• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    менамі ў эканам., сац.паліт. і культ. жыцці, развіццём гарадоў, актывізацыяй магнацкашляхецкага руху за рэфармаванне грамадскадзярж. інстытутаў краіны. У гэты час сфарміравалася высокая культура бел., укр. і літоўскага народаў. На падставе ўспрымання ідэй еўрап. Рэфармацыі развіваліся айчынная інтэлектуальная культура, адукацыя і кнігавыданне. Працягваўся працэс станаўлення бел. літ. мовы, развіваліся гістарыяграфія, філас. і грамадскапаліт. думка, прававая тэорыя, выяўл. мастацтва, архітэктура, музыка, тэатр. Атрымлівае распаўсюджанне мецэнацтва, узнікаюць цэнтры гуманіст. культуры пры магнацкіх дварах (Алелькавічаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Глябовічаў, Астрожскіх і інш.). Пашыраецца захапленне адукаванай часткі грамадства антычнай культурай, арыстакратычная моладзь атрымлівае адукацыю ў зах.еўрап. унтах. А. ў ВКЛ было ў сваім развіцці бліжэй да паўн. А. і мела такія асаблівасці, як злучэнне ўсх.заходнехрысціянскіх рэліг.духоўных каштоўнасцей, станаўленне нац. культуры ў поліэтнічным і поліканфесійным грамадстве ва ўмовах адноснай рэліг. талерантнасці (2я пал. 16 ст.), узаемадзеянне бел., укр., літоўскай, польск. і рус. культур, сувязь рэнесанснага гуманізму з айчыннай Рэфармацыяй, паліт. і нац.культ. рухамі 16—17 ст. 3 эпохай А. звязана развіццё айчыннай філас. і грамадскапаліт. думкі. Склаліся асн. канцэпцыі і ідэалы бел. інтэлектуальнай культуры: злучэнне агульначалавечага і нац., гуманіст. персаналісцкая канцэпцыя чалавека, вяршэнства закону, дасягненне грамадскай згоды, талерантнасць і рэліг. плюралізм, этычная дамінанта, развіццё духоўнай культуры на нац. аснове, непрыманне прымусу і насілля. Фундаментальным паняццем з’явілася свабода. Духоўны свет чалавека разумеўся як гарманічны сінтэз боскага і натуральнага. Прагрэс чалавецтва разглядаўся як маральнае і духоўнае аднаўленне чалавека і грамадства (Ф.Скарына, МЛітвін, А.Волан, Ю.Да
    61
    АДРАДЖЭННЕ
    манеўскі). Асн. праблемай сац.паліт. і прававой думкі з’явілася ўдасканаленне грамадства і дзяржавы. У эпоху А. фарміруецца паняцце аб правах чалавека (на шчасце, годнае жыццё, прыватную ўласнасць). Геніяльным прадбачаннем стала ідэя Міколы Гусоўскага аб экалагічным выхаванні. У рэнесанснай думцы павялічваецца цікавасць да гісторыі. Ідэя нац. самасвядомасці атрымлівае працяг у творчасці Міколы Гусоўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія, І.Пацея і інш.
    У літаратуры пачынальнікам гуманіст. А. ў Беларусі быў асветнік і першадрукар Ф.Скарына, які пераклаў на бел. мову і зрабіў каментарый да Бібліі. Друкаваная кніга садзейнічала дэмакратызацыі лры, далучэнню да яе простага, «паспалітага», паводле Ф.Скарыны, народа. Першай прыкметай эпохі А. было станаўленне свецкай маст. культуры, у т.л. лры і філал. навукі. Перакладзеныя Ф.Скарынам біблейскія кнігі, свабодная інтэрпрэтацыя біблейскай гісторыі садзейнічалі ўдасканаленню старабел. мовы, развіццю яе шматфункцыянальных стыляў — маст., публіцыст., багаслоўскага, стылю юрыд. актаў і гіст. твораў. Рэнесансны кірунак у лры арыгінальна выявіўся ў творчасці паслядоўнікаў Ф.Скарыны — В.Цяпінскага, С.Буднага, у лексіцы Статута ВКЛ у трох рэдакцыях — 1529,1566і 1588.Узніклі новыя жанры лры — свецкая публіцыстыка, сілабічная паэзія, танічная нар. паэзія, эпічныя і гіст. жанры, палемічны і грамадскапаліт. стылі. На этапе ранняга Рэнесансу высокага маст. ўзроўню дасягнула новалац. паэзія (творчасць Я.Вісліцкага, Міколы Гусоўскага). Прадстаўнікі пратэстанцкай лры і тэалогіі (С.Будны і яго паслядоўнікі) у 16—17 ст. абгрунтавалі ідэю свабоды літ. творчасці, навук. і багаслоўскай думкі. Традыц. для сярэдневяковай лры ананімнасць змянілася акцэнтацыяй свайго аўтарства і праслаўленнем радзімы, эстэтызацыяй і ўзвышэннем роднага
    краю і роднай мовы (апалогія радзімы і роднай мовы Ф.Скарыны, абарона роднай мовы В.Цяпінскім). На этапе позняга А. (2я пал. 16 — 1я пал. 17 ст.) пачалося станаўленне філал. навукі («Грамматіка словенска...» Я.Зізанія, «Грамматнкн словенскня правнльная сннтагма» М.Сматрыцкага, дзе ёсць кароткія раздзелы па тэорыі паэзіі). У 1й пал. 17 ст. пашыралася выкладанне паэтыкі і рыторыкі. Рэнесансная лра паўплывала на творчасць Сімяона Полацкага і садзейнічала станаўленню бел. нац. А. ў 19—20 ст.
