• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АКРАБАТЫКА (ад грэч. akros наверх + bat крочыць), жанр цыркавога і эстраднага мастацтва. Заключаецца ў дэманстрацыі высокай ступені валодання ўласнай раўнавагай, рухомасцю і каардынацыяй рухаў. Элементы А. прысутнічаюць у любым відзе фіз. актыўнасці, якая патрабуе кантралюемых кароткіх рэзкіх дзеянняў (напр., балет). Але найб. выразна А. праяўляецца ў цыркавым і эстр. мастацтве і акрабатычнай гімнастыцы. Была вядома ўжо ў часы Стараж.
    89
    АКРАВЕШ
    Кітая, Егіпта, Грэцыі, Рыма і Візантыі. У Беларусі ў сярэдневякоўі элементы А. ўваходзілі ў рэпертуар скамарохаў. У 19 ст. развіццё цыркавога мастацтва вывела А. на новы ўзровень. Вылучаюць дынамічную і статычную А. Класічная цыркавая А. падзяляецца на 5 відаў: сілавая; скачковая на зямлі; плечавая; А. на конях; ікарыйскія гульні. Сучасная А. асімілюе рысы роднасных цыркавых жанраў (эквілібр, жангляж, баланс, паветраная гімнастыка, клаунада і інш.). Сярод бел. акрабатаў: Г. і Т.Бандарчукі, Дз.Барашкаў, В.Быхан, Я. Курбатаў, I. Майсеева, Дз. Шаўчэнка, А.Шыкавец і інш.
    А. В.Стрэльнікаў.
    АКРАВЁРШ (ад грэч. akros крайні + лац. versus верш, радок), верш, у якім першыя літары радкоў (радзей склады), калі чытаць іх зверху ўніз, складаюць слова, словазлучэнне ці фразу, імя ці прозвішча. А. развіўся з магічпых тэкстаў і стаў папулярны ў эпоху сярэдневякоўя і барока. Разлічаны на зрокавае ўспрыняцце. Першыя ва ўсх.слав. паэзіі А. стварыў Ф.Скарына. У тэкстах «Малой падарожнай кніжыцы» (1522) ён зашыфраваў сказ: «Рабіў доктар Скарыніч Францыскаус». М.Багдановіч першым ва ўсх.слав. паэзіі напісаў чацвяртны А., у якім спалучыў тэлеверш (слова або словазлучэнне ўтвараюць апошнія літары радкоў) і мезаверш (слова або словазлучэнне зашыфравана ў сярэдзіне вершаваных радкоў). А. сустракаецца і ў сучаснай паэзіі.
    Пятрарка. Пушкін, Багдановіч... Ад Бога — несмяротны дар.
    Эмоцый, думак рух у Слове, Заўсёдная прысутнасць чар.
    I вечная загадкатаямніца:
    Як можа ў вершы цэлы свет змясціцца?
    (В.Жуковіч. «Дар»)
    АКРАТЭРЫЙ (грэч. akroterion), скульптурны элемент архітэктурнага дэкору ў выглядзе стылізаваных лістоў аканта, пальмет, валют, ваз, абеліскаў, факелаў, грыфонаў, сфінксаў і чалавечых фігур, якія размяшчалі над
    верхнім карнізам будынка. Выкарыстоўваўся для завяршэння франтонаў (верхні А.), фланкіравання франтонаў, дахаў і атыкаў (ніжні А.). Узнік у антычнасці, у розных маст. стылях атрымліваў своеасаблівую трактоўку. У Беларусі вядомы ў культавай (Гродзенскі фарны касцёл, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Жалудок Шчучынскага рна), грамадзянскай архітэктуры (Брэсцкі чыгуначны вакзал, Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў). У нар. дойлідстве Беларусі А. у выглядзе розных элементаў расліннага характару альбо шпілепадобных фігур, выкананых у такарнай тэхніцы, увайшоў у сістэму архіт. аздаблення франтонаў над аконным праёмам хаты. С.А.Сергачоў. АКРУГОВЫЯ ГАЗЁТЫ, друкаваныя перыядычныя выданні ў акругах БССР у 192430 і 193538, якія выдавалі акруговыя кты КП(б)Б і акруговыя выканкомы, а таксама некаторыя прафсаюзныя саветы і круговыя прафсаюзныя бюро. Асвятлялі пытанні развіцця прамсці і сельскай гаспадаркі, культ. жыццё, работу парт. і камсамольскіх аргцый акругі, змяшчалі матэрыялы пра падзеі ў краіне і за мяжой. У 1924— 30 выходзілі А.г. «Беларуская вёска» (Мінск), «Віцебская сялянская газета», «Віцебскі пралетарый», «Вясковая праўда» (Барысаў), «Вясковы будаўнік» (Слуцк), «Камуніст» (Бабруйск), «Камуністычны шлях» (Орша), «Камунар Магілёўшчыны», «Наш працаўнік» (Клімавічы), «Савецкая вёска» (Шчучын), «Чырвоная Полаччына», у 1935—38 — «Бальшавік Палесся» (Мазыр), «Бальшавік Полаччыны», «Калгасная праўда» (Лепель), «Праўда на рубяжы» (Слуцк).
