• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ПІ'НСКАЯ РЬІМСКАКАТАЛІЦКАЯ ЕПАРХІЯ, Пінская дыяцэзія, Пінскае біскупства, адм.тэр. адзінка рымскакаталіцкай царквы ў Зах. Беларусі. Першая спроба заснаваць епархію з цэнтрам у Пінску зроблена ў 1795 імператрыцай Кацярынай II. Аднак у 1798 папскі нунцый у Расіі Л.Літа скасаваў епархію як некананічна ўтвораную. У тым жа годзе на падставе папскай булы і імператарскага ўказа засн. Мінская рымскакаталіцкая епархія, у склад якой увайшлі тэр. скасаванай Пінскай епархіі. У 1925 П.р.к.е. была створана па распараджэнні Святога Прастола ў межах Польшчы і фактычна існавала да 1939, фармальна — да 1946 (год смерці біскупа). У 1991 Ватыкан прыняў рашэнне аб аднаўленні епархіі з падпарадкаваннем МінскаМагілёўскай архідыяцэзіі. Згодна з заканадаўствам яна зарэгістравана 11.10.1994. Ахоплівае тэр. Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Адм. дзеліцца на 7 дэканатаў(Баранавіцкі ўсх., Баранавіцкі зах., Брэсцкі, Гомельскі, Мазырскі, Пінскі, Пружанскі), уключае 60 парафій. Кафедральны сабор — касцёл Узнясення Дзевы Марыі. Натэр. епархіі дзейнічаюць манаская абшчына «Кангрэгацыя сясцёр місіянерак Святога Сямейства» ў г. Баранавічы, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная каталіцкая семінарыя ў г. Пінск, а таксама дабрачынная каталіцкая місія «Карытас—Міласэрнасць» (Гомельская вобл.) і рэліг. місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» (Брэсцкая вобл.). Узначальвае епархію біскуп А.Дзям’янка (з 2012).
    ПІ'НСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЙКА імя Я.Яніш ч ы ц. Засн. ў 1945 у г. Пінск як раённая бка. 3 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Пінскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаўсістэмы. У 1998 бцы прысвоена імя Я.Янішчыц. Кніжны фонд (2015) больш за 50 тыс. экз., каля 6,5 тыс. чытачоў. Дзейнічае цэнтр прававой інфармацыі, працуюць клуб па інта
    рэсах «Надзея», літ.паэт. група «Светач». 3 2008 жыхароў маланаселеных і аддаленых вёсак абслугоўвае бібліобус (58 вёсак). А.І.Анташук.
    ПІ'НСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЁДЖ МАСТАЦТВАЎ. Засн. ў 1990у г. Пінск як вучылішча мастацтваў. 3 2011 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе настаўнікаў музыкі і графічнага дызайну, артыстаў (у т.л. аркестра, ансамбля, харэагр. калектыву), кіраўнікоў творчых калектываў, канцэртмайстраў, рэжысёраў нар. абрадаў і свят, дызайнераў. Пры каледжы дзейнічае нар. музей этнаграфіі.
    ПІНСКІ КАЛЁДЖ Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Засн. ў 1940 у г. Пінск як пед. вучылішча, з 1949 імя Пушкіна. 3 2001 пед. каледж, з 2004 сярэдняя спец. навучальная ўстанова ў структуры ўнта. Прымае асоб з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерйыйнай аснове. Рыхтуе настаўнікаў замежнай мовы (англ., ням.) для сярэдніх і базавых школ, замежнай мовы (англ.), рытмікі і харэаграфіі для пачатковых школ, выхавацеляў дашкольных устаноў, турыстычных агентаўэкскурсаводаў.
    ПІ'НСКІ КАРАЛШСКІ ЗАМАК. Існаваў у канцы 16 — 19 ст. ў прадмесці Пінска Каралін. Мураванае шматвугольнае (75,6 х 37,8 * 46,2><75,6) збудаванне мела бастыёны па вуглах і ўязную браму, было абкружана вадзяным ровам (шыр. 9 м). Бастыёны і курціны былі мураваныя. Унутры валоў пракладзена падземная галерэя з адтулінамі ў скляпеннях для асвятлення і доступу паветра. Па знешнім краі рова замак дадаткова быў умацаваны мураванай сцяной, якая мела браму, пастаўленую пад вуглом да сцяны і злучаную з замкавай брамай
    175
    ПІНСКІ
    Да арт. Пінскі касцёл і калегіум езуітаў. Будынак бы.юга калегіума езуітаў.
