Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
43
АГОНЬ
Да арт. Агоўская размалёўка.
А.Ма к оўч ы к. Дэкаратыўнае пано.
Вёска Совіна Бярозаўскага рна. 1950я гг.
А.Барто, Л.Украінкі, Я.Судрабкална, С.Нерыс, Зульфіі, П.Беранжэ, Г.Апалінэра, А.Экзюперы. Стварыла лібрэта опер для дзяцей «Джанат» Л.Шварца (1942), «Марынка» Р.Пукста (1955). На словы А. пісалі песні М.Аладаў, У.Алоўнікаў, А.Багатыроў, Г.Вагнер, Я.Глебаў, Э.Зарыцкі, І.Лучанок, Ю.Семяняка, А.Туронак і інш.
Тв:. Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1976;
I смутак, і святло. Мінск, 1996; Хай часцей смяюцца дзеці. Мінск, 1997; Пад сінім небам. Мінск, 1999.
А.М.Ненадавец.
АГбНЬуміфалогіі, 1) грозная і ўсёвынішчальная стыхія. У стараж. бел. і слав. міфалогіі з А. асацыіраваўся культ Сварога, які ў пантэоне багоў найбліжэй быў да Дажбога. У нар. казках А. персаніфікуецца з Громам і яго жонкай Маланкай, якія ў жорсткай бітве забіваюць нябеснага змія і спальваюць яго статкі. Больш таго, маланкі, каметы і метэарыты ўспрымаліся стараж. беларусамі як вогненнакосыя змеі, што зрэдку падаюць на зямлю і ўтвараюць пажары і стыхійныя бедствы. 2) Жыццядайны і нараджаючы пачатак, сімвал сямейнага шчасця, згоды і дабрабыту. У міфалогіі сустракаюцца згадванні аб шлюбе жанчын і вогненных зміяў, у выніку чаго нараджаліся людзі і міфічныя героі з незвычайнымі здольнасцямі (Усяслаў Чарадзей). Шляхам трэння кавалкаў свяшчэннага дуба здабывалі «жывы агонь», які быў здольны засцерагчы ад паморкаў, пошасцей і інш. хвароб. Па
водле традыцыі ў хаце заўсёды знаходзіліся «жывыя» вугольчыкі. Пры пераездзе ў новую хату са старой абавязкова забіралі гаршчок з вуголлем. Акрамя таго, А. прыпісвалі ачышчальную сілу. Найб. поўна гэты аспект адлюстраваны ў купальскім абрадзе. Лічылася, што, пераскочыўшы цераз купальскі А., можна пазбавіцца самай цяжкай хваробы. А. быў важным атрыбутам варажбы. У нар. міфалогіі існуе абрад, звязаны з пакланеннем А., — «Жаніцьба коміна».
Літ.: Коваль У.І. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы. Гомель, 1995; Ненадавец А.М. Міфалогія маіх продкаў. Чарнігаў, 2009. А.М.Ненадаеец. АГОЎСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА, від беларускага народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, звязаны з размалёўкай мэблі, насценных дываноў на палатне або цыраце, рамак для фотаздымкаў і карцінакпано на шкле, тканін для аздаблення інтэр’ера жылля і інш. алейнымі фарбамі. Пашырана з пач. 20 ст. да 1960х гг. у в. Агова Іванаўскага рна, а таксама ў інш. суседніх вёсках Іванаўскага, Драгічынскага, Бярозаўскага рнаў Брэсцкай вобл. Сярод матываў А.р. — раслінныя (кветкі, букеты, вазоны, гірлянды), часам дапоўненыя геаметрычнымі, заа і антрапаморфнымі, нярэдка з уключэннем пажаданых надпісаў, прозвішча майстра, года выканання і інш. Вырашаны звычайна плоскасна, арнаментальнадэкаратыўна лакальнымі колерамі (чыстымі, яркімі, без паўтонаў і пераходаў). Традыцыі А.р. найлепшым чынам увасобіліся ў аздабленні агоўскіх куфраў і драгічынскіх куфраў. Цяпер прадаўжаюцца і развіваюцца майстрамі Пінскай фабрыкі маст. вырабаў «Крыніца Палесся», Брэсцкай фабрыкі сувеніраў у размалёўках па яе матывах рэчаў хатняга ўжытку, вырабах утылітарнадэкар. прызначэння, сувенірах і інш. Я.М.Сахута. АГОЎСКІЯ КЎФРЫ, назва куфраў вырабаў народных майстроў з вёсак Агова і Опаль Іванаўскага рна Брэсц
