Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
58
АДМОЎНЫ
ку паміж вуліцамі Камсамольская і Урыцкага (зараз праспект Незалежнасці, архіт. М.Паруснікаў), будынак Упраўлення Бел. чыгункі і інш. Сярод аб’ектаў, якія адлюстроўвалі высокі ўзровень архіт. стылістыкі, вызначаюцца: у Мінску — будынкі, узведзеныя для ЦК ЛКСМБ (архіт. Р.Заборскі, 1953), абкома КПБ (архіт. А.Воінаў, Л.Усава, 1959), аблвыканкома (архіт. В.Волчак, 1958), гарвыканкома (архіт. С.Мусінскі, Г.Сысоеў, 1964). Многія А.б. маюць гібкую планіровачнуюструктуру, якая забяспечвае функцыянальныя патрабаванні сучаснасці, павялічвае універсальныя магчымасці: будынкі абкома КПБу Магілёве (архіт. Ю.Шпіт, 1971), аблвыканкома ў Гомелі (архіт. А.Мусінскі, 1978), гаркома КПБ у Бабруйску (архіт. Ю.Шпіт, 1976), Мінскага гаркома КПБ (архіт. А.Брэгман, Ю.Градаў, Л.Левін, А.Тылевіч, 1979), Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. А.б. маюць вял. архіт.маст. і ідэйнавобразнае значэнне ў забудове раённых (Капыль, Мсціслаў, Нясвіж, Смаргонь, Талачын і інш.) і абл. (Мінск, Брэст, Віцебск) ЦЭНТраў. В.М.Чарнатаў. АДМОЎЕ, выражэнне з дапамогай лексічных і граматычных сродкаў, а таксама інтанацыі значэння процілегласці пэўнаму сцвярджэнню. У бел. мове А. выражаецца: адмоўнымі часціцамі «не», «ні», «ані» («Не чуваць у садзе птушынага шчэбету»; «На небе ні воблачка»; «У лесе ані гуку»); адмоўнымі займеннікамі «ніхто», «нішто», «нічый», «ніякі», «ніколькі»; адмоўнымі прыслоўямі «нідзе», «ніколі», «ніколькі», «нікуды», «ніадкуль», «ніяк»; безасабовапрэдыкатыўнымі словамі «няма», «нельга», «немагчыма»; словаўтваральнымі прэфіксамі «не», «ні», «ані» («жывы * нежывы», «хто * ніхто», «дзе ► анідзе»); з дапамогай інтанацыі пры экспрэсіўным выражэнні А. ў сцвярджальным сказе («Так я вас і паслухаў!»). Адмоўнымі ў бел. мове з’яўляюцца сказы, у якіх адмаўляецца наяўнасць пэўных
Да арт. Адміністрацыйныя будынкі. Будынак гарвыканкома ў Мінску.
з’яў, падзей, дзеяння або стану (асн. сродкі выражэння — адмоўныя часціцы і безасабовапрэдыкатыўнае слова «няма»). Адрозніваюць сказы агульнаадмоўныя — А. адносіцца да дзеясловавыказніка і выражае поўнае адмаўленне з’яў або падзей («Тыдзень не было дажджу») і частковаадмоўныя — А. адносіцца да любога члена сказа, акрамя выказніка, і адмаўляе толькі асобныя рысы з’яў або падзей («Дождж ішоў не ўвесь тыдзень»). Калі ў адным сказе А. паўта
Да арт. Адміністрацыйныя будынкі. Будынак райвыканкома ў Нясвіжы.
