Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
адтуль выселены ў Польшчу, потым зноў у Харбіне. У 1948 арыштаваны, перададзены ў СССР, дзе асуджаны на 25 гадоў прымусовых работ у папраўчапрац. лагерах. Пасля вызвалення ў 1955 выехаў у Польшчу, потым у Італію, Англію, дзе рэдагаваў час. «Божым шляхам». Вял. ўплыў на літ. дзейнасць пісьменніка аказалі творы Ф.Багушэвіча, В.ДунінаМарцінкевіча, М.Гарэцкага. Аўтар празаічнай гутаркі «Як Казюк сабраўся да споведзі» (1928), апавядання «Як Ганулязбіраласяў Аргенціну» (1930), аповесці «Хлопец» (1935), успамінаў «Кітай—Сібір—Масква» (1962), гумарыст. ісатыр. вершаўдля дзяцей, зб. вершаў «Беларускія цымбалы» (Вільня, 1933), «Байкі і іншыя вершы» (Лондан, 1973) і інш.
АДВАРбТНЫ СЛбЎНІК, інверсійны слоўнік, лексікаграфічнае выданне рэестравага тыпу, у якім словы размяшчаюцца па алфавіце канцавых літар. Выраўноўванне адбываецца па правым краі. У выніку такой будовы ў А.с. групуюцца, як правіла, словы з тоеснымі або падобнымі канцавымі граматычнымі і фанетычнымі элементамі (напр., на літару «А»:
«радовішча», «відовішча», «зімовішча», «становішча», «вандровішча», «сховішча» і інш.).
Асобныя кампактныя групы ўтвараюць словы з аднолькавымі канчаткамі, суфіксамі, аднатыпнымі гукамі і іх спалучэннямі. Часам у А.с. могуць указвацца стыліст. характарыстыкі слоў («ласкальнае», «кніжнае», «размоўнае», «устарэлае» і пад.), а таксама пазначацца графічная, акцэнтуацыйная, фанетычная, граматычная варыянтнасць лексем («сяголета» і «сёлета», «льносушылка» і «лёнасушылка»). 3 дапамогай А.с. можна ўстанавіць існуючыя тыпы скланення і спражэння, вызначыць ступень пашыранасці тых ці інш. словаўтва
ральных і словазмяняльных тыпаў, прааналізаваць прадуктыўнасць пэўнай словаўтваральнай мадэлі, выявіць матэрыял для фанетычных даследаванняў. А.с. выкарыстоўваецца пры дэшыфроўцы тэкстаў і складанні праграм для іх камп’ютэрнай апрацоўкі. Лексіку бел. мовы фіксуюць: «Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы» А.Барташэвіча і І.Камендацкай (т. 1—4, 1988—89), які падае каля 100 тыс. слоў з акадэмічнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Адваротны слоўнік беларускай мовы» Л.М.Вардамацкага і В.І.Несцяровіча (1994). Дз.В.Дзятко. АДВЁДКІ, водведкі, адведзін ы, традыцыйны звычай наведваць парадзіху, каб дазнацца, як яе самаадчуванне і ці здарова дзіця, а таксама, каб дапамагчы ў хатніх клопатах. У А. прыходзілі жанчыны праз дзеньдва пасля родаў. Мужчынам і незамужнім дзяўчатам хадзіць у А. было забаронена. Кожная жанчына несла з сабой у клуначку ці місачцы (таму на Магілёўшчыне гэты звычай называецца «пайсці з міскай») печыва, штонебудзь варанае, бліны, сыр, мёд, масла, на Палессі яшчэ і боршч, варэнікі, кампот з сушаных ягад (узвар). Наведвальніц частавалі, запрашалі на радзіны. Звычай А. ўзнік у першабытным грамадстве, у Беларусі з некаторымі зменамі захаваўся да нашага часу. Сёння ў А. ходзяць не толькі жанчыны, але і мужчыны, і незамужнія дзяўчыны. 3 сабой яны звычайна прыносяць падарункі дзіцяці.
АДВЕНТЫСТЫ (ад лац. adventus прышэсце), паслядоўнікі хрысціянскай пратэстанцкай плыні. Прапаведуюць хуткае другое прышэсце Хрыста, якім завяршыцца адвечная барацьба Бога і сатаны, уваскрэсенне праведнікаў да вечнага жыцця, пекла для грэшнікаў. Маюць некалькі галін, сярод якіх найб. пашыранай з’яўляецца абшчына А. сёмага дня (АСД), што святкуюць суботу як дзень духоўнай бадзёрасці, прысвечанай малітве
51
АДДЗЕЛАЧНЫЯ
(дзень «адпачынку Бога» пасля 6 дзён працы над стварэннем свету).
