• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ПЁСНІ ПРА ЖАНОЧУЮ ДОЛЮ, група сацыяльнабытавых песень, у якіх адлюстроўвалася цяжкае становішча жанчынысялянкі, яе бяспраўны лёс у сям’і і ў грамадстве. Доля жанчыны праследжваецца ў т.зв.
    гаротных песнях («Ой, гора мне, гора, // Яшчэ горай будзе: // Ніхто з майго гора // Спагадаць не будзе»), Асабліва цяжка перажывала маладая жанчына адрыў ад роднай сям’і, сумавала па роднай старонцы, бацькоўскай хаце: «Як была я ў маманькі, любіла гуляць, // А цяпер у свякроваенькі — слёзы праліваць». Ва ўдовіных і сіроцкіх песнях асн. матывамі з’яўляюцца пакуты жанчыны і яе дзяцей пасля смерці каханага (мужа), страты кармільца і заступніка: «Усе горы зелянеюць, // Паміж імі адна чорна, // Паміж адна чорна, // Дзе сеяла бедна ўдова». П.п.ж.д. — маст. адбітак побыту, нораваў і звычаяў у сялянскай сям’і мінулага, асаблівасцей яе псіхікі, духоўнага складу, светапогляду і маралі. Яны нясуць вял. пазнавальнае значэнне, раскрываючы асаблівасці бел. этнасу, яго тыповыя рысы, менталітэт са спрадвечнай верай у лепшае жыццё.
    А.М.Аляхновіч.
    ПЁСНЯ. спалучэнне паэтычнага тэксту і мелодыі ў адзіны песенны вобраз; род вакальнай музыкі. Вызначаецца своеасаблівай формай, у якой на працягу гіст. развіцця суадносіны паэзіі і музыкі мяняліся, знаходзячыся на розных ступенях да
    164
    ПЕСНЯРЫ
    мінавання. Падзяляюцца на нар. і прафес. (створаныя паэтамі і кампазітарамі). Адрозніваюцца па паходжанні і прызначэнні (камерныя, эстр., масавыя, абрадавыя, дзіцячыя і інш.), жанрах і відах (рэв., быт., гімнічныя, лірычныя і інш.), асаблівасцях складу (адна і шматгалосыя), формах выканання (сольныя, ансамблевыя, харавыя з інструм. суправаджэннем і без яго), сферах бытавання (прафес. і масавага выканання). Многія прафес. П., створаныя кампазітарамі, па характары, форме, жанравых і стыліст. асаблівасцях вельмі блізкія да народных.
    Бел. песнятворчасць бярэ пачатак у стараж. культуры ўсх. славян, мае самабытны і нац. каларыт, які ахоплівае кірункі ад нар. муз. творчасці да сучаснай музыкі. Асаблівасць бел. нар. П. праяўляеццаўтым, што яны грунтуюцца на самабытным абрадавым песенным фальклоры. Найб. стараж. яго пласт утвараюць каляндарназемляробчыя і сямейнаабрадавыя П., у якіх земляробчая тэматыка пераплятаецца з быт. элементамі язычніцтва і персаніфікаванымі вобразамі прыроды. Вызначальная рыса такіх П. — дакладная прымеркаванасць да пэўнага абраду ці абставін. Другі пласт нар. песнятворчасці складаюць П. перыяду фарміравання бел. народнасці (14—16 ст.) і сялянскіх паўстанняў 16— 18 ст. Гэта чумацкія, бурлацкія, казацкія, рэкруцкія, a таксама бытавыя. Яны вызначаліся непрымеркаванасцю выканання, замацаваннем мелодыі за пэўным тэкстам, яскравым муз.паэт. пачаткам і бытаваннем у мностве варыянтаў. Ім было ўласціва шматгалосае спяванне (спевы з падводкай). Своеасаблівы пласт нар. П. склаўся ў 19 ст. Гэта батрацкія П., адыходніцкія, рабочыя і рэв., а таксама т.зв. літ. на словы прафес. паэтаў, у т.л. прыпеўкічастушкі. Асновай стварэння рэв. П. сталі фалькл. творы: «Ваяка ўдзець» У.Тэраўскага, «Смела ўперад» В.Яфімава, «Бывайце здаровы» І.Любана і інш. У гады Вял. Айч. вайны ўзніклі
    Вакальнаінструментальны ансамбль «Песняры». 1970я гг.
