Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
(балбты, вбкны, палі, дзёці); наяўнасцю ў прыметнікаў мужчынскага роду назоўнага склону адз. л. канчаткаў ый (ій), эй (ей) (старь'ій, злый, сіній, крёпкій, сляпэй, таўстэй, глухёй, плахёй); супадзеннем формаў дзеясловаў 1га і 2га спражэнняў у 3й асобе адз. л. і ўжыванне іх з канчаткам ць (ідзёць, бярэць, пішыць, кажаць); наяўнасцю у 1й асобе мн. л. дзеясловаў загаднага ладу канчатка ом (ём) (нясём, дадзём, ядзём); адсутнасць [л’] пасля губнога зычнага асновы ў асабовых формах дзеясловаў цяперашняга часу 1га спражэння (сыпеш, сыпім, сыпюць). Дзеясловы 2га спражэння ў 3й асобе мн. л. не пад націскам маюць канчатак уць (юць) (кажуць, рэжуць, хбдзюць, вбзюць); дзеясловы з нерухомым націскам на канчатку ў форме 2й асобы мн. л. маюць канчатак о (ё) (ідзіцё, глядзіцё); часціца ся ў зваротных дзеясловах (сміяліся, купаліся); ужыванне скарочанага суфікса ў інфінітыўных формах дзеяслова (несь, клась, або несць, класць); у канструкцыях з вінавальным склонам, як і ў літ. мове, формы неадушаўлёных назоўнікаў вінавальнага склону супадаюць з назоўным склонам (знайшбў грыб, назўбіў серп). У галіне акцэнталогіі гаворкам П.ў.д. ўласціва перамяшчэнне націску да канца слова ў назоўнікаў (амўт, скірда, зярнб), прыметнікаў (акуратны, блізкі, прасты, сыты, таўсты), прыслоўяў (в’іннб, даясна, навідкў, пешака, халбнна, ціхама) і да пачатку слова ў некаторых дзеясловах (зарббіць, збёруць, пбрацца, рбб’іц’, л’бчыц’). У галіне лексікі — ужыванне спецыфічных слоў (вўтка ‘качка’, пўн’а ‘будынакдля захоўвання сена’, лапік ‘заплатка; невялічкі кавалак зямлі’, дз’ірван, аблбга ‘назвы ворнай зямлі, якая некалькі гадоў не апрацоўвалася’).
У межах П.ў.д. большасць навукоўцаў вылучаюць 3 асобныя групы гаворак: усх.магілёўскую, віцебскую і полацкую, якія адрозніваюцца паміж сабою некаторымі моўнымі ры
149
ПАЎУСТАЎ
самі фанетычнага, граматычнага і лексічнага характару.
Літ:. Нарысы па беларускай дыялекталогіі. Мінск, 1964; Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. Кн. 1—2. Мінск, 1968—69; Мяцельская Е.С., Блінава Э.Д. Беларуская дыялекталогія. Мінск, 1991; Крывіцкі А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003. П.А.Міхайлаў. ПАЎУСТАЎ, тып старажытнага пісьма. Узнік у выніку паскарэння працэсу пісання на аснове ўстава і адрозніваўся ад яго меншай геаметрычнасцю пісьма, драбнейшымі літарамі і значна большай колькасцю скарачэнняў. Ужываўся ў паўд.слав. (з канца 13 ст.) і ўсх.слав. (з канца 14 ст.) пісьменнасці на пергаменце і паперы. У старабел. пісьменнасці, як 1 ў інш. усходнеслав., меў 2 разнавіднасці — старэйшы і малодшы. Старэйшы П., блізкі да ўстава, ужываўся ў дзелавых граматах канца 14 — 1й пал. 15 ст. Малодшы П. выкарыстоўваўся паралельна са скорапісам пераважна ў кнігах рэліг. і свецкага зместу 2й пал. 15 — 16 ст., зрэдку 17 ст. («Чэцця» 1489, перакладныя аповесці «Александрыя», «Аповесць пра трох каралёў» 15 ст., Нікіфараўскі, Акадэмічны, Віленскі, Супрасльскі летапісы 15 — пач. 16 ст., «Хранограф» 17 ст. і інш.). У параўнанні са старэйшым П. у малодшым словы пісаліся асобна (акрамя прыназоўнікаў і злучнікаў з наступным словам), літары мелі больш скарапісных элементаў, пашыралася іх напісанне над радком, пачала выкарыстоўвацца вязь. Шырока ўжываліся надрадковыя знакі, сталі больш разнастайнымі знакі прыпынку. П. служыўузорам для шрыфтоў у выданнях Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага.
