• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Полацкі краязнаўчы музей.
    ПОЛАЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ, філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыкакультурнага музеязапаведніка. Работа па стварэнні музея пачаласяў 1919уг. Полацкі завяршылася яго адкрыццём у снеж. 1926. Спачатку размяшчаўся ў Сафійскім саборы, з 1937 знаходзіцца ў будынку б. лютэранскай кірхі. 3 1985 філіял. Пл. экспазіцыі 550 м2. Асн. фонд — 1232 адзінкі захоўвання, навук.дапаможны — 322 (2015). Музей знаёміць з гісторыяй Полацка, яго эканам., паліт. і культ. жыццём ад стараж. часоў да 1941. У экспазіцыі прадстаўлены археал. матэрыялы адной з мезалітычных стаянак (Сямёнаў хутар), a таксама знойдзеныя на тэр. горада косці маманта, прылады працы эпохі неаліту і бронзавага веку. Уяўленне аб стараж. паселішчы і горадзе 12 ст. даюць каляровыя дыярамы, дзе адлюстравана тапаграфія Полацка. У музеі дэманструюцца вырабы кавалёў, ганчароў, кастарэзаў, ткачоў, ювеліраў і інш. Аб пашырэнні гандлёвых сувязей сведчаць ракавіны кауры з Мальдыўскіх астравоў Індыйскага акіяна, шкляныя пацеркі і бранзалеты з Кі
    197
    ПОЛАЦКІ
    ева, бурштын і вырабы з яго з Прыбалтыкі, скарб арабскіх дырхемаў. Шырока прадстаўлены розныя віды сярэдневяковай зброі і ваен. рыштунак, а таксама меч работы франкскага майстра Ульфберта (10 ст.). Экспазіцыі расказваюць пра ўдзел палачан у Кулікоўскай (1380) і Грунвальдскай (1410) бітвах, наданне гораду магдэбургскага права, захоп Полацка войскам маскоўскага цара Івана IV Грознага падчас Лівонскай вайны (1558—83), уваходжанне горада ў склад Рас. імперыі, падзеі вайны 1812, жыццё палачан у канцы 19 — пач. 20 ст. Рэв. падзеі 1905, Першай сусв. вайны, ням. і польск. акупацыі паказаны праз дыярамы, картысхемы, ваен. рыштунак, зброю, калекцыю баністыкі і ўзнагароды. Сац., культ., паліт. і эканам. жыццё горада ў 1917—40 адлюстравана вял. калекцыяй баністыкі, дакументамі, фотаздымкамі, прадметамі побыту і інш. Асобнае месца ў экспазіцыі займае інтэр’ер сялянскай хаты: посцілкі, ручнікі, адзенне, керамічныя, саламяныя і дрэваапрацоўчыя вырабы. У выставачнай зале музея працуе выстаўка «Археалагічныя рэчы з асабістай калекцыі Сяргея Міхейкі», дзе прадстаўлены прадметы 10—12 ст.: хрысціянскага культу (нацельныя
    крыжыкі і абразкі, крыжымашчавікі), упрыгажэнні (пярсцёнкі, фрагменты бранзалетаў), дэталі адзення (падвескі, спражкі, гузікі і інш.), калекцыя сфрагістыкі (пячаткі, таможныя пломбы). Музей праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі, заняткі для дзяцей. Рэалізуецца праграма «Полацказнаўства» для 5—9х класаў. І.П.Воднева. ПбЛАЦКІ ЛЁТАПІС, адзін з першых гісторыкалітаратурных твораў, напісаных на бел. землях. Час узнікнення, аўтар, змест і характар дакладна не высветлены. Вядомы па нешматлікіх прамых і ўскосных згадках у розных пісьмовых крыніцах (Кіеўскі летапіс, які збярогся ў складзе Іпацьеўскага летапісу, «Гісторыя Расійская» В.М.Тацішчава). На думку рас. гісторыка В.М.Тацішчава, П.л. прысвечаны гісторыі Полацкай зямлі 10— 13 ст. Аднак некаторыя даследчыкі прызнаюць яго літ. творам 17— 18 ст. Утрымліваў апавяданне пра вяртанне ў Полацк кн. Рагвалода Барысавіча, які раней быў выгнаны палачанамі, аповесць пра Святохну і інш. He збярогся.