    П. партыз. і ваен.патрыятычнай накіраванасці («За родную Беларусь» А.Багатырова, «Беларускім партызанам» і «Песня мінаеўцаў» Р.Пукста, «Радзіма, мая дарагая» УАлоўнікава і інш.) У 1970я гг. пашырылася эстр. і масавая П., якая да 1980х гг. дасягнула высокага прафес. ўзроўню ў творчасці кампазітараў Ю.Семянякі, І.Лучанка, Д.Смольскага, Э.Ханка, Я.Глебава і інш. Для П. сучасных бел. кампазітараў характэрна ўскладненне гарманічнага развіцця, арганічнае зліццё паэт. тэксту і мелодыі, інтанацыйнарытмічная разнастайнасць (Л.Захлеўны, В.іваноў, У.Буднік, Э.Зарыцкі, В.Раінчык і інш.)Паспяхова развіваецца П. аўтарская (бардаўская). У наш час П. як самы распаўсюджаны і папулярны жанр вак. музыкі задавальняе маст., эстэтычныя густы людзей рознага ўзросту, адукацыі, выхавання і веравыз
    нання. Штогод ладзяцца фестывалі песеннага мастацтва: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», муз. «Залаты шлягер» у Магілёве, Нац. песні і паэзіі ў Маладзечне і інш. А.М.Аляхновіч.
    «ПЕСНЯРЫ», беларускі вакальнаінструментальны ансамбль. Створаны ў 1969 у Мінску пры Бел. філармоніі пад назвай «Лявоны», з 1970 — «П.», з 1985 Дзярж. бел. эстр. ансамбль «П.». Маст. кіраўнікі У.Мулявін, з 2003 В.Шарапаў. У аснове стылю ансамбля апора на нац. традыцыі, перадача фалькл. песенных інтанацый сучаснымі сродкамі, эксперыментамі ў муз. гучанні, шырокае выкарыстанне стараж. муз. інструментаў. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень («Ой, рана на Йвана», «Перапёлачка», «Касіў Ясь канюшыну», «Купалінка», «А ў полі вярба», «Хлопец пашаньку пахае», «Як
    165
    ПЕТРАЧКОВА
    я ехаў да яе», цыкл каляндарнаабрадавых песень), творы бел. кампазітараў («Спадчына», «Хатынь», «Алеся», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», паэмалегенда «Гусляр» І.Лучанка, «Ты мне вясною прыснілася», «Явар і каліна» Ю.Семянякі, «Александрына», «Завушніцы», «Балада пра чатырох заложнікаў», муз. паэма «Песня пра долю», цыкл песень на вершы Я.Купалы, песенныя праграммы на музыку. У. Мулявіна «Праз усю вайну», «Ва ўвесь голас», «Вянок» паводле твораў М.Багдановіча, «Голас душы» на нар. тэксты і інш.). У розныя гады ў склад ансамбля ўваходзілі засл. артысты Беларусі Л.Барткевіч, В.Дайнэка, А.Дзямешка, А.Кашапараў У.Місевіч, І.Пеня, Л.Тышко. Ансамбль — лаўрэат фестываляў: 10га сусветнага моладзі і студэнтаў (г. Берлін), міжнар. песні «Залаты леў» (г. Лейпцыг, Германія, абодва 1973), паліт. песні (г. Хельсінкі, 1978), конкурсаў: усесаюзнага сав. песні (Мінск, 1973), міжнар. артыстаў эстрады «Залаты Арфей» (г. Сонечны Бераг, Балгарыя, 1974) і інш. У 1971 на к/студыі «Беларусьфільм» зняты муз. фільм «Песняры» (рэж. У.Арлоў), «П.» зняліся ў маст. фільме «Ясь і Яніна» (1974). У 1998 з калектыву вылучыліся «П.» (пад кіраўніцтвам У.Мулявіна) і «Беларускія песняры» (пад кіраўніцтвам У.Місевіча). Пасля 2003 з’явілася некалькі муз. груп пад назвай «П.», якія выконваюць песні з рэпертуару легендарнага ансамбля. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976.
    ПЕТРАЧКОВА Валянціна Цімафееўна (н. 21.5.1939, г. Рудня Смаленскай вобл., Расія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1984). Скончыла студыю Бел. тэатра імя Я.Коласа (1958). У 1958—2014 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Коласа. Выканаўца драм., вострахарактарных роляў. Створаныя ёю вобразы адметныя яркім знешнім малюнкам, пластычнай выразнасцю і псіхал. дакладнасцю характарыстык. Сярод роляў: Еўга Бабук («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Ганна («Вечар» А.Ду
    дарава), Вяшчунка («Пакрыўджаныя» Л.Родзевіча), Пелагея («Тры мяхі засмечанай пшаніцы» У.Цендракова), Марфа («Улада цемры»
    Л.Талстога), Цыепа («Ветрык, вей!» Я.Райніса), Смеральдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Сойка («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Бабааднавочка («Клеменс» К.Саі) і інш. Здымаецца ў кіно («Палеская хроніка», «Трывогі першых птушак», «Знак бяды», «Плач перапёлкі», «У жніўні 44га...» і інш). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    ПЕТРАШКЁВІЧ Алесь (Аляксандр Лявонавіч; 1.5.1930, в. Пярэвалачня Талачынскага рна — 24.8.2012), беларускі пісьменнік, драматург.