кай вобл. Промысел узніку пач. 20 ст., найб. росквіту дасягнуў у 1950я гг. Паводле канструкцыі А.к. — традыц. прамавугольныя скрыні памерам прыкладна 60 х 110 х 80 см з пукатымі векамі, на 4 металічных ці драўляных колцах, з 2 ручкамі па баках, з клямкаю і падвесным замком на пярэдняй сценцы. Напачатку іх фарбавалі ў адзін колер, акоўвалі палосамі бляхі. У 1930—50я гг. была пашырана дэкар. размалёўка А.к. расліннага характару. Палосамі фляндроўкі, што замяніла колішнюю акоўку, плоскасці куфра (пераважна пярэдняя сценка і века) дзялілі на некалькі прамавугольнікаў, якія запаўнялі буйнымі расліннымі матывамі і кампазіцыямі — кветкамі, букетамі, гірляндамі ў характары інш. відаў мясц. размалёўкі (гл. Агоўская размалёўка), a таксама аздаблення тканін папулярнай у рэгіёне паліхромнай вышыўкай гладдзю. Бакавыя і заднюю сценкі куфра звычайна дэкарыравалі фляндроўкай у выглядзе косай сеткі. Фон пераважна цёмназялёны, палосы фляндроўкі белыя, колеры размалёўкі яркія, лакальныя, сакавітыя. Традыцыйна існавала раздзяленне вытворчых працэсаў: мужчыны выконвалі сталярныя і кавальскія работы, жанчыны — размалёўку. Вядомыя майстры П.Доўгер, Т.Доўгер і інш. У пач. 1960х гг. промысел заняпаў. Цяпер традыцыі дэкарыравання А.к. выкарыстоўваюць майстры Пінскай фабрыкі маст. вырабаў «Крыніца Палесся» і Брэсцкай фабрыкі су
Да арт. Агоўскія куфры. Куфар з в. Агова Іванаўскага рна. 1950я гг.
44
АГРЫЗКА
веніраў пры стварэнні рэчаў утылітарнадэкар. і сувенірнага прызначэння: куфэркаў, падносаў, кухонных камплектаў і інш. Я.М.Сахута. АГРАГАРАДОК, добраўпарадкаванае паселішча ў Беларусі, пераважна сельскага тыпу, у якім створаны вытворчая і сац. інфраструктуры для забеспячэння сац. стандартаў яго насельніцтву, а таксама жыхарам прылеглых тэрыторый. А. ствараюцца з мэтай устойлівага развіцця сельскіх тэр. і эфектыўнага выкарыстання матэрыяльных, дэмаграфічных, фінансавых і прыродных рэсурсаў.
Ствараюцца ў адпаведнасці з Дзярж. праграмай адраджэння і развіцця сяла на 2005—10, зацверджанай 29.3.2005. Іх асновай сталі існуючыя адм.тэр. адзінкі базавага ўзроўню, тэр. якіх склаліся гістарычна (цэнтры сельскіх саветаў), і цэнтр. сядзібы с.г. прадпрыемстваў. Запланавана стварэнне 1481 А. ва ўсіх раёнах Беларусі, у т.л. ў Брэсцкай вобл. — 221, Віцебскай — 256, Гомельскай — 238, Гродзенскай — 239, Мінскай — 325, Магілёўскай — 202. А. арганізуюцца на аснове пасёлкаў, у якіх кірунак на фарміраванне паўнацэннага архіт. асяроддзя быў узяты яшчэ ў перыяд рэалізацыі праграмы эксперымент.паказальнага будаўніцтва ў 1969—76 (вёскі Сноў Нясвіжскага, Леніна Горацкага, Малеч Бярозаўскага рнаў і інш.). Аднак большасць сельскіх паселішчаў атрымліваюць істотныя змяненні, звязаныя з мадэрнізацыяй старога і фарміраваннем новага жылога фонду, а таксама з аптымізацыяй сеткі аб’ектаў сац. сферы, значным паляпшэннем якасных і колькасных паказчыкаў інжынернатранспартных камунікацый ідобраўпарадкаваннем тэр. (вёскі Бабовічы Гомельскага, Лучнікі Слуцкага, Холмеч Рэчыцкага, Кабылаўка Пружанскага, Гервяты Астравецкага рнаў і інш.). А. сталі і некаторыя пасёлкі гар. тыпу (Крывічы Мядзельскага, Халопенічы Крупскага, Антопаль Драгічынскага рнаў), што дало магчымасць больш эфектыўна выкарыс
Аграгарадок Лучнікі Слуцкага рна.
тоўваць іх вытворчы і высокі гіст. і культ. патэнцыял. Стварэнне А. аптымізуе рассяленне, забяспечвае больш высокі ўзровень жыцця жыхароў, паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне і аснову для прэстыжнага жыцця ў сельскай мясцовасці. С.А.Сергачоў.
