• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Да арт.
    Полацкая мастацкая галерэя. Экспазіцыя іканапісу.
    вы, аднак у ваен. умовах гэты акт меў фармальны характар. Пасля вайны епіскапы не прызначаліся. У 1989 П.п.е. адноўлена як епархія Бел. праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, ахоплівае тэр. Віцебскай вобл. У 1992 пасля стварэння Віцебскай епархіі межы П.п.е. звузіліся і ахопліваюць цяпер тэр. Полацкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Мёрскага, Пастаўскага, Расонскага, Ушайкага і Шаркаўшчынскага рнаў Віцебскай вобл. У 2014 у епархіі 107 прыходаў, 52 святары, 4 дыяканы, 3 манастыры — СпасаЕфрасіннеўскі (жаночы) і пры ім Панцеляймонаўскі жаночы скіт у Браславе, Міхайлаўскі Беразвечскі манастыр у г. Глубокае. Кафедральныя храмы — Богаяўленскі сабор у Полацку, Сабор Раства Багародзіцы ўг. Глыбокае. 3 1997 правячы архіерэй епархіі архіепіскап полацкі і глыбоцкі Феадосій (П.З.Більчанка). 3 1995 адноўлена выданне «Полоцкнх епархмальных ведомостей».
    ПбЛАЦКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТЭТЬІЧНАГА ВЫХАВАННЯ «КАЛІБРЫ». Створана ў 2002 у г. Полацк пры гар. Палацы культуры. У 2006 прысвоена званне «аматарскі ўзорны калектыў». Кіраўнікі: І.Г.Казлоўская (з 2002), В.С.Марчанкова (з 2005). У
    194
    ПОЛАЦКІ
    складзе студыі 41 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя харэагр. і вак. мастацтва. У рэпертуары сучасныя бел. замалёўкі «ВасяВасілёк», «Эй, Лесінка», танцы «Крок да мары», «Цуда дзяцінства», «Вясёлая тусоўка», «Дамскія штучкі», «Марскія канікулы», «Ветразь дзяцінства», кампазіцыі: вак.харэагр. «Мая Беларусь», «Сэрца Беларусі», «Спявай са мной», харэагр. «Васільковае неба», «Дзеці вайны» і інш. Калектыў — дыпламант. і лаўрэат фестываляў: міжнар. «Мір, мастацтва, мора» (Залатыя Пяскі, Балгарыя, 2014), абл. «Музыка і мода 21 стагоддзя» (г. Верхнядзвінск, 2007), міжнар. свята «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў, 2006), абл. святаконкурсу выканаўцаў эстр. песні «На зямлі святой Сафіі» (г. Полацк, 2008), рэсп. конкурсудзіцячых талентаў «Вясновы зоркапад» (2010), удзельнік рэсп. тэлевізійнага конкурсу «Зорны час» (2013, абодва Мінск)іінш. М.К.Сафроні.
    ІЮЛАЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я Ф.Скарыны. Засн. ў 1946 у г. Полацк як раённая бка. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Полацкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. У 2013 аб’яднана з Полацкай цэнтр. гар. бкай імя Ф.Скарыны. Кніжны фонд (2015) больш за 98,6 тыс. экз., каля 9,6 тыс. чытачоў. У бцы дзейнічаюць сектары краязнаўства, лры на замежных мовах, публічны цэнтр прававой інфармацыі. Працуюць клубы краязнаўчы «Я — палачанін» і траўніц «Фітатэрапія». Бка актыўна супрацоўнічае з Бел. саюзам жанчын, клубам «Ветэран» Полацкага гарадскога Палаца культуры, літ. аб’яднаннямі «Полацкая галіна», «Наддзвінне» і «Літаратурны каўчэг». У 2014 стартаваў інавацыйны праект па вывучэнні бел. мовы «Мова і стыль».
    Г.І.Бурнасенка.
    ПОЛАЦКАЯ ШКбЛА ДОЙЛІДСТВА, архітэктурная школа, якая склалася ў 11 ст. ў Полацкім княс
    тве на падставе пераасэнсавання візант. буд. традыцый. У 12 ст. дасягнула найб. росквіту. Для помнікаў характэрна муроўка «са схаваным радам», якая стварае двухколерную гаму паверхні сцяны, радзей — муроўка з плінфы і даламіту (Віцебская Дабравешчанская царква). П.ш.д. мела некалькі плыняў. Першая абапіралася на планіроўку Полацкага Сафійскага сабора: храмы 3нефавыя 6стоўпныя з дадатковай парай стаўпоў і прыдзеламі (хрампахавальня на тэр. Полацкага СпасаЕфрасіннеўскага манастыра). Для другой плыні характэрна вылучэнне нартэкса ў плане, адна гал. апсіда, размяшчэнне бакавых апсід у тоўшчы ўсх. сцен (СпасаПраабражэнская царква Полацкага СпасаЕфрасіннеўскага манастыра). Трэцюю плынь фарміруюць 3нефавыя храмы з апсідамі, якія фланкіруюць паўд. і паўн. часткі сяродкрыжжа (Віцебская Дабравешчанская царква).
