• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АБЭРАК (польск. oberek ад obrot абарот, вярчэнне), польскі народны парны танец жвавага, гумарыст. характару. Муз. памер 3дольны, тэмп хуткі. Асн. харэагр. элемент — вярчэнне. Выконваецца ў суправаджэнні інс
    Каталіцкі крыжабярэг каля г. Ліда.
    трум. музыкі і жартоўных прыпевак. Блізкі да мазуркі. Першае ўпамінанне А. ў лры адносіцца да 1697. У Беларусі зафіксаваны ў 2й пал. 19 ст. О.Кольбергам і М.А.Федароўскім як «шляхетны» танец, пазней увайшоў у вясковы побыт, асабліва ў зах. рэгіёнах. Найгрышы да А. захоўваюцца ў рэпертуары нар. музыкантаў амаль на ўсёй тэр. рэспублікі.
    АБ’ЯДНАЛЬНЫЯ ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ, гл. Працэсы этнічныя.
    АБ’ЯДНАНЫЯ ГАЗЁТЫ, друкаваныя перыядычныя выданні, якія выпускаюцца раённымі і гар. выканаўчымі ктамі і Саветамі дэпутатаў. Асвятляюць пытанні грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця раёна і горада, інфармуюць аб дзейнасці мясц. органаў улады, змяшчаюць афіц. дакументы і інш. Першыя А.г. ў Беларусі з’явіліся ў 1956. У 1950—80я гг. як А.г. выходзілі шматлікія раённыя газ.: «Дняпровец» (Рэчыца), «Знамя коммуннзма» (Баранавічы), «Камуніст» (Бабруйск), «Камуністычная праца» (Барысаў), «Камуніст Палесся» (Мазыр), «Ленінскі прызыў» (Орша), «Полесская правда» (Пінск), «Святло камунізму» (Маладзечна), «Сцяг камунізму» (Полацк), «Уперад» (Ліда), «Шахцёр» (Салігорск). 3 2000х гг. у залежнасці ад адм. падзелу гарадоў А.г. выдаюцца як гар. і раённыя.
    АБЯРЙГІ, апатрапеі, прадметы, выявы або дзеянні, якім прыпісваюць магічную здольнасць засцерагаць ад няшчасцяў і злых духаў. Першымі вядомымі А. з’яўляліся амулеты часу палеаліту з зубоў, кіпцюроў і касцей жывёл. Доўгі час у сістэме А. значную ролю адыгрываў агонь, у якім бачылі ачышчальную сілу (рытуальныя вогнішчы, полымя свечак, попел). Блізкім па значэнні да агню быў дым і звязанае з ім абкурванне. Адным з асн. А. лічылася і вада, якая надзялялася не толькі ачышчальнай, але і лячэбнай, плоднай сілай (раса ў пэўныя дні, асвячоная вада). Важнае месца ў ліку А. займала зеляніна (купальскія зёлкі, асіна, палын, крапіва, цыбуля,
    34
    АВАНГАРДЫЗМ
    мята, асвячоная вярба і інш.). У асобны тып А. вылучаюцца некаторыя стравы і іх кампаненты: хлеб і соль ва ўсіх разнавіднасцях, велікодныя яйкі і інш. Акрамя таго, А. служылі вострыя прадметы (сякера, барана, іголка, шпілька, каса, серп, нож), асобныя віды адзення і яго аздоба (хусткі, паясы, вышываны арнамент чырвонага колеру, вывернуты кажух), выявы жывёл і інш. Апатрапеічнымі былі і абрадавыя дзеянні: калядаванне, пахаванне «стралы», абкурванне і інш. 3 прыходам хрысціянства функцыі А. набылі прыдарожныя крыжы, нацельныя крыжыкі, малітвы, асвячоныя рэчы, хрэсныя ходы і сам абрад хрышчэння. У.А.Васілевіч.
    «АВАДЗЁНЬ», часопіс гумару і сатыры. Выдаваўся ў Вільні ў 1924—25 раз у 2 тыдні на бел. мове. У 1929 зроблена спроба ўзнавіць выданне (выйшлі 2 нумары: апошні, 13ы, у лютым 1933). Рэд.выдавец А.Васілеўскі. У «А.» пераважаў быт. гумар. 3 ростам нац.вызваленчага руху і прыходам у рэдакцыю новых творчых сіл пачаў закранаць надзённыя пытанні грамадскага жыцця Зах. Беларусі, адлюстраваў барацьбу працоўных супраць розных праяў сац. і нац. прыгнёту: падатковай палітыкі польск. улад, праследавання бел. інтэлігенцыі, друку, школы. Друкаваў гумарэскі, фельетоны, гумарыст. і сатыр. замалёўкі, аднаактовыя п’есы, з якімі выступалі А.Васілеўскі (псеўд. Антось з Лепеля), ГЛеўчык, У.Паўлюкоўскі (УладІніцкі), І.Маразовіч (Я.Маланка), В.Гаротны і інш. 3 «А.» выйшлі заснавальнікі сатыр. час. «Маланка».
