Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
А.м. з вяжучымі ўласцівасцямі вядомы на тэр. Беларусі з жалезнага веку. У мэтах захавання цяпла сцены драўляных пабудоў тынкавалі (гарадзішчы каля вёсак Вязынка Маладзечанскага,МалышкіВілейскагарнаў). Прыёмы тынкаванай аддзелкі сцен былі расшыраны ў 16 — пач. 20 ст. ў пабудовах розных стыляў (у выглядзе малюнка, які імітуе цагляны мур, і інш.). У культавым і храмавым будаўніцтве сцены і скляпенні дэкарыраваліся фрэскамі, роспісам, мазаікай. У цяперашні час разам з традыц. тынкоўкай паверхняў (будынак філіяла «Беларусбанка» ў Маладзечне,
53
АДДЗЯЛЕННЕ
гасцініца «Еўропа», Мінская ратуша) у аддзелцы вонкавых і ўнутраных сцен будынкаў (офісы, буцікі, банкі, бальніцы) выкарыстоўваецца дэкар. тынкаванне з фактурнай і рэльефнай паверхняй, манумент.маст. роспіс. Прымяненне гатовых вырабаў з вонкавага бетону, афактураных азбестацэментных пліт, гіпсакардонных лістоў паскарае працэс аддзелкі падлогі, столяў, сцен, узвядзення аб’ектаў рознага прызначэння.
А.м. на аснове сінтэтычных палімераў, нягледзячы на векавыя традыцыівыкарыстанняпрыродных(бітум, дзёгаць, каніфоль, бурштын, цэлюлоза), параўнальна маладыя. Падзяляюцца на рулонныя (лінолеумы, дывановыя пакрыцці, плёнкі, шпалеры), паганажныя (вінілавы сайдынг, ліштвы, сценавыя рэйкі, паясы, карнізы і інш.), ліставыя і плітныя (шклопластыкі, папяроваслаісты пластык, полістыролавыя, полівінілхларыдныя); лісты і пліткі, маналітныя (палімерцэменты, палімертэрацабетоны і інш.), лакафарбы (лакі — бітумныя, спіртавыя, маслянасмаляныя, нітралакі; фарбы — полівінілацэтатныя,акрылавыя,палімерцэментавыя, эмалевыя, алейн ыя). Выкарыстоўваюцца палімерныя А.м. для абліцоўкі ўнутраных і вонкавых сцен, у якасці дэкар.ахоўнага пакрыцця канструкцый, у аддзелцы і абсталяванні нацяжных і падвесных столяў, для перакрыцця столевых ніш са штучным асвятленнем, падлог рознага прызначэння. Спалучэнне эксплуатацыйнатэхн. характарыстык і эстэтычных магчымасцей імітаваць прыродныя «тэкстуры», неабмежавана каляровая гама, розная ступень бляску і рэльефу даюць магчымасць з дапамогай А.м. на аснове палімераў увасобіць нестандартныя архіт.маст. рашэнні (выкарыстанне колернага бітумнага матэрыялу з дэкар. пасыпкай у аддзелцы спарт.відовішчнага комплексу ў Салігорску; сінтэтычнае пакрыццё бегавых дарожак спарт. комплексу «Нёман» у Гродне). Разнастайнасць каляровых
рашэнняў уласціва таксама жылым ансамблям новых мікрараёнаў Мінска (Кунцаўшчына, Малінаўка і інш.).
Асн. кірункі развіцця вытворчасці А.м.: пашырэнне асартыменту, павышэнне якасці і заводскай гатоўнасці матэрыялаў і вырабаў.
Літ.: Кнреева Ю.Н. Стронтельные матерналы. Новополоцк, 2004; Шнрокнй Г.Т, Юхневскнй П.Н., Бортн е ц к а я М.Т. Архнтектурное матерналоведенне. 2 нзд. Мннск, 2009.
Г.Я.Малаковіч.
АДДЗЯЛЁННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВЎК I МАСТАЦТВАЎ Н а ц ы я нальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Створана 31.5.1936 як Аддзяленне грамадскіх навук АН БССР, з 1992 сучасная назва. Выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навук. кірунках у галіне сац. і гуманітарных навук. Асн. прыярытэтныя кірункі навук. аргцый, якія замацаваны за Аддзяленнем: механізмы фарміравання і функцыяніравання інавацыйнага ўстойлівага сац.арыентаванага развіцця Рэспублікі Белаурсь, сац. і паліт. працэсы ў сучасным бел. грамадстве, тэарэт. праблемы развіцця культуры, філас.светапоглядныя перадумовы сац. прагрэсу, гісторыя фарміравання бел. нацыі, развіцця і ўмацавання бел. дзяржаўнасці, даследаванне бел. мовы і лры на розных этапах іх развіцця. У яго склад уваходзяць 6 інтаў: філасофіі; эканомікі; сацыялогіі; гісторыі; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; мовы і лры. У складзе Аддзялення 10 акадэмікаў, Ібчл.кар. Пастане на 1.1.2009 у навук. аргцыях працавала 543 чал., ут.л. 432 даследчыкі, 65 Дроў І 181 канд. навук. А.А.Каваленя. АДЗЁННЕ, у б р а н н е, вырабы з тканін, футры, скуры і інш. матэрыялаў, якія надзяюць на сябе. Да А. адносяць таксама абутак, галаўныя ўборы, аздобы і ўпрыгажэнні. Выконвае утылітарнапрактычныя, эстэтычныя, этнакульт., сац. і інш. функцыі. Адлюстроўвае цывільны стан,
Беларускае народнае адзенне Брэсцкай (I), Віцебскай (2), Гомельскай (3), Гродзенскай (4), Магілёўскай (5), Мінскай (б) абласцей.
