• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Фарміраванне А.м. адбывалася з пач. 19 ст., найперш у працах ням. філолага В.Гумбальта. У Беларусі першыя публікацыі агульналінгв. характару з’явіліся ў 1920я гг. («Асноўныя пытанні мовазнаўства» П.А.Бузука, 1926). Сярод гал. праблем А.м. — вызначэнне аб’екта лінгвістыкі і яго аддзяленне ад сумежных аб’ектаў, прырода і сутнасць, формы існавання мовы, мова і маўленне, мова і мысленне, мова і грамадства (культура, рэлігія), будова мовы, тыпы моўных значэнняў, законы развіцця і функцыяніравання мовы, паходжанне і класіфікацыя моў, метады даследавання мовы і інш. А.м. распрацоўвае метады і прыёмы даследавання мовы, якія выкарыстоўваюцца ў асобных раздзелах мовазнаўства, a таксама выяўляе, абагульняе і шукае шляхі прыкладнога выкарыстання вынікаў лінгв. даследаванняў. Асн. сферамі прымянення тэарэт. дасягненняў А.м. з’яўляюцца: выкладанне роднай і замежнай моў; даследаванне гісторыі народа і яго культуры па дадзеных мовы; расшыфроўка стараж. тэкстаў і рукапісаў; лінгв. ідэнтыфікацыя асобы па вусным маўленні і почырку; распрацоўка новых сістэм сувязі; стварэнне эфектыўных рэкламных тэкстаў; машынны пераклад; распрацоўка сістэм сінтэзу і аналізу маўлення для аўтаматычных сістэм; рэабілітацыя людзей з парушэннямі маўлення; лінгв. экспертыза тэкстаў і інш. 3 2й пал. 20 ст. актыўна развіваецца т.зв. метатэорыя мовазнаўства — галіна А.м., якая займаецца даследаваннем структуры і мовы ўласна лінгв. тэорыі. У беларусістыцы даследаванні па А.м. прадстаўлены працамі А.А.Гіруцкага, Б.І.Касоўскага,В.А.Маславай,А.Я.Міхневіча, Н. Б. Мячкоўскай, Б. Ю. Нормана, Б.А.Плотнікава, В.І.Рагаўцова, А.Я.Супруна і інш.
    Діт.. Рагаўцоў В.1. Агульнае мовазнаўства. Магілёў, 2006; Мечковская Н.Б. Нсторня языка н нсторня коммуннкацнн: от клннопнсн до ннтернета. М., 2009. Дз.В.Дзятко.
    АГУНбВІЧ Эдуард Канстанцінавіч (н. 16.12.1938, г. Рэчыца), беларускі мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыў Бел. тэатр.
    маст. інт (1966). Працуе пераважна ў кніжнай і станковай графіцы, акварэлі, маст. афармленні музеяў, выставак, манумент. пластыцы. Станковым
    Э.Агуновіч. Капліца Ефрасінні Полацкай у г. Рэчыца. 1995.
    46
    АДАМАВІЦКІ
    работам уласцівы эмацыянальная непасрэднасць, глыбокае пранікненне ў змест ілюструемага твора. Работы ў кніжнай графіцы: афармленне і ілюстрацыі да паэм «Тарас на Парнасе» (1967), «Сымонмузыка» і «Новая зямля» (абедзве 1968)Я.Коласа, раманаў «Глыбокая плынь» (1967) і «Трывожнае шчасце» (1973) І.Шамякіна і інш. Сярод станковых работ: серыі «Дзяцінства» (1977, літаграфія), «Маці» (1979), «Спрадвечнае» (1980), «Крык кнігаўкі» (1981; усе ў тэхніцы афорта), «Народныя майстры» (1983), «Крэда» (1992). Аўтар праектаў маст. афармлення экспазіцый музеяў (каля 30), у т.л. філіяла Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі ў г. Заслаўе Мінскага рна (1971), Літ. музея Я.Купалы ў Мінску (1974) і яго філіяла ў в. Вязынка Маладзечанскага рна (1972), Музея партыз. славы ў г.п. Ушачы (1978—82), Літ.мемар. музея Я.Коласа (1982) і Літ. музея М.Багдановіча (1990—93) у Мінску, краязнаўчых музеяў у г. Бабруйск (1995—97) і г. Гомель (2003—04); капліцы Ефрасінні Полацкай (1995), помнікаў М.ДоўнарЗапольскаму (1996, з В.Янушкевічам) у г. Рэчыца, воінамафганцам у г. Бабруйск (2001), «Сынам Рэчыцы прысвячаецца» (2002, абодва з У.Слабодчыкавым) і інш. Аформіў інтэр’ер пасольства Рэспублікі Беларусь у Вільнюсе (1997), музея мемар. комплексу «Дальва» (2004) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1993.