    АКРУЖНАЯ Святлана Арцёмаўна (н. 26.1.1947, г. Чарнаўцы, Украіна), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1991). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1969). Працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа. У яе рэпертуары ролі
    ад травесці да лірыкадрам. і востракамедыйных: Люська («Радавыя» А.Дударава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога), Галя Чацвяртак («А зоры тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Франка («Хам» паводле Э.Ажэшка), Бобі Мітчэл («Гэты страсна закаханы» Н.Саймана) і інш. Высокі накал пачуццяў, трагічны і адначасова светлы энергетычны магнетызм, поўнае паглыбленне ў псіхалогію вобраза характэрныя для яе Ганны («Пад сонцам» В.Маслюка), Кацярыны Іванаўны (аднайм. п’еса Л.Андрэева), Васы («Васа Жалязнова» М.Горкага), Жанны Д’Арк («Жанна» Ж.Ануя), Марціна («Лекар мімаволі» Мальера) і інш. Пра творчасць А. зняты дакум.
    С.Акружная ў ролі Марціны.
    90
    АКСІМАРАН
    фільм «Святлана» (1997). Аўтар кн. «Жыццё пражыць — і каб сэрца не разбілася» (2003). Здымаецца ў кіно («Плач перапёлкі», «Падзенне ўверх» і інш.). Прэмія «За духоўнае адраджэнне» 2005.
    АКРЭЙЦ Станіслаў Станіслававіч (псеўд. Арліцкі; 25.8.1836, г. Арол ці пас. Павянец Алонецкай губ. — пасля 1918), рускі і беларускі журналіст, мемуарыст, белетрыст. 3 сям’і чыноўніка. Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом ГорыГорацкага земляробчага інта. Служыў у Магілёве ў палаце дзярж. маёмасці. Дасылаў заметкі ў пецярбургскія час. «Нскра» і «Экономнческнй указатель», падтрымліваў сувязі з рэдакцыяй час. «Современннк». М.А.Дабралюбаў ухваліў яго праект выдання ў Магілёве час. «Белорусскнй вестннк» (не здзейсніўся). Удзельнік паўстання 1863— 64. Працаваў у Віленскай публічнай бцы, быў сакратаром В.Ф.Ратча. У 1867 выдаў у Вільні каляндар для народа. 3 1868 у Пецярбургу, сакратар газ. «Новое время», адным з выдаўцоў якой быў А.Кіркор. Выдаваў час. «Дешевая бнблнотека...» (1871—студз. 1874), «Всемнрный труд» (1872), дзе друкаваліся матэрыялы пра Беларусь (маст. творы А., нарысы Ф.М.Рашэтнікава). У 1880я гг. ад дэмакр. пазіцый перайшоў на рэакцыйныя, у сваім час. «Луч» адкрыта прапаведаваў шавінізм і антысемітызм. У раманах «Апошнія язычнікі» (1871—72), паэме «Беларуская быль» (1872), кн. «Старасвецкія памешчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), аўтабіягр. хроніцы «Далёкія гады» (1899) і мемуарных нарысах, надрукаваных у пач. 20 ст. ў «Нстормческом вестннке», расказваў пра Беларусь і Літву 1850—60х гг.: норавы прыгоннікаў, грамадскае і культ. жыццё Віцебска, Магілёва, Вільні, паўстанне 1863—64.
    Тв.: Последнне язычннкм. Ч. 1—2. СанктПетербург, 1871—72; Далёкме годы: автобногр. хроннка. СанктПетербург, 1899; Уголок восстання 1863 г. // Мст.
    вестннк. 1902. № 10—11; Мон скмтання по белу свету // Там жа. 1908. № 12; Воспоммнання ннсургента//Там жа. 1912. № 9, 10; Лнтературные встречн н знакомства //Там жа. 1916. №6, 7.
    Літ:. Цікоцкі М. 3 гісторыі беларускай журналістыкі XIX стагоддзя. Мінск, 1960; Кісялёў Г. Пошукі імя. Мінск, 1978; Яго ж. Разыскнвается класснк... Мннск, 1989; КузняеваС.А. Мздательская деятельность С.С.Окрейца н «Белорусскнй вестннк» // йсторня кннгн, кннжного дела н бнблнографнн в Белорусснн: (сб. науч. ст.). Мннск, 1986.
    Г.В.Кісялёў, С.А.Кузняева.
