Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
А.А.Собаль.
ПАСТАЎСКІ КАСЦЁЛ АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА, помнік архітэктуры неаготыкі ў г. Паставы. Пабудаваны ў 1898—1904 з чырвонай цэглы на месцы драўлянага храма. Пашкоджаны ў гады Першай сусветнай вайны, адбудаваны ў 1920я гг. Трохнефавая аднавежавая базіліка з трансептам, 5граннай апсідай, бакавымі сакрысціямі і сігнатуркай над сяродкрыжжам. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. На гал. фасадзе 3 спічастыя парталы. Квадратная ў плане мнагаярусная вежа (вышыня каля 100 м) завершана высокім плоскім 8гранным шатром. Фасады ўзмоцнены контрфорсамі і прарэзаны спічастымі вокнамібіфорыумамі на бакавых фасадах і ў вежы, вокнамітры
форыумамі — у крылах трансепта. Атынкаваныя нішы і аркатура кантрастуюць на фоне цагляных сцен. У інтэр’еры 6 гранёных слупоў нясуць крыжовыя скляпенні. Сярод дэкарыраваных алтароў, амбона, аргана, спавядальняў вылучаюцца каляровыя вітражы, роспіс апсіды. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
А.М. Каласоўская.
ПАСТАЎСКІ НАРОДНЫ КЛУБ «МАЙСТРЫ». Створаны ў 1991 у г. Паставы пры раённым арганізацыйнаметадычным цэнтры, з 2004 дзейнічае пры Доме рамёстваў. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі — І.К.Атрахімовіч (з 1991), А.А.Касенка (з 2014). У складзе калектыву 69 чал. ва ўзросце ад 18 да 76 гадоў. Асн. кірункі дзейнасці — эстэтычнае выхаванне насельніцтва з дапамогай прапаганды лепшых узораў нар. творчасці і выяўл. мастацтва; стварэнне ўмоў для натуральнага існавання і развіцця традыц. для Пастаўшчыны відаў нар. промыслаў і саматужных тэхналогій; перадача сакрэтаў рамяства носьбітамі рамесніцкіх традыцый; адраджэнне рэдкіх і забытых кірункаў творчасці. Працуюць гурткі лоза і саломапля
Вырабы майстроў Пастаўскага народнага клуба «Майстры».
142
ПАСТАЎСКІ
цення, керамікі, вырабу з лёну, жывапісу, маляванкі, ручной вышыўкі, нар. цацкі, габелена, кавальства. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў: нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск), традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў), абл. выставак: вязання «Карункі зімы», роспісу «Краскі Паазер’я», «Ратуша» (усе Віцебск, 2014), атаксама выстаўкі лялек у Нац. гісторыкакульт. музеізапаведніку «Нясвіж» (г. Нясвіж, 2014) і інш.
В.В.Давідовіч.
ПАСТАЎСКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў г. Паставы. Узведзены па ініцыятыве А.Тызенгаўза. Пабудаваны ў канцы 18 — 1й пал. 19 ст. на паўд. ускраіне горада, на левым беразе р. Мядзелка, на месцы сядзібы 1й пал. 17 ст. П а л а ц — Ппадобны ў плане аднапавярховы мураваны аб’ём. Цэнтр. часткі паўд. і ўсх. крылаў вылучаны больш высокімі аб’ёмамі з мезанінамі. Усе часткі палаца накрыты 2схільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Сіметрычны ўсх. фасад, упрыгожаны пілястрамі, мае плоскі рызаліт у цэнтры з вял. тэрасай перад ім і глыбокія рызаліты па баках. У 1830я гг. да паўн. фасада прыбудаваны 6калонны дарычны порцік з манумент. лесвіцай. У паўд. крыле палацавая капліца, упрыгожаная лепкай і роспісам у тэхніцы грызайль. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. П а р к пейзажнарэгулярнага тыпу (пл. 10 га) меў форму выцягнутага з Пн на Пд прамавугольніка, абмежаванага па баках каналамі, з Пн — возерам. На беразе возера размешчаны палац, каля якога знаходзілася пейзажная частка парку (зберагліся асобныя групы дрэў). Ад рэгулярнага парку захаваліся каналы і рэшткі ліпавых насаджэнняў. У 2014 праведзена рэканструкцыя. Цяпер у будынку размешчаны раённы краязнаўчы му
зей. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ПАСТАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Паставы. У складзе раёна гар. пасёлкі Варапаева і Лынтупы, 467 сельскіх нас. пунктаў, 10 сельсаветаў: Варапаеўскі, Валкоўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Лынтупскі, Навасёлкаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі. Пл. тэр. 2096 км2, лясы займаюць 35,2%. Нас. 36,9 тыс. чал. (2015). Жывуць беларусы (85,8%), рускія (9%), палякі (2,7%), украінцы (1,3%) і інш. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Полацк—Лынтупы і Варапаева—Друя, аўтадарогі Браслаў—Паставы—Мядзел, Полацк—Вільнюс, Лынтупы— Паставы—Полацк.
Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў, 25.11.1940 далучаны 7 сельсаветаў скасаваных Гадуцішкаўскага і 3 — Свянцянскага рнаў, адначасова 2 сельсаветы перададзены Дунілавіцкаму рну. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Паставах і раёне 3,7 тыс. чал. Дзейнічалі камсамольскамаладзёжныя і антыфаш. падп. аргцыі і групы, падп. райкамы КП(б)Б (17.10.19434.7.1944) і ЛКСМБ (24.12.1942—4.7.1944), партыз. брыгады 1я Антыфаш., імя Варашыла
Пастаўскі палацавапаркавы комплекс.
ва, імя Гастэлы, імя Ракасоўскага, асобны атрад імя Сталіна; выдавалася падп. газ. «За победу». Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 у ходзе Шаўляйскай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласнях. 25.12.1962 далучаны г.п. Варапаева 1 5 сельсаветаў са складу Глыбоцкага рна (большая частка б. Дунілавіцкага рна, у т.л. тэр., перададзеная ў яго склад з П.р. ў 1940), 6.1.1965 перададзены Докшыцкаму рну 1 сельсавет. 3 1965 раён у сучасных межах. У 1998 — 2 пасялковыя Саветы, 12 сельсаветаў, 534 нас. пункты.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў 1 інш. У раёне (2015) гімназія, 12 сярэдніх (у т.л. 2 вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад — сярэдняя школа), 12 базавых (у т.л. 6 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — базавая школа), 2 пачатковыя школы, 3 дзіцячыя школы мастацтваў, ДЮСШ, 15 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: дзяцей і моладзі, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённы Цэнтр культуры і нар. творчасці, Цэнтр рамёстваў «Стары млын», раённы, 2 гарпасялковыя і 6 сельскіх дамоў культуры, цэнтр культуры, сац.культ. цэнтр, 10 сельскіх клубаў, 4 клубыбібліятэкі, 28 бк, раённы
143
ПАСТАЎСКІ
краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя цэнтр. раённая і раённая (г.п. Варапаева), 2 — сястрынскага догляду, 3 участковыя бальніцы, паліклініка, I амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, 33 ФАПы, 4 аптэкі. Выдаецца раённая газ. «Пастаўскі край». У раёне 22 рэліг. абшчыны: 10 каталіцкіх, 7 праваслаўных, 2 — хрысціян веры евангельскай, 2 — евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 — старавераў. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Асінагарадок, Галбея, Дзяўгуны, Сарокі; курганныя могільнікі каля вёсак Вайшкуны, Галбея, б. в. Янова і г.п. Лынтупы, селішча ў г. Паставы. Помнікі гісторыі: каменны крыж 15—16 ст. з нерасшыфраваным надпісам у в. KaMai, брацкія магілы рус. воінаў, якія загінулі ў вайну 1812, у в. Асінагарадок, чырвонаармейцаў у в. Грыдзькі, сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Камаі і Манькавічы, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Апідамы, Васіліны, Дунілавічы, Кашыцы, помнікі на месцы спаленай гітлераўцамі б. в. Альцы, бою партызан каля в. Сарочына. Помнікі архітэктуры: касцёл Яна Хрысціцеля (1603—06) у в. Камаі, касцёл Св. Тадэвуша (1766—76) у в. Лучай, Троіцкі касцёл (1769—73) у в. Дунілавічы, палацавапаркавы ансамбль (1я пал. 19 ст.) і Андрэеўскі касцёл (1908—14) у г.п. Лынтупы, царква Раства Іаана Прадцечы (1875) у в. Груздава, Успенская царква (19 ст.) у в. Апідамы, Пакроўская
царква (1830) у в. Ласіца, Успенская царква (1871) у в. Манькавічы, Пакроўская царква (1856) у в. Асінагарадок, фрагменты парку (пач. 20 ст.) у г.п. Варапаева. У в. Агароднікі нарадзіўся бел. паэт У.Дубоўка (1900—76), на хутары Падсосна — бел. пісьменнік М.А.Машара (1902—76), у в. Курсевічы — Герой Сав. Саюза Г.І.Маслоўская (1920—80).
ПАСТАЎСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1974 у г. Паставы. Размешчаны ў будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры 18 ст. Адкрыты для наведвальнікаў у 1976. Агульная экспазіцыйная пл. 277 м2. Асн. фонд — 8580 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 7483 (2015). Музей мае выставачную (46 м2) і 12 экспазіцыйных залаў, дзе размешчаны аддзелы гісторыі (2), этнаграфіі (1), прыроды (2); экспазіцыя, прысвечаная Першай сусв. вайне на тэр. Пастаўшчыны (4); таксідэрмічная майстэрня К.Тызенгаўза; кабінет К.Тызенгаўза; матэрыялы пра СанктПецярбургскую афіцэрскую кавалерыйскую школу, што базіравалася ў Паставах (1900—04). Найвялікшую цікавасць выклікаюць знойдзеныя каля г.п. Лынтупы Пастаўскага рна косці маманта, археал. знаходкі 3—2га тыс. да н.э. (жалезныя скрабкі, нажы, шылы, каменныя і жалезныя сякеры і інш.), сярэдневяковыя карты, гравюры, планы маёнткаў, стараж. кнігі, манетныя скарбы, прадметы палацавага інтэр’ера і сялянскага по
быту, габелен «Віленскі лес» ручной работы 18—20 ст. з Паляўнічага замка.
ПАСТЎНІНА Тамара Міхайлаўна (14.2.1924, г. Гомель 10.10.1981), беларуская артыстка оперы (лірыкакаларатурнае сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1955). Вучылася ў муз.пед. інце імя Гнесіных у Маскве (1948—52), скончыла Бел. кансерваторыю (1956). 3 1941 настаўнічала. У 1944—47 артыстка хору Туркменскага радыё, адначасова ў 1946—48 салістка Туркменскага тэатра оперы і балета. 3 1952 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, з 1962 у Бел. філармоніі. 3 1972 выкладала ў Бел. кансерваторыі. Валодала прыгожым моцным голасам цёплага мяккага тэмбру, яркай сцэнічнай выразнасцю і артыстызмам. На бел. сцэне выканала партыі: Ганны («Страшны двор» С.Манюшкі), Марфачкі («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Антаніды («Іван Сусанін» М.Глінкі), Марфы («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Віялеты, Джыльды, Аскар («Травіята», «Рыгалета», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі), Лакмэ (аднайм. опера Л.Дэліба), Пусеты («Манон» Ж.Маснэ), Лейлы («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Адэлі («Лятучая мыш» І.Штраўса).
С.В.Русецкі.
ПАСЮКЁВІЧ Уладзімір Маркавіч (1.3.1931, г. Капыль 16.5.2009), беларускі жывапісец. Скончыў Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава
Да арт. Пастаўскі раённы краязнаўчы музей: 1 — будынак музея; 2 — фрагмент экспазіцыі ў аддзеяе гісторыі; 3 —інтэр ’ер сялянскай хаты ў аддзеяе этнаграфіі.
144