• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    ПОЛАЦКІЯ ЕВАНГЕЛЛІ, тры рукапісы 12—14 ст. з Полацка; помнікі кніжнай культуры Беларусі эпохі Сярэдневякоўя. Напісаны на пергаменце царк.слав. мовай. Першае П.е. напісана ўставам у 2 слупкі на 172 лістах. Аздоблена рознакаляровымі застаўкамі і кінаварнымі ініцыяламі. На палях запісы 14—17 ст., адзін з іх зроблены кн. Андрэем Полацкім (14 ст.). Належала Полацка
    І СВ^В^ОПОПАНТНІМ Cf IfA  «одтф'ійд■ R№) гонопрв/уожд € * шшівпогд
    $ ^ЛНЛКЮОірГА йкіій НАСКОрНфП Д'ін^гнпроіюві ЛАМ£ВНГЛНН1|рЬ С’ГВАНІ|’ЕЛАІАВП. HtAOIfFlHbCAinf
    , ІДХЮВ’ЬЛІОАІ^’ЬНіфілйлоі/урк rOlIOBtCHCOIfpHHHIipHEtAOHOWMIf ВЕАКПЛА.ЦШАрА XAHThHUIUIUKf АОіргннстркнно
    , ідноь'шрнлпржофА ІДНУЬВр’ЕМЕНДЛОір НЬНДМН0СЛДЕЛСН7,1 JAHHCIftAHJAHBl rAtyCblfroHAOWA Ндролмі’'ІНО^НЙГЛ лнл’Шіілекдпо ЛШАНЮЕрЛІШАНЮ Л’КшгОНОГОПОЛОір HltpAAHAHW^pt бійіенароа’ык^іі ACHfll'OpOIfHJAlfOft ЛЕпрнетоіріпішд ffHtIUIOI|WWHHI|H ітнмвьрзгоу rr..
    CB0fA0IfYAU«MrAA< КЛіБЙНННфІІНДД'Ш. u
    МКОТІ^'ЬКСТЫфь СТБОНЙЬНОК .
    X ЛЛННКЛАУЮірннм lAiromiOIfTtlHAV!
    
    ЛЬржНІШННЕШ ннмнрАЕЛДЕ*»нЦ х лтнчігротірінм
    му Троіцкаму манастыру. Другое напісана паўуставам у адзін слупок на 196 лістах. Аздоблена кінаварнымі ініцыяламі. На палях укладныя запісы, сярод якіх зробленыя кн. Ульянай (жонкай Альгерда), полацкім кн. Іванам Юр’евічам. Належала Полацкаму манастыру Іаана Прадцечы. Тр э ц я е напісана ўставам у 2 слупкі на 144 лістах. Аздоблена застаўкайпляцёнкай, ініцыяламі ў візант. і тэраталагічным стылях. Mae шмат датаваных прыпісак (1507—22), якія з’яўляюцца дадатковай крыніцай вывучэння тапанімікі і анамастыкі Полацкай зямлі 12—17 ст. Належала Полацкаму манастыру Іаана Прадцечы. Рукапісы зберагаюцца ў Рас. нац. бцы ў СанктПецярбургу.
    Літ.: Нікалаеў М. Палата кнігапісная. Мінск, 1993; Я г о ж. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2009.
    Да арт. Лолацкія Евангеллі.
    Полацкае Евангелле 12 cm.
    ПОЛАЦКІЯ ЗАМКІ. Існавалі ў 16 пач. 18 ст. ўгіст. цэнтры Полацка. Вядомы Верхні і Ніжні замкі. Былі пабудаваны з дрэва і каменю. В е р х н і з а м а к узведзены на месцы стараж. Полацкага дзяцінца 10 ст. (пл. да 10 га) на правым беразе р. Зах. Дзвіна пры ўпадзенні яе ў р. Палата. У сярэдзіне 16 ст. меў роў, вал, абарончую сцяну з 204 гародняў (рубленая таўшчынёй у 5 бярвён) і 9 вежаў (рубленыя таўшчынёй у 3 бервяны) з баявымі ярусамі з байніцамі і амбразурамі для гармат. Вежы былі завершаны высокімі шатровымі дахамі. Красная (Каралеўская) вежа мураваная, астатнія — драўляныя. Віцебская (вяла да вусця Палаты) і Безыменная (вяла да Вял. пасада) вежы мелі ў ніжніх ярусах праезды, злучаныя з мастамі на ізбіцах. На тэр. замка знаходзілася 130 двароў заможных гараджан, двор полацкага ваяводы, 2 манастыры, Полацкі Сафійскі сабор, княжацкі храм. У Лівонскую вайну 1558—83 у 1563 замак спалены, пазней адбудаваны. Меў абарончыя сценыгародні 1 7 баявых вежаў. У 1579 у час штурму, калі горад быў адбіты войскамі Стафана Баторыя, замак разбураны. Пазней адноўлены. У 1й пал. 17 ст. часта гарэў. У 1654 у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 былі пабудаваны гародні, пяць 8 і 6гранных вежаў выш. 10—23 м, рубленых у 2 бервяны, з 2—3 баявымі ярусамі. Частка сцен мела канструкцыю астрога. Ніжні замак (Стралецкі) пабудаваны ў 1563 рус. войскамі на месцы Вял. пасада. Быў умацаваны ровам і валам, драўлянымі абарончымі сценамі і вежамі. Прымыкаў з усх. боку да Верхняга замка, з якім злучаўся мостам. Зруйнаваны ў 1579, пазней адноўлены, у 1654 меў 8 вежаў. Наяготэр. захаваўся вал Івана Грознага. Паміж 1563—79 у цэнтры дзяцінца знаходзіліся Полацкія вежы. Замкі знішчаны ў час Паўн. вайны 1700—21 паводле загаду рус. цара Пятра I пры падыходзе да Полацка шведскага войска ў 1706.