    Літ.: Чарняўская А. На вышыні новага вітка // Мастацтва. 1993. № 4; Ш а м р у к А. Мастак, гісторык, архітэктар // Там жа. 1999. № 9.
    АДАЖЫО (ад італьян. adagio, літар. спакойна, павольна), 1) музычны тэмп, які адпавядае павольнаму кроку (3я ч. 6й сімф. Р.Пукста). 2) Муз. п’еса пад назвай Adagio, якая напісана ў тэмпе А. і мае важны, велічны настрой (Adagio А.Мдывані). 3) Муз. форма (дакласічнай і класічнай эпох). 4) Нумар у балеце, звычайналірычнага характару, напісаны ў тэмпе A. (А. з балета «Маленькі прынц» Я.Глебава).
    Т.Г.Мдывані.
    АДАМ ЯКЎБАВІЧ 3 КОТРЫ (?1517), пісьменнік, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч ВКЛ. Нешляхецкага паходжання, называў сябе ліцвінам, быў добра знаёмы з «рускім» (старабел.) пісьмом. Яго бацька Якуб быў пісарам канцылярыі ВКЛ (упамінаецца ў 1449—66). Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай кафедральнай школе. У 1478—89 вучыўся ў Кракаўскім унце за кошт кн. Андрэя Свірскага. У 1482 стаў бакалаўрам, у 1488 — магістрам. 3 1492 працаваў у Вільні ў велікакняжацкай канцылярыі пісарам (натарыусам). Удзельнічаў у пасольствах: у 1494 два разы ў MacKey па справе захавання праваслаўнай веры будучай жонкі вял. кн. літоўскага Аляксандра Алены Іванаўны, у 1496 у Кракаў па справе маёмаснага забеспячэння каралевіча Жыгімонта Казіміравіча. 3пад яго пяра выйшаў акт Віленскай уніі 1499 (лац. варыянт), у якім ёсць прыпіска «паруску»: «Пісаў Адам Якубовіч з Котры». На кнізе з уласнай бібліятэкі «Majus, De priscorum verborum proprietate» (Tarvisiae, 1477) ён пакінуў 2 нататкі: лац. — «Certe sum Ade Lithuani» i аўтабіягр. «рускую» — «Кннга Адамова Якубовнча с Котры, с Лнтвы з волостн Городенское, Зброшкова брата, ему ж накладался на науку до Кракова болей десята лет, нз детннства ест прн школе внленской ласкаве ховался, небошчнк
    Адамавіцкі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
    князь Ендрмй, негды каноннк н кустош костела вмленского святого Станнслава». За добрую службу атрымаў ад вял. кн. літоўскага Аляксандра ў пажыццёвае валоданне маёнтак Котра ў Гродзенскім павеце (у ім гаспадарыў яго брат Зброшка Якубавіч). Пазней вял. кн. літоўскі Аляксандр надаў Адаму пасаду сандамірскага каноніка, аднак той застаўся ў Вільні ў велікакняжацкай канцылярыі. Удзельнічаў як сакратар у 1505 у працы камісіі па ўрэгуляванні літоўскаінфлянцкай мяжы. Пры вял. кн. літоўскім Жыгімонце 1 Старым прызначаны віленскім канонікам. У Віленскім капітуле апошні раз з’явіўся 21.12.1516. Дзейнасць Адама Якубавіча — адзін з яскравых прыкладаў культ. ўплыву Кракаўскага унта на землі ВКЛ.
    Літ.: OchmAnski J. Dawna Litwa: studia historyczne. Olsztyn, 1986.
    А.А.Семянчук.
    АДАМАВІЦКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЁЙШАЙ ДЗЁВЫ МАРЫІ. помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Адамавічы Гродзенскага рна. Пабудаваны ў 1854 з цэглы ў паўн.ўсх. частцы вёскі. Складаецца з асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з квадратнай у плане званіцай над гал. фасадам. Асн. аб’ём накрыты вальмавым дахам, 2ярусная званіца з шатром у завяршэнні.
