Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 6.
Памер: 488с.
Мінск 2015
падрыхтоўка спецыялістаў у вобласці П.а. Перыяд 1980х гг. характарызаваўся пошукам новыхтворчых кірункаў у сувязі са зменамі, якія адбыліся ў эканоміцы, прам. тэхналогіях, сац. уладкаванні грамадства і працэсах глабалізацыі. У 1990—2000я гг. пабудаваны шматузроўневыя гаражыстаянкі для легкавых аўтамабіляў у Мінску (па вул. Ціміразева, архіт. М.Гроднікаў; па вул. Няміга, архіт. С.Багласаў, М.Гроднікаў); комплекс прадпрыемстваў у складзе прам. вузла «Калядзічы» Мінскага рна (ЗАТ «Белаўтагаз», ТАА «Белмагістральаўтатранс», станцыя тэхн. абслугоўвання вялікагрузных аўтамабіляў, вытворчадыстрыб’ютарскі цэнтр «Кокакола», архіт. І.Боўт, А.ІПафрановіч). Пачалі дзейнічаць абутковае прадпрыемства «Марка» ў Віцебску (архіт. М.Зуеў) і завод газетнай паперы ў Шклове (архіт. А.Нічкасаў, Я.Кавалеўскі, С.Міцько).
3 пач. 21 ст. істотна змяніліся падыходы да аб’ектаў П.а. ў гарадах, актуальным стала павышэнне эфектыўнасці выкарыстання прам. тэр. як забудаваных, так і новавызначаных. Пачалася маштабная мадэрнізацыя вытворчых аб’ектаў на аснове ўкаранення новых і высокіх тэхналогій. Так, уведзены ў эксплуатацыю трубапракатны комплекс на металургічным заводзе ў Жлобіне, льнокамбінат з пашырэннем вытворчасці ў Оршы, тэхнал. лінія ліставога паліраванага шкла на ААТ «Гомельшкло» (сярод новых яго будынкаў — вялікапралётны корпус арачнага тыпу памерамі 55 х 172 м для захавання і абагрэву кварцавага пяску), тэхнал. лініі па вытворчасці цэменту сухім спосабам на філіяле «Крычаўцэмент» ААТ «Крычаўцэментнашыфер» і ААТ «Краснасельскбудматэрыялы»; цэх драўніннастружачных і паліраваных пліт у Івацэвічах і інш. Адной з мэт рэканструкцыі гарадоў стала зніжэнне ролі энергаёмістай вытворчасці, абмежаванне дзейнасці прадпрыемстваў аўтатранспарту, фармацэўтычнай і хім. прамці, nep
215
ПРАНУЗА
шаснай перапрацоўкі драўніны, вытворчых баз і г.д. Пачаўся іх паступовы перанос з цэнтр. планіровачных rap. зон у інш. месцы. Аб’ектамі новага будаўніцтва сталі прадпрыемствы, арыентаваныя на выкарыстанне перадавых тэхналогій і выраб канкурэнтаздольнай прадукцыі, сярод іх заводы чыг. і гар. пасажырскага транспарту і мед. вырабаў у г. Фаніпаль Дзяржынскага рна, алюмініевага профілю ў Мінску (СП «Алютэх»), кандытарская фабрыка ў в. Ліпкі Аршанскага рна і інш. На сучасным этапе Гродзенская ГЭС на Нёмане і Бел. АЭС у Астраўцы з’яўляюцца складанымі збудаваннямі, пры ўзвядзенні якіх упершыню ў Беларусі выкарыстаны новыя інжынерныя тэхналогіі.
У цяперашні час прам. вузлы страцілі сваю актуальнасць у сувязі са стварэннем асяроддзя для развіцця малога бізнесу і ўзнікненнем у іх межах аб’ектаў інш. прызначэння (гандлёвы цэнтр «Карона» і будынак «Беларусбанка» ў Брэсцкім Усх. прамвузле, гандлёвы комплекс «Еўраопт» у Мінскім Зах. прамвузле і інш.), а таксама са з’яўленнем новых разнавіднасцей прам. раёна — свабодных эканам. зон («Мінск», «ГомельРатон» і інш.) і прам. паркаў і тэхнапаркаў.
Прам. паркі — спец. тэр., дзе прадпрыемствы аб’яднаны агульнай інфраструктурай і ўзаемнай вытворчай кааперацыяй, што дазваляе ўдзельнікам прампарка працаваць больш эканомна. У Беларусі дзейнічаюць ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў», дзярж. прадпрыемства «Мінскі абласны тэхнапарк», ТАА «Тэхнапарк «Палессе» ў Пінску, Гомельскі прам. парк «Гомель—Лельчыцы» і інш. У Смалявіцкім рне (2015) ствараецца вытворчая тэр. «Вялікі камень», забяспечаная энерганосьбітамі і неабходнай інфраструктурай, дзе будуюцца прадпрыемствы высокатэхнал. і экспартна арыентаванай вытворчасці. Тэхнал. паркі — комплексы, якія аб’ядноўваюць н.д.
