і 2 бакавымі сакрысціямі. Высокі прамавугольны ў плане зруб асн. аб’ёму накрыты вальмавым дахам, з боку гал. фасада завершаны ярусным фігурным купалам на 8гранным барабане. Больш нізкія бакавыя нефы і крылы трансепта накрыты 1 схільнымі дахамі. Фасады вертыкальна ашаляваны, аперазаны шырокім карнізам, расчлянёны здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі з брусамісцяжкамі па баках. Унутраная прастора падзелена на 3 нефы высокімі аркадамі на 5 парах слупоў. Над вузкім нартэксам знаходзіцца галерэя хораў з арганам. У інтэр’еры 5 драўляных алтароў (канец 18 ст.), якія выкананы з выкарыстаннем ордэра ўстылі ракако: пілястры і карынфскія каланады нясуць моцна раскрапаваныя антаблементы, завершаныя фігурнымі шчытамі з бакавымі валютамі, фігуркамі пуці і вазамі. У канцы 19 ст. касцёл абкружаны бутавай сцяной з 3арачнай стральчатай брамай перад уваходам і 2яруснай чацверыковай званіцай з шатровым завяршэннем. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторы
    какульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    A. М. Каласоўская.
    АДЭЛЯ 3 УСТРОНІ, беларуская паэтэса сярэдзіны 19 ст. Жыла ў фальварку Устронь Лідскага павета. Пісала вершы на бел. і польск. мовах. У 1850 напісала на бел. мове паэму «Мачаха» пра каханне смелага юнака і абяздоленай дзяўчынысіроткі. Напісаная пад уплывам рамантызму, паэма ўтрымлівае нар.песенныя матывы Панямоння, напоўнена любоўю да роднай зямлі. Рукапіс паэмы захоўваецца ў бцы Ягелонскага унта ў Кракаве. А.І.Мальдзіс.
    АЖЎРНАЕТКАЦТВА, віднароднага ткацтва. Найб.пашыранабылоўканцы 19 — пач. 20 ст. на Віцебшчыне, сустракалася ў Палессі і Падняпроўі, дзе выраблялі ажурныя тканіны (рэдчыкі) для фіранак, ручнікоў, абрусаў і посцілак. Ткалі з лёну рознымі спосабамі: разрэджанай пераборкай у бёрда і парнай перавіўкай ніцей асновы ў працэсе ткання; пропускам незатканых падоўжаных і папярочных палосак з далейшай перавіўкай у іх свабодных ніцей
    асновы і ўтку. А.т. вызначаецца даладнасцю ажурнага арнаменту і шэрабелым серабрыстым каларытам.
    АЖЭШКА (Orzeszkowa, дзявочае Паўлоўская) Эліза (6.6Л841, б. маёнтак Мількаўшчына, Гродзенскі рн — 18.5Л9Ю), польская пісьменніца, грамадскі дзеяч, педагог. У 1852—57 вучылася ў пансіёне сясцёр сакраментак у Варшаве. Пасля замужжа ў 1858—63 жыла ў маёнтку Людвінова (цяпер вёскаў Драгічынскім рне). Выступала за правядзенне грамадскаэканам. рэформы вёскі. Падчас паўстання 1863—64 была сувязной кобрынскага паўстанцкага атрада Р.Траўгута. У 1863 вярнулася ў Мількаўшчыну, дзе адкрыла школу для вясковых дзяцей. Тут напісала першае апавяданне «Малюнак з галодных гадоў» (1866). У 1869 пераехала ў Гродна і цалкам прысвяціла сябе літ. працы. Сюжэты для твораў брала з жыцця, выкарыстоўвала ўласныя запісы бел. фальклору. Раннія раманы А. («На правінцыі», «У клетцы», абодва 1870, «Цнатлівыя», 1871) прысвечаны тэмам асветы і неабходнасці паразумення сялян і шляхты,
    69
    АЗАДОЎСКІ
    Э.Ажэшка.