    47
    АДАМЕЙКА
    Інтэр 'ер Адамавіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
    На гал. фасадзе арачны партал увахода са скульптурай св. Тэклі над замкавым каменем. Фасады атынкаваны, дэкарыраваны пілястрамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Інтэр’ер зальны з плоскай столлю, падзелены сценамі з арачнымі прасветамі на нартэкс з хорамі, малітоўную залу, прэсбітэрый з апсідай і бакавымі сакрысціямі. У інтэр’еры 3 стукавыя алтары, якія дэкарыраваны ордэрнымі элементамі і скульптурамі анёлаў. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская. АДАМЁЙКА Марыя Уладзіміраўна (20.5.1929, г. Днепрапятроўск, Украіна — 13.6.1990), беларуская спявачка. Засл. артыстка Беларусі (1963). 3
    1952 салістка Дзярж. нар. хору Беларусі (падгалосачны альт). Яе выканаўчай манеры і ўласцівы задушэўнасць у перадачы эмацыянальнага зместу песень у спалучэнні з выдат
    ным данясеннем славеснага тэксту. У рэпертуары бел., рус. і ўкр. нар. песні і прыпеўкі, у т.л. жартоўныя «Гасцявая», «Мяцеліца», «Як паслала мяне маці», «У нядзельку», «Васількі», «Зімушказіма» і інш. Выступала сольна і ў дуэце з Г.В.Аўдзеенка. Дыпламант Усесаюзнага і 6га Сусв. фестываляў моладзі і студэнтаў у Маскве (1957).
    АДАМОВІЧ Алесь (Аляксандр Міхайлавіч; 3.9.1927, в. Канюхі Капыльскага рна — 26.1.1994), беларускі пісьменнік, крытык, публіцыст, літа
    ратуразнавец, грамадскі дзеяч. Чл.кар. НАН Беларусі (1980). Др філал. навук (1962), праф. (1971). Скончыў БДУ (1950), Вышэйшыя сцэнарныя курсы ў Маскве (1966). 3 1954 працаваў у Інце лры АН Беларусі, з 1987 дырэктар НДІ кінамастацтва (Масква). Дэбютаваў як крытык у 1950. У крыт. артыкулах разглядаў праблемы раманнага жанру, творчага сты
    лю, маст. індывідуальнасці. Аўтар шматлікіх навук. прац, у т.л. «Беларускі раман» (1963), «Маштабнасць прозы» (1972), «Аб сучаснай ваеннай прозе» (1981), «Нічога больш важнага» (1985). Выступаў як празаік і публіцыст. Аўтар дылогіі «Партызаны» («Вайна пад стрэхамі», 1960, аднайм. к/фільм, 1967; «Сыны ідуць у бой», 1963, аднайм. к/фільм, 1969), кн. «Хатынская аповесць» (1972, Дзярж. прэмія Беларусі 1976), дакум. кн. «Я з вогненнай вёскі...» (1975, з Я.Брылём і В.Калеснікам), раманаў «Карнікі» (1980), «Нямко» і аўтабіягр. аповесці «Уіхі» («Пражыта», абедзве 1993), кніг публіцыстыкі «Выберы — жыццё!» (1986), «Дадумваць да канца» (1988), «Адваяваліся!» (1990), «Мы — шасцідзесятнікі» (1991), «Апакаліпсіс па графіку» (1992) і інш. Напісаў сцэнарыі фільмаў: маст. «Ідзі і глядзі» (па «Хатынскай аповесці», 1985, з рэж. Э.Клімавым; 1я прэмія на Сусв. кінафестывалі ў Маскве, 1985), «Franz + Polina» («Франц + Паліна», 2006, у сааўт., рэж. М.Сягал), дакум. «Хатынь, 5 км» (рэж. І.Калоўскі, 1968). Творы А. перакладзены на 21 мову свету.
    Тв:. Собр. соч. Т. 1—4. Мннск, 1981 — 83; Vixi: [Тры апош. аповесці]. Мінск, 2002; ...ймя сей звезде Чернобыль. Мннск, 2006.
    Літ.: Тычнна М. Народ н война. Мннск, 1985; Б ы каў В. [АлесьАдамовіч] // Быкаў В. На крыжах. Мінск, 1992; Н a рынкевіч Н.В. Дакументальнамастацкая проза і публіцыстыка Алеся Адамовіча // Бел. мова і літра. 2007. № 2.
    АДАМОВІЧ Галіна Валянцінаўна (н. 19.10.1969, Мінск), беларускі рэжысёр дакументальнага кіно. Скончыла Бел. акадэмію мастацтваў (1994). 3 1995 на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод работ: «Палюбі мяне чорненькім» (1993), «Жаночае пытанне» (1995), «Канікулы для сіраты» (1998), «Жылібылі...» (2001), «Геній Meena» (2002), «Працяг» (2003), «Божухна мой» (2004), «Завядзёнка» (2005), «Мужчынская справа» (2006), «Мама прыйдзе!» (2007), «Шчасце» (2008) і інш. У «Белвідэацэнтры» зняла філь
    48
    АДАМЧЫК
    мы «Альтэрнатыва» (1995), «Музыка, дапамажы...» (1996), «Што ў Пімене табе маім?» (1997), «На Беларусі Бог жыве...» (1999), «Радуйся!» (2001), «Кінарэжысёр Барыс Сцяпанаў» (2002) і інш. Аўтар сцэнарыяў шматлікіх фільмаў.