    А. ў архітэктуры характарызавалася выкарыстаннем лагічных, прапарцыянальных, суразмерных чалавеку кампазіцый і рашэнняў з імкненнем да адкрытых прасторавых структур на аснове гуманіст. светапогляду. У архітэктуры Беларусі ідэі А. спрыялі развіццю і росту гарадоў, узмацненню буд. цэхавых аргцый, станаўленню прамсці буд. матэрыялаў павелічэнню капітальнасці забудовы, пашырэнню тыпалогіі грамадскіх будынкаў, выпрацоўцы мясц. архіт.маст. вырашэнняў. Былі выкананы першыя работы па комплекснай рэканструкцыі гарадоў (Быхаў, Нясвіж, Слуцк, Рэчыца). Пры перабудове імкнуліся да стварэння рэгулярнага плана з прамавугольнай сеткай вуліц і геаметрычнай формай плана ў выглядзе авала, паўавала, прамавугольніка. Цэнтрам горада была гандлёвая плошча («рынак») з ратушай і крамамі. Роля замка ў абароне горада змяншалася; часам ён будаваўся на перыферыі гар. забудовы і звязваўся з горадам спец. вуліцай, якая звычайна атрымлівала назву Замкавая (Гродна, Капыль, Навагрудак). Абарончыя ўмацаванні ўдасканальваліся з дапамогай бастыённай сістэмы (Заслаўе Мінскага рна, Слуцк і інш.). Важнымі акцэнтамі забудовы гарадоў сталі грамадскія будынкі: ратуша, крамы, якія часам аб’ядноўвалі ў гандлёвыя рады, важніцы, аптэкі, лазарэты. У гэты перыяд фарміруецца характэрны для
    Беларусі тып дома гандляроў і рамеснікаў, у якім з боку гал. фасада рабілі краму ці майстэрню, часам з «падчэнямі», а з двара — жылую частку. У манумент. архітэктуры А. маст. значнасць канструкцыйных гатычных элементаў паступова змяншалася, што дазволіла распрацаваць прыёмы фарміравання багатага, пластычна насычанага дэкору сцен і шчытоў на аснове выразнасці цаглянай кладкі (Мірскі замкавы комплекс, Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы, Сынкавіцкая царквакрэпасць), a таксама шчытоў гал. фасада з выкарыстаннем атынкоўкі (Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл, Камайскі касцёл Яна Хрысціцеля). У культавай архітэктуры атрымалі развіццё зальныя (Заслаўская СпасаПраабражэнская царква), часам цэнтрычныя структуры (Смаргонскі кальвінскі збор), аб’ёмнасць кампазіцыі якіх падкрэслівалася атыкам па ўсіх фасадах. Выкарыстанне больш адкрытых кампазіцый садзейнічала развіццю прасторавых вырашэнняў, пашырэнню ў архітэктуры галерэй і аркад (Рагачоўскі палац). Элементы архітэктуры А. таксама прасочваюцца ў ранніх барочных пабудовах — ступеньчаты франтон, дэкар. скляпенняў (Крамяніцкі Юр’еўскі касцёл, Вішнеўскі касцёл святога Тадэвуша).