інты, прам. прадпрыемствы, дзелавыя цэнтры, выставачныя пляцоўкі, вучэбныя ўстановы, а таксама аб’екты абслугоўвання: сродкі транспарту, жылыя будынкі, пад’язныя пуці і інш. Парк высокіх тэхналогій — своеасаблівая эканам. зона стварэння спрыяльных умоў для развіцця індустрыі экспартна арыентаванага праграміравання, экспартнай вытворчасці, засн. на новых і высокіх тэхналогіях, скіраванай на павышэнне канкурэнтнай здольнасці нац. эканомікі.
На сучасным этапе праектаваннем прам. аб’ектаў у Беларусі займаюцца ААТ «Белдзіпрааграхарчпрам», РУП «Белпрампраект» і інш.
Літ.: Морозова Е.Б. Архмтектура промышленных обьектов: прошлое, настояшее, будушее. Мннск, 2003.
А.Б.Марозава.
ПРАНЎЗА Паўлюк (Павел Кузьміч; 18.3.1918, в. Вылева Добрушскага рна — 14.3.2007), беларускі паэт. Скончыў Гомельскі пед. інт (1941). У 1945—78 настаўнічаў у Нясвіжы. Аўтар паэт. збкаў «Разгневаная зямля» (1946), «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае земля
Да арт. «Прарыў». Скульптура партызана.
кі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць...» (1994). Паэзія П. жыццесцвярджальная, шчырая, ёй уласцівы яркія вобразнавыяўл. сродкі, меладычнасць. Пісаў для дзяцей (збкі «Добры дожджык»; 1960, «Я вясну малюю», 1962; «Дзе вясны пачатак», 1965; «Ручаёк», 1969; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988).
Тв.: Родныя мясціны. Мінск, 1968; Мой аўтограф. Мінск, 1988.
«ПРАРЫУ», мемарыяльны комплекс ва Ушацкім рне ў гонар подзвігу партызан ПолацкаЛепельскай зоны — прарыву 16 атрадамі ням.фаш. блакады ў 1944. Узведзены ў 1974 (скульпт. А.Анікейчык, архіт. Ю.Градаў, Л.Левін) за 7 км на ПнЗ ад г.п. Ушачы, на месцы баёў, паміж вёскамі Паперына, Новае Сяло, ДворПліна. На вяршыні ўзгорка ў разрыве бетоннай сцяныглыбы (выш. 11 м), якая сімвалізуе прарыў кальца блакады, 9метровая бронзавая фігура партызана з аўтаматам у руцэ, накіраванага ўпе
216
ПРАТАСЕНЯ
рад. Справа ад скульптуры пахаваны 450 партызан, што загінулі ў час штурму. Каля брацкай магілы ўстаноўлены паўкругам 33 пліты з імёнамі 1452 удзельнікаў прарыву. Да вяршыні ўзгорка вядзе «калідор» — адрэзак шляху, сціснуты бетоннымі сценамі, на якіх замацаваны бронзавыя пласціны з назвамі партыз. брыгадудзельніц прарыву. Побач размешчана бронзавая пліта — карта з рэльефнай схемай абароны партыз. зоны на 11.4.1944 з надпісам «Партызанскія злучэнні ПолацкаЛепельскай зоны пасля працяглых жорсткіх бітваў з фашысцкімі карнікамі ў маі 1944 г. каля вёсак Пліна і Паперына здзейснілі легендарны прарыў варожай блакады. Іх было 17 185 супраць 60 000. Мужнасць народа перамагла смерць і стала бяссмерцем». Завяршае кампазіцыю «Апошні прывал» — 3 карабіны ў пірамідзе і стужка з надпісам «Яны загінулі ў барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй». У 1982 каля манумента запалены Вечны агонь і закладзены мемар. парк (4 га). На ўзгорку 16 дубоў сімвалізуюць стойкасць 16 партыз. брыгад. Ніцыя вербы і бярозы на вяршыні ўзгорка ўзмацняюць эмацыянальнае ўздзеянне ансамбля. Мемар. комплекс — адзін са значных твораў манумент. мастацтва Беларусі. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ПРАСКЎРАЎ Васіль Фёдаравіч (25.8.1926, в. Негаціна Дубровенскага рна — 22.5.1987), беларускі пісьменнік, публіцыст. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1963). 3 1962 у ляхавіцкай раённай газ. «Будаўнік камунізму». 3 1966 гал. рэдактар ганцавіцкай раённай газ. «Савецкае Палессе». Аўтар збкаў нарысаў «Святая сівізна» (1966), «Трое зза Лані» (1967), «Людзісуседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлікарміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984), «Наўсцяж вясковай вуліцы» (1995).
