• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    група (кіраўнік Ч.Родзевіч) і аркестр нар. інструментаў (кіраўнік Д.Захар). Значнай падзеяй была першая пастаноўка п’есы «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (10.7.1917). Ролі выконвалі: А.Крыніца (Лявон), Ф.Ждановіч (Сымон), Н.Тарасік (Марыля), Р.Жакоўскі (Старац). Калектыў развіваўся на прафес. аснове і ў сваёй дзейнасці апіраўся на нар. традыцыі Першаіі беларускай трупы /гната Буйніцкага. Пасля спектакляў звычайна наладжваліся дэкламацыі, выконваліся нар. танцы і песні. У складаных умовах ням. і польск. акупацыі, у Грамадз. вайну тва адыграла важную ролю ў культ. жыцці Беларусі, станаўленні бел. прафес. тэатр. мастацтва. Трупа выязджала ў Барысаў, Жлобін, Заслаўе, Койданава (Дзяржынск), Оршу, Радашковічы і інш. Пры ўдзеле членаў тва створаны Беларускі савецкі тэатр і Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва. У 1920 з адкрыццём у Мінску Бел. дзярж. тэатра (з 1944 Бел. тэатр імя Я.Купалы) значная частка калектыву ўвайшла ў яго трупу і тва спыніла сваю дзейнасць.
    У розны час у трупу ўваходзілі: В.Адуцкевіч, Т.Бандарчык, Я.Беларус, В.Вашкевіч, У.Галубок, Г.Грыгоніс, Р.Жакоўскі, І.Ждановіч, В.Жылінскі, М.Зароская, А.Іваноў А.Крыніца, М.Кудзелька (М.Чарот), Я.Лабаноўская, М.Лабаноўскі, А.Ліпніцкая (Ліпнічанка), К.Міронава, М.Міцкевіч, П.Мядзёлка, Л.Навахацкая, П. і
    Першамайскі Крыжаўзвіжанскі касцёл.
    Я.Раткевіч (Раткевічанкі), Л.Ржэцкая, К.Саннікаў, Е.Станкевіч, С.Станюта, Н.Тарасік, Ядвігін Ш. і інш. Сярод пастановак: «Антось Лата» Я.Коласа, «Пісаравы імяніны», «Апошняе спатканне» і «Бязвінная кроў» У.Галубка, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Сягонняшнія і даўнейшыя» К.Буйло, «Хам» паводле Э.Ажэшка, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Міхалка» Далецкіх, «Світанне» А.Чэхава і інш.
    ПЕРШАМАЙСКІ КРЫЖАЎЗВЬ ЖАНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры мадэрну ў в. Першамайская Шчучынскага рна. Пабудаваны ў 1918 з цэглы. Прамавугольны ў плане аб’ём пад 2схільным дахам. Да вуглоў гал. фасада далучаны 4гранныя 2ярусныя вежы, прарэзаныя наверсе круглымі люкарнамі і завершаныя шпілямі з крыжамі. Цэнтр. частка фасада завершана франтонам з увагнутымі гранямі і вылучана акруглым казырком на двух 4гранных пілонах. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках. 3 алтарнага боку далучана прамавугольная ў плане апсіда, да вуглоў якой прыбудаваны 4гранныя сакрысціі. Тарцовы фасад апсіды завершаны франтонам з увагнутымі схіламі. Касцёл дзейнічае.
    ПЁРШАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ВЕЧАРЬІНКА ў Вільні. Адбылася 12.2.1910 у клубе чыгуначнікаў па ініцыятыве рэдакцыі газ. «Наша ніва» і А.Бурбіса. Над падрыхтоўкай асобна працавалі 3 маст. калектывы: драм., створаны Ф.Аляхновічам, харавы пад кіраўніцтвам Л.Рагоўскага і запрошаны з фальварка Палівачы (Глыбоцкі рн) у Вільню танц., які ўзначальваў І.Буйніцкі. Тры творчыя калектывы выступілі ў адзіным спектакліканцэрце, утварыўшы своеасаблівы маст. ансамбль. У вечарынцы ўдзельнічала каля 100 чал., прысутнічала каля 1000 гледачоў. Драм. гурток паказаў спектакль «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага (рэж. Ф.Аляхновіч, выканаўцы роляў А.Бурбіс, Ч.Родзевіч, Ф.Мурашка, У.Арлоўскі, Г.Корсак, Ф.Аляхновіч). Хор у складзе 46 чал. праспяваў «А хто там ідзе?» (муз. Л.Рагоўскага, словы Я.Купалы), бел. нар. песні «Чаму ж мне не пець?», «Ох, ты, дуб», «Прыляцелі гусі», «Дый куды ж ты, дуб зялёны». Танц. калектыў выканаў «Лявоніху», «Мяцеліцу», «Юрку», «Вераб’я». Вечарынка атрымала шырокі грамадскі рэзананс, з’явілася стымулам для стварэння бел. прафес. тэатра.
    ПЁРШАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ВЕЧАРЬІНКА ў Пецярбургу. Адбылася 19.2.1911 у клубе «Пальма», які арандаваў бел. студэнцкі навук.літ. гурток. Арганізавана пад уплывам Першай беларускай вечарынкі ў Вільні, шмат у чым паўторана яе праграма. Ладзілася беларусамі, навучэнскай моладдзю. Ставілася камедыя «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, хор у складзе 65 чал. пад кіраўніцтвам С.Шымкуса выканаў бел. нар. песні («Ой, ляцелі гусі», «Чаму ж мне не пець», «Ой, пайду я лугам, лугам...», «Вяселле» і інш.), паказаны танцы, пастаўленыя І.Буйніцкім («Юрка, «Чабор», «Мяцеліца», «Лявоніха», «Качар» і інш.). Муз. афармленне танцаў — дуда, цымбалы, скрыпка; сцэнічныя касцюмы — бел. нац. адзенне. Вечарынка атрымала вял. рэзананс у друку. У газ. «На
    162
    ПЕРЫЯДЫЧНЫ
    ша ніва» 24.2.1911 быў змешчаны артыкул Я.Купалы з высокай ацэнкай маст.эстэтычнай атмасферы на ёй і верш, прысвечаны выступленню І.Буйніцкага, яго дачкі Ванды і танцораў, падрыхтаваных з удзельнікаў Пецярбургскага студэнцкага гуртка. Вечарынка садзейнічала пашырэнню бел. мастацтва за межамі Беларусі і наладжванню культ. сувязей.
    ПЁРШАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ТРЎПА ІГНАТА БУЙНІЦКАГА. прафесійны беларускі тэатр. Існавала ў 1907—13. Створана па ініцыятыве акцёра і тэатр. дзеяча І.Буйніцкага ў фальварку Палівачы Глыбоцкага рна. Узнікла на аснове бел. вечарынак, з аматарскіх «сямейных» спектакляў і да 1910 мела аматарскі характар. Трупа праводзіла вял. асветніцкую работу, шмат зрабіла для развіцця аматарскай творчасці і прапаганды бел. мастацтва, стварыла асновы нац. прафес. тэатра. Падуплывам яе дзейнасці і традыцый у крас. 1917 узнікла Першае таварыства беларускай драмы і камедыі. Калектыў шмат гастраліраваў у Беларусі (Мінск, Полацк, Дзісна, Слуцк, Нясвіж, Смаргонь, Капыль, в. Празарокі Глыбоцкага рна і інш.), Вільні (1910), Пецярбургу (1911 і 1912), Варшаве (1913). У праграму кожнага паказу спачатку ўваходзілі бел. нар. песні, танцы, дэкламацыя вершаў і апавяданняў на роднай мове, пазней невял. п’есы. 3 1910 паказы складаліся з некалькіх самаст. частак: 1—2 п’ес, дэкламацый, спеваў танцаў. Тэатр. прытрымліваўся нар. традыцый, вылучаўся сінтэтычным характарам сваёй творчасці 1 рэаліст. накіраванасцю. У нескладаным сцэнічным афармленні выкарыстоўваліся элементы нар. выяўл. мастацтва, акцёры выступалі ў бел. нац. касцюмах. Сярод драм. выканаўцаў вылучаліся І.Буйніцкі (іграўхарактарнадрам. ролі), А.Бурбіс, Крапівіха (Цётка), А.Забель (З.Абрамовіч), Воінаў, Карскі, Карпаровіч, Зенчанка, Андрэева, Міленка, Поліха і інш. Муз. часткай кіраваў Л.Рагоўскі. Сярод музыкантаў Д.Кры
    Да арт. Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Удзельнікі спектакля «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага.
