• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    36
    АГАРАДЖАЛЬНЫЯ
    1996—2009 выпушчана 130 найменняў манет з розных металаў — золата, серабра і меднанікелевага сплаву. Гл. таксама Рэверс. І.І.Сінчук. «АВЙВ» (з іўрыта — «Вясна»), штомесячная газета. Выдаецца з сак. 1992 у Мінску на рус. мове. Заснавальнік — Саюз бел. яўр. грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Гал. рэдактары М.С.Нардштэйн, Б.І.Герстан, В.Л.Ляскоўскі. Асвятляе пытанні гісторыі, культуры і традыцыі яўр. нац. меншасці ў Беларусі, прапагандуе ідэі адраджэння і станаўлення яўр. нац. самасвядомасці, змагаецца з праявамі антысемітызму ў грамадстве. Друкуе матэрыялы аб знішчэнні яўр. насельніцтва ў гады 2й сусв. вайны і ўдзеле яўрэяў у барацьбе з нацызмам. В.Л.Ляскоўскі. АВІДЗІЙ (Ovidius), Публій А в і дзій Н а з о н (43 да н.э., г. Сульмона каля Рыма — 17 н.э.), старажытнарымскі паэт. Атрымаў рытарычную адукацыю. У юнацкія гады быў вядомы як дэкламатар. Аўтар «Любоўных элегій», кн. вершаваных пасланняў «Гераіды», дыдактычных паэм «Навука кахання» і «Сродкі ад кахання», вершаваных эпапей «Фасты» і «Метамарфозы» і інш. У канцы 8 н.э. па невядомай прычыне сасланы імператарам Аўгустам у Томы (г. Канстанца, Румынія). Да гэтага часу належаць «Журботныя элегіі», «Пісьмы з Понта», у якіх раскрываецца тэма выгнанніка. Творы А. былі ў бцы Слуцкай кальвінісцкай царквы (каталог 1840)іўВіленскайпублічнай бцы, якая атрымала кнігу ў 1876 з бкі манастыра Барыса і Глеба ў Гродне. Іх пашырэнне ў Беларусі садзейнічалаўзнікненнюарыгінальнайбел.лры на лац. мове, фарміраванню навук.філас. поглядаў бел. дзеячаў Адраджэння. Творчасць А. прапагандавалі гуманісты Дэўстэрвальт, І.Капіевіч, Павел Русін з Кросна. Да вобраза А.выгнанніка звярнуўся У.Сыракомля («Авідзій на Палессі»), На бел. мову А. перакладалі М.Багдановіч (урыўкі навел «Ікар і Дзедал»,
    A^izy|Grodzinfkie, Item z Brzescia^ ze LvWS, zKrSU ko^i> Die 13« Decembris, A. EX 1^8,
    DO Grodnaprzy^Al'LIaidlmeyfiy Kgoll, Mi ,z Br’zeL'iA vmyllnef^ kitty ieficzezt frztfikgt flana/ ly{ ^Gridnih inuitandowfiytLcfe H PF. Senatorov tarn obecAHyoh, ndCtnfiliuni: "takoz LIP*,1 AL Pan KafiteUan IPileniki HetmanPolny PP. X^LiteZaraZ Z'Grodnado'KrtrlA, h Mi wyieZdzati ale inni llkMosdpoztfiAdfipmhlit aby ЬніесХіПіеіагл deSr zee teybgody moglif dHteivfektvtrA^Parta Di^entienlti tvielttfehie ■ tega tyctyfy. I. PPt I. M X.yBifkup l^ilenfki z?iprzefitega vytezdZal ZGrodnd de ObtZu Pofiolitegi) Rtrfipnla ittrnbenediPlione^aftor.Ali,'^ perfiafioneZgody, gdzie tei, naydoipAcfip шіаі 1.^4 1, M ^K.Stdfbfi^ Znivdzki, Interim PiaiAsnieyfi Krol 1, M. pragnacy Vfbrne fit mfyttt Krolejhvie, flaraifif tvfieHbm ^afibem a vfiolotenie tyohrzeczy,ypi[^ lift do ЫР'» f( M. ‘Fava PadOeArbiego /Pte/liega IP*. X. Lit. tv ktorydt ^dchpc4 do tty zgidy I. M. y Redzhnego Jovego I. IP* I. MJ?. Ifioietvad) (Pilenjklego Hunt art A IP'ielkiego IP*. X. Lilt Aby daiej \nkLiftiliter hieWHtilii die zd potVAgd МАі'/іаіь KroleM/kiego, chiieli fip we wfiytkim v*
    «Авізы Гродзеньске».