    драўляным мостам. Замак быў пашкоджаны ў 1660 падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67). У 1704 узарваны шведскім войскам. У пач. 19 ст. яшчэ былі цэлыя 2 бастыёны і курціна. Пазней замак знік пад гар. забудовай.
    ПІНСКІ КАСЦЁЛ I КАЛЁГІУМ ЕЗУІТАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Пінск. Драўляныя касцёл і манастыр былі закладзены канцлерам ВКЛ, старастам пінскім С.А.Радзівілам. Мураваныя будынкі ўзведзены пазней: касцёла — у 1636—47, калегіума — у 1651—75 і 1694—1738. Касцёл Святога Станіслава — трохнефавая 2вежавая крыжовакупальная базіліка. Скляпенні нефаў упрыгожваў фрэскавы роспіс «Уваскрашэнне Лазара Ісусам Хрыстом». Касцёл у 1786 перададзены ўніятам і стаў кафедральным саборам ПінскаТураўскай уніяцкай епархіі. У канцы 18 ст. лічыўся самым вялікім храмам у ВКЛ. 3 1799 належаў праваслаўнаму Пінскаму Богаяўленскаму манастыру. У 1919 вернуты езуітам. У 1953 узарваны. Калегіум пабудаваны ў 1653. Гпадобны ў плане 3павярховы будынак накрыты 2схільным дахам з заломам, тарцы якога закрыты фігурнымі барочнымі франтонамі з бакавымі валютамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ляпных ліштвах і пілястрамі ў прасценках.
    Паўд.зах. вугал умацаваны масіўнай 6граннай вежайконтрфорсам. Галерэйнакалідорная планіроўка 1га паверха аб’ядноўвала класы, трапезную, службовыя памяшканні. Другі і 3і паверхі маюць калідорную планіроўку. Крыжовыя скляпенні абапіраюцца на магутныя сцены. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні. У 1773 калегіум закрыты, у 1923—39 дзейнічаў. У 1965 у будынку размяшчалася Карцінная галерэя. 3 1996 знаходзіцца Музей бел. Палесся. Будынак б. калегіума ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Да арт. Пінскі касцёл і кляштар францысканцаў.
    Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
    ПІНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Пінск. Пабудаваны ў 1396 з дрэва. У 1510 па фундацыі караля Жыгімонта I Старога на месцы драўлянага касцёла ўзведзены мураваны. У 1612 драўляны кляштар згарэў. Адбудоўваўся ў 1621 і 1651. У 1706 падчас Паўн. вайны 1700—21 комплекс разбураны. У 1712—30 узведзены новы мураваны комплекс. Касцёл Унебаўзяцця Дзевы М а р ы і — аднанефавы храм з прыбудаванымі да яго 6 бакавымі капліцамі. Цэнтр. неф і паўкруглая апсіда з прэсбітэрыем накрыты стромкім чарапічным дахам, які завершаны
    фігурнай гранёнай сігнатуркай. Бакавыя нефы, утвораныя капліцамі, накрыты аднасхільнымі дахамі. Гал. фасад расчлянёны на 3 ярусы і завершаны складаным франтонам з 2 вежамі па баках. Фасад дэкарыраваны пілястрамі, раскрапаванымі карнізамі, філёнгавымі нішамі і паяскамі. Бакавыя фасады раскрапаваны лапаткамі. Сцены бакавых нефаў прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, цэнтр. неф і апсіды — прамавугольнымі лучковымі. Унутры неф і прэсбітэрый перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. У інтэр’еры архіт.скульпт. ансамбль (каля 100 скульптур, архіт.
    176
    ПІНСКІ
    Пінскі касцёл Карла Барамея.
