• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Вядома з 1478 як сяло маёнтка Дзярэчын у ВКЛ. У 1569 мястэчка Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 у Слонімскім павеце Гродзенскайгуб. У 1886 сяло, 39 двароў, 418 ж., школа, царква, сінагога, 2 кірмашы. У 1921—39ускладзе Польшчы, вёска ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939уБССР. 3 12.10.1940цэнтр сельсавета Слонімскага рна Баранавіцкай, з 8.1.1954 Гродзенскай абласцей.УВял.Айч. вайнузчэрв. 1941
    78
    АЗЯРЦОУСКАЯ
    даліп. 1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі.
    У 2009 сярэдняя школа, амбулаторыя, бальніца, комплексны прыёмны пункт, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1867). Археал. помнік — гарадзішча.
    АЗЯРНІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Азярніца Слонімскага рна. Пабудаванаў 1867 з цэглы. Да папярочнага асн. аб’ёму з прамавугольнай апсідай прымыкаюць прасторная трапезная і 2ярусная 4гранная званіцапрытвор з самкнутым сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. Двухсхільны дах асн. аб’ёму завершаны цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Уваход вырашаны 4слупавым арачным рундуком з бочкавым кілепадобным пакрыццём. Плоскасныя фасады расчлянёны адзінарнымі
    Азяроды.
    і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Звонку сцены апаясаны прафіляванымі карнізамі. Царква дзейнічае.
    АЗЯРНІЦЫ, міфічныя істоты, падобныя да русалак. Сустракаюцца ў міфах пра воз. Чорнае, якія апавядаюць жыхары в. Брусы Мядзельскага рна. Уяўляюцца ў выглядзе маладых жанчын з доўгімі зеленаватымі валасамі, цёмнай скурай і ступнямі ў выглядзе плаўнікоў. На дотык яны вельмі халодныя, бо замест крыві ў
    іх жылах нібыта цячэ вада. Апрануты ў сукні, сплеценыя з багавіння. Выходзячы на бераг, размаўляюць на незразумелай, быццам птушынай, мове і спяваюць, як салоўкі. Глыбока пад вадою іхні спеў нагадвае жабінае крактанне. Чалавек, які ўбачыць А., не павінен выдаць сябе, каб не аказацца зацягнутым імі ў багну. Гэта пагражае і тым, хто купаецца ў возеры. А. сваіх ахвяр не адпускаюць.
    Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Зямная дарога ў вырай. Мінск, 1999. У.А.Васілевіч.
    АЗЯРОД, пераплот, астраўкі, збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання на сонцы і ветры сена, збажыны, бульбоўніку і інш. А. быў найб. пашыраны ў цэнтр. раёнах Беларусі, радзей сустракаўся ў Гродзенскай, Брэсцкай, Магілёўскай абласцях і на Пн Гомельскай вобл. У фальварках А. размяшчаліся каля гумнаў, такоў, стадол. У меншай ступені сустракаецца і ў наш час.
    АЗЯРЦОЎСКАЯ СЯДЗ'ІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Азярцы Глыбоцкага рна. Закладзена ў 2й пал. 19 ст. Корсакамі. Належала Корсакам, Аскеркам. Уключаў сядзібны дом, дом адміністратара, флігель, гасп. пабудовы (стайні, свінарнік, лядоўню і інш.), сады, сажалкі. Сядзібны дом Гпадобны ў плане, пабудаваны ў стылі позняга класіцызму з цэглы. Карпусы дома 1павярховыя прамавугольныя пад 2схільным дахам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі, дэкарыраваны рустам,
    79
    АЗЯРЦЫ
    Азярцоўская сядзіба. Дыярама ў Глыбоцкім гісторыкаэтнаграфічным музеі.
    аркатурай, тонкапрафіляваным карнізам. У сядзібе разводзілі пародзістых коней, вырошчвалі свіней англ. пароды. У пач. 20 ст. Аскеркі наладзілі вытворчасць чырвонай дахоўкі, адкрылі спіртзавод. Захаваліся сядзібны дом (унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь), дом арандатараў, зала
    Дом арандатараў у Азярцоўскай сядзібе.
    для ўрачыстасцей, кухня, вазоўня, стайня, кароўнікі, спіртзавод.
    Т.А. Мышкоўская.
    АЗЯРЦЫ, вёска ў Глыбоцкім рне. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Глыбокае на лініі Крулеўшчызна—Друя, 215 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Глыбокім. Цэнтр Азярэцкага с/с. 303 гаспадаркі, 756 ж. (2009).