    Літ.: Л і с А.С. Пякучай маланкі след: эцюд да партрэта мастака Горыда. Мінск, 1981; Гэй, смалі, страляй, маланка! Мінск, 1989. А.С.Ліс.
    АВАНГАРД (ад франц. avantgarde перадавы атрад), радыкальны рух у культуры і мастацтве 20 ст. Упершыню слова «А.» выкарыстаў у 1910 рус. маст. А.Бенуа ў артыкуле пра выстаўку Саюза рус. мастакоў.
    Вокладка часопіса «Авадзень». 1925.
    У аснове А. ў музыцы — некласічны погляд на свет, засн. на гармоніі і пераемнасці традыцый, тэхніка пісьма (дадэкафонія, атанікальнасць, серыйнасць, серыяльнасць, якія выключаюць прынцып паўтараемасці, алеаторыка, санорыка, муз. прасторавасць), новыя гук (электронная музыка), муз. мова (дысананс, кластар, муз. графіка і інш.) і муз. жанры (монадрама, перформанс, інструм. тэатр і інш.). Тэрмін «А.» зацвердзіўся ў 2й пал. 1940х гг. Сфарміраваліся 2 хвалі А.: даваен. — A.1, або новая музыка (А.Берг, А.Веберн, А.Шонберг), і пасляваен. — А.2, або навейшая музыка (П.Булез, К.Пендарэцкі, К.Штокгаўзен). У бел. музыцы прынцыпы зах.еўрап. А. выкарыстаны ў творах А.Літвіноўскага, У.Кузняцова, С.Картэса, Дз.Смольскага.
    Т.Г.Мдывані.
    АВАНГАРДЫЗМ у мастацтве (франц. avantgardisme ад avant наперадзе + garde варта), абагульненая назва радыкальных мастацкіх кірункаў наватарскіх і эксперымент. поглядаў і канцэпцый у культуры 1й пал. 20 ст.; крайняя праява мадэрнізму. Авангардысты мелі на мэце стварэнне прын
    цыпова новага сучаснага мастацтва, якое грунтавалася на адмаўленні ад пераемнасці традыцый, падражальніцтва вонкавым формам прыроды і абсалютызацыі наватарства. У 1910— 20я гг. ўзніклі авангардныя плыні, звязаныя з прыярытэтам рацыянальных метадаў формаўтварэння (кубізм, футурызм, супрэматызм, фавізм, канструктывізм і інш.), з перавагай абсурду, крайніх пачуццёвых эмоцый, імпульсаў падсвядомасці (экспрэсіянізм, дадаізм 1 інш.); пазней з’явіліся сюррэалізм і розныя плыні абстрактнага мастацтва. У 2й пал. 20 ст. пашырыліся формы акцыянізму, папарт, канцэптуальнае мастацтва. У Беларусі з канца 1910х гг. пад уплывам навацый зах.еўрап. і рус. авангарда, у якіх прынялі актыўны ўдзел бел. мастакі (М.Шагал, Х.Суцін, В.Цадкін, Н.ХадасевічЛежэ, А.Экстэр і інш.), а таксама тагачасных рэв. і дзярж. пераўтварэнняў вызначыўся дэмакр. характар пошукаў сучаснага нац. стылю. У 1920— 30я гг. наватарскія пошукі прывялі да памяркоўных форм фалькл. экспрэсіянізму (А.АхолаВало, А.Грубэ,
    Да арт. Авангардызм. М.Басаў. У шумным горадзе. 1998.
