Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ.: Б а р а г Л. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мінск, 1978.
АГАТА, A г а ф ’ я, прысвятак. Адзначаўся 18 лютага на Валожыншчыне. У
Сядзібны дом у Агарэвіцкай сядзібе. Малюнак Х.Антаняк.
гэты дзень у царкву прыносілі асвячаць хлеб, абкладзены драбочкамі солі. Лічылася, штотакі хлеб «памоцны карове», і яго зачэплівалі ёй на рогі, каб абараніць ад сурокаў. Калі ж здараўся пажар, то хлеб з соллю кідалі ў агонь, каб ён патух, або ў чыстае поле, каб туды скіраваць вецер. Такое павер’е замацоўвалася ў адпаведнай прыказ
Т.Агафоненка. Кароўка. 1976.
цы: «Соль святой Агаты бароніць ад агню хаты». У гэты дзень, трэці пасля Грамніц, звычайна прыглядаліся да надвор’я: калі надаралася цяпло, то больш ужо вял. халадоў не прадбачылася.
Літ:. Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Мінск, 1998. Кн. 2. Жыцця адвечны лад. У.А. Васілевіч.
АГАФОНАВА Наталля Анатолеўна (н. 20.7.1960, в. Прылукі Мінскага рна), беларускі кіназнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1992). Скончыла Мінскі інт культуры (1982), выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў. Вывучае пытанні гісторыі і тэорыі кіно, тэлебачання і дыгітальнага мастацтва. Аўтар манаграфій «Агульная тэорыя кіно і асновы аналізу фільма» (2008), «Экраннае мастацтва: мастацкая і камунікатыўная спецыфікі» (2009) і інш.
АГАФОНЕНКА Таіса Паўлаўна (н. 29.3.1927, г. Кляшчэле Падляскага ваяв., Польшча), беларускі народны майстар у галіне мастацкага саломапляцення. Дачка В.І.Гаўрылюк, у якой пераняла асновы і традыцыі рамяства. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1957). Працавала на Мінскай маст.галантарэйнай фцы, дзе заснавала промысел саломапляцення. У творчасці пераважае анімалістычны жанр, быт. тэматыка, матывы нар. абрадаў і свят («Конь», «Кароўка», «Певень», «Паўлін», «Каляд
39
АГЕЕНКА
нікі», «Валачобнікі», «Маска» і інш.). Асн. дасягненне майстрыхі — выхад за межы традыц. пляцення фігурак з 2—3 пучкоў саломы і стварэнне іх на аснове спец. каркаса, аплеценага і аформленага разнастайнымі саламянымі стужкамі, пляцёнкамі, дэкар. элементамі і інш., штодало магчымасць значна павялічыць памеры твораў, кампазіцыйна і дэкаратыўна іх узбагаціць. Творы А. зберагаюцца ў многіх музеях Беларусі і за яе межамі.
Я.М.Сахута.
АГЕЕНКА Сяргей Анатолевіч (н. 13.1.1961, г. Краснадар, Расія), беларускі рэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1985). 3 1990 у творчым аб’яднанні«Тэлефільм»,з 1998у«Белвідэацэнтры».Сяродтэлефільмаў:«Элегія» (1994), «Анталогія беларускай паэзіі» (1995, фільм 2і), «Фантазіі Драздовіча», «VIXI» (абодва 1997), «Эцьен. Вяртанне» (1998) і інш.; відэафільмаў «Мір — на зямлі волатаў» (1997), «Іван Ахрэмчык у часе», «Сучасныя мастакі Беларусі» (фільмы 1—2, усе 1998), «На зямлі і ў нябёсах. Павел Масленікаў», «Кент, ці Вялікая гульня «Маленькага Шэфа» (абодва 2000), «Ілюзія рэальнасці. Уражанне раўнавагі», «Плошча Перамогі» (2003), «Магу стаць Богам» (2005), «Міхаіл Савіцкі. Сказаць без слоў» (2006), «Пакарыцелі «Тега Incognita» (2008), «Васіль Корж. Урокі жыцця» (2009), фільмспектакль «Мілы ілжэц» (1999) і інш.
АГЁНЦТВА «МІНСКНАВІ'НЫ», інфармацыйнае агенцтва. Засн. ў Мінску ў 1999 Мінскім гар. выканаўчым ктам. Асвятляе грамадскае і культ. жыццё г. Мінск. Выдае газ. «Мпнскнй курьер» (з 2001), перадае ў эфір 24гадзінную інфармацыйнамуз. праграму «Радыё—Мінск». Выпускае штодзённыя інфармацыйныя веснікі, якімі карыстаюцца больш за 200 СМІ сталіцы, рэспублікі, замежжа.
