• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    2) Ідэя нераўнамернасці сацыякульт. развіцця, паводле якой хуткасць трансфармацыйных працэсаў адных культур (субкультур) адстае ад тэмпаў змянення іншых. Мела па
    шырэнне ў грамадствах, якія разумелі культ.гіст. працэс як лінейны (не цыклічны), засн. на прагрэсе, развіцці ад простых форм да складаных. Нароўні з такімі поглядамі А.к. магло мець часовы характар і з часам мяняцца на паскоранае развіццё культуры. Напр., лічылася, што калі першыя цывілізацыі ўзніклі на Усходзе (Кітай, Індыя, Шумер, Егіпет), то ў перыяд Новага часу ўсх. культуры істотна адсталі ў сваім развіцці ад краін Захаду, што імкліва мяняецца ў сучаснасці. Ідэя А.к. часта станавілася абгрунтаваннем захопніцкай дзейнасці адных народаў супраць іншых з мэтай падпарадкавання «варвараў», далучэння да каштоўнасцей «больш развітай» культуры. У выніку жадання цывілізаваць «варварскія» народы многія з апошніх страцілі сваю адметнасць, выпрацаваныя стагоддзямі механізмы функцыяніравання грамадства альбо перанялі механізмы «цывілізаваўшага» іх грамадства, альбо ператварыліся ў няздольныя да самаст. існавання бедныя народы, якія патрабуюць пастаяннай матэрыяльнай і інш. падтрымкі. У дачыненні да бел. культуры на працягу розных часоў таксама часта ўзнікалі ідэі яе адставання ў культ. развіцці ад зах. культуры (напр., запозненае пашырэнне маст. стыляў і рэліг. рухаў). Сёння no634 з ідэяй А.к. ў навуковым свеце пашырана тэорыя самабытнасці шляху развіцця кожнай культуры. А.А.Суша.
    АДУКАЦЫЯ (ад лац. educatio выхаванне), працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў; мэтанакіраваная сацыялізацыя, ажыццяўляемая ў інтарэсах асобы, грамадства, дзяржавы. Разлічана на захаванне, прымнажэнне і перадачу ведаў новым пакаленням, задавальненне запатрабаванняў асобы ў інтэлектуальным, культ., маральным, фіз. развіцці, на падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў для галін эканомікі. Забяспечвае культ. пераймальнасць пакаленняў і гатоўнасць чалавека да выканання сац. і прафес. роляў; спрыяе засваенню ім сістэматызаванай сукупнас
    ці маральных і культ., нац. і агульначалавечых каштоўнасцей. У Беларусі зацвярджаецца асобаснаарыентаваная адукац. мадэль, якая ў вучэбнавыхаваўчым працэсе абапіраецца на нац. гісторыкакульт. традыцыі, ажыццяўляецца з дапамогай новых інфармацыйных тэхналогій. Дзярж. палітыка ў сферы А. засн. на прынцыпах прыярытэтнасці А., абавязковасці агульнай базавай А., даступнасці дашкольнай, прафес,тэхн. і, на конкурснай аснове, сярэдняй спец. і вышэйшай А. Падзяляецца на асн. і дадатковую, уключае ўсе віды і формы дзейнасці, якая рэалізуецца дзярж. і прыватнымі ўстановамі А.
    Асноўная А. ў Беларусі мае ўзроўні: дашкольная, агульная сярэдняя, прафес.тэхн., сярэдняя спец., вышэйшая, пасля заканчэння ВНУ. Адзінства і бесперапыннасць асн. А. забяспечваюцца пераемнасцю яе ўзроўняў, узгодненасцю адукац. стандартаў, вучэбных планаў і праграм, наяўнасцю ўстаноў, якія забяспечваюць магчымасць яе атрымання на некалькіх узроўнях. Дадатковая А. накіравана на пашырэнне магчымасцей у інтэлектуальным, эстэтычным, маральным і фіз. развіцці асобы пры атрыманні асноўнай; кадравае забеспячэнне ўсіх сфер сац.эканам. дзейнасці. Можа ажыццяўляцца на ўсіх узроўнях асноўнай, а таксама ўключае пазашкольнае выхаванне і навучанне, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў.