    ПОЛАЦКІ МАНЁТНЫ ДВОР, часовы манетны двор няпоўнага тэхналагічнага цыкла для «перепечатання»
    рас. медных 5 капеек з 16рублёвай манетнай стапы (колькасць грашовых адзінак, выбітых з адзінкі масы металу) у 10 капеек 32рублёвай манетнай стапы (падваенне наміналаў). Запланаваны ўказам царскага ўрада Рас. імперыі ад 8.5.1796 у Полацку для перабіцця 1 млн. руб. старымі манетамі. Паводле маніфеста ад 20.1.1797 вярталася 16рублёвая стапа, выпуск 5 капеек спыняўся. Дзейнічаць П.м.д. не пачаў. Перавезенае для яго з СанктПецярбурга абсталяванне (у т. л. 4 друкарскія і 1 перавадны станы) падлягала продажу ў 1811.
    ПОЛАЦКІ МУЗЁЙ БАЯВОЙ СЛАВЫ, філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыкакультурнага музеязапаведніка. Створаны ў 1971 у г. Полацк як аддзел Полацкага краязнаўчага музея. 3 2001 філіял Полацкага гісторыкакульт. музеязапаведніка. У музеі 5 экспазіцыйных залаў агульнай пл. 304 м2. Асн. фонд — 575 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 696 (2015). Экспазіцыя ўключае раздзелы: «Абарона Полацка. 27.6,— 16.7.1941» (экспануюцца схема Полацкага ўмацаванага раёна, прадметы баявой экіпіроўкі дотаў і інш.); «Акупацыйны рэжым» (расказвае аб зверствах гітлераўцаў на Полаччыне, тут размешчаны дыярама фрагмента
    Да арт. Полацкі музей баявой славы: 1 — гармата каля ўвахода ў музей; 2 — фрагмент экспазіцыі.
    198
    ПОЛАЦКІ
    лагера смерці ў в. Баравуха, асабістыя рэчы вязняў); «Партызанскі рух на Полаччыне» (прадстаўлены дакументы пра дзейнасць антыфаш. падполля і партыз. руху, друкарскі станок і падп. газ. «Бальшавіцкі шлях», макет партыз. кухні і зброевай майстэрні; размешчана таксама дыярама «Падрыў нафтабазы»); «Палачане — Героі Савецкага Саюза і ўдзельнікі найбуйнейшых бітваў Вялікай Айчыннай вайны» (фотаздымкі, узнагароды, асабістыя рэчы Герояў Сав. Саюза У.Е.Лабанка, Т.С.Марыненка, М.С.Пруднікава, З.М.ТусналобавайМарчанка); «Вызваленне Полацка (Полацкая наступальная аперацыя 28.6—4.7.1944)» (экспануюцца дакументы, фотаздымкі, баявая зброя ўдзельнікаў вызвалення Полаччыны, схема наступальнай аперацыі сав. войск). Музей праводзіць пошукавую і навук.даследчую работу. З’яўляецца ініцыятарам стварэння
    ў наваколлі Полацка (в. Гомель) мемар. комплексу «Поле ратнай славы» (2006). С.І.Палякоў.
    ПОЛАЦКІ МУЗЁЙ БЕЛАРЎСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ, філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыкакультурнага музеязапаведніка. Адкрыты ў Полацку ў 1990 да 500годдзя з дня нараджэння Ф.Скарыны (маст. вырашэнне экспазіцыі С.Дзмітрыева і I. Куржалава). Размяшчаецца ў будынку б. брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра — помніку архітэктуры 18 ст. Пл. экспазіцыі 670 м2. Асн. фонд музея налічвае 920 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 615 (2015). Музей знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй стварэння і развіцця пісьменства ў Беларусі, жыццём бел. асветнікаў і першадрукароў. Самую вял. частку музейных экспанатаў складаюць рукапісныя кнігі, старадрукі і сучасныя выданні (кнігі — лаўрэаты конкурсу «Мастац
    тва кнігі»). Сярод старадрукаў: «12 прамоў» І.Фалецкага (1558), «Евангелле вучыцельнае» (1595), «Фландрыя ў ілюстрацыях» А.Сандэра (т. 2, 1644) і інш. Зберагаюцца часопісы, газеты, паштоўкі, календары і інш. выданні 2й пал. 19 — 1й пал. 20 ст. Дэманструюцца пісьмовыя прыналежнасці з мінулых стагоддзяў да сучаснай аўтаручкі, друкарскі станок, папяровы прэс і інш. Рэканструяваны скрыпторый — майстэрня перапісчыка кніг 15 ст. з васковай фігурай манахаперапісчыка, друкарня 17—18 ст.; інтэр’ер кабінета вучонага або пісьменніка 17—18 ст., майстэрня мастакаафарміцеля, прадстаўлена мэбля мінулых стагоддзяў.
    А.У.Шумовіч.
    ПбЛАЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтры Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Полацк. У складзе раёна г. Наваполацк, гар. пасёлкі Ветрына, Баравуха, 401 сельскі нас. пункт, 17
    Да арт. Полацкі музей беларускага кнігадрукавання.
