Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
86
АКВАРЭЛЬ
Да арт. Акварэль: 1 — В.Цв ірка. Талыя воды. 1963; 2 — Ф.Гум ен. Новы Віцебск. 1972.
тэмперай, тушшу і інш.). Жывапіс А. вядомы са старажытнасці (Егіпет, Кітай, Японія), пазней пашыраны ў сярэднія вякі. Як самаст. і унікальны кірунак жывапіс вадзянымі фарбамі атрымаў развіццё на Усходзе (Кітай).
Да арт. Акварэль. М.Селя ш чук. Ілюстрацыя да казкі «Бацькаў дар». 1982.
На мяжы 15—16 ст. А. выкарыстоўвалася ў Еўропе як самаст. тэхніка, у 16—17 ст. — для падфарбоўкі малюнкаў, эскізаў карцін і фрэсак, гравюр, чарцяжоў, у мініяцюрах. У канцы 17—18 ст. і асабліва ў 19 ст. развіццю А. спрыяў рост папулярнасці натурнага рэаліст. жывапісу. У Беларусі А. вядома з 15 ст. (мініяцюры Радзівілаўскага летапісу). Пазней А. выкарыстоўвалася для ілюмінавання гравюр (у выданнях Ф.Скарыны). Шырока вядомы А. 18 ст. Ф.Смуглевіча, М.Львова, М.Іванова з выявамі помнікаў бел. архітэктуры. Гар. краявіды і жанравыя кампазіцыі ў 19 — пач. 20 ст. ў А. стваралі Л.Альпяровіч, Г.Вейсенгоф, С.БогушСестранцэвіч, Я.Дамель, М.Кулеша, Н.Орда, Ю.Пешка, Ф.Рушчыц; партрэтныя кампазіцыі — А.Ромер, Ю.Пэн. Стылістыка, жанравы і тэматычны дыяпазон акварэльных твораў значна пашырыліся ў 1й пал. 20 ст., што стварыла перадумовы для сцвярджэння А. ў якасці самаст. віду мастацтва. Асобай папулярнасцю карысталіся пейзажны і быт. жанры, нацюрморт (А.Астаповіч, А.Волкаў, В.Волкаў, Н.Галоўчанка, Я.Драздовіч, У.Кудрэвіч, МЛебедзева, ЛЛейтман, Я.Мінін, М.Сеўрук, У.Сухаверхаў,
М.Тарасікаў, А.Тычына, М.Філіповіч, У.Ціхановіч, М.Чураба, М.Эндэ і інш.). У 1950—70я гг. краявіды і партрэты, тэматычныя кампазі
Да арт. Акварэль. З.Діmeінава. Кееткі і птушка. 1997.
цыі і нацюрморты ў А. стваралі Г.Вашчанка, Я.Красоўскі, А.Паслядовіч, І.Пратасеня, У.Стальмашонак, В.Цвірка, М.Чэпік і інш. Пашырэнне А. ў творчасці віцебскіх мастакоў у апошняй трэці 20 ст. спрыяла фарміраванню Віцебскай школы акварэлі. Цяпер наглядаецца тэндэнцыя стварэння рэгіянальных школ А. Сярод бел. мастакоўакварэлістаў: М.Арасланаў М.Аўчыннікаў, Ф.Гумен, П.Драчоў С.Каткова, Ф.Кісялёў, З.Літвінава, Н.Марчанка, М.МІронаў Н.Паплаўская, Г.Паплаўскі, В.Паўла
87
АКВАРЭЛЬ
Да арт. Акватынта. Л.Па сл я до в і ч. Нацюрморт са снапом. 1977.
вец, У.Рынкевіч, У.Савіч, В.Свістуноў, М.Селяшчук, Дз.Сурыновіч, М.Цыбульскі, Г.Шаура, Г.Шутаў, Р.Ясюкайць і інш.
Літл Беспалый А.А. Белорусская акварель. Мннск, 1989; Рынкевіч У.І. Акварэльны жывапіс. Мінск, 1998; «Акварэльная сябрына2007»: матэрыялы Міжнар. навук.творч. сімпозіума «Акварэль: традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучас. мастацтва (тэорыя і актуальны мастацкі вопыт)» і кат. Міжнар. біенале акварэлі, Полацк, 18—19 мая 2007. Даўгаўпілс, 2008.
М.Л.Цыбульскі.
АКВАРЙЛЬ у літаратуры, невялікі пейзажны верш ці малюнак прыроды ў паэме, эстэтычны змест якіх выяўляецца праз яскравыя, зрокава адчувальныя, пластычныя вобразы. Для вершаўА. характэрны эфект рухомасці, мігатлівасці пейзажнага малюнка. Прыклад А. — верш Т.Бондар «Восень зноў прыўзняла паранджу...» (1я страфа);
Восень зноў прыўзняла паранджу, Атрасаючы шэрань і слоту, — Зазіхцелі, зіхцяць пазалотай Цені клёнаў у лужах дажджу.
