• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 6.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 6.

    Памер: 488с.
    Мінск 2015
    411.42 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Літ.: Караткевіч В.І. Тэарэтычныя і гістарычныя аспекты постмадэрнізму ў беларускай літаратуры другой паловы 80—90х гадоў XX стагоддзя. Магілёў. 2003. В.І.Караткевіч. ПбСЦІЛКА, узорыстатканы выраб утылітарнадэкаратыўнага прызначэння; від маст. тканін. Выкарыстоўваецца для накрывання, засцілання ложкаў, выязных транспартных сродкаў, у якасці дываноў і коўдраў.
    Традыц. бел. П. ткалі ў 3—4 ніты або перабіранай («на дошчачку», «на пруткі», «на матузы», «у пераборы») ці шматнітовай тэхнікай ткацтва. Паводле формы існуюць П. прамавугольныя (даўж. 1,5—2,3 м, шыр. 0,9—1,5 м) з 2 (рэдка аднаго) кавалкаў тканіны, вырабленыя з ільняных нітак (або аснова льняная, уток ваўняны) Вызначаліся разнастайнасцю дэкар. кампазіцый і каларыту. У маст. афармленні найб. характэрныя кампазіцыі з геаметрычных форм арнаменту, утвораных спалучэннем 2 колераў (белачорны, вохрыстачорны, малінавачорны, белакарычневы). Стрыманы каларыт ранейшых па часе П. абмяжоўваўся натуральным колерам матэрыялаў і адценнем фарбаў, якія рабілі ў хатніх умовах з кары дрэў, кветак, раслін і г.д. Грубатканыя, паласатыя П. называлі радзюжкамі. У наш час П. традыц. характару ткуць нар. майстры, а таксама некаторыя фабрыкі маст. вырабаў.
    ПОЎНАГАЛОССЕ, фанетычная з’ява, характэрная для ўсходнеславянскіх моў. Наяўнасць у каранёвых марфемах спалучэнняў «оро», «оло», «ере», якім у паўд.слав. мовах адпавядаюць непаўнагалосныя «ра», «ла», «рі», «лі», аўзах.слав. — «ро», «ло», «ре», «ле» ўспрадвечна адных і тыхжа словах. Напр., бел. «малако» (адлюстраванне акання), укр. «молоко», рус. «молоко», балгарскае «мляко», стараж.слав. «мліко», польск. «тіеко», сербскае «млеко», чэшскае «тіёко» і інш. П. ўзнікла ў мове ўсх. славян у 8—9 ст. пад уздзеяннем закона адкрытага складу. У праслав. спалучэннях галосных *о, *е і плаўных *г і *1 у пазіцыі паміж зычнымі (*tort, *tolt, *tert, *telt, дзе t — любы зычны, акрамя j) развіліся галосныя гукі пасля плаўных, што па сваёй якасці не адрозніваліся ад галосных, якія стаялі перад імі: *bolto <— бел. «балота», рус. «болото», *borda <— бел. «барада», рус. «борода». Пераўтварэнне няпоўнагалосных спалучэнняў *tort, *tolt, *tert, *telt y поўнагалосныя прывяло да іх супадзення са спрадвечнымі
    210
    ПРАВАСЛАЎЕ
    «ра», «ла», «рк», «лі». Для размежавання гэтых з’яў неабходна ўлічваць, што спрадвечныя спалучэнні «ра», «ла», «рі», «лі» характэрны для ўсіх слав. моў: стараж.слав. «правьда», бел. «праўда», польск. «prawda»; стараж.слав. «кріпікь», рус. «крепкнй», польск. «krzepki».
    С.У.Шахоўская.
    ПОЯС, пас, доўгая вузкая стужка тканіны, скуры ці інш. вязанага, плеценага, вітага матэрыялу, якой падпяразваюцца. Неад’емная частка нац. адзення беларусаў. Падпяразвалі кашулі і верхняе адзенне, на П. і за П. насілі прылады працы (нож, сякеру), прадметы ўжытку (шабету, капшук, грабеньчык) і інш. 3 П. звязаны розныя абрады, павер’і, замовы, варажба. П. дарылі маладой на вяселлі, яна завязвала П. родзічам жаніха; вузкім П. (спавівачом) спавівалі немаўлят, тканым невял. П. (набіракам) мацавалі збан з вадою, ідучы ў поле, лес. У Беларусі бытавалі пераважна П. тканыя, плеценыя і вітыя. Даўнія спосабы пляцення: на пальцах, «на вілачцы», «на сцяне». Шырыня П. да 28 см, даўж. да 5 м. Арнамент звычайна геаметрычны — падоўжныя, папярочныя і косыя палоскі, крыжыкі, грабеньчыкі, ромбы. Колер найчасцей чырвоны з чаргаваннем чорнага, зялёнага, белага. Шматколерныя ўзоры характэрны для П. Зах. Палесся. Аздаблялі
    кутасамі, махрамі, бісерам, уплеценым паміж тканымі палоскамі, саламянымі ўстаўкамі, нашытымі кавалачкамі тканіны. Сусветна вядомы шаўковыя слуцкія паясы.