АГРАНОВІЧПАНАМАРОВА Яўгенія Самойлаўна (н. 3.3.1936, г. Харкаў, Украіна), беларускі архітэктар, педагог. Др архітэктуры (1988), праф. (1989). Акадэмік Бел. акадэміі архітэктуры (1996). Скончыла Бел.
політэхн. інт (1959). У 1959—62 працавала ў інце «Белдзяржпраект», у 1965—2008 у Бел. нац. тэхн. унце. Асн. работы: серыя будынкаў камбінатаў быт. абслугоўвання (1960—62, у сааўт.), тыпавы праект школы на 964 месцы (1961—62, у сааўт.). Аўтар даследаванняў у галіне інтэр’ера жылых і грамадскіх будынкаў, архіт. ка
ларыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 2001.
Тв:. Мнтерьер гражданскнх зданнй. 2 нзд. Мннск, 1991; Наша квартнра: конструктнвные прнемы обустройстваудобного н краснвогожнлнша. Мннск; М., 2002 (у сааўт.); Архнтектурная колорнстнка. Мннск, 2002 (у сааўт.); Ннтерьер н предметный днзайн жнлых зданнй. РостовнаДону, 2005 (у сааўт.); Архнтектурный днзайн. РостовнаДону, 2008 (у сааўт.). С.А.Сергачоў. «АГРАРНАЯ ЭКОНбМНКА», навуковы часопіс. — НАН Беларусі і Інт эканомікі НАН Беларусі. Выдаецца з 1995. Да 2006 называўся «Агроэкономнка». Друкуе артыкулы вядомых вучоных, эканамістаўаграрыяў, работнікаў сістэмы адукацыі, кіраўнікоў і спецыялістаў сельскай гаспадаркі і інш. матэрыялы, якія ўтрымліваюць вынікі тэарэт. і практычных даследаванняў, рэкамендацыі па павелічэнні эфектыўнасці с.г. вытворчасці. Асвятляе пытанні фарміравання механізмаў рэгулявання аграпрам. вытворчасці пры дапамозе эканам. метадаў, новых эфектыўных арганізацыйнавытворчых форм, прапановы па ўдасканаленні дзеючых структур гаспадарання ў АПК, навук. забеспячэнні харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь. В.А.Сідаровіч.
АГРЫЗКА Іасафат Пятровіч (1826, Лепельскі рн — 30.3.1890), выдавец, журналіст, удзельнік рэвалюцыйнавызваленчага руху 1860х гг. Скон
45
АГРЭНЕЎСЛАВЯНСКІ
чыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі унт са ступенню канд. права (1849). Працаваў у Мінве фінансаў. У Пецярбургу заснаваў друкарню, выдаваў газ. «Slowo» («Слова», 1859, на польск. мове, забаронена ўрадам). Выдаў першы зборнік твораў М.А.Дабралюбава (т. 1—4, 1862), перавыдаў зб. стараж. законаў Польшчы і ВКЛ «Volumina legum» (т. 1—8, 1859—60) і інш. Са студэнцкіх гадоў прымыкаў да гуртка аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—64 З.Серакоўскага, падтрымліваў сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэв. твам «Зямля і воля». У 1863 гал. прадстаўнік варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны і прыгавораны да 20 гадоў катаргі. 3 1876 жыў у Іркуцку пад наглядам паліцыі.
Діт.: Баренбаум Н.Е. Посафат Огрызко (1826—1890): очерк лвт.нзд. деятельностн. М., 1964.
АГР^НЕЎСЛАВЯНСКІ (сапр. А г р э н е ў) Дзмітрый Аляксандравіч (19.12.1836, або 1834, Масква — 23.7.1908), рускі спявак (тэнар), харавы дырыжор, збіральнік нар. песень. Прапагандаваўслав., у т.л. бел., муз. фальклор. Арганізатар і кіраўнік хору «Славянская капэла» (1868), з якім гастраліраваў па Расіі і за мяжой. У рэпертуары калектыву былі бел. нар. песні «Чаму ж мне не пець», «Ці не дудка мая» і інш.
АГЎЛЬНАЕ МОВАЗНАЎСТВА, раздзел лінгвістыкі, які вывучае асноўныя заканамернасці паходжання, развіцця,будовыіфункцыяніраваннямоў у цеснай сувязі з праблемамі філасофіі, нейрафізіялогіі, псіхалогіі, сацыялогіі, логікі, антрапалогіі, этнаграфіі, культуралогіі і інш. сумежных навук. Агульныя, або статыстычна пераважныя, рысы ўсіх моў вызначаюцца як індуктыўна (эмпірычна, з дапамогай тыпалогіі), так і дэдуктыўна — праз даследаванне істотных для ўсіх чалавечых калектываў заканамернасцей функцыяніравання моў, асаблівасцей любых маўленчых актаў, тэкстаў і г.д.