    «Карона» з «Метамарфоз»), Л.Баршчэўскі (урыўкі з «Журботных элегій»). Нар. легенду пра жыццё А. на Палессі згадаў М.Танк (вершы «Авідзію», «Ля помніка Авідзію»).
    Тв.\ Рус. пер. — Любовные элегнн. М., 1963; Скорбные элегнн; Пнсьма с Понта. М., 1978; Наука любвн; Лекарство от любвн: поэмы. М., 1992; Метаморфозы. М., 2000.
    Ліш:. В у л н х Н.В. Овнднй: жнзнь замечательных людей. М., 1996.
    Г.Я.Адамовіч.
    «АВ'ІЗЫ ГРОДЗЁНЬСКЕ» («Awizy Grodzienskie», «Гарадзенскія весці»), першы інфармацыйны бюлетэнь у ВКЛ і ў Беларусі. Пачаў выдавацца з 1678 у час пасяджэнняў у Гродне сеймаў Рэчы Паспалітай. Выходзіў на польск. мове. У Ягелонскай бцы ў Кракаве захаваўся 1 нумар «А.г.» за 13.12.1698 (фармат 13,5 х 20 см, 1 аркуш, друк двухбаковы). У ім паведамляецца пра падзеі феадальнай вайны 1697—1702 у ВКЛ; пра тое, што кароль адправіў з Брэста ў Гродна свайго ўпаўнаважанага, які 21.11.1698 склікаў сенатараў на pafly, дзе яны абмеркавалі пазіцыю магнацкага роду Сапегаў, што супраць
    паставілі сябе інш. шляхце ВКЛ; як кароль праз сваіх пасланцаў і ўплывовых асоб жадаў загладзіць гэтую справу. Паведамляецца таксама, што ў час «паспалітага рушэння» шляхты віцебскі кашталян М.Коцел стаў з войскам пад мяст. Жалудок, а харужы ВКЛ Р.А.Агінскі — пад мяст. Стаклішкі; супраць яго былі гатовы выступіць некалькі харугваў з Троцкага ваяв.; што 21.11.1698 арганізавана генеральнае кола войска ВКЛ, з якога пасланы дэлегаты да караля, каб засведчыць сваё вернападданства. Паведамляецца таксама аб тым, што ням. войска (саксонскія атрады караля) падышло да Гродна і затрымаецца там на зіму, выкладзены інш. падзеі. Невядома, колькі нумароў «А.г.» выйшла ў свет. Я.В.Скрабоцкі. АГАРАДЖАЛЬНЫЯ КАНСТРЎКЦЫІ, будаўнічыя канструкцыі (сцены, перакрыцці, запаўненні праёмаў, перагародкі і інш.), якія абмяжоўваюць аб’ём будынка, падзяляюць яго на асобныя памяшканні і выконваюць функцыю абароны памяшканняў ад знешняга асяроддзя, атмасферных і інш. фізікахімічных уздзеянняў. Некаторыя А.к. аднача
    37
    АГАРОДНІКІ
    сова з’яўляюцца нясучымі, іншыя саманясучымі (успрымаюць нагрузку толькі свайго цяжару). А.к. павінны быць эфектыўнымі па цепла і гукаізаляцыі, адпавядаць санітарнагігіенічным нормам.
    Асн. матэрыялы А.к. — цэгла, жалезабетон, дрэва, метал, пластмаса і інш. У залежнасці адтыпу А.к. робяцца аднаслойнымі (з аднаго матэрыялу) ці шматслойнымі (з паветранымі праслойкамі, эфектыўнымі матэрыяламі — мінерала ці шклаватнымі плітамі і інш.), у залежнасці ад тэхналогіі вырабу — маналітнымі (выконваюцца непасрэдна на будоўлі) ці зборнымі (аб’ёмнаблочнае, буйнаблочнае і буйнапанельнае будаўніцтва). Асаблівасці А.к. дазваляюць шырока выкарыстоўваць іх для стварэння маст. вобраза будынкаў з дапамогай тынкоўкі, дэкар. пліткі, вітражоў, мазаікі, скульптуры і інш. (Гродзенская Барысаглебская царква, будынак Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, жылыя дамы ў мікрараёне Усход 1 у Мінску). Новыя тэхналогіі (люстраное шкленне — лядовыя палацы ў Гомелі і Брэсце, спайдэрная сістэма зашклення — будынак Нацыя
    Агародніцкая Крыжаўзвіжанская царква.