    Г.А.Лаўрэцкі.
    ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ. Засн. ў 1968 у г. Наваполацк Полацкага рна як філіял Бел. політэхн. інта, з 1969 — філіял Бел. тэхнал. інта. У 1974 пераўтвораны ў Наваполацкі політэхн. інт. 3 1993 унт з сучаснай назвай. Прымае асоб з агуль
    По.іацкі езуіцкі калегіум.
    най сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2015/16 навуч. годзе 12 факультэтаў: гісторыкафілал., інфарм. тэхналогій (абодва ў Полацку), радыётэхн., інжынернабуд., інжынернатэхнал., геадэзічны, машынабудавання і аўтамабільнага транспарту, спарт.пед., фінансаваэканам., юрыд., перадуніверсітэцкай падрыхтоўкі, па рабоце з замежнымі студэнтамі. У структуры ўнта Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Праектны інт рэканструкцыі і будаўніцтва. Аспірантура з 1989, магістратура з 1997. Унт вядзе навук. даследаванні ў галіне эканомікі, гісторыі, археалогіі, права, экалогіі, прамсці і будаўніцтва, інфармацыйных, хім. і інш. тэхналогій, транспартавання, захоўвання і перапрацоўкі нафты і газа. Mae навук. бку, музей навукі і асветы Полаччыны. Пры ўнце дзейнічаюць навук.тэхнал. парк, рэгіянальнае аддз. Рэсп. цэнтра трансфера тэхналогій. 3 2002 выдаецца навук.тэарэт. час. «Вестннк Полоцкого государственного уннверснтета».
    ПбЛАЦКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ, помнік архітэктуры 18—19ст. ўг. Полацк. Засн. ў 1580. Комплекс уключаў касцёл, калегіум, 3павярховы
    195
    ПОЛАЦКІ
    корпус, 2павярховы конвікт, гасп. пабудовы (свірны, стайня, карэтная, пякарня, вяндлярня, бровар, майстэрні, суконная фабрыка; не захаваліся). К а с ц ё л Звеставання Дзевы Марыі і Святога Стафана пабудаваны ў 1733—45 на месцы драўлянага храма. Трохнефавая 2вежавая базіліка (24 х 47 м у плане) з трансептам і купалам над сяродкрыжжам. Вонкавае архіт. афармленне лаканічнае. На вежах знаходзіліся званы і гадзіннікі з боем віленскага майстра Г.Мудні (пашкоджаны пры разборы вежаў у 1936). Алтары былі багата аздоблены стукам і жывапісам, пазалочанай і пасярэбранай меддзю, зводы і сцены — фрэскавым роспісам. Падлога была пакрыта цёсанымі каменнямі, у прэсбітэрэі — з чорных і белых пліт, выкладзеных у шахматным парадку. У 1830(8) пераасвячоны ў праваслаўны Мікалаеўскі сабор. У 1964 храм і частка калегіума ўзарваны. Калегіум пабудаваны ў 1750 з каменю на месцы драўлянага. Трохпавярховы Епадобны ў плане аб’ём. У падмурку гал. будынка — падземныя мураваныя вадастокі, у сценах — вентыляцыйныя хады,
    у сутарэннях вадаспускі. Перакрыцці паверхаў скляпеністыя. Дахі чарапічныя. Падлогі цагляныя і кафельныя з абагравальнымі каналамі. Пры гал. уваходзе быў разбіты рэгулярны сад, які спускаўся да р. Зах. Дзвіна. Захаваліся паўд. частка корпуса і зах. крыло. Да 1778 з зах. боку касцёла пабудаваны 3павярховы корпус, на 1м паверсе якога знаходзілася друкарня з кніжнай лаўкай, на 2м — вучылішча, на 3м — тэатр (не захаваўся). У 1812 калегіум ператвораны ў езуіцкую акадэмію (да 1820), якой падпарадкоўваліся ўсе езуіцкія школы ў Расіі. У 1830—35 рэканструяваны, узведзены новыя карпусы (архіт. А.Порта; захавалася некалькі карпусоў). У 1830 будынкі б. калегіума заняў кадэцкі корпус. 3 2005 тут размешчаны гісторыкафілал. фт Полацкага ўнта. Комплекс б. езуіцкага калегіума ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    A. М. Каласоўская.