    дэталі, раслінны арнамент) і разныя пазалочаныя алтары 18 ст. (6 драўляных і 1 стукавы). Гал. алтар вырашаны 3восевым порцікам на высокім цокалі. На першым яго ярусе скульптуры апосталаў Пятра і Паўла, уверсе гарэльефная кампазіцыя «Стыгматызацыя Св. Францыска». Нэнтр. месца займае абраз «Унебаўзяцце Дзевы Марыі». Бакавыя алтары «Св. Францыск» і «Святое Сэрца» дэкарыраваны драўлянымі скульптурамі святых і разным абрамленнем алтарнага жывапісу. Астатнія 4 алтары выкананы роспісам на сцяне і гіпсавай ляпнінай. На гранях разнога амбона — рэльефныя выявы 4 евангелістаў з атрыбутамі. У 1909 былі зроблены роспісы скляпенняў. У інтэр’еры абразы «Святая сям’я з Францішкам» (16 ст.), «Маці Божая Царыца», «Аплакванне Хрыста», «Маці Божая з дзіцем» (17—18 ст.), «Пінская Мадонна» (19 ст.). Касцёл дзейнічае. Жылы корпус складаецца з 4 узаемна перпендыкулярных 2 і 3павярховых карпусоў, скампанаваных вакол некалькіх унутраных двароў. Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тарцы дахаў завершаны барочнымі фігурнымі франтонамі. У 1997 у ходзе рэстаўрацыйных работ выяўлены фрэскавы роспіс пач. 19 ст. на сюжэты з жыцця Св. Францыска Асізскага. У 2001 у будынку адкрыта Вышэйшая духоўная семі
    нарыя. 3 в а н і ц a — помнік архітэктуры класіцызму. Чатырох’яруснае (2 васьмерыкі на 2 чацверыках) вежападобнае збудаванне завершана фігурным барочным купалам. Грані паярусна прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі, прафіляванымі карнізамі. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ПІ'НСКІ КАСЦЁЛ КАРЛА БАРАМЁЯ, помнік архітэктуры барока ў г. Пінск. Пабудаваны ў 1770—82 у б. гар. прадмесці Каралін з цэглы. 3 1860 Троіцкая царква. 3 1912 касцёл, у 1960я гг. закрыты. 3 1992 у будынку касцёла дзейнічае канцэртная за
    Пінскі кафедральны Варварынскі сабор.
    ла. Касцёл аднанефавы безапсідны з масіўнымі сценамі і невял. трансептам. Сакрысціі размешчаны за алтарнай сцяной. Гал. фасад вырашаны 2яруснай званіцай з шатровым дахам і купалам. У яе ніжнім ярусе знаходзяцца хоры. Бакавыя фасады прарэзаны невял. арачнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны лапаткамі. У інтэр’еры сцены прарэзаны глыбокімі нішамі і высокімі скляпеннямі з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Невял. барочны алтар быў вырашаны ў выглядзе трыумфальнай аркі з калонамі карынфскага ордэра і трохвугольным разарваным франто
    нам. Будынак б. касцёла ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ПІ'НСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ ВАРВАРЫНСКІ САБОР, помнік архітэктуры барока ў г. Пінск. Пабудаваны ў 1786 як касцёл кляштара бернардзінцаў. У 1830я гг. перабудаваны ў праваслаўную Варварынскую царкву. У адзіны архітэктурны ансамбль уваходзяць 2павярховы кляштарны корпус (далучаны да храма з паўн. боку ў 19 ст.) і 2ярусная званіца ў стылі класіцызму (з зах. боку ад царквы). Прамавугольны ў плане асн. аб’ём з выцягнутай паўкруглай апсідай. Гал. фасад завершаны фігурным барочным атыкам з макаўкай, крапаваны пілястрамі, прафіляваным карнізам,
    177
    ПІНСКІ
    бакавымі нішаміэкседрамі. Уваход вылучаны прамавугольным праёмам, над ім высокі арачны аконны праём хораў і круглая люкарна завяршальнага франтона. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Двухсхільны дах асн. аб’ёму храма па цэнтры завершаны 8гранным драўляным барабанам з цыбулепадобным купалам. Асн. аб’ём перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і падпружнымі аркамі, сцены апяразаны прафіляваным карнізам. Апсіда пакрыта роспісам у тэхніцы грызайль, расчлянёна арнаментальным фрызам на 2 ярусы. У ніжнім ярусе выява паўратонды і бакавых каланад карынфскага ордэра. У інтэр’еры абразы «Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская» (мяжа 15— 16 ст.), «Пакроў» (1732), «Маці Божая Замілаванне» (1751), «Тры свяціцелі» (1765), «Спас Пантакратар» (1776) і інш. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.