    АКСАМІТАЎ Анатоль Сцяпанавіч (17.7.1926, г. Гомель — 5.2.2003), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1984). Скончыў БДУ (1951). У 1952—91 у Інце мовазнаўстваАН Беларусі, у 1994—2003 у Бел. рэсп. фондзе фундаментальных даследаванняў. Распрацоўваў пытанні бел. і слав. фразеалогіі, фразеаграфіі, этналінгвістыкі. Аўтар манаграфій «Лексіка беларускіх прыказак XIX ст. ў сувязі з агульнай праблемай фразеалогіі» (1958), «Беларуская фразеалогія» (1978) і інш. Рэдактар і адзін са складальнікаў «Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Я.Коласа» (1993), адзін з аўтараў «Беларускарускага слоўніка» (1962). Складальнік зб. «Прыказкі і прымаўкі» (2000) і інш.
    7в.: 3 думай славяніна. Мінск, 1991 (разам з Л.Малаш); Беларуская фразеалогія ў граматычным, семантычным і функцыянальным аспектах // Беларускае слова: з гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі. Мінск, 1994.
    АКСАНАМЁТРЫЯ (ад грэч. ахбп вось + ...метрыя) уархітэктуры, раўналежная перспектыва, заснаваная на метадзе паралельных праекцый. Грунтуецца на 3 узаемаперпендыкулярных восях, кожная з якіх мае свой маштаб. Найчасцей выкарыстоўваюць суадносіны даўжынь восей 1:1:1 (ізаметрыя) і 0,5:1:1 (дыяметрыя). А. шырока прымяняецца ў архіт. праектах і чарцяжах існуючых будынкаў, комплексаў, ансамбляў
    для нагляднага паказу іх структуры, асабліва ў тым выпадку, калі генпланы, планы, фасады і разрэзы не даюць поўнага ўяўлення аб іх архіт.прасторавай арганізацыі. Нярэдка А. агульнага выгляду пабудоў сумяшчаецца з іх разрэзам, што ўдакладняе структуру ў цэлым.
    АКСАНЧАНКА Юрый Аляксандравіч (16.2.1938, г. Адэса, Украіна — 29.9.2005), беларускі рэжысёр. Скончыў Адэскае тэхн. вучылішча кінематаграфіі (1958) і Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1975). 3 1962 на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод работ: тэлефільм «Чырвоны веласіпед» (1979), маст. фільмы «3 кошкі ўсё і пачалося...» (1982), «Кантакт» (1983), «Загад» (1987), кароткаметражныя з кінаальманаха «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Тайна Фенімора» (1977); дакум. «Ад Галкі, Дзімы, Броніка...» (1974) і інш.
    АКСЕСУАР (франц. accessoire), 1) прадмет другараднага значэння, які дапаўняе характарыстыку персанажаў, часта спрыяючы раскрыццю агульнай задумы; дэталі, якія дапаўняюць гал. элемент кампазіцыі. 2) У тэатры — прадметы бутафорыі або рэквізіту. 3) У выяўленчым мастацтве — дапаможныя дэталі гал. выявы, якія паглыбляюць яе характарыстыку, часам нясуць сэнсавую і эмацыянальную нагрузку, выконваюць функцыю, уласцівую атрыбуту ці сімвалу. У партрэце гэта дэталі інтэр’ера, касцюма, што дапаўняюць задуму аўтара.
    АКСІМАРАН, аксюмаран (ад грэч. oxymoron дасціпнанедарэчнае), мастацкі троп, наўмыснае спалучэнне слоў процілеглага сэнсу, якія лагічна выключаюць адно аднаго, але ўжытыя разам ствараюць новы маст. вобраз («звонкая цішыня», «пакутлівае шчасце», «радасны сум» і інш.). Часцей за ўсё А. выкарыстоўваецца з мэтай перадачы супярэчлівых па змесце або па ўспрыманні пісьменнікам з’яў жыцця. Часта А. ужываецца ў назвах твораў.
    91
    АКСІЯЛОГІЯ
    АКСІЯЛбГІЯ (ад грэч. ахіа каштоўнасць, вартасць + ...логія), вучэнне аб каштоўнасцях, якое ахоплівае ўсе віды сац., маст. і рэліг. практыкі, чалавечую культуру ў цэлым. Тэрмін «А.» быў уведзены франц. філосафам П.Лапі (1902), але да праблем прыроды каштоўнасцей звярталіся з эпохі антычнасці. У 2й пал. 19 ст. А. сфарміравалася як навук. дысцыпліна і стала адной з прыярытэтных у еўрап. філасофіі (Э.Гартман, Р.ГЛотцэ, Ф.Брэнтана). Ф.Ніцшэ абвясціў патрабаванне «пераацэнкі ўсіх каштоўнасцей». У бел. філас. думцы 2й пал. 20 ст. праблематыкай А. займаліся Я.М.Бабосаў, У.М.Конан, А.С.Майхровіч.