Вучэнне А. узнікла ў сярэдзіне 19 ст. ў ЗША. У бел. губернях Рас. імперыі яны з’явіліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў выніку дзейнасці замежных прапаведнікаў. Першая адвентысцкая абшчына была зарэгістравана ў 1910 у Вільні, у 1913 — у Мінску на чале з Г.Лебсакам, гал. арганізатарам адвентызму на тэр. Расіі. У перыяд паміж 1й і 2й сусв. войнамі дзейнічалі абшчыны ў Зах. Беларусі, у асн. на Палессі. У 2й пал. 20 ст. абшчыны АСД разгарнулі актыўную дзейнасць. Рэліг. аб’яднанне «Беларуская канферэнцыя адвентыстаў сёмага дня» ўваходзіць у еўразійскае аддз. Сусв. царквы хрысціян АСД. У 1994 у Мінску быў адкрыты філіял Заокскай духоўнай акадэміі АСД (Расія). На 1.1.2009 у Беларусі дзейнічалі 72 абшчыны АСД.
Літ.: Гу р ко А.В. Конфесснональная снтуацня в Республнке Беларусь: этннч. м нсторнч. аспекты. Мянск, 2001; Современная релнгнозная жнзнь Росснн. Опыт снстематнческого опнсання. М., 2003.
В.Р.Языковіч.
АДДЗЁЛАЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ ў будаўніцтве, матэрыялы і вырабы, якія выкарыстоўваюцца з мэтай паляпшэння розных тэхн. рэжымаў эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў (санітарнагігіенічных, тэхнал. і інш.), павелічэння тэрмінаў службы буд. канструкцый, павышэння архіт. выразнасці будынка і яго інтэр’ера, а таксама для ўнутранай і вонкавай аддзелкі сцен, цокаляў, запаўнення светлавых праёмаў абсталявання святлопрапускальных сцен і перагародак, пакрыцця падлог і столі рознай канструкцыі, агароджаўбалконаў і лоджый. Традыц. і сучасныя А.м. ў архіт.буд. практыцы Беларусі вызначаюць архіт.маст. аблічча будынкаў, збудаванняў, гарадоў. Па функцыянальнымпрызначэнніадрозніваюць А.м.: звычайныя, спец. (акустычныя, цепла, гідра, электраізаляцыйныя, хімічнаўстойлівыя, гарачатрывалыя, антыкаразійныя, рэнтгенаабарончыя
і інш.), дэкар. і архіт.маст. (барэльефы, архіт.ляпныя ўпрыгажэнні, мазаіка, вітражы, маст. роспіс і інш.). У працэсе выкарыстання А.м. фарміруецца вонкавы пласт, у якім прымяняюцца вадкія і пластычныя матэрыялы (лакі, фарбы, пасты, мастыка, раствор) і вырабы з гатовай вонкавай паверхняй (рулонныя, ліставыя, плітныя і пліткавыя, штучныя, фасонныя, прафіляваныя, плоскія даўгамерныя). Вонкавы пласт на паверхні канструкцыйных элементаў будынкаў можа быць выкананы ў заводскіх умовах з поўнай гатоўнасцю ў працэсе вырабу альбо непасрэдна падчас ці пасля заканчэння мантажу будынка.
Традыц. ў Беларусі з’яўляліся А.м. з драўніны, якая здаўна шырока выкарыстоўвалася ў нар., сядзібным і культавым будаўніцтве ў выглядзе розных дэталей дэкарыравання фасада, вокнаў, дзвярэй, франтонаў і інш. (сцены і карніз у Поразаўскай сядзібе; іканастас і паліхромная драўляная скульптура ў КажанГарадоцкай Мікалаеўскай царкве). У наш час пашырыўся дыяпазон прымянення А.м. здраўніны ўаддзелцы інтэр’ераў
Да арт. Аддзелачныя матэрыялы. Кашііцапахавалыія з мазаічным пано на фасадзе ў г.п. Мір Карэліцкага рна.
грамадскіх будынкаў — дэкар. перагародкі, устаўкі, пано і інш. (памяшканне басейна ў аздараўленчым дзіцячым лагеры «Загор’е» Мінскага рна; палатно гоначнага круга веладрома ў комплексе «МінскАрэна»), Аднаўленне сыравінных крыніц, дэкар. і эксплуатацыйнатэхн. ўласцівасці, экалагічная чысціня А.м. з драўніны дазваляюць неабмежавана скарыстоўваць іх у вонкавай і ўнутранай аддзелцы жылых і грамадскіх будынкаў.