    нальнай бібліятжі Беларусі ў Мінску, металічныя сэндвічпанелі — спарт.аздараўленчы комплекс у Жлобіне, спарт. комплекс «Вікторыя» ў Брэсце, веладром комплексу «МінскАрэна» ў Мінску, розныя сістэмы вентыліраваных фасадаў і інш.) дазваляюць з дапамогай А.к. выяўляць выразнасць сучасных канструктыўнатэхн. ідэй і эстэтыкі хайтжа. С.А.Сергачоў. АГАРОДНІКІ. вёска ў Камянецкім рне, на р. Пульва. За 40 км на 3 ад г. Камянец, 7 км ад чыг. ст. ВысокаЛітоўскналініі Брэст—Беласток(Польшча), 45 км ад Брэста, каля аўтадарогі Высокае—Пружаны—Слонім. Цэнтр Агародніцкага с/с. 137 гаспадарак, 387 ж. (2009).
    У сярэдзіне 19 ст. вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губ. У 1897 у ВысокаЛітоўскай воласці, Ібдвароў 120ж. У 1921—39ускладзе Польшчы, у ВысокаЛітоўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 1939у БССР. 315.1.1940 у Высокаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну зчэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 у Камянецкім рне.
    У 2009 дзіцячы сад, базавая школа, клуб, ФАП, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — селішча паморскай культуры (4—2 ст. да н.э.).
    агародніцкая крыжаўзві'жанСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Агароднікі Камянецкага рна (Дзмітравіцкі с/с). Пабудавана ў 1841. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольная апсіда з нізкай бакавой рызніцай і 2ярусны 4гранны прытворзваніца з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане ў завяршэнні. Апсіда накрыта вальмавым дахам з крыжом на сферы. Сцены звонку гарызантальна ашаляваны, расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Храм уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    АГАРДВІЦКАЯ СЯДЗ'ІБА, помніксядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Агарэвічы Ганцавіцкага рна. Дакладны час закладкі невядомы, па некаторых дадзеных — 2я пал. 19 ст. Уключала дом, 2 флігелі, гасп. пабудовы парк, водную сістэму. Невял. Гпадобны ў плане 1павярховы дом накрыты высокім дахам. Уваход вылучаны ганкам з 4 калонамі. Да ўсх. фасада прыбудавана паўратонда, у якой знаходзіўся зімовы сад. У сядзібу вядзе алея з таполі белай, абапал яе 2 вадаёмы. Уезд аформлены невял. брамай з 2 каменнымі пілонамі, якія завершаны дашкамі канічнай формы. За домам быў спланаваны парк у выглядзе 3 баскетаў. Зах. частку сядзібы займаў вял. гасп. двор. Захаваліся будынкі амбара і стайні. Амбар з чырвонай цэглы мае высокія франтоны, пабеленыя карнізы, ліштву, лапаткі, квадратныя нішы ў рамах. Над акном франтона з зубчастым поясам выкладзена дата пабудовы — 1911. Стайня мае 3 дзвярныя праёмы, вылучаныя тамбурамі з 2 слупамі і трохвугольнымі франтонамі. Сядзіба ўключана ў
    38
    АГАФОНЕНКА
    Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    А.Т.Федарук.
    АГАРЭВІЧЫ. вёска ў Ганцавіцкім рне. За 7 км на У ад горада і чыг. ст. Ганцавічы на лініі Лунінец—Баранавічы, 253 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Ганцавічамі. Цэнтр Агарэвіцкага с/с. 409 гаспадарак, 1235 ж. (2009).
    Вядомы з 1473 як сяло Клецкай воласці Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1897 BecKa ў Круговіцкай воласці, 118 двароў 687 ж., магазін, піцейны дом, капліца. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Круговіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ганцавіцкім рне Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайнузчэрв. 1941даліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Ляхавіцкім рне.
    У 2009 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», гандлёвы цэнтр, 3 магазіны. Помніксав. воінам і партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік сядзібнапаркавай архітэктуры — сядзіба (2я пал. 19 ст.). Археал. помнік — курган.
    АГАСФЁР, в е ч н ы ж ы д, персанаж легендарных казак. А. быў асуджаны Богам на вечнае жыццё і бадзянне за тое, што не даў Хрысту адпачыць на шляху да месца ўкрыжавання. Сюжэт распрацоўваецца пераважна ў фальклоры славян, скандынаўскіх і прыбалтыйскіх народаў, а таксама ў лры пачынаючы з 13 ст. У Беларусі вядомы варыянт, запісаны М.Федароўскім і змешчаны ім у 1м томе выд. «Lud bialoruski» («Люд беларускі» (1897).