Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
132
ПАПОЎ
ціла альбомы (разам з Ціхановічам): «Шчаслівы выпадак» (1989), «Музыка кахання» (1995), «Ад «Малінаўкі» і да...» (1997), «Каханне — лёс» (2008). «Яна не магла інакш» (2013) і інш.
ПАПЛАЎСКІ Георгій Георгіевіч (н. 15.2.1931, г. Роўна, Украіна), беларускі мастак. Засл. дзеяч. мастацтваў Беларусі (1978). Нар. мастак Бела
Г.Г.Паплаўскі.
русі (1997). Акадэмік НАН Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961), выкладаў у ім. У 1965—68 у Бел. політэхн. інце. У 1988—2012 кіраўнік Творчай акадэмічнай майстэрні графікі Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Працуе ў розных тэхніках станковай і кніжнай графікі, станковым жывапісе. Творчасць вызначаецца яркай індывідуальнасцю, завершанасцю маст. формы, пластычнасцю лініі і гармоніяй тону. Аўтар цыклаў «Памяць» (1968), «Індыйскі дзённік» (1969—78), «Высокае неба» (1971—80), «Браслаўшчына — край азёрны» (1971—98), «Камандзіры» (1973), «Час доўгіх нажоў» (1982), «Чарнобыль. Дрэва без лісця» (1987), серыі графічных лістоў «Антыльская жамчужына» (2001), літаграфіі «Схватка веліканаў» (1983) і інш. Сярод прац у жывапісе: «Сыныпартызаны» (1969), «Браслаўскія калгасніцы» (1970), «Блакада» (1976), «Чарот» (1977), цыклы «Да вытокаў «Летапіснай хронікі», «Берасцейская харугвія», «Ля сцен Бярэсця», «Давыд Гарадзенскі з дружынай» (усе 2002—04), серыі пейзажаў «Па Беларусі» (2008), «Па шляху Святога Сямейства» (2013), карціны
«Сцяжыны партызанскія», «Чакаючы світанак» (усе 2010—11), «Трыумф казакоў атамана Платава ля сцен Мірскага замка», (2014), цыкл партрэтаў Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, Сімяона Полацкага, Б.Радзівіл, Я.Коласа (усе 2005—06), Героя Сав. Саюза С.Ф.Шутава, Кірылы Тураўскага (абодва 2011—12), А.Міцкевіча (2014) і інш. Выканаў манумент. роспіс для Нац. бкі Беларусі «Прызыў князя Ігара» (2007—2008). Аформіў кнігі А.Адамовіча, В.Быкава, У.Караткевіча, Я.Коласа, А.Куляшова, Я.Купалы, класікаў сусветнай літры. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР 1984. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Літ.: Ганчароў М.І. Георгій Георгіевіч Паплаўскі. Мінск, 1974; П о п л а в ская Н.Н. Георгнй Поплавскяй. Романтнк сурового стмля: жмвопнсь, графнка, кннжная нллюстрацня. Мвнск, 2010 (у суаўт); П і ку л і к А.М. Георгій Георгіевіч Паплаўскі (Да 80годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманіт. навук. 2011. №1.
Г.А. Фатыхава.
ПАПЛАЎСКІ Канстанцін Іосіфавіч (20.6.1912, в. Сівіца Валожынскага рна — 11.11.1984), беларускі харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1967). Скончыў дырыжорскахаравы (1951) і гіст.тэарэт. (1952) фты Бел. кансерваторыі, у 1975—80 выкладаў у ёй. 3 1947 кіраваў створаным ім дзіцячым хорам Бел. радыё. 3 1952 гал. хормайстар, з 1958 муз. кіраўнік, у 1974—75 маст. кіраўнік Дзярж. акадэмічнага нар. хору Беларусі. 3 1981 кіраваў Мінскім нар. хорам Палаца культуры Белсаўпрофа. Аўтар твораў для аркестраў нар. інструментаў «Чэрвеньскія росы», «Канцэртная полька», «Палеская рапсодыя», «Беларускія напевы», «Ронда», «Беларускія малюнкі», «Фантазія на беларускія народныя тэмы», песень «Край беларускі», «Песня дружбы», «Сёстрырэспублікі», драм. балады «Міннае поле», фалькл.ігравой кам
Г.Паплаўскі. Партрэт Сімяона Полацкага. 2005—06.
пазіцыі «Дажынкі», апрацовак бел. нар. песень.