    ПОЛАЦКІ ЖЫЛЬІ ДОМ, дом П я т р a I, помнік архітэктуры з элементамі стылю барока ў г. Полацк. Пабудаваны ў 1692 у цэнтры горада
    якжылы (на мяжы 18—19 ст. перабудаваны). Мураваны аднапавярховы (з паўпадвальным паверхам) будынак мае ў плане форму няправільнага прамавугольніка. Плоскасці сцен прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, цэнтр. частка гал. фасада вылучана 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завершаны фігурным атыкам з ляпнымі разеткамі (перароблены ў 19 ст.). Парадныя ўваходныя дзверы дэкарыраваны раслінным арнаментам і маскаронамі (разьба па дрэве). Перакрыцце 1га паверха бэлечнае, паўпадвальнага — скляпеністае. У доме з 12.6 па 15.7.1705 жыў Пётр 1, які прыязджаў у Полацк для кіраўніцтва рус. войскамі ў Паўн. вайну 1700—21. 3 1998 у будынку размешчана выстаўка «Прагулка па НіжнеПакроўскай, ці Вяртанне ў Полацк пачатку 20 ст.». Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ПОЛАЦКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ТЭАТР «ПРЭМ’ЁРСПАНАЙД». Створаны ў 1990 у г. Полацк пры гар. Доме культуры як «Спа
    Полацкі жылы дом.
    196
    ПОЛАЦКІ
    найд», з 1994 дзейнічае пры Палацы культуры ААТ «Полацк—Шкловалакно» і сучасная назва. У 1994 прысвоена званне «ўзорны», у 2006 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Навіцкая і Л.А.Плавінская (з 1990), В.М.Навіцкая (з 2002). У складзе тэатра 250 чал. ва ўзросце ад 4 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя традыцый нац. 1 сусв. харэаграфіі. У рэпертуары харэагр. спектаклі: дзіцячыя «Нязнайка з нашага двара» паводле М.Носава (1993), «Фунцік і яго сябры» паводле В.Шульжыка (1996), «Снежная каралева» паводле Х.К.Андэрсена (1997), для дарослых «Спакуса» (2004), «У імя кахання» (2006), «Музыка» (2008), «Адвечнае» (2011), «Чароўная кветка» (2012, усе ў апрацоўцы В.Навіцкай). Гранпры міжнар. фестываляў: харэагр. (г. Ізмір, Турцыя, 2013), «Мір. Мастацтва. Мора» (г. Варна, Балгарыя, 2014). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. «Шчаслівае дзяцінства ў асяроддзі сяброў» (г. Днепрапятроўск, Украіна), фалькл. харэагр. (пас. Балчова, правінцыя 1змір, Турцыя), рэсп. юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, усе 2013) і інш.
    І.У.Пяровіч.
    ПОЛАЦКІ КАЛЁДЖ ВіцебсKara дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М.Машэрава. Засн. ў 1872 у г. Полацк як настаўніцкая семінарыя, у 1919 на яе базе адкрыты пед. курсы, з 1921 пед. тэхнікум, з 1936 пед. вучылішча, з 1964 імя Ф.Скарыны. 3 1994 пед. каледж, з 2005 сярэдняя спец. навучальная ўстанова ў структуры ўнта. Прымае асоб з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе настаўнікаў замежнай мовы (англ., ням.), пачатковых класаў, выхавацеляў і муз. кіраўнікоў дашкольных устаноў, турыстычных агентаўэкскурсаводаў.
    ПОЛАЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Полацк. К а с ц ё л Святога Антонія (не захаваўся) пабудаваны ў 1763—75. Трохнефавая 2вежавая базіліка, накрытая 2схільным чарапічным дахам з сігнатуркай над алтарнай часткай. Паміж 3яруснымі вежамі знаходзіўся трохвугольны франтон. Па баках апсіды меліся 2 сакрысціі. Унутры над нартэксам размяшчаліся хоры. Гал. і 4 кулісныя алтары былі выкананы з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861). Жылы корпус пабудаваныў 1778 з цэглы. Вырашаны прамавугольным у плане 2павярховым будынкам пад пакатым вальмавым дахам (далучаўся да касцёла). Плоскасці сцен падзелены карнізным паяском, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Франтальны вулічны фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў рэльефных ліштвах з сандрыкамі. Корпус б. кляштара францысканцаў унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.