Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
Б.А.Плотпікаў.
вук (1981), праф. (1982). Скончыў БДУ (1969). 3 1971 працаваў у БДУ (у 1992—93 заг. кафедры, з 1996 дэкан). 3 1998 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследаваў агульнае, слав. і бел. мовазнаўства. Аўтар кн.: «Дыстрыбутыўнастатыстычны аналіз лексічных значэнняў» (1979), «Асновы семасіялогіі» (1984), «Абформе ізмесцеўмове» (1989), «Семіётыка тэксту» (1992), «Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў» (1999), «Фанетыка і марфалогія беларускай мовы» (2000), «Беларускае слоўніцтва» (2003), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (2004). Адзін з аўтараў прац «Чэшская мова» (з Н.В.Івашынай), «Рускачэшскі і чэшскарускі слоўнік агульнаге
Плотніцкая Пакроўская царква.
аграфічных тэрмінаў» (абедзве 1985), «Дыхатамічная лексікалогія» (1989, з В.П.Трайкоўскай) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
ПЛОТНІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Плотніца Столінскага рна. Пабудавана ў 1781, адноўлена ў 1873. Храм цэнтрычнай крыжовакупальнай кампазіцыі, якую фарміруюць квадратны ў плане асн. аб’ём і прамавугольныя крылы бабінца, бакавых прыдзелаў, апсіды. Паміж крыламі прырублены вуглавыя квадратныя рызніца і ахвярнік. Асобныя вальмавыя дахі 5 аб’ёмаў завершаны цыбулепадобнымі купаламі на 8гранных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі вітражнымі вокнамі ў разных ліштвах. Тры ўваходы вылучаны ганкамі з 2схільнымі навісямі. У інтэр’еры ў прастору сяродкрыжжа адкрыты светлавы 8гранны барабан, падтрыманы канструкцыяй вуглавых ветразяў. У бабінцы перагародкай вылучана вузкае памяшканне. У інтэр’еры абраз «Пакроў» 18 ст. У 1873 пабудавана 2ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Ніжні ярус ашаляваны, у адкрытым верхнім выяўлена каркасная канструкцыя збудавання. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт.
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ПЛУГ Адам (сапр. П я т к е в і ч Антон Антонавіч; 23.10.1823, в. Замосце Слуцкага рна — 2.11.1903), польскі і беларускі пісьменнік, публіцыст.
А.Плуг.
Скончыў Слуцкую гімназію (1842), вучыўся ў Кіеўскім унце (1845— 46). 3 1831 жыў у в. Жукаў Барок на Стаўбцоўшчыне. Працаваў настаўнікам ва Украіне. За ўдзел у антыўрадавых маніфестацыях зняволены (1864—66). 3 1874 у Варшаве, адзін з арганізатараў бел. літ.асветніцкага гуртка. У 1879—90 рэдактар час. «Klosy» («Каласы») і аўтар шматлікіх матэрыялаў пра Беларусь у ім. У 1891 — 1903 гал. рэдактар «Вялікай усеагульнай ілюстраванай энцыклапедыі». Адначасова літ. кіраўнік час. «W^drowiec» («Вандроўнік», 1894— 99), уваходзіў у склад рэдакцыі газ. «Kurjer Warszawski» («Варшаўскі веснік», 1899—1903). У 1849 напісаў на бел. мове 4 апавяданні і адну легенду (захавалася апавяданне «Кручаная баба», апубл. ў 1918). Першы паэт. зб. «Родны загон» (1854) засн. на рэаліях бел. жыцця. У зб. «Калоссе з роднай нівы» (1856) фалькл. і хрысціянскія матывы. Рэалістычны паказ жыцця шляхты ў цэнтры сац. раманаў «Дух і кроў» (1859), «Афіцыяліст» (1866— 67) і інш. Аўтар артыкулаў і нарысаў пра культ. жыццё Беларусі («Некалькі ўражанняў з падарожжа на Літву», 1858; «Уладзіслаў Сыракомля», 1862; «Манюшка ў Мінску», 1896, і інш.), вершаваных прысвячэнняў В.ДунінуМарцінкевічу і У.Сыракомлю.
186
ПЛЯБАНІЯ
Творы П. друкаваліся ў Мінску (зб. «Голас з Літвы», 1859). Сумесна з В.Каратынскім падрыхтаваў выданне «Выбранай паэзіі» У.Сыракомлі (т. 15, 1890).
Тв.: Бел. пер. — Кручаная баба // Спадчына. 1992. № 4; Да Станіслава Манюшкі. Жукаў Барок // Полымя. 1999. №7.
ПЛЮСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў в. Плюсы Браслаўскага рна. Пабудаваны ў пач. 20 ст. з цэглы і бутавага каменю. Трохнефавая 2вежавая базіліка з 5граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Трохчасткавы фасад фланкіраваны 2яруснымі 4граннымі вежамі са спічастымі шатрамі; па цэнтры завершаны 2гранным атыкавым шчыпцом з круглай люкарнай наверсе і 5пралётнай аркадай унізе. Арачны ўваходны праём аформлены прамавугольным парталам з акномтрыфорыумам. Бакавыя фасады рытмічна прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках, апяразаны зубчастымі фрызамі. Дынамізм архіт. форм падкрэсліваецца кантрастам насычанай паліхроміі бутавай муроўкі сцен з чырвонацаглянымі дэкар. элементамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гіс
Плябанія ў Нясвіжы. Канец 16 — пач. 17cm.
торыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ПЛЯБАНІЯ (сярэднелац. plebania ад лац. plebs народ), 1) двор святара каталіцкай, пратэстанцкай ці ўніяцкай царквы ў Польшчы і Беларусі. Вядома з 16 ст. Звычайна размяшчалася каля храма, з жылым домам і гасп. збудаваннямі (свірнам, хлявамі, стайняй і інш.). Забудова часцей была драўляная (хата 3камерная) і вырашалася ў традыцыях нар. дойлідства. У 19 ст. некаторыя дамы мелі ганкі, галерэі, падчэні на гал.
фасадзе (вёскі Ішкалдзь Баранавіцкага, Касцянавічы Вілейскага рнаў). 3 канца 19 ст. будавалі П. больш складанай планіровачнай структуры: 2павярховыя, мураваныя (гарады Мядзел, Глыбокае, Мінск). Выкарыстоўваліся П. і як своеасаблівыя грамадскія цэнтры (друкарня ў нясвіжскай П., 18 ст.). Сучасныя П. маюць шматфункцыянальныя залы для сходаў, бкі, вучэбныя і камп’ютарныя класы, канцылярыі і інш. (П. ў Смаргоні, 2000, архіт. А.Базевіч). 2) У рымскакаталіцкай царкве — адна з назваў царк. прыхода.
Плюскі Троіцкі касцёл.
Плябанская Успенская царква.
187
ПЛЯБАНСКАЯ
Да арт. Пляценне. Лапці з лыка.
ПЛЯБАНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Плябань Маладзечанскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. як касцёл. 3 1872 дзейнічае як праваслаўная царква. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём пад 2схільным дахам, які завершаны па цэнтры 8гранным шатровым барабанам. 3 боку гал. фасада да яго прыбудавана прамавугольнае ў плане аднапавярховае крыло плябаніі пад 2схільным дахам з 8гранным барабанам у завяршэнні. Плоскасны 2ярусны гал. фасад раскрапаваны пілястрамі на 3 праслы. Верхні ярус — шчыт з пакатымі бакавымі гранямі і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Трохвугольнымі шчытамі завершаны тыльны алтарны і тарцовы фасады бакавога крыла. Бакавыя сцены рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і вял. пілястрамі ў прасценках. Па перыметры будынак апяразаны прафіляваным карнізам, які вылучае высокую цокальную частку. Асн. аб’ём перакрыты плоскай драўлянай столлю. Побач з храмам узведзена 2ярусная 4гранная шатровая званіца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ПЛЯХАНАВА Таццяна Фёдараўна (4.10.1943, Мінск — 9.8.2011), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (2009). Скончыла Мінскі пед. інт
замежных моў (1965). 3 1966 працавала ў Мінскім лінгв. унце. Даследавала пытанні ў галіне германскіх моў і тэорыі мовы. Аўтар манаграфіі «Тэкст як дыялог» (2003), кн. «Сэнсавая прастора мастацкага тэксту: (на матэрыяле апавядання Э.Хемінгуэя «Там, дзе чыста, светла») (2001), адзін з аўтараў кн. «Кагнітыўны аспект перакладу метафары ў мастацкім тэксце» (2000), дапаможнікаўдля студэнтаў ВНУ і інш.
Тв:. Днскурсаналмз текста. Мннск, 2011. В. В.Давідовіч.
ПЛЯЦЁННЕ, выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўнага характару злу
Да арт. Пляценне. Саламяная мэбля.
чэннем палос эластычнага матэрыялу пад прамым ці касым вуглом; від нар. дэкар.прыкладнога мастацтва і нар. маст. промыслаў. Папярэднічала ткацтву. Матэрыялам для П. служаць лаза, салома, чарот, карані дрэў, лыка, мачала, бяроста, лучына, стружкі, дубцы арэшніку, ядлоўцу, рабіны, скура, ніткі і інш.; з 2й пал. 20 ст. ўжываюцца і сінтэтычныя матэрыялы.