АКВАТЫНТА (італьян. acquatinta ад acquaforte афорт + tinto афарбаваны, таніраваны), тэхнічная разнавіднасць гравюры на метале. Металічную пласціну раўнамерна пакрываюць смалістым парашком асфальту ці каніфолі (часцей іх сумесь) і затым падаграваюць. Паверх атрыманага грунту пэндзлем наносіцца малюнак. Пасля дошку апускаюць у кіслату (падвяргаюць лёгкаму траўленню), пры гэтым яна пратраўліваецца праз прыліплы да яе асфальтавы ці каніфольны пыл. Ствараецца нераўнамерна шурпатая паверхня, якая адпавядае рознай інтэнсіўнасці тону. У А. дасягаюцца маляўнічыя эфекты, блізкія да тонавага малюнка, якія нагадваюць малюнак пэндзлем (тушшу ці акварэллю). Вынайдзена ў 1760 у Францыі. Шырока выкарыстоўваецца ў спалучэнні з штрыхавым афортам, узбагачаючы яго танальнымі і фактурнымі адценнямі. У бел. мастацтве выкарыстоўваецца з канца 17 ст. (асобныя творы А. і Л. Тарасевічаў). У 18 ст. тэхнікай А. карыстаўся Г.Ляйбовіч (серыя партрэтаў Радзівілаў). У 19 ст. ў значнай ступені выцеснена літаграфіяй. Сярод сучасных мастакоў, якія прымяняюць А.: Г.Паплаўскі, А.Паслядовіч, А.Кашкурэвіч і інш.
АКІМУШКІН Вячаслаў Дзмітрыевіч (н. 25.4.1941, 74ы раз’езд Чыцінскай вобл., Расія), беларускі рэжысёр кіно і тэлебачання. Скончыў Бел. тэатр.мастацкі інт (1970). Выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Сярод работ: дакум. фільмы «Брэсцкая крэпасць» (1965), «Мой родны кут» (1968), «М.Лынькоў пра Я.Купалу» (1971),«Жывіцедаўжэй,хлопцы»,«Літаратурная Беларусь» («Выступленне казахскіх паэтаў»), «Мая мелодыя» (усе 1974), фільмыспектаклі «За шчасцем, за сонцам» (1971), «Трыбунал» (1976; абодва з В.Раеўскім) і інш. Рэжысёрпастаноўшчык тэлевізійных спектакляў: «Хвост паўліна», Л.Гаўрылкіна (1978), «Чалавек з мядзвежым тварам» І.Чыгрынава (1989) і інш.
АКІНЧЫЦ Іван Іванавіч (н. 5.7.1941, в. Багданавічы Кармянскага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1965). 3 1967 у Гродзенскім пед. інце, з 1973 у Брэсцкім інжынернабуд. інце, з 1986 заг. кафедры Брэсцкага абл. інта ўдасканалення настаўнікаў. 3 1989 у Брэсцкім унце (у т.л. ў 1994—2003 дэкан), адначасова з 2004 праф. Падляскай акадэміі (Польшча). Даследуе пытанні філасофіі культуры, рэлігіязнаўства, пратэстантызму, неаязычніцтва.
Тв:. Эволюцня хрнстнанского сектантства в СССР. М., 1979; Поросль отрезанной ветвн. М., 1985; Закозель: земля н людн. Барановнчн, 1999 (разам з В.В.Здановічам, М.С.Якаўчыкам);Современный веруюшнй. Брест, 1999; Релнгпознокультурная деятельность польской днаспоры в Беларусн. Белосток, 2008.
АКНО. элемент канструкцыі сцяны альбо даху, прызначаны для сувязі ўнутраных памяшканняў з навакольным асяроддзем, натуральнага асвятлення памяшканняў, іх вентыляцыі, абароны ад атмасферных і шумавых уздзеянняў. Складаецца з аконнага праёму з адкосамі, аконнага блока, сістэмы ўшчыльнення мантажных швоў, падаконнай дошкі, дэталей адліву. З’яўляецца важным канструкцыйнамаст. элементам архітэктуры будынкаў і іх інтэр’ераў. Асн. формы А.: прамавугольныя, лучковыя, арачныя, круглыя, складаныя.
Найб. архаічная форма А. на тэр. Беларусі — прамавугольная адтуліна ў 2 сумежных вянцах сцяны. Такое А. звычайна зачынялася звонку драўлянай засаўкай («волакам») і вядома ў сялянскім жыллі да пач. 20 ст. У грамадскіх і культавых пабудовах, а таксама ў жыллі заможных гараджан і феадалаў, вокны рабілі большых памераў, з вушакамі, разнымі ліштвамі, аканіцамі і рамамі, якія мелі пераплёты з дрэва ці волава. Пераплёты падзялялі А. на невял., часцей квадратныя часткі («кватэры»), якія запаўняліся шклом, слюдой, прасмоленай паперай, палатном, nep
88
АКРАБАТЫКА
гаментам. Сац.эканам. змены ў 2й пал. 19 ст. садзейнічалі шырэйшаму выкарыстанню шкла і піламатэрыялаў, што дазволіла значна павялічыць памеры А. Падвойныя рамы спрыялі лепшаму ўцяпленню жылля. Развіццё мастацтва архіт. разьбы, асабліва ў Падняпроўі і Усх. Палессі, зрабіла А. адным з найб. выразных элементаў нар. дойлідства Беларусі.