    ПРААБРАЖЭНСКІ Уладзімір Барысавіч (н. 15.7.1950, г. Гродна), беларускі архітэктар. Скончыў Брэсцкі інжынернабуд. інт (1972). Працаваў у інце «Гроднаграмадзянпраект». У 1988—93 і з 1998 гал. ар
    хітэктар праектнага ўпраўлення «Гроднажылбуд», у 1994—97 начальнік ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама. Асн. работы ў Гродне: адм. будынкі абл. ўпраўлення Мінва ўнутраных спраў па вул. Акадэмічная (1968—77), Дома тэхнікі па вул. Горкага (1977—84), буд. аргцый (офіс «Гроднажылбуда»; 1987—88), жылыя дамы па вуліцах Горкага (1974—75), Сав. Пагранічнікаў, на пл. Дзекаб
    рыстаў (1998—99), у мікрараёне Вішнявец (1999—2000); забудова мікрараёна Перасёлка 3 (1975—77); жылы комплекс г.п. Рось Ваўкавыскага рна (1992—97). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    ПРАВАЛІНСКІ Уладзімір Міхайлавіч (н. 3.9.1948, г. Орша), беларускі эстрадны спявак. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1991). Засл. артыст Беларусі (1994). Скончыў Бел. інт фіз.
    У. М. Правалінскі.
    культуры (1977). У рэпертуары песні сучасных бел. кампазітараў: «Афганістан», «Ліст з 45га», «Майскі вальс», «Салаўі Хатыні» І.Лучанка, «Дзень нараджэння кахання», «Дачка багоў», «Рэйс на Мінск», «Шлях да цябе», «Яніна» Э.Зарыцкага і інш.
    ПРАВАПІС, тое, што арфаграфія.
    ПРАВАСЛАЎЕ, адна з буйнейшых галін хрысціянства разам з каталіцызмам і пратэстантызмам. П. склалася ў выніку размежавання з рымскакаталіцкай царквой, якое завяршылася ў 11 ст. Аснову веравучэння складаюць Свяшчэннае пісанне (Біблія) і Свяшчэннае паданне (працы айцоў царквы, пастановы ўсяленскіх сабораў і інш.). Для П. характэрна традыцыйнасць, прыярытэт каштоўнасцей і ўстановак, якія склаліся гістарычна. У праваслаўным свеце рэалізуецца ідэя гармоніі адносін царквы і дзярж. улады, спалучэння вядучай паліт. і эканам. ролі дзяржавы і духоўнай дзейнасці царквы. Фундаментам праваслаўнай набожнасці з’яўляецца аскетызм, які ўключае розныя формы самаабмежавання, пасты, адмет
    211
    ПРАВАТОРАЎ
    ны малітоўны і духоўнамаральны вопыт. Важнае месца ў духоўнай традыцыі П. займае шанаванне абразоў цэнтр. значэнне — шанаванне святых. Уплыў праваслаўнай духоўнасці стаў вызначальным у працэсе фарміравання асн. тэндэнцый развіцця ладу жыцця, маральнай свядомасці, маст. культуры, лры і філасофіі ўсх.слав. народаў, у т.л. беларусаў. Хрысціянства ў яго ўсх. форме П. ўведзена на землях Беларусі ў 10 ст. як дзярж. рэлігія. Год заснавання Полацкай праваслаўнай епархіі (992) лічыцца пачаткам існавання праваслаўнай царквы ў Беларусі. Адначасова з Полацкам цэнтрамі П. быў Тураў (Жыткавіцкі рн), дзейнічалі Полацкая і Тураўская праваслаўныя епархіі. Ефрасіння Полацкая заклала асновы кніжнай справы, традыцыі перапіскі рэліг. тэкстаў на тутэйшых землях. На тэр. Беларусі былі створаны найб. стараж. рукапіснае Тураўскае Евангелле, а таксама Аршанскае, Друцкае, Лаўрышаўскае, Полацкае Евангеллі. Цэнтрамі праваслаўнай духоўнасці і культуры з’яўляліся манастыры, пры якіх ствараліся скрыпторыі, іканапісныя школы. Сваёйліт. і асветніцкай дзейнасцю вядомы Кірыл Тураўскі. У ВКЛ былі закладзены характэрныя для бел. грамадства традыцыі поліканфесійнасці і талерантнасці. П. было дамінуючай канфесіяй на працягу 13—16 ст. У выніку Брэсцкай царк. уніі 1596, калі праваслаўная царква ў Беларусі і Украіне арганізацыйна аб’ядналася з каталіцкай, была створана ўніяцкая царква. На працягу 17—18 ст. большасць праваслаўных прыходаў была пераведзена ва ўніяцтва. Дзейнічалі праваслаўныя брацтвы, якія змагаліся за захаванне П. ў Рэчы Паспалітай, за храмы і манастыры. Пасля далучэння зямель Беларусі да Рас. імперыі (1772—95) адбывалася актыўнае аднаўленне пазіцый П., пачала ажыццяўляцца палітыка замацавання праваслаўнай царквы як пануючай у дзяржаве. Былі адноўлены Полацкая і інш. праваслаўныя епархіі.