У Беларусі П. вядома з неаліту (выяўлены рэшткі сплеценых з лыка сетак, адбіткі плеценых вырабаў на гліне). Простай, спіральнай, кры
жовай, рабровакрыжовай тэхнікамі П. выраблялі лазовыя палукашкі для вазоў і саней, рыбалоўныя снасці (каробкі, бучы, венцеры), посуд на збожжа, агародніну (кашы, кашолкі, сявенькі, карзіны), мэблю (крэслы, калыскі, падстаўкі пад вазоны, карабы на бялізну) і інш. Разнастайным камбінаваннем тэхнік П. вызначаецца мэбля, кузавы выязных вазкоў. Каркас вырабу вязалі з тоўстых прутоў, якія скрыжоўваліся пад розным вуглом і ўтваралі разнастайныя геаметрычныя фігуры, потым яго перапляталі тонкімі дубцамі, нярэдка чаргуючы белыя, ачышчаныя ад кары, з неакоранымі, таніравалі лазу ў
188
ПОБЫТ
Да арт. Пляценне. Вырабы з саломы.
больш цёмны колер, абпальвалі на агні, аздаблялі выпаленымі ўзорамі. Вырабамі мэблі з лазы славіліся майстры Магілёва, Гомеля, Суража (Віцебскі рн), кузаваў — ДавыдГарадка (Столінскі рн), Лахвы (Лунінецкі рн). 3 саламяных жгутоў, пераплеценых лазой, выраблялі шыяны, карабы, сявенькі, кублы, гарцы; з саломы плялі шкатулкі, цацкі, сумкі, вярэнькі; з рагозу выраблялі лёгкія, эластычныя сумкі і кашолкі. Дробныя вырабы — каробачкі для рукадзелля, карзінкі, сумачкі — плялі з карэньчыкаў хваёвых дрэў, арэшніку. 3 лыка, вяровак выраблялі лапці, са скуры — дэталі конскай вупражы, бізуны. Вял. распаўсюджанне мела П. з тэкстыльных матэрыялаў: нітак, шнуроў, вяровак і інш. Разнастайныя рэчы ўтылітарнага і маст. характару выраблялі ў тэхніцы вузельчыкавага П. — завязвання вузлоў рознай канфігурацыі.
3 развіццём прамсці П. захоўваецца як від дэкар.прыкладнога мастацтва і займае значнае месца сярод маст. промыслаў Беларусі: у тэхніцы П. вырабляюць сувеніры, рэчы быт., гасп. і дэкар. прызначэння, мэблю. Шырокую папулярнасць набыло вузельчыкавае П. — макрамэ. Найб. вядомыя бел. майстры П.: Т.Агафоненка, К.Арцёменка, А.Белановіч, С.Галанчанка, В.Гаўрылюк, Л.Гла
вацкая, М.Кулак, Н.Ліцюк, Л.Лось, У.Лук’янец, Г.Сапун, Л.Скрыпнічэнка, В.Сташкевіч, Т.Федаркова і інш.
ПОБАЛЬ Леанід Давыдавіч (28.5. 1924, в. Мікалаева Іўеўскага рна — 28.1.2004), беларускі археолаг, гісторык. Др гіст. навук (1978), праф. (1990). Скончыў Інт фізічнай культуры (1950), БДУ (1951). У 195055 працаваў ва ўстановах нар. асветы. 3 1958 у Інце гісторыі АН Беларусі (з 1970 заг. сектара, з 1980 — аддзела). У 1993—97 гал. захавальнік фондаў Музея гісторыі НАН Беларусі. Вывучаў раннюю гісторыю славян у Беларусі і Усх. Еўропе. Даследаваў археал. помнікі каля в. Чаплін Гомельскай, Адаменкі, Тайманава, Шчаткава Магілёўскай абласцей і інш. На бел. матэрыялах вылучыў верхнедняпроўскі і палескі рэгіёны зарубінецкай культуры. Даследаваў больш за 100 фібул 3—1 ст. да н.э. і бронзавых лунніц з каляровымі эмалямі, знойдзеных на селішчах Абідня і Таманава; скарб упрыгажэнняў 2—4 ст. з серабра і бронзы, аздобленых каляровымі выемчатымі эмалямі, якія былі знойдзены ў 19 ст. на селішчы Красны Бор Лагойскага рна. Прыхільнік гіпотэзы эвалюцыйнага развіцця матэ