    вадубаў (Няленка) і І.Голер, сярод спевакоў Я.Феакцістаў, сярод танцораў І.Буйніцкі, яго дочкі Ванда і Алена, Ч., Л. і Я. Родзевічы. Рэжысёрамі былі таксама А.Аляксенка, А.Бурбіс і інш. У рэпертуары: пастаноўкі «Модны шляхцюк» К.Каганца, «У зімовы вечар» і «Хам» паводле Э.Ажэшка, «Сватанне» і «Мядзведзь» А.Чэхава, «Па рэвізіі» і «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Міхалка» Далецкіх; вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Я.Лучыны, А.Паўловіча; песні «Чаму ж мне не пець», «Дудавесялуха», «За гарамі, за лясамі», «У гародзе рэчка» і інш.; танцы «Юрка», «Гняваш», «Верабей», «Лявоніха», «Мельнік», «Мяцеліца» і інш.
    ПЕРЫФРАЗА (ад грэч. periphrasis навокал гавару), троп, у якім назва з’яў або прадметаў падаецца праз апісанне іх асобных вызначальных прымет (вясна жыцця — маладосць; прадзедаў зямля — радзіма; вадкае паліва — нафта і інш.). Характэрны для паэтыкі барока, рамантызму. Многія нар. ідыёмы маюць перыфрастычны
    характар. Даволі шырока П. ўжываецца ў нар. песнях. У сучаснай паэзіі сустракаюцца як фалькл., так і арыгінальныя аўтарскія П. Асобныя выпадкі П. — эўфемізм,літота.
    ПЕРЫЯДЬІЧНЫ ДРУК, друкаваныя выданні, якія выпускаюцца праз пэўныя прамежкі часу; адзін са сродкаў навук.тэхн. масавай інфармацыі і прапаганды. Да іх адносяцца газеты, часопісы, альманахі, бюлетэні і перыяд. зборнікі, што распаўсюджваюць грамадскапаліт., сац.эканам., культ.асветніцкую і навук.тэхн. інфармацыю. Ім уласцівы рэгулярнасць выхаду (ад штодзённага да гадавога), пастаянная назва, нумарацыя (нумар выдання, выпуск і інш.), аб’ём, як правіла, фармат, аднатыпнае афармленне. Падзяляюцца на агульнаграмадскія (змяшчаюць інфармацыю пра ўсе сферы жыцця) і вузкаспец. (навук., спарт., рэкламныя і інш.). На 1.1.2015 у Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 1581 перыяд. выданне, у т.л. 718 газет, 819 часопісаў, 33 бюлетэні, 9 каталогаў,
    163
    П’ЕСА
    Пескаўская Мікалаеўская царква.
    2	альманахі. Выходзяць штогадовы бібліяграфічны паказальнік «Летапіс перыядычных выданняў Беларусі», штомесячныя бібліяграфічныя паказальнікі «Летапіс часопісных артыкулаў» і «Летапіс газетных артыкулаў» (з 1995 выходзяць асобным выданнем) з серыі «Летапіс друку Беларусі».
    П’ЁСА (ад франц. piece — кавалак, частка), агульная назва драматычных твораў розных жанраў (трагедыі, камедыі, драмы ў вузкім сэнсе) і кампазіцый, прызначаных для пастаноўкі на сцэне; тое, што і драма. Тэрмін «П.», які напачатку абазначаў невял. муз. твор, у 19 ст. выкарыстоўваўся і да лірычных вершаў. Драмы сталі называцца «П.» толькі ў 20 ст. Сярод сучасных бел. пісьменнікаў да П. звяртаюцца П.Васючэнка, А.Дзялендзік, А.Дудараў, Г.Марчук, А.Папова, Л.Рублеўская, У.Сауліч, Т.Сівец, А.Федарэнка і інш.
    ПЁСКАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Пескі Мастоўскага рна. Пабудавана ў 1870я гг. з цэглы. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму далучаны паўкруглая апсіда і прамавугольная трапезная. Да фасада прыбудаваны 2ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Фасады крапаваны вуглавымі лапаткамі і аркатурнымі
    фрызамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным парталам. У бутавую агароджу ўбудавана 3арачная брама. Царква дзейнічае.
    ПЁСКАЎСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Пескі Мастоўскага рна. Пабудаваны ў 1918 з цэглы і бутавага каменю. У 1997 рэстаўрыраваны. Аднавежавы 3нефавы храм базілікальнага тыпу з трансептам і 5граннай апсідай з бакавымі нізкімі сакрысціямі. На гал. фасадзе 3ярусная васьмерыковая шатровая званіца. Асн. аб’ём аддзелены трансептам ад алтара. Бакавыя фасады падзелены контрфорсамі. Шчыты трансепта завершаны зубчастымі атыкамі і фланкіраваны пілястрамі. Уваход вылучаны стральчатай гатычнай аркай. Унутры нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі. Прэсбітэрый аддзелены ад трансептаспічастай аркай. Касцёл дзейнічае.