    Рэканструкцыя друкарні 17— 18 cm.
    199
    ПОЛАЦКІ
    сельсаветаў: Адамоўскі, Азінскі, Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Баравухскі, Вароніцкі, Ветрынскі, Гаранскі, Гомельскі, Завозерскі, Зялёнкаўскі, Маласітнянскі, Палатоўскі, Салоніцкі, Фарынаўскі, Экіманскі, Юравіцкі. Пл. тэр. 3138 км2, лясы займаюць 35,2%. Нас. 23,5 тыс. чал. (2015, без Полацка і Наваполацка). Жывуць беларусы (86,9%), рускія (10%), украінцы (1,4%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,7%). Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Маладзечна— Полацк—Невель (Расія) і Віцебск— Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), аўтадарогі Віцебск—Полацк—мяжа Латвіі (Грыгораўшчына), Полацк—Мёры— Браслаў, Полацк—Глыбокае—мяжа Л ітвы (Катлоўка), Лепель— Полацк— мяжа Расіі (Юхавічы); нафтаправоды Сургут (Расія) — Полацк, «Дружба», прадуктаправод Полацк—Вентспілс (Латвія), адгалінаванне ад газаправода Таржок (Расія) — Івацэвічы.
    Раён утвораны 17.7.1924, падзелены 20.8.1924 на 15 сельсаветаў. 4.8.1927 далучаны 5 сельсаветаў Краснапольскага, 8.7.1931 — 2 сельсаветы Боркавіцкага скасаваных рнаў, у 1931—35 уключаў таксама 12 сельсаветаў Ветрынскага рна. Да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе, з 20.21938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў сярэдзіне ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Полацку і раёне каля 300 тыс. чал., 13 вёсак разам з жыхарамі (пасля вайны не адрадзіліся). Дзейнічалі Полацкае антыфаш. падполле, падп. райкамы КП(б)Б (6.6.194215.11.1943) і ЛКСМБ (26.5.1942—1.12.1943), партыз. брыгады 3я Бел., імя С.М.Кароткіна, імя Чапаева, імя Ракасоўскага, Расонская імя Сталіна, Расонская імя А.Крыўскага, асобныя атрады «Баявы», «Трэція»; выдавалася падп. газ. «Большевнстскнй путь». 3 восені 1942 частка тэр. П.р. ўваходзіла ў РасонскаАсвейскую і ПолацкаЛепельскую партыз. зоны, у крас.—маі 1944 адбыліся баі атрадаў ПолацкаЛепельскай партыз. зоны супраць
    карнай экспедыцыі гітлераўцаў. Раён вызвалены войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту ў выніку баёў у канцы 1943 — пач. 1944 (паўн.ўсх. частка) і ў пач. ліп. 1944 у ходзе Полацкай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Віцебскай абласцях. У 1959 створаны рабочы пас. Полацкі (з 1963 — г. Наваполацк). 20.1.1960 далучаны 8 сельсаветаў і г.п. Ветрына скасаванага Ветрынскага рна. 25.12.1962 далучаны г.п. Расоны і 7 сельсаветаў Расонскага, 2 сельсаветы Ушацкага, 5 сельсаветаў Шумілінскага скасаваных рнаў; пасля аднаўлення Расонскага (6.1.1965), Ушацкага і Шумілінскага (30.7.1966) гэтыя нас. пункты вернуты ў іх склад. 3 1966 раён у сучасных межах. У 1995 — гарады Полацк і Наваполацк, г.п. Ветрына, 19 сельсаветаў, 411 сельскіх нас. пунктаў. У 2000 утвораны г.п. Баравуха.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў і інш. У раёне (2015, без Полацка і Наваполацка) 4 сярэднія школы, 16 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад — школа (у т.л. 8 на аснове сярэдняй, 4 — базавай, 4 — пачатковай школы), школаінтэрнат для сірот, 3 дзіцячыя школы мастацтваў, ДЮСШ, 9 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: дзяцей і моладзі, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Цэнтр культуры, метадычны цэнтр нар. творчасці і культасветработы, Цэнтр рамёстваў і нац. культур, раённы, пасялковы (г.п. Ветрына) і 17 сельскіх дамоў культуры, 3 сельскія клубы, клуббібліятэка, аўтаклуб, цэнтр. раённая, 2 пасялковыя (г.п. Ветрына), 19сельскіх бк, 5 бібліятэкклубаў, бібліятэкамузей этнаграфіі. У сістэме аховы здароўя 2 цэнтр., 4 сястрынскага догляду, участковая бальніцы, міжраённы анкалагічны дыспансер, урачэбная амбулаторыя, 4 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, 23 ФА