ПАХАВАННЕ, хаўтуры, цыкл сямейных звычаяў і абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях. У старажытнасці ў Беларусі існавалі пахавальныя абрады трупаспалення (агонь надзяляўся ачышчальнай сілай) і трупапалажэння (замацаваў
ся з прыходам хрысціянства). У традыц. абрадзе П. цесна перапляліся язычніцкія і хрысціянскія элементы, у якіх выразна выявіўся культ продкаў. Звычайна пасля смерці памыць і апрануць нябожчыка ў прыгатаваную загадзя («на смерць») адзежу, a таксама зрабіць труну і выкапаць дол на абраным месцы прасілі суседзяў. Абавязковым было чытанне над мёртвым Псалтыра і адпяванне бацюшкам ці ксяндзом. У труну клалі грошы, любімыя нябожчыкам рэчы ці прылады яго працы, змену бялізны, што адлюстроўвала веру ў замагільнае існаванне. П. звычайна адбывалася на трэці дзень пасля смерці. У час вынасу труны з хаты ўслед сыпалі зерне, каб нябожчык не забраў з сабой дастатак сям’і, а спрыяў блізкім у іх жыцці. Усе этапы П. суправаджаліся галашэннямі. На могілкі труну звычайна неслі на плячах або везлі на возе, а зімой — на санях; пазбягалі запрагаць жарэбных кабыл ці коней, на якіх вазілі вянчаць і хрысціць. У праваслаўных труна была адкрытая, у католікаў — закрывалася векам. Да могілактруну неслі з харугвамі і крыжам, у пахавальным шэсці ўдзельнічалі звычайна ўсе жыхары вёскі. Пасля апошняга развітання на могілках труну на ручніках або вяроўках апускалі ў дол (тут жа прысутнічаў святар, які служыў набажэнства). На магіле ставілі часовы крыж, які праз некаторы час замянялі больш даўгавечным або каменем. Пасля П. з могілак сваякі нябожчыка і прысутныя ішлі на памінкі. Самазабойцаў хавалі нямытымі і ў тым адзенні, у якім яны сустрэлі смерць, у труну клалі прадмет, якім тыя пазбавілі сябе жыцця. Хавалі іх за агароджай могілак або на месцы самагубства, у лесе, на скрыжаванні дарог. Памінкі рабіць забаранялася. У сучасных пахавальных абрадах назіраюцца элементы больш позняга паходжання: адразу пасля смерці чалавека ў яго хаце спыняюць гадзіннік, завешваюць люстэркі, удзельнікі П. апранаюць чорнае адзенне, праводзяць грамадзянскую
паніхіду з жалобнай музыкай, вянкамі і кветкамі. У.А.Васілевіч.
«ПАХВАЛА ВІТАЎТУ», «Похвала о велнком князй Внтовте», «Сказанме о велмком к н я зн Внтовте», помнік беларускай літаратуры 15 ст.; адзін з першых помнікаў бел. свецкай панегірычнай прозы. Напісаная невядомым аўтарам у 1420я гг. ў Смаленску ў асяроддзі мясц. епіскапа Герасіма. Вядомая ў 4 рэдакцыях: 1я (1428) змешчана ў кнізе слоў Ісаака Сірына (перапісана ў Смаленску); 2я (летапісная, каля 1430) захавалася ў асобных спісках Беларускалітоўскага летапісу 1446; 3я (новая, 1я пал. 16 ст.) збераглася ў спісах кароткай (Летапіс Красінскага) і пашыранай (Альшэўскі летапіс) рэдакцыях 2га бел.літоўскага летапіснага зводу «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага»; 4я (рус. скарочаная, 16 ст.) змешчана ў складзе розных летапісных кампіляцый, якія бытавалі ў Расіі ў 16—18 ст. «П.В.» 1428 — прыватны дзелавы запіспасляслоўе да кнігі, зроблены прыхільнікам вял. кн. Вітаўта; другая летапісная — асобны твор панегірычнага жанру, напісаны на аснове папярэдняй як своеасаблівае ідэйнамастацкае завяршэнне 1га бел.літоўскага летапіснага зводу; трэцяя «П.В.» — аб’яднаны скарочаны тэкст летапіснай «П.В.» з уступнай часткай (апавяданне пра каранацыйны з’езд Вітаўта) Смаленскай хронікі. У творы ўслаўляецца Вітаўт як мудры 1 ўсемагутны валадар, гаспадар ВКЛ, які карыстаецца высокім міжнар. аўтарытэтам. У «П.В.», створанай у час найб. паліт. магутнасці князя, ідэалагічна абгрунтоўваецца яго аб’яднаўчая палітыка на ўсх.слав. землях, праводзіцца погляд на ВКЛ як на літоўскаслав. дзяржаву, якая прызнаецца адным з гал. цэнтраў аб’яднання ўсіх усх. славян. Напісана на падставе сапр. гіст. фактаў урачыстаўзнёслым стылем з выкарыстаннем стараж.рус. літ. традыцый, кніжных выразаў і зваротаў, але без рыта
150
ПАЭЗІЯ
рычнай шматслоўнасці, проста, канкрэтна, змястоўна.