ПАПОЎ Іосіф Сцяпанавіч (21.9.1915, с. Сояна Архангельскай вобл., Расія — 31.1.1984), беларускі рэжысёр, педагог. Нар. артыст Беларусі (1970). Скончыў Архангельскае тэатр. вучылішча (1938), вучыўся ў Дзярж. інце тэатр. мастацтва ў Маскве (1938—40). Працаваў у тэатрах Расіі. У 1947—48 рэжысёр Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі. 3 1953 гал. рэжысёр Брэсцкага, з 1955 Гродзенскага, у 1966— 74 Гомельскага абл. драм. тэатраў, у 1963—65 Бел. тэатра імя Я.Коласа (у 1974—75 рэжысёр), у 1978—79 рэсп. тэатра юнага гледача. 3 1976 выкладаў у Мінскім інце культуры (у 1976—77 загадчык кафедры). Пастаноўкі вызначаліся ансамблевасцю, высокай рэжысёрскай культурай, тонкім пранікненнем у драматургію твора, дэталёвай распрацоўкай характараў: «Чайка» (1954), «Тры сястры» (1960) А.Чэхава; «Адна ноч» Б.Гарбатава (1957), «Жывы труп» Л.Талстога (1964), «Дачнікі» М.Горкага (1964); «Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка (1968), «Жыццё ўсяго адно» А.Маўзона (1969), «Беспасажніца» (1970, 1977), «Даходнае месца» (1973) А.Астроўскага, «Залатая карэта» (1971), «Лёнушка»
133
ПАПОЎ
(1975) Л.Лявонава, «Першы грэх» А.Каламійца (1971), «Не трывожся, мама!» Н.Думбадзе (1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка, (1973), «Жаніцьба» М.Гогаля (1977); «Пойдзем у кіно?» А.Алексіна (1978), «Жорсткія гульні» А.Арбузава (1979) і інш. Аўтар п’есы «Легенда пра песню няспетую» (з М.Пало, 1968), інсцэніровак аповесцей «Салавей» З.Бядулі (з Я.Рамановічам, 1955), «Рудабельская рэспубліка» С.Грахоўскага (1968), рамана «Подых навальніцы» І.Мележа (1978). Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
ПАПОЎ Мікалай Аляксандравіч (31.10.1871, Масква 8.1.1949), расійскі і беларускі рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1927). Працаваў у тэатрах СанктПецярбурга, Масквы, Кіева. У 1925—26 маст. кіраўнік Бел. першага дзярж. тэатра (цяпер Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы), дзе паставіў спектаклі «Вясковы суддзя» П.Кальдэрона, «Спадчына» М.Патшэра, «Цырымонлівыя паненкі», «Жорж Дадэн» і «Шлюб пад прымусам» Ж.Б.Мальера, «Шамякаў суд» і «Ноеў каўчэг» (уласныя п’есы), «Эльга» Г.Гаўптмана, «Зялёны какаду» А.Шніцлера.
ПАРАДАК СЛОЎ у сказе, паслядоўнае размяшчэнне членаў сказа, абумоўленае яго зместам і граматычнай структурай. Адрозніваюць прамы і адваротны П.с. У сказах з прамым парадкам дзейнік з залежнымі словамі, як правіла, стаіць на першым месцы, выказнік з цесна звязанымі з ім словамі — на другім («Маладая расліна стаяла пры лесе ў полі». Я.Колас). Прамы П.с. найб. пашыраны і стылістычна нейтральны, выкарыстоўваецца ў розных стылях. Пры адваротным П.с. дзейнік стаіць пасля дзеяслоўнага выказніка («Гамоняць і гамоняць пад ціхімі павевамі ветру лёгкія яшчэ каласы з жоўтымі пяшчотнымі завушніцамі на іх». П.Броўка). Для адваротнага П.с. выкарыстоўваецца тэрмін інверсія. Сказы з адваротным П.с.
характарызуюцца асаблівай экспрэсіўнай інтанацыяй і маюць месца пераважна ў маст. творах. У іх дапасаваныя азначэнні звычайна стаяць перад азначаемым словам («матуліны рукі»), недапасаваныя — пасля яго («рукі матулі»); дапаўненне — прамое («разбіралі цацку») і ўскоснае («учапіліся за цацку») — за кіруючым словам, акалічнасць спосабу дзеяння, меры і ступені — перад дзеясловамвыказнікам ці ў пачатку сказа («з асалодай разбіралі»), акалічнасць месца — пасля выказніка («разбіралі ў зацішку») і г.д. У бел. мове, як і ў большасці слав. моў, П.с. адносна вольны, г.зн. за тым ці інш. членам сказа не замацавана пэўнае месца. П.с. адыгрывае важную ролю ў арганізацыі сказа, выконваючы 3 асн. функцыі: камунікатыўную, граматычную і стылістычную.