пануючы стыль, моду, індывід. густ, узрост, пол і сямейнае становішча ўладальніка. Прыкметна залежыць ад натуральнага, этнічнага, сац. асяроддзя і канкрэтнай быт. сітуацыі. Падзяляецца на мужчынскае і жаночае (сярод іх вылучаецца яшчэ дзіцячае і юнацкае А.), летняе і зімовае (прамежкавы варыянт — дэмісезоннае), паўсядзённае і святочнае. У складзе апошняга ці асобна ад яго вылучаецца абрадавае А. Кожны з гэтых класіфікацыйных тыпаў А. складаецца з асобных кампанентаў, якія гарманічна (функцыянальна і канструктыўна) спалучаюцца ў
54
АДЗЕННЕ
адзіным комплексе (касцюм, строй). Традыц. мужчынскі (у аснове сялянскі) касцюм складалі доўгая, амаль да каленяў, кашуля і штаны (нагавіцы, сподкі) з даматканага палатна натуральнага (белага) колеру; у зімовы час паверх надзявалі ваўняныя штаны (суконнікі), безрукаўку (камізэльку), курту, світку і інш. Кашулю насілі навыпуск паверх штаноў пад пояс. Дробная шляхта насіла больш кароткую кашулю, яе часцей запраўлялі ў штаны. Традыц. жаночы комплекс складалі доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца (андарак ці панёва), фартух, камізэлька (шнуроўка, гарсэт). Святочнае жаночае А. шчодра аздаблялася; кампазіцыя, дэкор і спосабы аздобы адлюстроўвалі маст. і фалькл.абрадавыя традыцыі народа, паэт. бачанне акаляючай рэчаіснасці. Найб. пашыраныя віды традыц. зімовага (верхняга) А. — суконная світа (світка, сярмяга, латуха), аўчынны кажух, футравая шуба, бурка (ці бурнос). Кожны селянін звычайна меў 2 світы — паўсядзённую і выхадную, дэкарыраваную каляровымі шнуркамі, аплікацыяй, кутасамі і інш. У якасці дэмісезоннага А. ўжываўся насоў — плашч са зрэбнай ільняной тканіны (узімку яго нярэдка надзявалі паверх кажуха), куртка (світка), латушка. Дробная шляхта замест світкі насіла капот, прыталены кафтан з дыхтоўнага шэрага сук
Да арт. Адзенне. Спартыўныя гарнітуры, вырабленыя на беларускіх прадпрыемствах.
Дэмісезоннае адзенне, выпускаемае беларускімі прадпрыемствамі.
на. Больш раскошнай вопраткай быў жупан з сукна ці аксаміту, падбіты футрам. На яго звычайна надзявалі кунтуш, лёгкі кафтаннакідку з сукна, аксаміту, шоўку або дэлію (ці дылею) з кароткімі рукавамі і шырокім каўняром з футра; апошняя шыро
ка бытавала і як самаст. шляхецкае А. Распаўсюджанай верхняй вопраткай вышэйшага саслоўя былі таксама шуба, феразь, чуга і інш. Традыц. А. рабілася звычайна ўласнымі рукамі і вызначалася, нягледзячы на агульнанац. рысы, значнай рэгіянальнай і мясц. разнастайнасцю. Яго ўзоры шырока выкарыстоўваюцца ў мадэліраванні сучасных форм і этнаграф. касцюмаў. Сучаснае А. зазнала прыкметныя змены ў тэхналогіях і матэрыялах, а ў сваіх разнастайных варыяцыях набліжаецца да агульнаеўрап. стандартаў з улікам моды і кліматычныхумоў (гл. Мода).
У наш час у Беларусі А. выпускаюць больш за 150 прадпрыемстваў лёгкай прамсці, у т.л. Барысаўская швейная фабрыка, Брэсцкая швейная фірма «Надзея», Віцебскае швейнае прадпрыемства «Сцяг індустрыялізацыі», Гомельскае швейнае прадпрыемства «Камінтэрн», Дзяр
55
АДЗІНАПАЧАТАК
Да арт. «Адкрыты фармат». Сцэна са спектакля «Ноч Гельвера» І.Вілквіста. Беларуская акадэмія мастацтваў.