    35
    АВАНЕСАЎ
    А.Каўроўскі, М.Філіповіч і інш.), да рэв. і ідэйна творчых навацый супрэматызму і канструктывізму (І.Гаўрыс, П.Гуткоўскі, У.Страмінскі і інш.). У 1930—80я гг. А. у Беларусі адмаўляўся, што прывяло да пэўнага адставання і штучных абмежаванняў у творчых пошуках многіх пакаленняў дзеячаў культуры. У сучасным бел. мастацтве адначасова суіснуюць у стылізаванай, цытатнай форме розныя рэмінісцэнцыі кубізму, экспрэсіянізму (М.Басаў. 3 .Л ітвінава, А. Мал ішэўскі, Т. Сакалова і інш.), ужываюцца сюррэаліст. метафары (М.Селяшчук, Г.Скрыпнічэнка і інш.). Свабодныя пошукі і эксперыменты паскараюць шлях да сучаснага і самаст. самавыражэння мастакоў розных эстэтычных арыенціраў і прыярытэтаў, а таксама стымулююць іх актыўнасць у сінтэтычных формах мастацтва (дызайне, садовапаркавым мастацтве, афармленні інтэр’ера, сцэнаграфіі, дэкар.прыкладным мастацтве і інш.). Я.Ф. Шунейка. АВАНЁСАЎ Рубен Іванавіч (14.2.1902, г. Шуша, Нагорны Карабах— 1.5.1982), расійскі мовазнавец. Чл.кар. АН СССР (1958). Др філал. навук (1948), праф. (1937). Скончыў Мас
    коўскі унт (1925). 3 1944 заг. сектара гісторыі мовы і дыялекталогіі Інта рус. мовы AH СССР, з 1948 вёў работу па бел. дыялекталогіі і гісторыі бел. мовы. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1—2, 1961—62), «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968—69). Адзін з аўтараў і рэдак
    тараў «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963) і «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964; Дзярж. прэмія СССР 1971).
    Літ:. Бірыла М.В. Р.І.Аванесаў // Бел. лінгвістыка. Мінск, 1983. Вып. 22.
    АВАНЗАЛА (ад франц. avant уперадзе + salle зала), памяшканне перад галоўнай залай у палацах і вял. грамадскіх будынках. Будавалі ў буйных магнацкіх рэзідэнцыях Беларусі з 18 ст. (Нясвіжскі палац Радзівілаў). У сучасных тэатр., кінаканцэртных і інш. відовішчных будынках А. — вестыбюль перад партэрам глядзельнай залы (А. ў Нац. акадэмічным Вял. тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь).
    АВАНСЦЭНА (ад франц. avant уперадзе+лац. scaene сцэна), частка сцэны перад заслонай, якая выходзіць у глядзельную залу. Шырока выкарыстоўваецца як гульнявая пляцоўка ў оперных і балетных спектаклях, у драм. — як месца дзеяння для невял. сцэны перад закрытай заслонай. 3 канца 19 ст. вядуцца пошукі новай планіроўкі сцэны з прасцэніумам — моцна развітай пярэдняй часткай.
    АВАНТЎРНЫ РАМАН, гл. ў арт. PaMan.
    АВАНТЫТУЛ (ад франц. avant уперадзе, паперадзе + лац. titulus надпіс, ганаровае званне), першая старонка кнігі, якая папярэднічае тытульнаму лісту або франтыспісу; адзін з тытульных элементаў дэкар.кампазіцыйнага прызначэння. Ha А. могуць змяшчацца загаловак кнігі, назва выдавецтва, яго марка, серыя і інш. звесткі. Напр., на А. кн. «Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь—Масква» (2009) змешчаны герб г. Масква, прысвячэнне 65годдзю вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў, 65годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне і 75годдзю заснавання звання Героя Сав. Саюза, лагатып выдва «Беларуская Энцыклапедыя». Некаторыя кнігі шматтомнага серыйнага выдання гісторыкадакум. хронік раёнаў, абл. цэнтраў і буйных гарадоў
    Беларусі «Памяць» (1985—2007) на А. маюць толькі лагатып выдання.
    АВЁРКАЎ Аляксандр Канстанцінавіч (н. 23.1.1960, г. Аркадак Саратаўскай вобл., Расія), беларускі тэлевядучы, акцёр, рэжысёр. Скончыў тэатр. вучылішча імя М.С.Шчэпкіна
    А.К.Аверкаў.
    ў Маскве (1984). 3 1985 працаваў у тэатрах Расіі і Беларусі. 3 1989 артыст размоўнага жанру, з 1994 рэжысёр Дзярж. кта Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанні, Нац. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 3 2002 вядучы інфармацыйнай і аналітычнай праграмы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны канал». Адзін са стваральнікаў 12серыйнага дакум. тэлефільма «Найноўшая гісторыя» (Дзярж. прэмія Беларусі 2004).
    АВЁРКІЛЁТАПІС, гл. Віцебскі летапіс.
    АВЕРС (франц. avers ад лац. adversus павернуты тварам), правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты. Звычайна на ім змяшчаецца партрэт манарха (інш. вядомага дзеяча), яго манаграма або імя. Пры іх адсутнасці А. вызначаецца па баку, на якім знаходзіцца герб дзяржавы або намінал. А. манет мемарыяльных — па баку з сюжэтнай выявай, на медалях — па баку, які паведамляе пра нагоду выпуску. Для банкноты А. — бок, на якім прысутнічаюць дзярж. герб і подпіс чыноўнікаў, адказных за выпуск. Для памятных і юбілейных манет Нац. банка Рэспублікі Беларусь — бок з гербам, годам выпуску і наміналам. У