    203
    ПОЛАЦКІЯ
    ПОЛАЦКІЯ СКАРБЫ, 1) манетнарэчавы скарб знойдзены ў 1910 у г. Полацк на тэр. Верхняга замка. Ухаваны паміж 1060 і 1070. Рэчавая частка складалася з 4 цэлых і 39 абрубкаў сярэбраных палачкападобных зліткаў, 3 фрагментаў буйных аладкападобных зліткаў, некалькіх загатовак з волава (магчыма, сыравінны запас ювеліра). Манетная частка складалася з некалькіх фрагментаў куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата, 128 цэлых і 13 фрагментаў дэнарыяў дзяржаў Зах. Еўропы, 7 перайманняў (няпоўнае капіраванне знешняга выгляду іншаземнай манеты) 1 манетападобных пласцінак. 2) Скарб з 6 залатых рэчаў (магчыма, зробленых у Полацку) знойдзены ў 1984 на тэр. Ніжняга замка. Ухаваны ў 2й пал. 10 ст. Складаўся з фрагмента грыўні, сплеценай з 4 дротаў, з часткай яе замка (10 ст.) і бранзалетаў: з 4граннага дроту (9 ст.); з круглага тоўстага дроту з завязанымі канцамі (разламаны або рассечаны на 2 часткі); з круглага дроту; сплецены з 4 дротаў (магчыма, часткі грыўні, 10 ст.); скручаны з 2 дротаў (10 ст.).
    Да арт. Полацкія фрзскі. Роспіс барабана купала апсіды СпасаПраабражэнскай царквы.
    ПбЛАЦКІЯ ФРЭСКІ, сістэма фрэскавага роспісу сярэдзіны 12 ст. ў СпасаПраабражэнскай царкве ў г. Полацк. Адкрыты падчас рэстаўрацыі ў 1929 пад кіраўніцтвам І.Грабара (насупраць паўд.зах. слупа, у ніжнім рэгістры алтара 2 выявы: Іаана Залатавуста і Васіля Вялікага). Работы па расчыстцы праводзіліся ў 1937, 1939, 1949, 1950 і 1972 гг. (былі раскрыты 5 фрагментаў фрэсак: 2 лікі на паўд. сцяне, фігура невядомага святога ва ўвесь рост на другім паўн. слупе, выява святой на паўн.зах. і выява святога, які моліцца, у алтары). Да 1972 рэстаўратарамі было адкрыта 8 фрагментаў — 5 у цэнтр. частцы і 3 у апсідзе. У 1980—82 фрагменты стараж. фрэсак адкрыліся ў гал. апсідзе, ахвярніку, у цэнтр. частцы царквы — на паўн. сцяне і на хорах — у келлі Ефрасінні. У 1992—2007 расчысткай, умацаваннем і кансервацыяй стараж. фрэсак царквы займаўся рэстаўратар У.Ракіцкі. Ім былі адкрыты фрагменты слупоў у гал. купале, барабане, на падпружных арках падкупальных слупоў; у гал. аб’ёме царквы — цалкам на слупах, некаторыя фрагменты на сценах; амаль цалкам у келлі Еф
    Да арт. Полацкія фрэскі. Дэісус.
    расінні (акрамя скляпення). 3 сак. 2007 расчысткай стараж. фрэсак царквы займаецца брыгада маскоўскіх рэстаўрацыйных майстэрняў, а таксама мінскія рэстаўратары пад кіраўніцтвам Ю.Маліноўскага.
    Жывапіс СпасаПраабражэнскай царквы мае візант. аснову з атрыманнем у спадчыну антычных узораў. У сістэме роспісу сюжэты з гісторыі хрысціянства. Манумент. фігуры прарокаў падкупальных слупоў і арак адпавядаюць гіганцкім памерам алтарных роспісаў і вызначаюць памеры ўсёй верхняй зоны роспісаў.
    Выявы святых пададзены ў класічных прапорцыях (хаця назіраецца і асіметрыя). Крыжападобная ў плане келля Ефрасінні ўяўляе сабой царкву ў мініяцюры. На яе ўсх. сцяне выява 7фігурнага «Дэісуса» (стараж.рус. фрэскавы роспіс сярэдзіны 12 ст.).