    барацьбы жанчын за грамадскія правы («Пан Граба», 1869, «Марта», 1873, і інш.). Шырокае прызнанне атрымалі раманы «Мэір Эзафовіч» (1878) і «Над Нёманам» (1888), серыя апавяданняў «3 розных сфер» (т. 1—3, 1879—82), апавяданні пра жыццё бел. сялян «Нізіны» (1883), «Дзюрдзі» (1885), «Зімовым вечарам», «Раманіха» (абодва 1887), «Хам» (1888), фалькл.этнаграф. нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» (1888—92). Подзвігу бел. і польск. паўстанцаў прысвяціла кн. «Gloria victis» («Слава пераможаным», 1910). УтворахА. гучыць рашучы пратэст супраць сац. і нац. ўціску, развіваецца ідэя непаўторнай вартасці чалавечай асобы. А. падтрымлівала творчыя сувязі з Ф.Багушэвічам. Творы А. ставіліся шматлікімі тэатрамі і тэатр. гурткамі пач. 20 ст., у т.л. трупамі І.Буйніцкага, У.Галубка, Бел. дзярж. тэатрам і інш. Паводле апо
    весці «Хам» на сцэне Бел. тэатра імя Я.Коласа ў 1989 і Нац. акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы ў 2009 пастаўлены аднайм. спектаклі, у Гомельскім абл. драм. тэатры — «Нёманская пастараль» (2001). У 2008 Магілёўскі абл. тэатр драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча паводле рамана «Над Нёманам» паставіў муз. спектакль «Жаданне кахання». У 1929 у Гроднеўстаноўлены помнікА. (скульпт. Р.Жэрах), яе імем названа адна з гал. вуліц горада. У 2001 у доме, дзе жыла пісьменніца, адкрыты музей.
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1975; Зімовым вечарам: апавяданні, аповесць. Мінск, 1996; Аповесці, апавяданні, нарысы. Мінск, 2000; Над Нёманам. Мінск, 2003; Хам. Мінск, 2007.
    Літ.: Гапава В.І. Эліза Ажэшка: жыццё і творчасць. Мінск, 1969; Творчасць Элізы Ажэшкі і беларуская культура: зб. навук. прац. Гродна, 2002. А.А. Суша. АЗАДбЎСКІ Марк Канстанцінавіч (18.12.1888, г. Іркуцк, Расія — 24.11. 1954), рускі фалькларыст, этнограф, літаратуразнавец. Скончыў Пецярбургскі унт (1913). Даследаваў праблемы казказнаўства, асобныя жанры фальклору, сувязь вуснай нар. творчасці ілры. Найб. значная праца «Гісторыя рускай фалькларыстыкі» (т. 1 — 2, 1958—63), у якой разглядаюцца факты з гісторыі збірання і выву
    чэння бел. нар. творчасці, даюцца звесткі пра збіральнікаў і даследчыкаў бел. фальклору А.Афанасьева, П.Бяссонава, Л.Галамбёўскага, У.Дабравольскага, З.ДаленгуХадакоўскага, Я.Карскага, М.Нікіфароўскага, А.Сержпутоўскага, П.Шэйна і інш. Бел. фалькл. матэрыял А. выкарыстаны і ў каментарыях да зб. «Народныя казкі пра бога, святых і папоў: рускія, беларускія і ўкраінскія» (1963).
    АЗАРбНАК Юрый Уладзіміравіч (н. 27.2.1965, в. Рудня Гарадоцкагарна), беларускі рэжысёр дакументальнага кіно. Скончыў Бел. акадэмію мастацтваў (1994). Працаваў натэлебачанні, удзярж. установах. У 2005—08 намеснік старшыні Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Сярод работ: фільмы «Мяне хочуць забіць» (1991), «Бал сатаны» (1993), «Маналог пасля смерці», «Нянавісць. Дзеці ілжы» (абодва 1994), «Смяротны грэх» (1995); дакум. тэлесерыялы «Тайныя спружыны палітыкі» (2001), «Канс•піралогія» (2004), «Духоўная вайна» (2006) і інш.
    АЗАРЫЦКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС. Знаходзіцца за 4 км на ПнЗ ад г.п. Азарычы Калінкавіцкага рна. Створаны ў 1965 (скульпт. У.Чумак) на месцы ням.фаш. лагера смерці, які існаваў з пачатку сак. па 18— 19.3.1944 у Вял. Айч. вайну. У цэнт