Манумент. архітэктура розных стылявых кірункаў заўсёды ўлічвала маст. магчымасці форм А. і іх аздаблення. Для готыкі былі ўласцівы формы са спічастым завяршэннем (Гнезнаўскі Міхайлаўскі касцёл, Ішкальдскі Троіцікі касцёл). Архітэктура рэнесансу, барока, класіцызму выкарыстоўвала самыя разнастайныя формы А., якія аздабляліся філянгавымі абрамленнямі, порцікамі, завяршаліся франтонамі, сандрыкамі, падзяляліся паўкалонамі і пілястрамі на некалькі частак (Лучайскі касцёл езуітаў, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы, палацы ў Гомелі і Нясвіжы і інш.). Архітэктура рэтраспектыўных стыляў (рус., візант., неарэнесанс і інш.) выкарыстоўвала багатае аздабленне А. (Мінская царква Аляксандра Неўскага, Петрыкаўская Мікалаеўская царква, Тарноўская сядзіба і інш.). Круглая (А.«ружа») і спічастая форма завяршэння А. характэрна для пабудоў неаготыкі канца 19 — пач. 20 ст. (Відзаўскі Троіцкі касцёл, Косаўскі Троіцкі касрёл і інш.). Элементамі архітэктуры канструктывізму сталі вокны на 2 сценах кута памяшкання (фабрыкакухня ў Мінску) і працяглыя («стужачныя») вокны ўздоўж усяго фасада (Дом друку ў Мінску). Пачынаючы з 1960х гг. вял. зашклёныя плоскасці на фасадах сталі адным з найб. актыўна выкарыстоўваемых кампазіцыйных сродкаў, што спрыяла стварэнню ў архітэктуры адкрытых, дэмакр. структур і больш арганічнай сувязі інтэр’ераў са знешнім асяроддзем (Воднаспарт. камбінат, кінатэатр «Партызан» у Мінску, перабудаваны ў 2000я гг. пад Дом кіно). Пераплёты з металіч
Да арт. Акно. Вокны Дома кіно ў Мінску.
ных (сталь, алюміній) профіляў забяспечвалі даўгавечнасць і высокія эстэтычныя якасці. У сучаснай архітэктуры пашыраецца выкарыстанне герметычна заклееных шклапакетаў з 2—3 слаёў шкла, паміж якімі ёсць праслойкі сухога ці разрэджанага паветра. Шклаблокі і шклапрафіліт выкарыстоўваюцца для запаўнення без пераплётаў А. аб’ектаў прам. прызначэння і лесвічных клетак грамадзянскіх будынкаў. С.А.Сергачоў.
АКЙЛІЦА (ад усх.слав. околотм абкружаць, абгароджваць, абносіць каламі), 1) саслоўнакласавы тып пасялення дробнай шляхты. Абавязкова агароджаныя плотам А. размяшчаліся недалёка ад вёсак. Іх характэрная асаблівасць — бессістэмная забудова. У Беларусі найб. пашырыліся ў 17 — 1й чвэрці 20 ст. У 1923 іх было 83. У 1938 А. сталі адносіць да вёсак, ад якіх яны мала чым адрозніваліся. 2) Наваколле, акруга або агароджа вакол вёскі.
АКбРД (ад італьян. accordo сугучнасць), спалучэнне некалькіх гукаў рознай вышыні, якія ўспрымаюцца як гукавое адзінства; асн. элемент гармоніі. У прафес. і нар. музыцы асн. заканамернасцю будовы А. з’яўляецца тэрцавасць складу (гукі размешчаны або шляхам перастановак могуць бы
ць размешчаны па тэрцыях). Адрозніваюць 2 класы А. (у залежнасці ад колькасці разнайменных гукаў): тэрцавыя (трохгуччы, септакорды, акорды з секстай, нонакорды, ундэцым і тэрцдэцымакорды) і нятэрцавыя монаакорды і поліакорды. Ніжні гук А. называецца асн. тонам, назвы астатніх вызначаюцца інтэрвалам паміж імі і асн. тонам. Выразнасць А. абумоўлена яго функцыяй (звязанай са становішчам А. ў ладзе) і фанізмам (характарам гучання), які залежыць ад інтэрвальнага складу, размяшчэння, рэгістра, муз. кантэксту. Найб. ужывальныя А. тэрцавай будовы, ускладненыя храматычным змяненнем гукаў — альтэрацыяй, некаторае пашырэнне атрымалі А. квартавай будовы.