раецца пры абедзвюх частках састаўнога дзеяслоўнага выказніка або пры 2 членах сказа, то ён набывае сцвярджальнае значэнне («Я не магу не падзякаваць вам за дапамогу»), Такое А. называецца падвойным. Слова ці марфема, якія заключаюць у сабе значэнне процілегласці таму, што сцвярджаецца, атрымалі ў лінгвістыцы тэрміналагічнае азначэнне «негацыя». В.В.Урбан. АДМОЎНЫ ГЕРОЙ, літаратурны персанаж, надзелены негатыўнымі
59
АДМОЎНЫ
рысамі паводле сац., этычных і эстэтычных крытэрыяў і светапогляду ayTapa. Дахрысціянская антычная лра не ведала падзелу персанажаў на станоўчых і адмоўных, бо ўчынкі чалавека тлумачыліся не як вынік свабоднага выбару, а як незалежнае ад яго наканаванне. Аднак ужо ў міфалогіі і засн. на ёй эпічнай паэзіі («Іліяда» і «Адысея» Гамера) узнік падзел на героя і яго антаганіста. У новаеўрап., у т.л. бел., лры пад уплывам хрысціянства з яго вучэннем пра свабоду волі чалавека адбылася палярызацыя герояў на станоўчага і адмоўнага. У бел. фальклоры, які папярэднічаў лры, гэты падзел — асн. лінія разгортвання сюжэта, асабліва ў чарадзейных казках. Аднак у лірычных песнях і баладах часцей ён не катэгарычны, a сітуацыйны, бо ўчынкі героя нярэдка ўяўляюцца як лёс, наканаванне. Пачынальнік бел. рэнесанснай лры Ф.Скарына ў прадмове да біблейскай кн. «Другі Закон» размежаваўдобрых і злых людзей паводле сац. і маральных каштоўнасцей і аргументаваў гэтым размежаваннем неабходнасць дзярж. законаў і маральных імператываў. Гэты падзел літ. персанажаў на станоўчых і адмоўных захаваўся ў творчасці класікаў бел. лры, але з улікам ускладнення грамадскага быцця і крытэрыяў нац. самаіндэнтыфікацыі. Падзел на станоўчых і адмоўных персанажаў характэрны для камічных твораў: катэгарычны ў сатыры, умоўны ў гумары, шаржы, гратэску. Метад сацыяліст. рэалізмуарыентаваў на класавыя і парт. крытэрыі ў ацэнках станоўчага і адмоўнага герояў. Для постмадэрнісцкай лры, арыентаванай на камічнае і нізкае, праблема А.г. страціла сваю актуальнасць. У.М.Конан.
АДМОЎНЫ ПАРАЛЕЛ'ІЗМ, гл. ўарт. Паралелізм.
АДМЬГЎКА, тэхніка выканання архітэктурнаграфічных работ метадам святлоценявой мадэліроўкі з дапамогай тушы для выяўлення аб’ёмнапрасторавага характару архіт. аб’екта і
яго асяроддзя. Дазваляе наблізіць адлюстраванне архіт. формы да яе натуральнага ўспрымання чалавекам, таму што плітачная (т.зв. «кітайская») туш дапамагае выяўляць выключна тонкія і чыстыя адценні пры пераходах ад белага да чорнага, што немагчыма выканаць пры выкарыстанні інш. матэрыялаў. Вядомы розныя прыёмы А.: слаямі, размыўка, «па мокраму» і інш. Магчыма дапаўненне акварэллю. У тэхніцы А. выконваліся архіт. чарцяжы ў 18—20 ст., у асн. фасады, разрэзы, генпланы, перспектывы. 3 канца 20 ст. А. ў праектнай практыцы змяняецца тэхнікай выканання архіт. чарцяжоў засн. на кап’ютэрных тэхналогіях. Выкарыстоўваецца таксама ў навуч. працэсе пры падрыхтоўцы архітэктараў. С.А.Сергачоў. АДНАДЗЁНКА, аднаразовае газетнае выданне. Выходзіла як лістоўка або альманах, без нумарацыі. Першая бел. А. «Новіны грозные а жалостлнвые...» надрукавана ў Нясвіжскай друкарні ў 1563 з нагоды нападу Івана Грознага на Полацк. У 20 ст. А. выдаваліся часцей за ўсё зза цэнзурнага праследавання і прысвячаліся грамадскапаліт. падзеям. Выходзілі ў Гродне («Колас беларускай нівы», 1913;«Выстрал», 1924;«Стрэха», 1928; «Пралом», 1929), Мінску («Над Свіслаччу», 1914; «Беларусь —Паволжу», 1921), Вільні («Беларуская крыніца», 1921;«Беларускіселянін», 1925; «Весткі Таварыства Беларускае школы», 1929; «Беларуская праўда», 1931; «Голасстудэнта»,1937),атаксамапаза межаміБеларусі.Усяговыйшлабольш за 100 А. Захоўваюцца ў Нац. бцы Беларусі, цэнтр. навук. бках Літвы і НАН Беларусі, у архівах і бках Польшчы і інш.