Са старажытнасці ў бел. будаўніцтве як канструкцыйны матэрыял для набору трывалай масы падмурка і сцен выкарыстоўваўся прыродны камень (Гродзенскі Стары замак). Яго дэкар. ўласцівасці ўлічваліся па меры неабходнасці (устаўкі з каменю ў мураванні сцяны Гродзенскай Барысаглебскай царквы), як абліцовачны матэрыял з вял. маст. магчымасцямі стаў прымяняцца пазней (аддзелка інтэр’ера ў Магілёўскім Іосіфаўскім саборы). У наш час адзін з асн. кірункаў выкарыстання прыроднага каменю — дэкар.маст. для ўнутранай (падлога, прыступкі, падаконнікі) і вонкавай (цокаль, дэталі партала, карніза, пояса і інш.) аддзелкі будынкаў і збудаванняў рознага прызначэння (станцыі метрапалітэна, чыг. вакзал у Мінску, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, партал будынка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь), у т.л. манументальных (мемар. комплекс Хатынь). Асобнай тэмай у сучаснай архітэктуры становяцца каменныя лавы, падпорныя сценкі, фантаны, малыя архіт. формы і элементы ландшафту (набярэжная канала Сляпянскай воднай сістэмы ў раёне вул. Ф.Скарыны і праспекта Незалежнасці ў Мінску).
Вял. пашырэнне ў Беларусі атрымала гліна, якая з даўніх часоў выкарыстоўвалася для вытворчасці А.м. Прымяненне керамічнай цэглы было пашырана ў абарончым (крапасная сцяна ў Гродне, 12 ст.; Сынкавіцкая царквакрэпасць, замак у г.п. Мір
52
АДДЗЕЛАЧНЫЯ
Карэліцкага рна) і культавым (капліцапахавальня князёў Паскевічаў у Гомелі, 1889) будаўніцтве з уключэннем керамічнага дэкору на фасадах. Дэкар. якасці керамічных матэрыялаў адказваюць сучасным кірункам і стылям у архіт.маст. практыцы, выкарыстоўваюцца ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў для насценных пано, уставак (лядовы палац у Бабруйску; рэстаўрацыя керамічнай падлогі ў Нясвіжскім палацавапаркавым комплексе). 3 мэтай стварэння гатовай паверхні сцяны мэтазгодна выкарыстанне вонкавай цэглы або керамічнага каменю з глазураванымі або ангабіраванымі паверхнямі (універсам «Паўднёвы Захад» у Мінску).
Вырабы са шкла і каменных расплаваўу Беларусі пачалі выкарыстоў
вацца ў 2й пал. 18 ст. Пашырэннеатрымала аддзелка мазаікай са смальты (малюнак аблічча Хрыста ў капліцыпахавальні ў г.п. Мір Карэліцкага рна, 1904) і з каляровага шкла ўдэкарыраванні светлавых праёмаў фасада (стральчатыя арківокны ў Міёрскім Успенскім касцёле; круглыя вокныружы ў Відзаўскім Троіцкім касцёле). Сучасныя аб’екты дэманструюць новыя магчымасці выкарыстання А.м. са шкла і мінеральных расплаваў у архітэктуры: вял. плоскасці шкляных фасадаў гарманічна ўпісваюцца ў забудову гарадоў (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, мед. цэнтры «Экамедсервіс» і «Нардын» у Мінску).
Да арт. Аддзелачныя матэрыялы. Медыцынскі цэнтр «Экамедсервіс» у Мінску.
Да арт. Аддзелачныя матэрыялы. Медыцынскі цэнтр «Нардын» у Мінску.
А.м. з металу прадстаўлены культавымі пабудовамі (пазалота купала капліцыпахавальні ў Гомелі, 1870— 89). У наш час яго высокія аддзелачнадэкар. якасці выкарыстоўваюцца на будынках і збудаваннях рознага прызначэння. Прымяненне сістэмы навясных вентыліраваных фасадаў і панэляў з дэкар. эфектам дазваляюць падкрэсліць выразнасць аб’ектаў (аддзелка цыліндрычнай часткі фасада панэлямі «хамелеон» універсальнай залы спарт. комплексу «Хваля» ў Пінску; абліцоўка фасадаў панэлямі з алюмінію ў гандлёваадм. комплексе на скрыжаванні вул. Філімонава і праспекта Незалежнасці; насценныя
фактурныя панэлі з нержавеючай сталі ў інтэр’еры магазіна «Акіян», абодва ў Мінску). А.м. з металу маюць шырокі наменклатурны састаў, які вызначаны легіраванымі элементамі сплаву, разнастайнасцю профілю вырабаў, відам і прызначэннем: лісты і панэлі для абсталявання падвесных столяў, аддзелкі сцен, пліты для пакрыцця падлогі спец. прызначэння (чыгунныя і стальныя, дзірчастыя і перфарыраваныя, стужка), устаўкі, агароджы, навясныя ўпрыгажэнні (глухія і расчлянёныя, з выдаўленым, штампаваным малюнкам з нержавеючай, храміраванай ці аксідзіраванай сталі).