    У келлімалельні на зах. плоскасцях сцен паўд. і паўн. рукавоў крыжа быў выяўлены і рэгістр са святымі пакутніцамі Варварай і Іліяй і прападобнымі.
    Прыкметна выяўленая своеасаблівасць у вырашэнні вобразаў, a таксама ў манеры роспісу дазваляе
    204
    ПОЛІФАНІЯ
    сцвярджаць пра існаванне арыгінальнай полацкай школы жывапісу.
    ПОЛІСЕМІЯ (ад грэч. poly многа + sema знак), мнагазначнасць, наяўнасць у адной моўнай адзінкі некалькіх значэнняў, якія звычайна з’яўляюцца вынікам развіцця першаснага значэння. У аснове П. — асіметрыя моўнага знака, якая заключаецца ў выкарыстанні абмежаванай колькасці знакаў для наймення неабмежаванай колькасці рэалій. Значэнні полісемічнай адзінкі ўтвараюць яе семантычную структуру. Паміж значэннямі існуе семантычная сувязь, якая выражаецца ў наяўнасці ў іх агульных элементаў сэнсу — сем. У лінгвістыцы пад П. звычайна разумеюць лексічную мнагазначнасць. У бел. мове каля 25% слоў — мнагазначныя. Адрозніваюць 2 тыпы лексічнай П., заснаваныя на розных відах моўнай матываванасці: сувязі паводле падабенства, напр., формы, месцазнаходжання, функцыі (скрутны вір — вір пачуццяў; хвост жывёлы — хвост цягніка; гусінае пя
    ро — сталёвае пяро) і сувязі паводле сумежнасці, напр. дзеянне — вынік, частка — цэлае (варэнне ягад — ягаднае варэнне, густы бас — знакаміты бас, дубовы стол — урачысты стол).
    Літ:. Старычонак В.Д. Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў). Мінск, 1997. Д.В.Дзятко.
    ПОЛІСТРАФІЧНАСЦЬ (ад грэч. poly многа + страфа'), паслядоўнае або адвольнае чаргаванне ў вершаваным творы розных строф, графічна аддзеленых адна ад адной. Да полістрафічных адносяцца разнастрофныя вершы, а таксама раўнастрофныя з сіметрычным чаргаваннем 2 ці больш відаў строф. Полістрафічнымі звычайна бываюць буйныя вершаваныя творы, кожная ч. якіх пішацца сваёй страфой. Напр., у 10 раздзелах паэмы Я.Купалы «Безназоўнае» ўжываюцца чатырохрадкоўі 8 разнавіднасцей і шасцірадкоўі 2 разнавіднасцей. У паэме М.Танка «Нарач» сустракаюцца і чатырохрадкоўі самых розных мадыфікацый, і пяцірадкоўе, і астрафічны верш. П. надае вершаванаму тво
    ру разнастайнасць формы, дапамагае лепш выявіць змены лірычнага перажывання паэта і яго герояў.
    В.П.Рагойша.
    ПОЛІФАНІЯ, п а л і ф о н і я (грэч. ад poly многа + phone гук), 1) від шматгалосся, заснаваны на спалучэнні 2 і больш самаст. па значэнні меладычных ліній (галасоў). Сутнасць поліфанічнага складу ў лінеарнай (паслядоўнай) будове муз. тканіны, кожны голас якой дзякуючы багаццю ўнутраных меладычных сувязей і несіметрычнаму развіццю рытму набывае асаблівую цэласнасць і адзінства. У гісторыкакульт. прасторы П. вылучаюцца 3 стадыі: ранняя П., класічная і сучасная. Ранняя характарызуецца неўпарадкаванымі з’явамі імправізацыйнаварыянтнага мыслення з элементамі гетэрафоніі. Каардынацыя галасоў узнікае эпізадычна побач з шэрагам унісонных злучэнняў. Склалася ў межах музыкі вуснай традыцыі фалькл. тыпу і ўяўляе вобраз першаснага шматгалоснага мыслення, якое характэрна
    Да арт. Полацкія фрэскі. Фрэска Грамніцыў СпасаПраабражэнскай царкве.
    205
    ПОЛОЦКНЕ
    для калектыўнага музыцыравання. У Беларусі існуе шмат рэгіянальных праяў ранняй П. ў цэнтр. і паўд. частках, асабліва ў раёнах, якія прылягаюньда Бел. Палесся. Бел. музыказнаўцы (Г.Цітовіч, Л.Мухарынская, З.Мажэйка, І.Назіна і інш.) зафіксавалі прымітыўную П. (бурдон, дыяфонія), унісоннагетэрафонны спеў, кантрапунктавае шматгалоссе з падводкай. Часта для вызначэння асаблівасці шматгалосся ў бел. фальклоры ўжываецца агульнае паняцце падгалоснай П.