АДНАДРЭЎКА, лодка, выдзеўбаная са ствала дрэва; самы стараж. тып лодкі. Бытавала ў Беларусі да з’яўлення дашчаных лодак. Сустракаецца і ў наш час. Гл. таксама Човен.
АДНАЗНАЧНАСЦЬ СЛбВА, тое, што монасемія.
АДНАРАДбВІК, тое, што манаверй/.
АДНАРОДНАЯ РЫФМА, тое, што граматычная рыфма.
АДНАРОДНЫЯ ЧЛЁНЫ СКАЗА, члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю, адносяцца да аднаго агульнага для іх члена і характарызуюцца інтанацыяй пералічэння. Паміж сабой звязваюцца злучальнай і бяззлучнікавай сувяззю. Аднароднымі могуць быць гал. 1 даданыя члены сказа: «Чуліся галасы начных птушак, лесавыя шолахі, нечыя дзіўныя ўздыхі, нібы ўздыхала зямля і ціхаціха перашэптвалася з маўклівымі дубамі» (М.Лынькоў) — аднародныя дзейнікі і выказнікі; «Дзень спякотны і вясёлы з песняй жніўнаю прыйшоў» (П.Броўка) — аднародныя азначэнні; «Шлю падзяку вёснам і сябрам, жытнім копам на шырокім полі» (А.Куляшоў) — аднародныя дапаўненні; «Па зямлі трэба хадзіць асцярожна, прыглядаючыся» (М.Лужанін) — аднародныя акалічнасці. А.ч.с. могуць быць выражаны рознымі часцінамі мовы («Ліда — вясёлая па натуры і любіць смяяцца». А.Кулакоўскі), мець пры сабе абагульняльнае слова («Легла ўсё да сэрца блізка: колас буйны і тугі, і ўсмешка, і калыска, і асеннія стагі». П.Панчанка). 3 дапамогай А.ч.с. арганізуюцца антытэза, градацыя, зеўгма, асіндэтон і інш. стыліст. фігуры, якія павышаюць інфарматыўнасць выказвання, узмацняюць яго камунікатыўную дзейнасць.
П.Ф.Рослік.
АДНАСТРОФНЫ ВЕРШ, верш, які не падзелены на асобныя строфы і ўяўляе сабой адно інтанацыйнасінтаксічнае і сэнсавае цэлае. Звычайна ўключае ад 2 да 8 вершарадоў. Да А.в. адносяць і класічны санет, у якім і тэрцэты, і катрэны звязаны паміжсабой аднолькавымі рыфмамі. Прыклады 2 і 5радковага А.в.:
Слічна Галя Васілёва, слічнады прыгожа:
Вочкі ясны, сама красна, як поўная рожа...
(М.Багдановіч)
60
АДРАДЖЕННЕ
Некалі суцішалі жазлом неспакойныя хвалі, Але чым мне суцішыць у сэрцы тугу?
Ерыхонскія сцены ад трубаў грымучых упалі.
А я песняй разбурыць ніяк не магу Сцен маўчання, якія цябе сцерагуць.
(М.Танк) Т.Ф.Рослік.