Літ.: Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мінск, 1987; Сямешка Л.І., Шкраба І.Р.. Бадзевіч 3.1. Курс беларускай мовы.
Т.Паражняк. Парадная ваза. 2014.
Мінск, 1996; Яўневіч М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Мінск, 1987.
Т. Ф. Рослік.
ПАРАЖНЯК Тарас Мікалаевіч (н. 9.3.1924, в. Цернаўка Чаркаскай вобл., Украіна), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1997).
Т. М. Паражняк.
Скончыў Маскоўскі інт прыкладнога і дэкар. мастацтва (1949). У 1965— 98 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў (з 1988 заг. кафедры). Працуе ў галіне керамікі, шкла, металу. Яго работам уласціва дакладнасць кампазіцыі, вобразная выразнасць, змест. Асн. творы ў кераміцы: «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1970); пано «Мінск» (1977); вазы «Белавежская пушча» (1993), «Марскі брыз» (2000), «Франтавым медсёстрам» (2002), «Кветкі ветэранам» (2008— 2010), «65годдзе Перамогі ў Сталінградскай бітве» (2008), «Дэкаратыўная ваза ад Акадэміі мастацтваў для Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (2009), «Украіна» (2011), «Парадная ваза» (2014), «Ялцінская канферэнцыя» (2015, з Ю.Паражняком) і інш.; работы са шкла: ваза «Кожнаму чацвёртаму» (1982), «Перамога» (1985, з Т.Мацвеенка), «Восень» (1987) і інш., дэкар. кампазіцыі «Караблікі і дэльфіны» (1966), «Ракушкі» (2004) і інш.; партрэт Героя Сав. Саюза С.І.Грыцаўца (1967). Аформіў Палац чыгуначнікаў (1978), Палац шлюбаў Заводскага рна (1981—83), гандлёвы цэнтр «Валгаград» (1984) у Мінску; Палац культуры нафтавікоў у г. Наваполацку (1967); шпітальдля інвалідаў Вял. Айч. вайны ў в. Бараўля
134
ПАРАЎНАЛЬНЫЯ
ны Мінскага рна (1986). Аўтар серыі керамічных скульптур анімалістычнага жанру (2005—08), камплекта з каляровага шкла «Драпежнік» (2010) і інш.
Літ.: Ф ат ы ха ва Г.А. Лёсу наперакор // Мастацтва. №7. 2004.
Г.А. Фатыхава.
ПАРАКА (Рагассо) Антоні, архітэктар 2й палавіны 18 ст.; прадстаўнік архітэктуры барока. Родам з Генуі. У 1762—83 працаваў на Віленшчыне і Навагрудчыне. Прымаў удзел у перабудаванні Троіцкага касцёла бернардзінцаў (1765—73) у г.п. Друя Браслаўскага рна, пабудаваў Троіцкі касцёл місіянераў (1782) у г.п. Асвея Верхнядзвінскага рна.
ПАРАЎНАЛЬНАГІСТАРЬІЧНАЕ МОВАЗНАЎСТВА, генетычная лінгвістыка, параўнальнае мовазнаўства, кампаратывістыка, вобласць мовазнаўства, якая займаецца рэканструкцыяй не засведчаных пісьменнасцю сінхронных станаў і дыяхранічных працэсаў у гісторыі асобных моў на падставе іх параўнання. Найважнейшай працэдурай у П.г.м. з’яўляецца рэканструкцыя першапачатковых і прамежкавых моўных станаў праз вызначэнне адпаведнасцей на ўсіх узроўнях мовы. П.г.м. карыстаецца параўнальнагіст. метадам — сукупнасцю прыёмаў і працэдур гіст.генетычнага даследавання моўных сем’яў і груп, а таксама асобных моў, якая дазваляе ўстанавіць гіст. заканамернасці развіцця моў. Гэты метад дапамагае прасачыць дыяхранічную эвалюцыю генетычна блізкіх моў на падставе доказу агульнасці іх паходжання. Гал. яго прыёмы: вызначэнне генетычнай прыналежнасці моўных дадзеных; устанаўленне сістэмы адпаведнасцей і анамалій на розных узроўнях мовы; мадэляванне першапачатковых моўных форм (архетыпаў); храналагічная і прасторавая лакалізацыя моўных з’яў і станаў; рэалізацыя генеалагічнай класіфікацыі моў. Важным з’яўляецца прынцып
рэтрадыягностыкі, г.зн. назапашвання ведаў пра папярэднія этапы ў гісторыі развіцця моў.