В.А. Чамярыцкі.
ПАЦЁХІН Васіль Васільевіч (5.5.1906, Масква — 3.10.1963), беларускі рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1949). Скончыў эксперыментальныя майстэрні пры Дзярж. тэатры імя У.Меерхольда (1935). 3 1936 рэжысёр у Бел. трэцім дзярж. тэатры, з 1937 маст. кіраўнік Мазырскага калгаснасаўгаснага, у 1938—41 і 1946 Палескага, з 1946 гал. рэжысёр Пінскага абл. драм. тэатраў, з 1952 рэжысёр Белдзяржэстрады, з 1955 — Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. Сярод работ: «Пушкінскі спектакль», «Мяцеж» Д.Фурманава і С.Паліванава (абедзве 1937), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1938), «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка (1939), «Любоў Яравая» К.Транёва (1946), «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Несцерка» В.Вольскага (абедзве 1947), «Гэта было ў Мінску» А.Кучара (1948), «3 народам» К.Крапівы (1949), «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча (абедзве 1952), «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага (1956), «Прыгоды Чыпаліна» Дж.Радары (1957), «Не верце цішыні» І.Шамякіна (1958, з Л.Мазалеўскай), «Авадзень» паводле Э.Войніч (1961), «Пара любві» В.Катаева (1963) і інш.
«ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА», навуковаметадычны часопіс. Заснавальнікі — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Бел. дзярж. пед. унт імя М.Танка, РУП «Выдва «Пачатковая школа». Выдаецца з 1992 на бел. мове штомесяц, з 2008 выходзіць з мультымедыйным дадаткам. Асн. рубрыкі: «Навучанне», «Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі», «Навуковы партал», «Спадчына», «Педагагічная майстэрня» і інш. Асаблівую ўвагу надае абмеркаванню актуальных праблем навучання і выхавання малодшых школьнікаў, знаёміць педагогаў з новымі навучальнымі праграмамі і планамі, падручнікамі і іх
аўтарамі, з метадычнымі распрацоўкамі і аўтарскімі праграмамі. Публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя пытанням кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў, праблемным момантам у выкладанні прадметаў, арганізацыі выхаваўчай работы, пазакласным заняткам з вучнямі, інтэрв’ю з кіруючымі работнікамі Мінва адукацыі, метадычныя рэкамендацыі яго спецыялістаў. 3 часопісам супрацоўнічаюць навукоўцы Нац. інта адукацыі, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, аўтары навучальных праграм, настаўнікі наватары.
ПАШКЁВІЧ Нічыпар Еўдакімавіч (12.12.1924, в. Філістава Талачынскага рна — 5.2.2003), беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філал. навук (1970). Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Скончыў Віцебскі пед. інт (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры Ц1< КПСС (1960). Працаваў у перыяд. друку. 3 1961 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва», з 1969 рэдактар газ. «Праўда», з 1972 намеснік гал. рэдактара час. «Літаратурны агляд», з 1974 намеснік дырэктара Інта лры АН Беларусі, з 1976 рэктар Мінскага інта культуры. У 1979—87 гал. рэдактар к/студыі «Беларусьфільм». Даследаваў пытанні пісьменніцкага майстэрства. Аўтар кніг пра бел. пасляваен. прозу «На шырокіх шляхах жыцця» (1965), «На эпічным напрамку» (1969). Дзярж. прэмія Беларусі 1966.