АДНАЎЛЁННЕ спектакля, пастаноўка п’есы, якая ішла ў тэатры шмат гадоў назад і доўгі час не ставілася. Можа мець мэтай рэстаўрацыю — паказ п’есы ў традыц. ранейшым выкананні і афармленні. Такое А. патрабуе звычайна параўнальна невял. колькасці рэпетыцый і асобнай дапрацоўкі і абнаўлення некаторых частак дэкарацый (напр., А. спектакля «Брама неўміручасці» К.Крапівы ў Бел. тэатры імя Я.Купалы, паст. 1974, адноўлены ў 1983). Капітальнае А. найчасцей патрабуе не толькі рэстаўрацыі, але і значнага абнаўлення ранейшага старога спектакля, увядзення новых выканаўцаў. Пры гэтым можа быць зменена трактоўка вобразаў, зроблена спец. афармленне. Так былі адноўлены ў Бел. тэатры імя Я.Купалы спектаклі «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (паст. 1939, А. 1964), «Машачка» А.Афінагенава (паст. 1941, А. 1952), «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (паст. 1946, А. 1951, 1955), у Бел. тэатры імя Я.Коласа — «Гамлет» У.Шэкспіра (паст. 1946, А. 1955), у Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь — «Марная засцярога» П.Л.Гертэля (паст. 1938, А. 1959, 1979, 2003, 2009), у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага — «Адзіны наследнік» Ж.Ф.Рэньяра (паст. 1974, А. 2002) і інш.
АДОНАК, 1) памост для складвання неабмалочаных снапоў з мэтай захоўвання збажыны ад вільгаці. Будавалі з 4 слупоў (ступіц) выш. ад 0,4 да 0,9 м, а ў балоцістых мясцінах да 1,5 м. На слупах мацавалі перакладзіны (аподні), на якія насцілалі дошкі
(лубцы). Зверху А. пакрывалі саломай. Снапы складвалі на А. ўкругавую, каласамі на сярэдзіну. 2) Памост з сушняку ці жэрдак, на які кладуць стог сена або скірду збожжа.
АДРАДЖЭННЕ, Рэнесанс, гістарычны і культурны перыяд у развіцці еўрап. народаў (14—1я пал. 17 ст.), пераходны паміж сярэдневякоўем і Новым часам. У эпоху А. ўзнікае прынцыпова новая карціна свету, фарміруюцца новыя прынцыпы ладу жыцця, навук. і маст. творчасці. У мастацтве гэтай эпохі склаўся самаст. стыль — рэнесанс. Культуру А. вылучаюць антрапацэнтрызм, свецкі характар, гуманізм, звяртанне да антычнасці. Творчасць майстроў А. прасякнута верай у моц розуму і волі, бязмежныя магчымасці чалавека, адмаўляла сярэдневяковы аскетызм. Рэнесансная ідэалогія паставіла пад сумненне прынцып саслоўнага раздзялення і патрабавала цаніць чалавека па яго асабістых якасцях і заслугах. Устанаўленне ідэалу дзеючай, творчай асобы, прыгажосці зямной рэчаіснасці, адчуванне цэльнасці і гарманічнасці сусвету прыдаюйь мастацтву А. велічны маштаб. Развіццё А. ўасобных краінах і рэгіёнах Еўропы не супадала ў часе, але надала еўрап. культуры пэўнае адзінства. А. ўзнікла і яскрава праявілася ў Італіі ўжо на рубяжы 13—14 ст. Існуе розніца паміж развіццём рэнесанснай культуры ў краінах Паўд. і Паўн. Еўропы. Для паўд.еўрап. А. характэрна развіццё паэзіі, рыторыкі, сюжэтнага і партрэтнага жывапісу, відовішчнай культуры. Для паўн.еўрап. А. (Англія, Францыя, германскія княствы) быў уласцівы акцэнт на кнігадрукаванне, тэалогію, логіку, тэарэт. філасофію, публіцыстыку, пейзажны жывапіс і нацюрморт, муз. культуру. Рэнесансная культура ўздзейнічала на ўсе пласты грамадства, абапіралася на розныя грамадскія групы (сярэднія пласты і вярхі гарадоў, частку кліра, прадстаўнікоў арыстакратыі). Станаўленне А. ў ВКЛ (16 — пач. 17 ст.) абумоўлена пазітыўнымі пера