    Дашкольная А. разлічана на ўсебаковае развіццё дзіцяці ад нараджэння да 6—7 гадоў у адпаведнасці з яго індывід. і ўзроставымі асаблівасцямі. 3 улікам патрэб сям’і і грамадства дзейнічаюць дзіцячыя яслі і сады, дзіцячыя ўстановы сямейнага тыпу рознай скіраванасці. Агульнаадукацыйная школа заклікана спрыяць засваенню вучнямі фундаментальных асноў нац. і сусв. культуры, гарманічнаму развіццю асобы. Пачатковая школа (1—4я класы) развівае ўстойлівую цікавасць
    66
    АДУЛА
    да вучобы, забяспечвае фарміраванне базавых навыкаў і ўменняў. Базавая сярэдняя школа (5—9я класы) сістэматызуе веды, фарміруе ўменні і навыкі, неабходныя для прафес. адукацыі, уключэння асобы ў жыццё грамадства, а таксама развіццё яе творчых якасцей, выхаванне нац. самасвядомасці і агульначалавечай маралі. Паспяховае заканчэнне 9гадовай школы і праходжанне дзярж. атэстацыі дае права на працяг А. — атрыманне агульнаадукац. падрыхтоўкі ў ліцэйскіх ці гімназічных класах, а таксама і прафесійнай у ПТВ і сярэдніх спец. навуч. установах (ССНУ). Ліцэйскія ці гімназічныя (10—11я) класы ажыццяўляюць падрыхтоўку да вышэйшай А.; арганізоўваюцца ў межах сярэдніх агульнаадукац. школ, самаст. навуч. устаноў, ліцэяў пры ВНУ. Існуе сетка спец. устаноў, у якіх дзецям з асаблівасцямі псіхафіз. развіцця даецца А., адэкватная іх запатрабаванням, і аказваюцца неабходныя карэкцыйнарэабілітацыйныя паслугі: дапаможныя школыінтэрнаты, школы для дзяцей з парушэннем маўлення і слыху, зроку, апорнарухальнага апарату і інш., ствараюцца спец. класы, дэфекталагічныя пункты ў агульнаадукац. школах па месцы жыхарства. На пач. 2007/08 навуч. года ў сістэме Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь налічвалася 3927 дзённых агульнаадукац. школ і школінтэрнатаў, у т.л. пачатковых — 266, базавых — 708, сярэдніх — 2573, гімназій — 189, ліцэяў — 37. Прафесійнатэхн і ч н а я А. накіравана на падрыхтоўку кваліфікаваных прац. кадраў больш чым па 300 прафесіях. У 2007/08 дзейнічала 225 устаноў прафес.тэхн. А. Сярэдняя с п е ц ы я л ь н а я А. ажыццяўляецца праз розныя тыпы навуч. устаноў (у 2007/08 працавалі 204) і вядзецца па 156 спецыяльнасцях для ўсіх галін эканомікі.
    Вышэйшая А. — падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для запатрабаванняў навукі,
    тэхнікі, культуры па 360 спецыяльнасцях і больш за тысячу кірункаў і спецыялізацый. Двухузроўневая сістэма дазваляе пашырыць магчымасці вышэйшай школы ў забеспячэнні культ.адукац. запатрабаванняў асобы і грамадства, засн. на прынцыпах дзярж. палітыкі, вызначаных Законам «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» і Міжнар. стандартнай класіфікацыяй, прынятай ЮНЕСКА. Першы ўзровень (тэрмін навучання 4—5 гадоў) дае агульную навук., гуманітарную і прафес. падрыхтоўку па розных спецыяльнасцях. Другі (тэрмін навучання 1—2 гады) прадугледжвае падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай А. у пэўным кірунку прафес. дзейнасці, а таксама магістраў. Колькасць ВНУ (у т.л. недзярж. формы ўласнасці) у 2007/08 склала 56 (у 1990/91  33). Адукацыя пасля ВНУзасноўваецца на прынцыпах максімальна поўнага задавальнення запатрабаванняў устаноў А. ў кадрах высокай кваліфікацыі, забеспячэнні эканам., прававых, арганізацыйных і інш. гарантый у сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Гал. арганізацыяй у гэтай сістэме з’яўляецца Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.
    Асн. мовы навучання і выхавання ва ўстановах А. — бел. і руская. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару мовы навучання і выхавання і стварае адпаведныя ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Навучанню на бел. мове, выданню лры, падручнікаў і навуч. дапаможнікаў на ёй аказваецца дзярж. падтрымка.
    С. В. Снапкоўская.