АГІЁВІЧ Уладзімір Іванавіч (26.9. 1910, в. Пухавічы Жыткавіцкага рна — 4.10.1952), беларускі крытык
Міхал Казімір Агінскі.
Мастачка А.Лісеўская. П55.
і літаратуразнавец. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1937). Настаўнічаў. Працаваў вучоным сакратаром Аддз. грамадскіхнавукАН Беларусі (1943— 46), выкладчыкам у ВНУ Мінска, у час. «Беларусь». Найб. значныя працы пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, пасляваен. бел. паэзію. Складальнік «Кнігі для чытання ў другім класе школ рабочай і сельскай моладзі», «Кнігі для чытання ўтрэцім класе школ рабочай і сельскай моладзі» (абедзве 1952, з І.Кудраўцавым). Пераклаў на бел. мову аповесць М. Прыляжаевай «3 табой таварышы» (1950) іінш.
7в.: Літаратура і жыццё. Мінск, 1954.
АГІНСКІ Міхал Казімір (1730, Варшава — 31.1.1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат, граф. Атрымаў муз. адукацыю: ігры на скрыпцы вучыўся ў Дж.Б.Віёці, іграў таксама на арфе (і займаўся яе рэканструкцыяй). 3 1748 пісар польны літоўскі, з 1764 ваявода віленскі, з 1768 гетман вял.
літоўскі. Адзін з кандыдатаў Кацярыны II на польскі трон. У 1771 перайшоў на бок барскіх канфедэратаў, пасля паражэння яго войска ў Сталавіцкай бітве 23.9.1771 эмігрыраваў. У 1775 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, дзе пры сваім двары стварыў вядомыя на той час капэлу (гл. Слонімская капэла Агінскага) і оперны тэатр (гл. Слонімскі тэатр Агінскага). У 1780 пабудаваны спец. будынак для тэатра, пры якім дзейнічалі засн. А. школы для падрыхтоўкі балетных артыстаў і аркестравых музыкантаў з прыгонных (гл. Слонімская балетная школа, Слонімская музычная школа). У тэатры былі пастаўлены яго оперы «Зменены філосаф» (1771), «Елісейскія палі» (1788; верагодна, з Ф.Марыні), атаксама «Сілы свету» і «Становішча саслоўяў» (1784). Музыкантвіртуоз, аўгар скрыпічных п’ес, рамансаў, у т.л. аднаго з першых вядомых вак. цыклаў «Да Касі». Сярод літ. прац: оперныя лібрэта, вершы (дайшлі рукапісныя «Песні пана Міхала графа Агінскага, гетмана Вялікага княства Літоўскага, укладзеныя ў верасні 1770 г. ў Слоніме»; паводле некаторыхзвестак, уліт. працы яму дапамагаў Ф.К.Хамінскі) і інш. Выдаў «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782), «Байкі і нябайкі» (1788). Па яго ініцыятыве і на яго сродкі пабудаваны Агінскі канал, які ў наш час аднаўляецца.
Літ.: Грыцкевіч А. Міхал Казімір Агінскі (1730—1800) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мінск, 2003. Вып. 2; Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме: пер. з ням. Мінск, 2006.
АП'НСКІ Міхал Клеафас (25.9.1765, Гузаў каля Варшавы — 15.10.1833), кампазітар,літаратар, палітычныдзеяч Рэчы Паспалітай і Рас. імперыі. 3 1789 надзвычайны пасол Рэчы Паспалітай у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане. Пасол (дэп.) Чатырохгадовага (1788—92) і Гродзенскага (1793) соймаў. У 1791 у Магілёве прысягнуў Екацярыне II (чым захаваў маёнткі ва ўсх. Бела
40
АГІТАЦЫЙНАЕ
русі). Падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Пасля перамогі Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 эмігрыраваў у Прусію. У 1793 вярнуўся на радзіму. У 1793—94 падскарбі вял. літоўскі. Падчас паўстання 1794 уваходзіў у склад Найвышэйшай рады паўстанцаў Літвы і Беларусі. Сфарміраваў на свае сродкі батальён конных стралкоў і камандаваў ім у некалькіх бітвах. Пасля падаўлення паўстання жыў у Вене, Венецыі, Парыжы. У 1802 вярнуўся па амністыі ў свой маёнтак Залессе каля Смаргоні. У 1810 атрымаў званне сенатара. Прапанаваў імператару Аляксандру I праектаднаўлення ВКЛ у складзе Рас. імперыі на правах аўтаноміі пад кіраўніцтвам намесніка імператара, са сталіцай у Вільне. Пасля адышоў ад паліт. дзейнасці. 