    А. Петрашкевіч.
    Канд. гіст. навук (1967). Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1955). У 1967—91 (з перапынкам) адказны сакратар, нам. гал. рэдактара выдва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». У 1975—76 рэктар Мінскага інта культуры. У 1976—80 заг. аддзела культуры ЦК КПБ. У 199198 кі
    раўнік арганізацыйнаметадычнага цэнтра па выданні гіст.дакум. хронік «Памяць». Аўтар камедый «Адкуль грэх?» (паст. 1969), «Злыдзень» (паст. 1973), «Укралі кодэкс» (паст. 1976), «Катастрофа» (паст. 1987), драм «Трывога» (паст. 1974), «Соль» (паст. 1981), «У спадчыну — жыццё» (паст. 1985), «Прагноз на паслязаўтра» (1994), «Крыж святой Ефрасінні» (1996), «Дагарэла свечачка...» (паст. 1997), «Інтэлігенты» (1998) і інш. Стварыў гіст. драмы і трагедыі па гісторыі Беларусі 10—21 ст.: «Напісанае застаецца» (паст. 1978), «Гора і слава (Русь Кіеўская)» (паст. 1984), «Прарок для Айчыны» (тэлеспектакль, 1995), «Меч Рагвалода» (1996), «Рупнасцьдзяржаўцы» (1999), «Прылашчыць і знішчыць!» (2008). Для п’ес П. характэрны сцэнічнасць, дынамізм, вострая інтрыга, дакладнасць моўнай характарыстыкі вобразаў, моўны каларыт. Аўтар публіцыст. нарысаў, фельетонаў памфлетаў сцэнарыяў ігравых і дакум. фільмаў і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
    Тв.: У спадчыну — жыццё: п’есы. Мінск, 1986; Соль: п’есы. Мінск, 1988; Воля на крыжы: гістарычныя п’есы. Мінск, 2000; Крыніцы і каламуць: успамінальны аповед. Мінск, 2008; Здрапежаная зямля: гістарычныя п’есы: Кн. 1—2. Мінск, 2015.
    ПЁТРЫКАЎ, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Петрыкаўскага рна, прыстань на р. Прыпяць. За 190 км на ПдЗ ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Муляраўка на лініі Калінкавічы— Лунінец, аўтадарогамі злучаны з Мазыром, Калінкавічамі, Жыткавічамі. 10,4 тыс. ж. (2015).
    Паводле падання засн. ў 10 ст. яцвяжскім кн. Петрыкам. У пісьмовых крыніцах П. вядомы з 15 ст. як мястэчка ў ВКЛ, з канца 15 ст. ў Слуцкім княстве, з 1507 у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. Належала Алелькавічам, з 17 ст. Хадкевічам. У 15— 16 ст. існавала крэпасць, якая была разбурана падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37. У 1595— 96 двойчы захоплены казацкасялян
    166
    ПЕТРЫКАЎСКАЯ
    скім атрадам С.Налівайкі. Падчас антыфеадальнай вайны 1648—51 П. быў базай казацкасялянскіх паўстанцаў, з якой адпраўлялі боепрыпасы ў суседнія бел. гарады. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 у 1655 тут стаяў гарнізон з навакольнай шляхты і мяшчан. У 1664 знаходзіўся ў руках казакоў палкоўніка Дацко Васілевіча. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Мазырскага павета Мінскай губ. У 1860 — 2,7 тыс. ж. У 1897 — каля 400 двароў 5,5 тыс. ж., 2 пачатковыя школы, бальніца. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 цэнтрраёнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935) акрузе. 3 3.7.1925 горад. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1939 — 5,8 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з29.7.1941 да 2.8.1941 і з 20.8.1941 да 29.6.1944 П. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 1,2 тыс. чал. Дзейнічала Петрыкаўскае антыфаш. падполле, падп. райкомыКП(б)БіЛКСМБ.38.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 7,2 тыс. ж., у 1970 — 8,5 тыс. ж., у 1999 — 11,6 тыс. ж.