    «АДУКАЦЫЯ I ВЫХАВАННЕ», штомесячны навуковатэарэтычны і інфармацыйнаметадычны часопіс. Засн. ў 1991 БелНДІ адукацыі, цяпер сузаснавальнікі: Мінва адукацыі, Нац. інт адукацыі. Выходзіць у Мінску на бел. і рус. мовах. Асвятляе пытанні дзярж. палітыкі ў галіне адукацыі, актуальныя праблемы педагогікі, псіхалогіі, сацыялогіі і філасофіі адукацыі, перадавы айчынны і замежны вопыт навучання, сямейна
    га і грамадскага выхавання падрастаючага пакалення, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі пед. кадраў. Змяшчае матэрыялы аб пераемнасці сярэдняй і вышэйшай адукацыі, непарыўнай сістэме выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі. Друкуе інфармацыю аб дзейнасці магістратуры, аспірантуры і дактарантуры па пед. спецыяльнасцях. Уключаны ў Пералік навук. выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Сярод аўтараў прадстаўнікі 17 краін свету. Рэдакцыя часопіса заснавала ў 1995 серыю «У дапамогу педагогу», якая ўключае звыш 20 навук.метадычных перыяд. выданняў. На базе рэдакцыі ў 2001 створана выдва «Адукацыя і выхаванне». У.П.Пархоменка. АДЎЛА Тадэвуш Іванавіч (н. 14.9. 1945, в. Хралы Астравецкага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1994), праф. (2004). Скончыў БДУ (1971), працаваў у ім. 3 1981 у Інце філасофіі НАН Беларусі (з 1999 заг. аддзела, з 2008 заг. Цэнтра сац.філас. і антрапалагічных даследаванняў). Адначасова ў 1998—2002 праф. Мінскага дзярж. лінгв. унта, у 2001—08 — Акадэміі Мінва ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, з 2008 — Рэсп. інта вышэйшай школы; у 1998—2003 у Інце сац.паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе філас. праблемы чалавека, духоўную культуру, гісторыю філас. і грамадскапаліт. думкі, сучасныя грамадскія працэсы. Аналізуе сац.быт. зрэз грамадскай думкі розных гіст. эпох, духоўнакульт. працэсы ва ўсх.слав. дзяржавах на мяжы 20—21 ст.
    7в.: Культура, фнлософня н духовный мнр человека: теоретнкометодол. аспект. Мннск, 1986; Фнлософня в снстеме духовной культуры: проблемы соцяального функцноннровання. Мннск, 1993; Человек на рубеже тысячелетнй: понск духов. основаннй бытня. Мннск, 2003; Человек в условнях соцнальных трансформашій: фнлософскоантропол. аналнз. Мннск, 2006 (у сааўт.); Класічныя і сучасныя падыходы да гісторыкафіласофскага дасле
    67
    АДУШАЎЛЁНАСЦЬНЕАДУШАЎЛЁНАСЦЬ
    давання // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2008. № 2.
    АДУШАЎЛЁНАСЦЬНЕАДУШАЎЛЁНАСЦЬ, граматычная катэгорыя, якая выражае проціпастаўленне 2 тыпаў назоўнікаў, часткова прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, лічэбнікаў і займеннікаў. Адушаўлёнымі з’яўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць у асн. жывых істот. Адушаўлёнасцю характарызуюцца таксама атрыбутыўныя часціны мовы, што служаць дадатковым фармальным сродкам абазначэння адушаўлёнасці назоўнікаў, і займеннікі «я», «ты», «мы», «вы», «сябе», «хто» (і яго дэрываты). Неадушаўлёныя назоўнікі, атрыбутыўныя словы і асобныя займеннікі абазначаюць прадметы нежывой прыроды, з’явы і падзеі або ўказваюць на іх. Марфалагічна адушаўлёнасць выражаецца супадзеннем форм вінавальнага і роднага склонаў, а неадушаўлёнасць — вінавальнага і назоўнага (назоўны склон: «высокі мужчына» — «хто»; «высокі ясень» — «што»; родны склон: «высокага мужчыны» — «каго»; «высокага ясеня» — «чаго»; вінавальны склон: «высокага мужчыну» — «каго»; «высокі ясень» — «што»). Мнагазначнае слова можа быць адушаўлёным у адным са сваіх значэнняў і неадушаўлёным у другім («разгалісты дуб» ‘дрэва’, «сапраўдны дуб» ‘неадукаваны чалавек’).