    3 12.10.1940 у Мамайскім с/с Глыбоцкага рна Вілейскай, з 20.9.1944 Полацкай, з 8.1.1954 Маладзечанскай, з 10.1.1960 Віцебскай абласцей. У Вял. Айч. вайнузліп. 1941 даліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 22.12.1981 цэнтр сельсавета.
    У 2009 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, магазін; касцёл Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста (пач. 21 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік сядзібнапаркавай архітэктуры — сядзібны дом (2я пал. 19 ст.).
    АЗЯРЬІЦКАСЛАБАДСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «СПЕКТР». Створана ў 1998 у в. Азярыцкая Слабада (цяпер в. Слабада) Смалявіцкага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнік Т.У.Пятровіч. У складзе студыі — дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Асн. кірунак работы — дэкар.прыкладное мастацтва і стан
    80
    «АЙАСТАН»
    ковы жывапіс. Студыйцы — удзельнікі міжнар. фестывалю моладзі Расіі і Беларусі «У 21 стагоддзе разам» (гарады Барысаў, Жодзіна, Смалявічы, 2007—09), маст. конкурсаў «На роднай зямлі» (г. Смалявічы, 2008—09), «Іншы погляд» (г. Сасновец, Польшча, 2008), абл. конкурсупленэра юных мастакоў «Фарбы роднай зямлі» (г. Чэрвень, 2004—09), конкурсу «Юныя таленты Міншчыны» (Мінск, 2005, 2009), пленэраў «Залатая палітра» (г. Барысаў, 2005— 06, 2009) і «Дзе льецца Нёман срэбраводны» (г. Стоўбцы, 2008), артсесіі (г. Барысаў, 2008) і інш.
    Т.У.Пятровіч.
    АЗЯТЫ, вёска ў Жабінкаўскім рне. За 18 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Жабінка на лініі Брэст—Лунінец, 38 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Жабінкай. Цэнтр Азяцкага с/с. 247 гаспадарак, 551 ж. (2009).
    Вядомы з 1516 як сяло ў Брэсцкім павеце ВКЛ. ПасляЗгападзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1801 у Кобрынскім павеце Гродзенскай губ. У 1880 сяло, цэнтр воласці, 71 двор, 630 ж., царква, царк.прыходская школа, піцейны дом. У 1921—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 уЖабінкаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 25.5.1943 партызаны разграмілі ў вёсцы гітлераўскі гарнізон. 3 8.8.1959 да 30.7.1966 у Кобрынскім рне.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1870). Магіла ахвяр фашызму.
    АЗЯЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Азяты Жабінкаўскага рна. Пабудавана ў 1870. Да асн. квадратнага
    Работы студыйцаў Азярыцкаслабадской народнай студыі выяўленчага мастацтва «Спектр».
    ў плане аб’ёму з прамавугольнай апсідай прымыкаюць трапезная і 3ярусная званіца, накрытая 8гранным шатром. Пакаты 4схільны дах па цэнтры завершаны купалам на 8гранным барабане. Уваход адзначаны 6слупавым ганкам пад 2схільным пакрыццём. Сцены звонку вертыкальна ашаляваны дошкамі, расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі высокімі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры абразы 16—17 ст., драўляная скульптура 18 ст., разны ківот 19 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    «АЙАСТАН», армянскае мінскае гарадское культурнаасветнае тва. У 1990 у Мінску пры Бел. рэсп. фондзе культуры зарэгістравана першая ў рэспубліцы армянская аргцыя, якая з 4.1.1992 дзейнічае як афіц. самаст. гар. аргцыя з сучаснай назвай. У яе складзе вядомыя ў Беларусі людзі: дырэктар ансамбля танца М.Г.Кіракозаў, дызайнер Л.Дарбінян, тэатразнаўца Л.Егаян, архіт. А.Сардараў, а таксама A. і С.
    Амбарцумяны, Г.Егіязаран і інш. У Мінску з 1991 працуе школа выхаднога дня, у якой армянскія дзеці вывучаюць мову, гісторыю і культуру свайго народа. «А.» мае ў горадзе бібліятэку і фільматэку, фотатэку і архіў. У 1998 засн. фалькл. ансамбль
    Азяцкая Мікалаеўская царква.