    На Полацкім царк. саборы 1839 было прынята рашэнне аб уз’яднанні ўніяцкай царквы з праваслаўнай. Тэр. сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Літоўскай, Мінскай, Магілёўскай, Полацкай праваслаўных епархій. У 1930я гг. дзейнасць праваслаўнай царквы ў БССР была фактычна спынена, зачынены амаль усе храмы. Натэр. Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 уваходзіла ў склад Польшчы, у 1922— 25 была створана Польск. аўтакефальная праваслаўная царква, якая ўключала 5 епархій. Некаторае ажыўленне царк. жыцця назіралася ў гады Вял. Айч. вайны. У 1942 сабор епіскапаў Бел. праваслаўнай царквы абвясціў аб стварэнні Бел. аўтакефальнай праваслаўнай йарквы, прыняў рашэнне аб аднаўленні 6 праваслаўных епархій, але кананічна царква не была аформлена. Да канца 1950х гг. амаль усе епархіі на тэр. БССР былі скасаваны, епіскапы не прызначаліся. Адзінай дзеючай епархіяй заставалася Мінская. У канцы 1980х гг. адбылася рэарганізацыя структуры праваслаўнай царквы ў Беларусі. На Архірэйскім саборы 1989 было прынята рашэнне аб стварэнні Бел. экзархата Рус. праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам мінскім Філарэтам. У склад экзархата ўвайшлі епархіі і манастыры, якія знаходзіліся на тэр. Беларусі. У 2015 Бел. праваслаўная царква ўключала 15 епархій (Бабруйскую, Барысаўскую, Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Лідскую, Магілёўскую, Маладзечанскую, Мінскую, Навагрудскую, Пінскую, Полацкую, Слуцкую, Тураўскую). Дзейнічаюць 1582 праваслаўныя прыходы, 1597 храмаў, 1655 святароў, 14 мужчынскіх і 20 жаночых манастыроў, Мінская духоўная акадэмія і Мінская духоўная семінарыя (в. Жыровічы Слонімскага рна), духоўныя вучылішчы, выдаецца рэліг. лра. 3 2013 царкву ўзначальвае мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. Праваслаўная царква ў Беларусі прыкладае нама
    ганні да захавання канфесійнай згоды на тэр. краіны, для міжнац. і міжкульт. дыялогу.
    В.Р.Языковіч.
    ПРАВАТОРАЎ Генадзь Панцеляймонавіч (11.3.1929, Масква — 4.5.2010), расійскі і беларускі дырыжор, педагог. Нар. артыст Расіі (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фп (1952) і дырыжыравання
    Г. П. Праватораў.
    (1956). 3 1960 працаваў у муз. тэатрах Расіі і Украіны. У 1984—89 гал. дырыжор Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, з 1994 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Мінскага духавога аркестра «Няміга», з 1988 гал. дырыжорДзярж. акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, у 2002—03 гал. дырыжор і маст. кіраўнік сімф. аркестра Белдзяржтэлерадыёкампан і і. Адначасова з 1986 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі (з 1994 праф.). Сярод работ на бел. сцэне: оперы «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1985), «Кавалер руж» Р.Штрауса (1987), «Візіт дамы» С.Картэса (1995), «Хаваншчына» М.Мусаргскага (2003); балеты «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага (абодва 1986), «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева (1988), «Страсці («Рагнеда»)» А.Мдывані (1995); аперэта «Мефіста» У.Кандрусевіча (2002) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1997.