    У выяўленчым мастацтве эпохі А., асабліва ў яго свецкіх відах, узрастала цікавасць да паказу ўнутранага свету чалавека. Майстрамі засвойваліся адпаведныя часу выяўл. прыёмы і тэхнікі. Большасць твораў станковага і манумент. жывапісу, якім уласціва выкарыстанне поствізант. іканаграфічных канонаў, не захавалася, пра іх вядома па літ. і архіўных крыніцах, адноўленых работах [роспісы Дабравешчанскай царквы ў Супраслі (цяпер у Падляскім ваяв., Польшча), 1557], Ішоў далейшы працэс фарміравання адметных рыс бел. праваслаўнай іканапіснай школы: абразы ўзбагачаліся жыццёвай пераканаўчасцю ў трактоўцы сюжэтаў персанажаў часам уключэннем быт. дэталей, светлым
    62
    АДРАДЖЭННЕ
    каларытам, арнаментаванымі фонамі («Святая Параскева», Слуцкі рн, 2я пал. 16 ст.; «Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская» з Пінскай Варварынскай царквы, «Хрыстос Уседзяржыцель» з Успенскай царквы в. Быцень Івацэвіцкага рна, абодва 16 ст.). Развіццё алтарнага іканапісу адбывалася пераважна пад уздзеяннем зах.еўрап. традыцый, майстры звярталіся да святлоценявых мадэліровак, перспектыўнай перадачы прасторы, пачуццёвых характарыстык персанажаў («Пакланенне вешчуноў» з Браслаўскага рна, «Святая сям’я са святым Францыскам» з Пінскага касцёла Успення Дзевы Марыі, абодва 16 ст.; алтартрыпціх «Святая Кацярына. Маці Божая. Святая Даратэя» з капліцы ў в. Мохавічы Лідскага рна, пач. 17 ст.). Узмацненне рэнесансных, свецкіх настрояў у мастацтве паўплывала на жывапісны партрэт: парадны з рысамі зах.еўрап. («Юрый Радзівіл» з Нясвіжскага замка, канец 16 — пач. 17 ст.), нац. («Міхаіл Барысавіч» з Нясвіжскага замка, канец 16 — пач. 17 ст.), сармацкі партрэт. Разнастайнай стала скульптура (круглая пластыка, плоскасная і аб’ёмная разьба іканастасаў, надмагіллі, дробная пластыка і інш.), якая вылучалася больш свабоднай трактоўкай форм, чысцінёй кампазіцыйнай пабудовы, выкарыстаннем ляўкасу, паліхроміі («Святы Грыгорый Багаслоў» з Полацка, пач. 16 ст.; «Маці Божая з дзіцем» з Нясвіжскага касцёла Божага Цела, канец 16 ст.; царская брама з в. Варанілавічы Пружанскага рна, канец 16 ст.). Рэнесансная эпоха з яе ідэаламі паўплывала на надмагіллі — з выявамі ў стане вечнага сну («Дзіця, якое спіць» з г.п. Мір Карэліцкага рна, канец 16 — пач. 17 ст.), з уключэннем у іх атрыбутаў і рэаліст. дэталей (надмагілле ў Нясвіжскім касцёле Божага Цела; пасля 1588). Шляхта, мяшчане, цэхі, брацтвы і інш. шырока карысталіся пячаткамі, пярсцёнкаміпячаткамі (сігнетамі). Іх вырабам займаліся майстры
    Да арт. Адраджэнне. Пакланенне вешчуноў. Браслаўскі рн. 16 cm.
    Віленскага манетнага двара, рамеснікізлотнікі некаторых бел. гарадоў. Пранікненне рэнесанснай стылістыкі назіралася ў кніжнай графіцы (партрэт Францыска Скарыны ў Пражскай Бібліі, 1517—19), у пашырэнні новых відаў і жанраў гравюры (картаграфія, віды гарадоў пейзажы, ілюстрацыі), засваенні прыёмаў металаграфікі, паяўленні друкарняў у гарадах Брэст, Нясвіж, Вільня, Слуцк, Заблудаў, дзе працавалі С.Будны, В.Цяпінскі, Л. і С. Зізаніі, П.Мсціславец. Для твораў дэкар.прыкладнога мастацтва (прадметы свецкага і культавага прызначэння, ювелірныя ўпрыгажэнні, зброя, вырабы з металу, мэбля, шкляны і керамічны посуд, архіт.дэкар. кераміка, тканіны) характэрна спалучэнне гатычных з паступовай перавагай рэнесансных рыс, стылістыка якіх складалася на працягу 1 й пал. 17 ст. Маст. культура Беларусі ў эпоху А. развівалася пад уплывамі еўрап. з яе ідэямі гуманізму і паступовым адыходам ад сярэдневяковай умоўнасці.
    М у з ы к а. У эпоху А. муз. культура Беларусі спазнала кардынальныя змены, характэрныя для ўсёй еўрап. муз.культ. прасторы: узрасла роля свецкіх форм муз. мастацтва і выканальніцкай практыкі, пашырыліся змястоўнае напаўненне і жанравы спектр музыкі, разгарнуліся харавая поліфанія і інструм. формы, узмацніўся аўтарскі пачатак, укаранілася нотадрукаванне і інш. У станаўленні тагачаснай муз. культуры значную ролю адыгрывалі велікакняжацкія і каралеўскія двары ў Вільні (Жыгімонта Старога, Боны Сфорца, Жыгімонта Аўгуста), Брэсце (М.Радзівіла Чорнага), Гродне (С.Баторыя). Тутствараліся высокапрафес. капэлы, дзе працавалі мясц. і замежныя выканаўцы і кампазітары: Вацлаў з Шамотул і Ц.Базылік, В.Длугарай і К.Клабан, М.Гамулка і Ф.Мафон, В.Бакфарк іЛ.Марэнцыо. Іх творчасць адзначана выкарыстаннем еўрап. жанраў харавой поліфаніі (меса, матэт, шматгалосая песня) і інструм. музыкі (клавірныя, арганныя, лютневыя фантазіі, танц. мініяцюры). У гэтых кампазіцыях увасоб