    81
    АЙКАНІМІКА
    «Эрыбуні» (кіраўнік Р.Аванесян), які неаднаразова станавіўся лаўрэатам Усебел. фестывалю нац. культур, з’яўляецца уладальнікам дыплома ЮНЕСКА за развіццё і прапаганду нац. культуры. У 2007 створаны дзіцячы танц. ансамбль «Арэвік» («Сонейка»), У 2003 зарэгістравана рэліг. абшчына армянскай апостальскай царквы «Святы Грыгорый Асветнік» (старшыня А.Амбарцумян). У 1991 у Мінску на Вайсковых могілках, каля царквы Аляксандра Неўскага, у памяць аб Спітакскім землятрусе ўстаноўлены крыжпомнік — хачкар, зроблены ў Арменіі і асвячоны ў Эчміядзіне.
    Г.А.Егіязаран.
    АЙКАНІМІКА (ад грэч. оікозжыллё + onyma імя), 1) раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы паселішчаў (гарадоў, сёл, вёсак, пасёлкаў, хутароў і інш.). Даследуе паходжанне, шляхі фарміравання і заканамернасці развіцця, тыпалогію айконімаў, іх словаўтваральную структуру, асаблівасці функцыяніравання, прадуктыўнасць і пашыранасць на тэр. бытавання. 2) Сукупнасць назваў нас. пунктаў.
    Літ.:Л ы ч Л .М. Назвы зямлі беларускай. Мінск, 1994; Тапаніміка. Айканімія // Беларускае мовазнаўства: бібліягр. паказ., 1986—1991. Мінск, 2004.
    АЙРЭН, монастрафічны верш у армянскай сярэдневяковай паэзіі. Складаецца з чатырох 15складовых радкоў, звязаных адной рыфмай. Адзін з лепшых майстроў гэтай вершаванай формы — ашуг 16 ст. Наапет Кучак. У сучаснай паэзіі А. напісаны многія лірычныя мініяцюры (дарчыя надпісы і інш.). Сустракаецца ў творчасці бел. паэтаў.
    Ты напісала: «Вельмі мала бываю я з табой. He ведаю: благі ці добры, які характар твой...» Мая дзяўчынка дарагая, самому ўнеспакой: тады даведаемся, хто я, як будзеш ты са мной.
    (С.Панізнік. «Айрэны»)
    АЙЧЬІМ, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька.
    АКАДЭМІЗМ (франц. academisme), традыцыяналізм у навуцы, асвеце і мастацтве як чыста тэарэт., адарваны ад жыцця і грамадскай практыкі кірунак; любая кананізацыя, ператварэнне ў бясспрэчную норму ідэалаў папярэдніх гіст. эпох.
    А. як кірунак у мастацтве склаўся ў еўрап. акадэміях 16—19 ст. Першапачаткова сцвярджаў класічныя каноны ў выяўл. творчасці на ўзорах антычнасці і Адраджэння, якія пазней адыгралі кансерватыўную ролю ў еўрап. мастацтве 19 ст. (адмаўленне ў адлюстраванні рэальнага жыцця дэмакр. слаёў грамадства, наватарства ў каларыстычных і стыліст. пошуках і інш.). Пазней пад А. разумеўся кірунак у мастацтве ці творчасць асобных мастакоў, арыенцірам якіх сталі нормы і ідэалы класічнай школы, прынцыпы адукацыі і навучання мастацтву, авалоданне класічнай спадчынай і нац. традыцыямі, што склаліся ў акадэміях і інш. школах маст. профілю, а часам — познюю стадыю мастацтва класіцызму. Сярод буйных асяродкаў традыцый А. ў Беларусі 2й пал. 18 — 1й чвэрці 19 ст. — Полацкая езуіцкая акадэмія, Віленскі унт. У 19 — пач. 20 ст. многія бел. мастакі атрымоўвалі прафес. адукацыю ў Пецярбургскай імператарскай акадэміі мастацтваў (В.Ваньковіч, І.Хруцкі, Н.Сілівановіч і інш.), пасля сканчэння якой свае творчыя здольнасці яны ўдасканальвалі ў Італіі, Германіі і Францыі. У канцы 19 ст. традыцыі А. трансфармаваліся ў неакласіцызм і ў 1й пал. 20 ст. звязаны з сац. тэматыкай сав. перыяду. Сярод стваральнікаў бел. сав. А. — аўтары шматлікіх сюжэтнатэматычных кампазіцый на ваен. і ідэйнавыхаваўчую, патрыятычную тэмы, якія адрозніваліся вобразнай патэтыкай, кампазіцыйнай тэатралізаванасцю, высокім узроўнем прафес. выканання (З.Азгур, І.Ахрэмчык, В.Волкаў, Я.Зайцаў, І.Хрусталёў, Я.Ціхановіч і інш.). Іх традыцыі працягваюцца ў творчасці сучасных бел. мастакоў