Асн. тэма творчасці — духоўнае жыццё і праца сучасніка, пераўтварэнне бел. Палесся, ахова прыроды. Ства
В. Ф. Праскураў.
рыў галерэю сац.этнаграф. партрэтаў жыхароў Палесся. У Ганцавічах на доме, дзе жыў П., і на будынку рэдакцыі, у якой ён працаваў, устаноўлены мемар. дошкі. Імя П. носяць цэнтр. раённая бка і вуліца, на якой ён жыў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Літ.: Га р д з е й В. Пясняр Палескага краю // Маладосць. 1996. №12.
ПРАТАСЁНЯ Віктар Сазонавіч (14.8.1925, в. Пагост Салігорскага рна — 3.6.2001), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1981). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959). У 1960—69 гал. рэдактар маст.экспертнай калегіі Мінва культуры Беларусі, у 1973—77 стар■шыня праўлення Бел. саюза мастакоў і сакратар Саюза мастакоў СССР. Працаваў переважна ў жанры партрэта, а таксама пейзажа, тэматычнай карціны. Сяродтвораў: партрэты Герояў Сац. Працы М.К.Макарэвіч (1960), А.М.Громава (1980), Герояў Сав. Саюза В.З.Харужай (1965), М.П.Шмырова (1978), Р.Н.Мачульскага (1979), М.А.Кедышкі (1984), В.А.Тумара (1985), нар. мастакоў Беларусі С.І.Селіханава (1982), П.В.Масленікава (1988), Я.А.Зайцава (1994), В.А.Грамыкі (1995); групавы партрэт «Ветэраны» (1985), серыя з 39 партрэтаў «Вядомыя людзі Рагачоўскага раёна» (1992), «Памяць сэрца. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны С.А.Кунцэвіч» (2000). Аўтар тэматычных кампазіцый «Калгасныя
даяркі» (1982), «Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі» (1996); пейзажаў «Нёман» (1962), «Бярэзіна» (1984), «Над возерам» (1985), «Лясныя далі» (1992), «Перад навальніцай» (1998) і інш.
ПРАТАСЁНЯ Іван Міхайлавіч (н. 1.2.1931, в. Знамя Слуцкага рна), беларускі мастак. Скончыў Маскоўскі паліграф. інт (1965). 3 1958 працаваў мастаком у Дзярж. кце па тэлебачанні і радыёвяшчанні Беларусі, з 1965 у выдвах «Ураджай», у 1972— 84 — «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», у 1985—2000 у час. «Алеся». Працуе ў акварэлі і кніжнай графіцы. Творы вылучаюцца дакладнасцю малюнка, тонкім пачуццём колераў, змястоўнай і эмацыянальнай напоўненасцю. Сярод работ: пейзажы «Случ — рака палеская» (1980), «Цудоўнае азярцо» (1999), «Яблычны спас» (2011), «Вячэрні звон» (2012) і інш., тэматычныя карціны: «Спеюць антонаўкі» (1980), «Трывожныя сны ветэрана» (1996), «Іграй, мая жалейка». Памяці Я.Купалы» (2012), трыпціх «Акорды згасаючай зоркі» (2015) і інш.; партрэты
І.Лратасеня. Асветніца Ефрасіння Полацкая. 1990.
217
ПРАТАТЫП
«П.Броўка» (1976), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асветніца Ефрасіння Полацкая» (1990), «Памяці І.Мележа» (2004) і інш.
Г.А. Фатыхава.
ПРАТАТЬІП, правобраз, рэальная асоба, рысы характару, жыццё або асобныя ўчынкі якой паслужылі пісьменніку асновай для створанага ім літ. вобраза. Ніколі вобраз і П. не супадаюць цалкам, нават тады, калі П. нейкага вобразаперсанажа з’яўляецца сам пісьменнік (напр., Андрэй Лабановіч у трылогіі «На ростанях» Я.Коласа, Алесь Руневіч у рамане «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля і г.д.). Разыходжанні паміж П. і вобразам прадвызначаюцца законамі маст. тыпізацыі, розніцы паміж маст. праўдападабенствам і жыццёвай праўдай. Гэта добра відаць з твораў на гіст. тэматыку («Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча, «Меч князя Вячкі» Л.Дайнекі, «Пагоня на Грунвальд» К.Тарасава, «Крыж міласэрнасці» В.Коўтун і інш.). У той жа час наяўнасць П. нярэдка дапамагае пісьменніку ў выбары асн. і дапаможных сюжэтных ліній, у індывідуалізацыі асобных характараў, падборы яскравых дэталей і г.д.