3 1823 жыў у Фларэнцыі (Італія). Вядомы як кампазітар. На фарміраванне А.музыканта паўплывала атмасфера Слонімскай рэзідэнцыі Міхала Казіміра Агінскага, дзе былі вял. тэатр і капэла. Фартэпіяннай ігры вучыўся ў Ю.Казлоўскага, скрыпічнай — у Дж.Б.Віёці. Кампазітарскую дзейнасць пачаў у 1790я гг. са стварэння баявых песень і маршаў, што атрымалі папулярнасць сярод паўстанцаў (у т.л. «Марш паўстанцаў 1794»), У асн. займаўся музыкай у залескі перыяд. Сярод твораў: паланезы (каля 20, у т.л. лямінор «Развітанне з Радзімай»), вальсы, мазуркі, менуэты, п’есы для фп., рамансы, адметныя лірызмам, меладычнасцю, нар.песеннымі матывамі, а таксама аднаактовая опера «Зеліс і Валькур, або Банапарт у Каіры» на ўласнае лібрэта (1799) і інш. Аўтар кн. «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (т. 1—4, 1826—27, на франц. мове), трактата «Лісты пра музыку» (нап. ў 1828, выд. ў 1956). А. прысвечаны эсэ У.Караткевіча «Песня паўночных Афін», дакум. фільм «Паланез лямінор» (1973, рэж. В.Дашук), мелодыя А. выкарыстана ў маст. фільме для дзяцей «Паланез Агінскага» (1971, рэж. Л.Голуб). Імя А. носяць смаргонскія нар. ансамбль песні і
Міхал Клеафас Агінскі.
Мастак Дж.Грасі. Канец 18 cm.
танца і школа мастацтваў, Маладзечанскае муз. вучылішча. У б. сядзібе кампазітара ў в. Залессе — яго музейпалац (на рэстаўрацыі). У 2001 у г. Маладзечнаўстаноўлены помнікА. (скульпт. В.Янушкевіч).
Літ.: Залускнй А. Время н музыка Мнхала Клеофаса Огннского: пер. с англ. Мннск, 1999; Верамейчык С. Міхал Агінскі, 1765—1833: продкі,жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі). Мінск, 2003; Немагай С.М. Жыццё і творчасць М.К.Агінскага (1765—1833) у каардынатах яго часу і культурнага асяроддзя. Мінск, 2007.
АГІТАТРАД ІМЯ М.ГбРКАГА, В і лейскі партызанскі анс а м б ль. Дзейнічаў у Вял. Айч. вайну на часова акупіраванай ням.фаш. захопнікамі тэр. Вілейскай вобл. Створаны па ініцыятыве вілейскіх падп. абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ у снеж. 1943 — студз. 1944 на базе аматарскага ансамбля партыз. атрада імя М.І.Кутузава партыз. брыгады імя К.Я.Варашылава. Кіраўнікі; камандзір У.І.Ціханаў, начальнік штаба Ф.Р.Ягадзінскі, камісар А.С.Нікалаеў (маст. кіраўнік). У агітатрад уваходзіла каля 70 чал. (хор, інструменталісты, танц. трупа на чале з М.Г.Гняздзілавым, чытальнікі). Рэ
пертуар уключаў дзярж. гімн СССР, песні сав. кампазітараў, песні, складзеныя самімі партызанамі, бел. народныя, а таксама тэатралізаваныя кампазіцыі. Агітатрад сумяшчаў баявую і канцэртную дзейнасць; адбылося каля 150 выступленняў. Пазней на базе калектыву быў арганізаваны Маладзечанскі абл. ансамбль песні і танца (1945—62). А.В.Стрэльнікаў.
АГІТАЦЬІЙНАЕ МАСТАЦТВА, адна з форм ідэйнапалітычнага і эстэтычнага ўздзеяння. Выкарыстоўвае маст. вобразы для мэтанакіраванага распаўсюджання ў грамадстве папулярных ідэй і поглядаў у даходлівай, лаканічнай і выразнай формах. У канцы 1910х гг. узнікла ў Беларусі, склалася як традыцыя рэв. і сацыяліст. агітацыі.
А.м. ў выяўленчым MacTa ц т в е праявілася пры дапамозе розных відаў маст. творчасці ў форме святочнага аздаблення гарадоў (маляваныя пано, лозунгі, транспаранты, перасоўныя агітацыйныя ўстаноўкі — аўтамабілі, трамваі, цягнікі), у выглядзе стацыянарных канструкцый з выкарыстаннем сцягоў, тэкстаў, манумент. малюнкаў, плакатаў і інш. (К.Малевіч, В.Ермалаева,