жынская швейная фабрыка «Эліз», Жлобінскае прадпрыемства «БЕЛФА», Мазырская швейная фабрыка «Надэкс», Маладзечанская швейная фірма «Юнона», Мінскае швейнае прадпрыемства «Элема» і інш. Сучасны дызайн з традыц. матывамі ў А. спалучаюць Аршанская фабрыка маст. вырабаў, Бабруйскае швейнае прадпрыемства «Славянка», Віцебская фабрыка маст. вырабаў «Купава», Магілёўская фабрыка маст. вырабаў, Пінская фабрыка маст. вырабаў «Крыніца Палесся», Полацкая фабрыка маст. вырабаў «Сафія» і інш.
Літ.: Молчанов Л.А. Очеркн матернальной культуры белорусов XVI— XVIII вв. Мннск, 1981; Маленка Л.І. Беларускі народны касцюм. Мінск, 2001; Я е ж. Белоруссквй костюм XIX—XX ст. Мінск, 2006. В.С.Цітоў.
АДЗІНАПАЧАТАК, тое, што анафара.
АДЗІНАЦЦАЦІРАДКбЎЕ, страфа з 11 радкоў, завершаная па метрычным, інтанацыйнасінтаксічным малюнку і па думцы. Ужываецца вель
мі рэдка. Прыкладам выкарыстання А. з’яўляюцца паэма М.Лермантава «Сашка» і яго «Казка для дзяцей», a таксама вершпасланне Я.Купалы «Для Янінкі»;
Для Янінкі, для цёзкі, Шлю паклон шчыры з вёскі: Жычу весела расці, усе навукі перайсці, I шчасліва, і ахвотна, Ды без сумнасці маркотнай Песні пець, Iляцець Панад борам К сонцу, к зорам, 3 вольнай думкай панад гаем, Панад нашым бедным краем...
АДЗІНАЦЦАЦІСКЛАДбВІК, вершаваная форма з 11 складоў. Найб. пашыраны від сілабічнага верша ў зах.еўрап., а затым у бел. і ўсёй усх.слав. паэзіі, якім карысталіся ў санетах, паэмах, напісаных тэрцынамі і актавамі. Меў метрычны націск на 4м і 10м складах, цэзуру пасля 5га складу, жаночую клаўзулу. А. выкарыстоўваў Сімяон Полацкі:
По тёмной ношн //день светлый бывает, солнца лучамн // всю тьму нстребляет. Все веселятся, // егда осветенна солнцем бывает // н прнукрашена.
АДЗІНЦйВА Інэса Дзміірыеўна (9.9. 1940, ст. Раз’езд, Бурація — 20.10.1997), беларуская артыстка оперы (лірыкадрам. сапрана). Вучылася ў Маскоўскай кансерваторыі (1962—66). Скончыла Бел. кансерваторыю (1969). У 1966—70 салістка Бел. філармоніі, з 1970 — Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. Валодала яркім гнуткім голасам шырокага дыяпазону. Стварыла цікавыя сцэнічныя вобразы ў операх пераважна класічнага рэпертуару: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» ГТ.Чайкоўскага), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Леанора («Трубадур» Дж.Вердзі), Донна Эльвіра, Разіна і Керубіна («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта) і інш. Вяла актыўную канцэртную дзейнасць. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў на лепшую канцэртную праграму (1970).
«АДКРЫТЫ ФАРМАТ», міжнародны фестывальсучаснагатэатра. Прайшоў у 2003 у Мінску. У 2004 перайменаваны ў Міжнар. фестываль тэатр. мастацтва «Панарама». Арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарвыканком, Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы, Бел. акадэмія мастацтваў, Бел. саюз літ.маст. крытыкаў. Асн. мэта — папулярызацыя тэатр. мастацтва, умацаванне міжнар. культ. сувязей і сяброўства паміж народамі, адраджэнне, развіццё і папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нац., сусв. культуры і мастацтва, далучэнне да іх сучаснага грамадства. У праграме фестывалю спектаклі традыц. класічнага напрамку і сучасныя эксперымент. пастаноўкі. Сяродбел. драм. калектываўудзельнікаў: Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы («Згублены рай» А.Курэйчыка, «Налу» В.Любецкага і Я.Русакевіч), Нац. акадэмічны драм. тэатр імя М.Горкага («Дзівакі» М.Горкага), Мінскі драм. тэатр «ДзеЯ?» («Рамантыкі» Э.Ростана), Бел. акадэмія мастацтваў («Ноч Гельвера» І.Вілквіста) і інш. У фестывалі прымалі таксамаўдзел: Цэнтрдраматургіі ірэжысуры пад кіраўніцтвам А.Казанцава і М.Рошчына (Масква; «Пластылін» В.Сігарава), Тэатр новага фронту (Прага; «Аблом OFF» М.Угарава), Міжнар. фонд імя К.С.Станіслаўскага (Масква; «Вішнёвы сад» А.Чэхава) і інш. В.А.Русаковіч. АДЛЁЎНІК, невялікі гліняны гаршчок. Звычайна з яго адлівалі ежу, якую бралі з сабой у час сенакосу ці жніва. Для зручнасці 2 А. ставілі адзін на другі і абвязвалі ручніком (трапкачом). Былі вядомы на ПнУ Беларусі да 1930х гг.